СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до 05.06.2025

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Правапіс слоў разам, асобна і праз злучок

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял карысны для настаўнікаў беларускай мовы.

Просмотр содержимого документа
«Правапіс слоў разам, асобна і праз злучок»

Тэма: ПРАВАПІС СЛОЎ РАЗАМ, АСОБНА, ПРАЗ ЗЛУЧОК

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць

ведаць стандартны мінімум фактычных звестак пра правапіс слоў разам, асобна і праз злучок;

умець: распазнаваць выпадкі напісання слоў разам, асобна і праз злучок, размяжоўваць напісанні слоў, карыстаючыся правіламі пастаноўкі дэфіса, напісання слоў разам і асобна.


Задачы асобаснага развіцця: садзейнічаць далейшаму развіццю навыкаў аналітычнага чытання тэарэтычнага матэрыялу падручніка, умення плённа працаваць са схемамі, развіццю творчага мыслення, карыстацца Інтэрнэт-рэсурсамі і электроннымі сродкамі навучання.


Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Від урока : урок-даследаванне з элементамі перавернутага ўрока.

Абсталяванне: падручнік, карткі з заданнямі, ЛСМ“Правапіс слоў разам, асобна і праз злучок”, камп’ютар, мультымедыйны праектар, прэзентацыя Power Point “Правапіс слоў разам, асобна і праз злучок”, ЭСН “Mастер-тэст” (www.falklor.tut.by)


Выкарыстоўваюцца элементы інфармацыйнай тэхналогіі і тэхналогіі асобасна арыентаванага падыходу.

Абсталяванне: Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016; мультымедыйная прэзентацыя; карткі-заданні для груп.

Ход урока

Ход урока

1 этап. 1. Арганізацыйна - матывацыйны момант (слайд 1)(да 1 хвіліны)

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Матэрыялы да ўрока

Арганізую ўвагу, дабразычлівы настрой усіх вучняў:

Добры дзень усім! Неабходным з’яўляецца не толькі авалодаць інфармацыяй, але і крытычна яе ацаніць.


Мабілізуюцца на работу, разважаюць на словы эпіграфа

Слайд 2



2 этап. Вучэбная дзейнасць па ўспрыняцці тэмы ўрока (да 4 хвілін)

Мэта этапа: актывізацыя пазнаваўчага інтарэсу, наяўнасць матывацыі, самавызначэнне на вынік ўрока.

Педагагічная задача: сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.


Вучні актуалізуюць веды, набытыя раней.

  • Якія часціны мовы могуць пісацца РАЗАМ, АСОБНА, ПРАЗ ЗЛУЧОК?

  • На што трэба звярнуць увагу, калі вы пішаце тое ці іншае слова?

    1. Настаўнік выводзіць слайды ЛСМ па тэме “Правапіс слоў разам, асобна, праз злучок” (слайд 4). Вызначаецца мэтанакіраванасць урока.


Слова настаўніка. Вы атрымалі на лістах апорныя дзеясловы. Паспрабуйце сфармуляваць мэту нашага ўрока ( вучні агучваюць).

Пастаноўка вучнямі мэт урока і падагульненне настаўніка (слайд 5).Пры падрыхтоўцы ЛСМ вучні карысталіся рознымі крыніцамі, атрымаліся ЛСМ, з якімі яны знаёмяць.Вучні рыхтаваліся па апорных схемах-картках (па групах) і выступаюць па чарзе, прадстаўляючы неабходны матэрыял.

1 група рыхтавала “Правапіс слоў разам”

1 вучань расказвае правапіс назоўнікаў разам

1.Складаныя назоўнікі, утвораныя з дапамогай злучальных галосных о (а), е(я): марозаўстойлівы, насценгазета;

2. з 1-й іншамоўнай часткай: авія-, агра-, аўта-, аэра-, біё- ( бія-), вела-, кіна-, зоа- ( заа-), грос-, метэа-, стэрэа-, макра-, мікра-, фота-, электра-: аўтаклуб, мікраклімат, гросмайстар

3. З першай часткай – дзеясловам загаднага ладу на –ы: гарыцвет, пакацігарошак Але! Вей-вецер, перакаці-поле, узвей-вецер



2 вучань расказвае правапіс прыметнікаў разам

  1. Утвораны ад складаных назоўнікаў: Наваполацк-наваполацкі, водаправод-водаправодны;


  1. Утвораны спалучэннем

прыметнікаў:

сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка)

лічэбніка + назоўніка - дзесяцігадовы (дзесяць год)

займенік іншамоўны (іншая мова)

3. словаскладанне прыслоўе+прыметнік абазначаюць адно паняцце дзікарослы.

