СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прэзентацыя "Дзеяслоў"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял для паўтарэння

Просмотр содержимого документа
«Прэзентацыя "Дзеяслоў"»

Паўтарэнне і абагульненне ведаў  па тэме «Дзеяслоў».  10 клас.

Паўтарэнне і абагульненне ведаў па тэме «Дзеяслоў». 10 клас.

  ДЗЕЯСЛОЎ – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях трывання, стану, асобы, ладу, часу.  Граматычныя катэгорыі дзеяслова: Формы дзеяслова:  стан, трыванне, лад, час, асоба, лік, род. спрагальныя формы неспрагальныя формы : інфінітыў, дзеепрыслоўе змяняюцца па асобах, ліках, ладах, часах (а ў прошлым часе – і па родах)

ДЗЕЯСЛОЎ – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях трывання, стану, асобы, ладу, часу.

Граматычныя катэгорыі дзеяслова:

Формы дзеяслова:

стан, трыванне, лад, час, асоба, лік, род.

спрагальныя формы

неспрагальныя формы : інфінітыў, дзеепрыслоўе

змяняюцца па асобах, ліках, ладах, часах (а ў прошлым часе – і па родах)

Пастаянныя катэгорыі дзеяслова:   - катэгорыя трывання (закончанае/незакончанае): пісаць/напісаць; - катэгорыя стану (залежны/незалежны); - катэгорыя пераходны/непераходны; - катэгорыя зваротны/незваротны: (купаць/купацца).

Пастаянныя катэгорыі дзеяслова:

- катэгорыя трывання (закончанае/незакончанае): пісаць/напісаць;

- катэгорыя стану (залежны/незалежны);

- катэгорыя пераходны/непераходны;

- катэгорыя зваротны/незваротны: (купаць/купацца).

Сінтаксічная роля дзеяслоўных формаў   Асабовыя (спрагальныя) формы ў сказе заўсёды выказнікі . Лес супакойвае, разганяе трывогу, нервознасць (І.Шамякін).  Сонца забегла за хмурынку і знікла зусім (С.Грахоўскі). Інфінітыў можа быць любым членам сказа . Жаданне маляваць (азначэнне) у дзяўчынкі было неадольнае.

Сінтаксічная роля дзеяслоўных формаў

Асабовыя (спрагальныя) формы ў сказе заўсёды выказнікі .

Лес супакойвае, разганяе трывогу, нервознасць (І.Шамякін).

Сонца забегла за хмурынку і знікла зусім (С.Грахоўскі).

Інфінітыў можа быць любым членам сказа .

Жаданне маляваць (азначэнне) у дзяўчынкі было неадольнае.

АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА  Аснова інфінітыва вызначаецца шляхам аддзялення суфіксаў -ць, -ці, -чы: спява-ць, вез-ці, бег-чы. Яна супадае з асновай прошлага часу дзеяслова, якая вызначаецца аддзя-леннем суфікса прошлага часу: збіра-ць – збіра-ў, чыта-ць – чыта-ў. Аднак у асобных дзеясловах асновы інфінітыва і прошлага часу адрозніваюцца: вес-ці – вяд-уць – вё-ў, ся-чы – сяк-уць – сёк.    Аснова цяперашняга часу (будучага простага – у дзеясловах закончанага трывання) вызначаецца шляхам аддзялення канчаткаў 3-й асобы множнага ліку ў форме цяперашняга (ці будучага простага) часу: піш-уць, пол'-уць, мыj-уць, купаj- уц’-ца.

АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА

Аснова інфінітыва вызначаецца шляхам аддзялення суфіксаў -ць, -ці, -чы: спява-ць, вез-ці, бег-чы. Яна супадае з асновай прошлага часу дзеяслова, якая вызначаецца аддзя-леннем суфікса прошлага часу: збіра-ць – збіра-ў, чыта-ць – чыта-ў. Аднак у асобных дзеясловах асновы інфінітыва і прошлага часу адрозніваюцца: вес-ці – вяд-уць – вё-ў, ся-чы – сяк-уць – сёк.

Аснова цяперашняга часу (будучага простага – у дзеясловах закончанага трывання) вызначаецца шляхам аддзялення канчаткаў 3-й асобы множнага ліку ў форме цяперашняга (ці будучага простага) часу: піш-уць, пол'-уць, мыj-уць, купаj- уц’-ца.

Усе дзеясловы ў залежнасці ад характару накіраванасці,  пераходу абазначанага імі дзеяння на аб'ект падзяляюцца  на пераходныя і непераходныя.  ПЕРАХОДНЫЯ дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое  накіравана, пераходзіць на аб'ект. Дапаўненне пры  пераходных дзеясловах называецца прамым аб'ектам.    НЕПЕРАХОДНЫМІ  называюцца дзеясловы, якія не могуць мець пры сабе прамога дапаўнення ў форме вінавальнага склону без прыназоўніка (дзеянне не пераходзіць на аб'ект): сядзець, дзейнічаць, адпа-чываць, ехаць, сінець, сох-нуць, плакаць, расці, цвісці. Непераходныя дзеясловы звычайна абазначаюць стан і рух суб'екта.

