У абарону сваёй зямлі
Праверка дамашняга задання
1. Вера ў многіх багоў:
А). Мнагабожжа
Б). Хрысціянства
2. У якім стагоддзі хрысціянства падзялілася на 2 часткі?
А). 11 стагоддзе
Б). 15 стагоддзе
3. Як называюць людзей, якія ходзяць у царкву?
А). Католікі
Б). Праваслаўныя
4. Як называюць людзей, якія ходзяць у касцёл?
А). Католікі
Б). Праваслаўныя
5. Дзе Рагнеда заснавала першы манастыр?
А). Заслаўе
Б). Мінск
6. Хрысціянства – гэта…
А). Вера ў аднаго бога –
Іісуса Хрыста
Б). Вера ў
таямнічых духаў
7. Касцёл Святых Сымона і Алены пабудаваны:
А). Іаанам
Б). Эдвардам Вайніловічам
8. У народзе гэты касцёл называюць:
А). Чырвоным касцёлам
Б). Святым касцёлам
9. Дапоўні сказы:
У ХІ стагоддзі хрысціянства падзялілася
на праваслаўе і каталіцызм. Тыя людзі,
хто ходзіць у царкву - ______,
тыя, хто ходзіць у касцёл - _____.
У 13 стагоддзі на Полацкае княства
пачалі нападаць ворагі.
Гэта былі рыцары-крыжакі і
рыцары-татары .
Рыцар – гэта конны воін, цяжка ўзброены.
Рыцары-крыжакі – гэтак называлі
еўрапейскіх рыцараў , якія ваявалі
супраць славянскага народа.
На шчытах крыжакоў былі намаляваны
крыжы .
Рыцары-татары – спрытныя і ўдалыя воіны,
якія выдатна валодалі шабляй,
добра стралялі
з лука.
Рыцары-татары на 20-30 метраў кідалі
аркан с пятлёй на шыю ворага, каб сцягнуць
яго з сядла.
Каб напалохаць праціўніка, татары наступалі
са свістам і дзікім выццём .
Пасля захопу горада палонных людзей выводзілі ў поле, адбіралі маладых мужчын і жанчын у рабства .
Астатніх людзей татары
секлі шаблямі.
Беларусы і літоўцы апынуліся
паміж двух агнёў .
У 13 стагоддзі
беларусы і літоўцы
вырашылі аб’яднацца
ў адну вялікую дзяржаву –
Вялікае Княства Літоўскае.
Цэнтрам княства спачатку стаў
горад Ноўгарад.
Барацьбу супраць крыжакоў
і татар узначыў
вялікі князь Вітаўт.
З маладых гадоў Вітаўт вучыўся
трымаць у руках зброю, сядзець на кані.
У гады кіравання Вітаўта Вялікае Княства Літоўскае было самай буйной еўрапейскай дзяржавай .
15 ліпеня 1410 года каля вёскі Грунвальд князь Вітаўт разам са сваім братам Ягайлам, пачалі бітву з крыжакамі.
Праціўнікі сышліся ў жорсткай бітве.
Трава пачырванела ад крыві.
Іскры сыпаліся ад мячоў і шчытоў.
Ламаліся коп’і.
Параненыя воіны падалі пад капыты каней.
Бітва працягвалася увесь дзень. І толькі пад вечар крыжакі не вытрымалі.
Крыжакі пачалі адыходзіць , пабеглі, ратуючыся ад гібелі і палону.
Крыжакі пачалі адыходзіць , пабеглі, ратуючыся ад гібелі і палону.
Шмат гадоў мінула з таго часу. Аднак і дагэтуль мы шануем мужнасць ваяроў, якія перамаглі ворагаў у Грунвальдскай бітве.