прыслоўе+дзеепрыметнік вечназялёны, узаемаабумоўлены

4. словы тыпу індаеўрапейскі, шматскладовы, металарэзны, усходнеславянскі.

5. першая частка многа-, мала-, шмат-: мнагазначны, малавядомы, шматбаковы.

3 вучань расказвае правапіс разам прыслоўяў

1. Ад прыслоўяў, пры дапамозе прыставак за-, на-, не-(ня-), ні, пасля-: замнога, наскрозь, недзе, ніадкуль, паслязаўтра, залетась, ніколі;

2. Пры дапамозе постфікса –cьці: кудысьці, кагосьці, дзесьці;

3 Ад лічэбнікаў: удвух, удвая, заадно Але: на двое, па трое;

4. Ад прыметнікаў: злева, збольшага, уручную Але: у адкрытую;

5. Спалучэнне прыназоўніка+займенніка: нашто, навошта, нізашто;

6. прыстаўка на- i суфіксам -у: nanixy, памалу, паасобку;

7. з часткамі што, сама: штораніцы, таксама; толькі што;

8. спалучэнне прыназоўніка + розныя склонавыя формы назоўніка: дадому, увечары, зранку, спачатку, напаказ, спадылба

Але: Падышоў да хаты, у бок лесу, з пачатку зімы.

4 вучань каменціруе выпадкі з ЛСМ,якія яшчэ не прагучалі.

2 група рыхтавала “Правапіс слоў праз злучок”

1 вучань рыхтаваў правапіс назоўнікаў праз злучок

1. Назоўнікі, якія складаюцца з двух самастойных назоўнікаў, не звязаных злучальнай галоснай, маюць значэнне аднаго слова: папараць-кветка, баба-яга;

2.назвы адзінак вымярэння: чалавека-дзень, самалёта-вылет

Але! Працадзень

3. іншамоўныя назвы прамежкавых накірункаў свету: норд-ост, норд-вест, зойд-ост, зойд-вест;

4. з 1-й іншамоўнай часткай унтэр-, лейб-, штаб-, віцэ-, обер-, экс- :

обер-лейтэнант, штаб-кватэра Але! контр-адмірал;

5. уласныя назвы з часткай паў-: паў-Еўропы

6. Назоўнікі з аднаслоўным прыдаткам: дзяўчына-гарэза, дуб-велікан



2 вучань рыхтаваў правапіс прыметнікаў праз злучок

1. Асноваскладанне двух i больш прыметнікаў: светла-зялёны, бела-чырвона-белы;

2. ад складаных назоўнікаў, яюя пішуцца праз злучок: Давыд-Гарадок- давыд-гарадоцкі, сацыял-дэмакратыя-сацыял-дэмакратычны;

3. спалучэнне слоў, якія абазначаюць раўнапраўныя паняцці (i): руска-беларускі, беспрацэнтна-выйграшны, шахматна-шашачны;

4. спалучэнне імя i прозвішча: леў-талстоўскі, раман-раланскі;

5. з першай часткай

усходне- напрамак свету

заходне-

паўднёва- уваходзяць у склад геаграфічных назваў

паўночна-

Трэба адрозніваць складаны прыметнік ад словазлучэння

1. Залежныя (паясняльныя) словы:

густанаселеныя раёны- густа населеныя перасяленцамі раёны; цяжкапаранены салдат- цяжка паранены ў баі салдат;

лёгказасваяльныя бялкі- легка засваяльныя арганізмам бялкі

2. парадак слоў

складаны прыметнік перад паясняльным словам, словазлучэнне – пасля:

густапасаджаныя пасевы- пасевы, густа пасаджаны;

малаўжывальныя словы- словы, мала ўжывальныя.



