Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “ Аднасастаўныя сказы”
Задачы ўрока:
- паглыбіць веды пра аднасастаўныя сказы;
- вучыцца правільна ўжываць аднасастаўныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні;
- вучыцца прымяняць атрыманыя веды на практыцы;
Арфаграфічная хвілінка
- Устаўце прапушчаныя галосныя літары е,ё,я , патлумачце іх правапіс
- В..траны, в..цер, в..трыска, в..тракі, цв..рды, цв..рдзець, зацв..рдз..нне, засн..жаны, сн..жаньскі, сн..жынкі, сн..гавы, сн..гір, ц..жкія, ц..жкаваты, м..с..ц
Арфаграфічная хвілінка
- Устаўце прапушчаныя галосныя літары е,ё,я , патлумачце іх правапіс
- В е траны, в е цер, в я трыска, в е тракі, цв ё рды, цв я рдзець, зацв я рдз е нне, засн е жаны, сн е жаньскі, сн я жынкі, сн е гавы,сн я гір, ц я жкія, ц я жкаваты, м е с я ц
Тыпы аднасастаўных сказаў
Тыпы аднасастаўных сказаў
Пэўна-асабовы
дзеяслоў 1-й ці 2-й асобы цяп. ці буд. часу абв. ці загадн. ладу
Няпэўна-асабовы
дзеяслоў 3-й асобы мн.ліку ці дзеяслоў пр.часу мн. ліку
Назыўны
Назоўнік у Н.с.
Абагульнена-асабовы
прыказка,
Афарызм
дзеяслоў 2-й асобы абв. і заг. ладу
Безасабовы
безасабовы дзеяслоў,
словы стану прыроды і чалавека
Заданне № 1 Выпішыце нумары аднасастаўных сказаў
1) Закінь жа ты скруху за бор у змрок (Д.Бічэль)
2) Даўно пара пасталець (Д.Бічэль).
3) Маіх продкаў шлях, прамяністы шлях (Д.Бічэль).
4) Выпаў першы снег.
5) Белай коўдрай ён улёгся на палеткі і лугі.
6) Раней за сонца ўстану рана я (Д.Бічэль).
7) Хачу пакінуць назаўжды надзею (Д.Бічэль).
8) Над палеткамі разліўся непаўторны водар канюшыны.
9) Не папрацаваўшы, ведаў не набудзеш.
10) Даверна сашчапілі дзве рукі, нібы спрадвеку, пайшлі нацянькі (Д.Бічэль). 11) У лес дроў не возяць.
Праверце сябе
Сказы № 2, 3, 7, 9, 10 , 11
Заданне №2
Запішыце гэтыя аднасастаўныя сказы ў сшыткі, вызначце іх тып, граматычныя асновы і спосабы іх выражэння.
2. Даўно пара пасталець. (сказ безасабовы, галоўны член – выказнік, выражаны інфінітывам пасталець )
3. Маіх продкаў шлях, прамяністы шлях . (сказ назыўны, галоўны член – дзейнік, выражаны назоўнікам у назоўным склоне)
7. Хачу пакінуць назаўжды надзею . (сказ пэўна-асабовы, галоўны член – састаўны дзеяслоўны выказнік, выражаны дапаможным дзеясловам хачу, 1 асоба, адз.лік, абв. лад, цяп. час і пакінуць – дз. неазнач.формы)
9. Не папрацаваўшы, ведаў не набудзеш.(сказ абагульнена-асабовы, галоўны член – выказнік, выражаны дзеясловам не набудзеш, 2 асоба, абвесны лад)
10. Даверна сашчапілі дзве рукі, нібы спрадвеку, пайшлі нацянькі. (сказ няпэўна-асабовы, галоўны член – выказнік,
выражаны дзеясловамі сашчапілі і пайшлі, мн.лік, прошлы час)
11. У лес дроў не возяць ( сказ абагулена – асабовы, галоўны член сказа выказнік, выражаны дзеясловам не возяць , 3 асоба, абвесны лад)
Заданне 3 “Кожны сам за сябе”
Па памяці запішыце
як мага больш прыказак,
якія па сінтаксічнай будове адпавядаюць абагульнена-асабовым сказам.
Праверце і ацаніце сябе
1 Варыянт А3, Б5, В6, Г4, Д 2
2 Варыянт А4, Б1, В5, Г2, Д6
Рэфлексія
Ацаніце сваю працу праз сінквейн
(мае адчуванні на ўроку,
я ў тэме ўрока…)
Рэфлексія
Сказы
Цікавыя, аднасастаўныя
Разбіралі, чыталі, пісалі
Імкнуліся ўсё добра запомніць
Ведаем!
Дамашняе заданне
Скласці невялікае сачыненне
з выкарыстаннем аднасастаўных сказаў
на прапанаваныя (на выбар) тэмы:
«Мая радзіма», «Май чароўны край»
ДЗЯКУЮ ЗА ПРАЦУ!