З. націск: у складаным слове 1 націск, у словазлучэнні 2.

густапаса'джаныя пасевы- пасевы, гу'ста паса'джаны;



4. у складаным слове нельга месцамі мяняць словы, а ў словазлучэнні можна: дзікарослы- добра арганізаваны, агульнавядомы- часова прызначаны.



3 вучань з групы расказвае правапіс прыслоўяў праз злучок

праз злучок пішуцца прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя:

1. ад прыметнікаў i прыналежных займеннікаў (мой, твой, свой, наш, ваш, ixні) пры дапамозе суфіксаў -аму, -яму, -ому, -цку, -ску, -ы, -йму: па-веснавому, па-добраму, na-бацькоўску, па-воўчы, па-вашаму, па-іхняму.

2. ад парадкавых лічэбнікаў у форме В.скл.: па-першае, па-трэцяе.

Прыслоўi, утвораныя з дапамогай

-прыстаўкі абы-: абы-як, абы-дзе, абы-куды.

-постфікса -небудзь: як-небудзь, кaлi-небудзь.

Складаныя npыcлoўi, утвораныя спалучэннем двух аднолькавых або сінамічных, часам антанімічных слоў: раз-пораз, сям-там, ціха-ціха, воляй-няволяй, век-векам.

Увага!

Нa-rapa Усё адно Якраз

Дэ-факта Усё роўна Без дай прычыны

Дэ-юрэ Як след Па-сацыялдэмакратычнаму

Як бачыш Па-рабочасялянску

3 група рыхтавала правапіс слоў асобна

1вучань расказвае пра правапіс асобна спалучэнняў

1. Назоўнік+прыназоўнікі без, да, на, з: без промаху, да часу, на бягу, на адзшоце, на дзіва, на жаль, на ляту, на хаду, з разбегу, з размаху, з разгону, з ходу, з налёту.

2. Назоўнік можа ужывацца ў розных склонах: у час- у часе, да часу; на памяць-за памяццю, па памяці; пад пахай- па naxi, пад паху; за пазухай-за пазуху, пад рукой.

3. Адмоўе не, ні + прыназоўнік + назоўнік: не ў пару, не ў час, не ў меру, не да смеху; ні на грош, ні за грош.

4. Прыназоўнік у + назоўнік, які пачынаецца з галоснай: у абдымку, у адзіночку, у абрэз, у абмен, у абхват.

3 этап . Актуалізацыя апорных ведаў.(да 6 хвілін)

Мэта: праверка раней набытых ведаў па тэме “Правапіс слоў разам, асобна і праз злучок”

Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакіраваную адукацыйную дзейнасць вучняў па тэме ўрока.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Матэрыялы да ўрока

3.1 Слова настаўніка.

Мы пазнаёміліся з ЛСМ, якія ёсць у кожнага вучня. Каб праверыць узровень набытых ведаў, я прапаную вам лінгвістычны дыктант па прынцыпе “Закончы фразу”. Ацаніць свой узровень набытых ведаў вы зможаце пры дапамозе самаправеркі (адказы пазней з’явяцца на экране). А атрыманыя балы вы ўнесяце ў “Ліст самаацэнкі”.

3.2 *Пазнавальнае заданне “Правільныя і няправільныя сцвярджэнні”. (слайды 17 -22). Правільнае сцвярджэнне - 1 і няправільнае сцвярджэнне -2”. (Слайды 8 -13).

  1. Сцвярджаю, што прыметнікі, якія ўтвораны ад назоўнікаў, напісаных праз злучок, таксама пішуцца праз злучок. Давыд-Гарадок – давыд-гарадоцкі, сацыял-дэмакратычны.



  1. Прыназоўнік у + назоўнік, які пачынаецца з галоснай а заўсёды пішуцца разам. Уабдымку, уадзіночку, уабрэз, уабмен, уабхват.



  1. Складаныя npыcлoўi, утвораныя спалучэннем двух аднолькавых або сінамічных, часам антанімічных слоў пішуцца праз злучок. Раз-пораз, сям-там, ціха-ціха, воляй-няволяй, век-векам.



  1. Назоўнік з 1-й іншамоўнай часткай обер-, унтэр-, лейб-, штаб-, віцэ-, экс- заўсёды пішацца разам. Оберлейтэнант, штабкватэра



  1. Прыстаўка па- i суфікс –у ў прыслоўях пішуцца разам. Пaцixy, памалу, паасобку.



  1. Назоўнік+прыназоўнікі без, да, на, з пішуцца асобна. Без промаху, да часу, на бягу, на адзіноце, на дзіва, на жаль, на ляту, на хаду, з разбегу, з размаху, з разгону, з ходу, з налёту.




3.3 Слова настаўніка.

У каго ўсе адказы правільныя? Якія пытанні выклікалі памылкі?



3.1 Вучні знаёмяцца з прынцыпамі прапанаванага віда задання.


3.2 Працуюць пад дыктоўку настаўніка.


3.3 Вучні самастойна правяраюць сябе, абапіраючыся на адказы, якія змешчаны на экране; выстаўляюць адпаведны бал за выкананне дыктанта.
















Слайд 6-8










Слайд 9




Алгарытм працы па тэме

  1. Вызначы, у якой форме стаіць часціна мова.

  2. Устанаві, з дапамогай чаго ўтвораны:



злучальнай галоснай складаецца з двух самастойных слоў



(замяніць словазлучэннем)

пішы разам пішы паз злучок

  1. Якая прыстаўка?

авія-, агра-, аўта-, аэра-, біё- ( бія-), вела-, кіна-, обер-, унтэр-, лейб-, штаб-, метэа-, стэрэа-, макра-, мікра-, фота-, віцэ-, экс-

электра- Мэта этапа: вывучэнне новага матэрыяла, абапіраючыся на матэрыял падручніка і ЛСМ.

Педагагічная задача: стварыць умовы для ўсведамлення вучнямі правільнага напісання слоў разам, асобна і праз злучок.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Матэрыялы да ўрока

5.1 Абазначаю навучальна-практычныя задачы.

Слова настаўніка. Запішыце словы, абапіраючыся на апорны канспект. Агніста_чырвоны, вечна_зялёны, добра_ падрыхтаваны вучань, добра_ сумленны, народна_ дэмакратычны лад, мала_ вядомы верш, незвычайна_ прыгожы край, усходне_ славянскія мовы, Заходне_ Сібірская нізіна, леў_талстоўскі матыў, бледна_жоўтае адзенне, глыбока_думны позірк, хутка_цечная аперацыя, адмыслова_зробленая рэч, давыд_гарадоцкія краявіды, сто_гадовы дзед, ціха_плынны ручай, паўднёва_заходні вецер.

На сталах у вас ёсць карткі ( гл. Дадатак), дзе тэарэтычны матэрыял згрупаваны ў апорнай табліцы-схеме. Абапіраючыся на іх, на матэрыял падручніка, ахарактарызуйце выпісаныя словы, вызначыце іх напісанне, растлумачце іх правапіс:

5.2 Праводжу праверку задання.


5.3 Накіроўваю вучняў на самаацэнку сваёй дзейнасці.


5.4 Раблю падагульненне.

Такім чынам, мы пазнаёміліся з


5.1 Асэнсаванне задання, работа тэарэтычным матэрыялам, схемай, пісьмовая характарыстыка ( адзін вучань ля дошкі).















5.2 Вучні правяраюць ступень выкананасці задання, абапіраючыся на экран.




5.3 Выстаўляюць адпаведны бал за работу.


5.4 Вучні адказваюць на пытанні.

Слайд18



Слайд 19



Слайд 20





Слайд 21







5. Выкананне трэніровачных заданняў

1. Вучні выконваюць заданне індывідуальна, па чарзе тлумачаць правапіс.

Заданне 1. Запішыце прыметнікі ў левы слупок, а ў правым растлумачце іх напісанне па ўзоры.

Правапіс складаных прыметнікаў (узор)

Слова

Тлумачэнне прыкладу

Светла-зялёныя палеткі

Адценне колеру; утворана ад светлы і зялёны(ад раўнапраўных паняццяў); = і

Нізкааплатны

У базе – галоўны і залежны кампаненты з падпарадкавальнай сувяззю:

нізкая аплата; утворана складана-суфіксальным спосабам

Глыбокапаважаны

утворана ад глыбока паважаны спосабам чыстага словаскладання, без злучальнай галоснай; абазначае 1 паняцце

Граматычна правільны

Абазначае два самастойныя паняцці

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

Складаныя прыметнікі з першай часткай усходне-, заходне-, паўднёва-, паўночна ў складзе геаграфічнай назвы

Паўднёваафрыканскія землі

У базе – галоўны і залежны кампаненты з падпарадкавальнай сувяззю:

Паўднёвая Афрыка + суфікс –ск-

Валгадонскі

Суфіксальнае ўтварэнне ад Валгадонск – ад складанага назоўніка, які пішацца злітна

Цянь-шанскі

Суфіксальнае ўтварэнне ад Цянь-Шань– ад складанага назоўніка, які пішацца праз злучок

Прыбудакашалёскія краявіды

Ад Буда-Кашалёва – ад складанага ўласнага назоўніка, які пішацца праз злучок, але ёсць прыстаўка (утворана прыставачна-суфіксальным спосабам)

Жуль-вернаўскія прыгоды

Суфіксальнае ўтварэнне ад імя і прозвішча Жуль Верн

Паўночна-ўсходні накікунак

Напрамкі свету, утворана ад паўночны і ўсходні (ад раўнапраўных паняццяў); = і

Старажытнагрэчаскі алфавіт

У базе – галоўны і залежны кампаненты з падпарадкавальнай сувяззю:

старажытныя грэкі



Заданне 5 2. Знайдзіце і выпраўце памылкі.

Абы-адкуль, авія-метэа-служба, агульна вядомы, амаль што, без аглядкі, гады-ў-рады, глуха-нямы, гросм.айстар, густанаселены, мала рухомы, малочна-белы, мініспадніца, спадніца-максі, да запатрабавання, усходне-славянскі, мала па малу, паўабарота, паў-Беларусі, па-ўчарашняму, перакаціполе, дзяржы-морда (21 слова).



Заданне 5.3 Экспрэс-дыскусія

Мэта этапа: уменне слухаць і ўзаемадзейнічаць з іншымі, дэманстрацыя мнагазначнасці рашэнняў.

Педагагічная задача: стварыць умовы для ўсведамлення вучнямі правільнага напісання слоў разам, асобна і праз злучок.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Матэрыялы да ўрока

5.1 Абазначаю навучальна-практычныя задачы.

Слова настаўніка. Прапаноўваю словы: паўлімона і паў-Азіі, гарыцвет і перакаці-поле, кінастужка і обер-лейтэнант, арт-салон і артснарад, трэцякласнік і школа-інтэрнат. Растлумачце, чаму пішуцца па-рознаму?

Вучні вызначаюць пазіцыю напісання слова, выступаючы ў якасці мовазнаўцы, абапіраючыся на апорную схему-мадэль.



Заданне 5.4. Праверачнае заданне “Рэшата” Размяркуйце прыклады па графах табліцы (упішыце толькі нумары)

Адзначце нумары назоўнікаў, якія пішуцца:

1 варыянт – разам, 2 варыянт – праз злучок.

  1. паў_лугавіны

  2. экс_чэмпіён

  3. што_месяц

  4. зубра_пітомнік

  5. палі_тэхнікум

  6. меда_варня

  7. проціва_газ

  8. чая_піцце

  9. жыцце_апісанне

  10. коне_завод

  11. Ла_Манш

  12. Улан_Батар

  13. Леанарда_да_Вінчы

  14. Дунін_Марцінкевіч

  15. раз_у_раз

  16. па_ўкраінску

  17. стоп_кран

  18. плакун_трава

  19. праграмна_мэтавы

  20. бэта_часціцы

  21. прамыслова_гандлёвы

  22. правільна_пабудаваны

  23. прамыслова_важны

  24. чае_апрацоўка

  25. шкло_кераміка.

Настаўнік вызначае час для работы з кам’пютэрам. Роля настаўніка ў гэты час – індывідуальныя кансультацыі.



6 этап. Карэкцыя паняццяў (да 10 хвілін)

Мэта: карэктыраваць засваенне новага матэрыялу.

Педагагічная задача: развіваць асобу вучня шляхам дыферэнцыраваннага падыходу да навучання.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Матэрыялы да ўрока

6.1 Тлумачу прынцып далейшай работы.

Слова настаўніка. А зараз у нас традыцыйная работа па варыянтах. Пагэтаму вучням я прапаную традыцыйны від дзейнасці – выкананне тэста павышанай складанасці на камп’ютары. Астатнія працуюць з карткай, Заданне №2:

6.2. Правяраю падабраныя заданні.

6.3 Сачу за выкананнем тэставага задання на камп’ютарах.

6.4 Прыгадваю, што неабходна ацаніць сваю дзейнасць, унесці зароблены бал за выкананую работу ў “Ліст самаацэнкі”


8.1 Вучні выбіраюць від самастойнай дзейнасці.












6.2 Калектыўная праверка заданняў, якія вучні падбіралі.

6.3 Пасля выканання тэста вучні ўключаюцца ў работу з карткай.

8.4 Вучні ацэньваюць сябе.

Слайд 28






























7 этап. Рэфлексія (да 2 хвілін)

Мэта: самаацэнка дзейнасці вучня.

Педагагічная задача: даць сабе і сваёй дзейнасці аб’ектыўную ацэнку



Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Матэрыялы да ўрока

7.1 Раблю падагульненне дзейнасці .

Слова настаўніка. Закончыце фразу: Сёння на ўроку мы знаёміліся …

Самым складаным для мяне было …

7.2 Дапамагаю падсумаваць усе балы і паставіць выніковую адзнаку. Пры гэтым даю свае каментарыі.







7.1 Вучні даюць вусную ацэнку сваёй дзейнасці.





7.2 Афармленне “Лістоў самаацэнкі”.

Слайды










7 этап. Вынік (да 1 хвіліны)

Мэта: ажыццяўленне адваротнай сувязі.

Педагагічная задача: раскрыццё лексічнай тэмы ўрока.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Матэрыялы да ўрока

Раблю зварот да эпіграфа, падводзячы вучняў да думкі, што чым больш ведаеш інфармацыі, тым больш дасведчаным, духоўна моцным становішся.

Вучні разважаюць

Слайд 35


8 этап. Дамашняе заданне ( да 1 хвіліны)

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Матэрыялы да ўрока



Дамашняе заданне (слайд 33) §19, пр. 159, выпішыше словы, дзе неабходна раскрыць дужкі і ўставіць прапушчаныя літары.















Індывідуальныя карткі (на выбар вучня)

1. Правапіс складаных назоўнікаў.

(Радыё) перадача, (рэдка)лессе, (зерне)пагрузчык, (земля)роб, (паля)вод, (вада)сховішча, (радыё)факт, (паў)Мінска, (паў)ліста, (ільно)завод, (паў)года, (паў)Еўропы, (ста)годдзе, (паў)кіламетра, (ільно)валакно, (паў)горада, (вела)спорт, (кіна)нарыс, (ляс)гас, (скара)ход, (экс)чэмпіён, (папараць)кветка.

2.Правапіс складаных прыметнікаў.

(Інша)моўны,(фізіка)матэматычны,(трох)зменны,(шэра)вокі,(агульна)вядо-мы, (паўднёва)заходні, (дабра)чынны,(права)бярэжны, (полі)тэхнічны, (чорна)валосы, (паўна)водны, (літаратура)знаўчы, (адна)бокі, (шырака)плечы, (шырока)вядомы, (ста)гадовы, (руска)беларускі, (лёгка)атлетычны, (чарна)бровы.

3. Правапіс прыслоўяў.

(Раз)пораз, (да)дому, (на)сустрач, (з)заду, (на)суперак, (у)вачавідкі, (у)летку, (як)раз,(на)перакор, (абы) як, (па)беларуску, (абы)калі, (па)першае, сам)насам, (што)хвіліна, (у)двух, (усё)роўна, (на)знарок, (без)канца, (што)дня, (на)зусім, (з)лёгку, (на)век, (с)пачатку.






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!