Усе дзеясловы ў залежнасці ад характару накіраванасці, пераходу абазначанага імі дзеяння на аб'ект падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.

ПЕРАХОДНЫЯ дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое накіравана, пераходзіць на аб'ект. Дапаўненне пры пераходных дзеясловах называецца прамым аб'ектам.

НЕПЕРАХОДНЫМІ

называюцца дзеясловы, якія не могуць мець пры сабе прамога дапаўнення ў форме вінавальнага склону без прыназоўніка (дзеянне не пераходзіць на аб'ект): сядзець, дзейнічаць, адпа-чываць, ехаць, сінець, сох-нуць, плакаць, расці, цвісці. Непераходныя дзеясловы звычайна абазначаюць стан і рух суб'екта.

ПРАМЫ АБ'ЕКТ пры пераходных дзеясловах можа быць  выражаны: дапаўненнем у форме вінавальнага склону без  прыназоўніка: араць поле, жаць жыта; формай роднага склону , калі пры пераходным дзеяслове  ёсць адмоўе : не здаваў экзаменаў, не чытаў кнігі; формай роднага склону назоўніка пры дзеясловах браць,  даць, прасіць і падобных , калі «бярэцца, даецца і г. д. на час» (аб'ект часовага карыстання): вазьмі нажа, дай ручкі, папрашу сшытка; назоўнікам у родным скл оне, калі прамым аб'ектам  выступае не ўвесь прадмет, а толькі частка: прынесці вады, нарэзаць хлеба.

ПРАМЫ АБ'ЕКТ пры пераходных дзеясловах можа быць выражаны:

  • дапаўненнем у форме вінавальнага склону без прыназоўніка: араць поле, жаць жыта;
  • формай роднага склону , калі пры пераходным дзеяслове ёсць адмоўе : не здаваў экзаменаў, не чытаў кнігі;
  • формай роднага склону назоўніка пры дзеясловах браць, даць, прасіць і падобных , калі «бярэцца, даецца і г. д. на час» (аб'ект часовага карыстання): вазьмі нажа, дай ручкі, папрашу сшытка;
  • назоўнікам у родным скл оне, калі прамым аб'ектам выступае не ўвесь прадмет, а толькі частка: прынесці вады, нарэзаць хлеба.
  ЗВАРОТНЫЯ дзеясловы – гэта дзеясловы з постфіксам -ся(-ца, -цца).   Дзеясловы без гэтага постфікса – НЕЗВАРОТНЫЯ .   Асноўная граматычная функцыя -ся – фармальна  выражаць агульнае значэнне непераходнасці. Таму ўсе зваротныя дзеясловы непераходныя.

ЗВАРОТНЫЯ дзеясловы –

гэта дзеясловы з постфіксам -ся(-ца, -цца).

Дзеясловы без гэтага постфікса – НЕЗВАРОТНЫЯ .

Асноўная граматычная функцыя -ся – фармальна выражаць агульнае значэнне непераходнасці. Таму ўсе зваротныя дзеясловы непераходныя.

 Катэгорыя СТАНУ паказвае адносіны паміж суб'ектам (утваральнікам дзеяння), дзеяннем і аб'ектам, выражаючы гэта ў формах дзеяслова і ў сінтаксічнай канструкцыі.    НЕЗАЛЕЖНЫ стан паказвае, што дзеянне ўтварае суб'ект, які ў сказе з'яўляецца дзейнікам:  Архітэктар праектуе школу.  Аўтар дапрацоўвае рукапіс.  Канструкцыі з дзеясловамі незалежнага стану называюць актыўнымі .  ЗАЛЕЖНЫ стан паказвае дзеянне як залежнае ад іншай асобы, прадмета, які ў сказе з'яўляецца дзейнікам, а суб'ект выступае дапаўненнем у творным склоне. Такі творны называецца творным дзейнага прадмета (творным суб'екта):   Школа праектуецца архітэктарам.  Рукапіс дапрацоўваецца аўтарам .  Такія канструкцыі называюць пасіўнымі.

Катэгорыя СТАНУ паказвае адносіны паміж суб'ектам (утваральнікам дзеяння), дзеяннем і аб'ектам, выражаючы гэта ў формах дзеяслова і ў сінтаксічнай канструкцыі.

НЕЗАЛЕЖНЫ стан паказвае, што дзеянне ўтварае суб'ект, які ў сказе з'яўляецца дзейнікам:

Архітэктар праектуе школу.

Аўтар дапрацоўвае рукапіс.

Канструкцыі з дзеясловамі незалежнага стану называюць актыўнымі .

ЗАЛЕЖНЫ стан паказвае дзеянне як залежнае ад іншай асобы, прадмета, які ў сказе з'яўляецца дзейнікам, а суб'ект выступае дапаўненнем у творным склоне. Такі творны называецца творным дзейнага прадмета (творным суб'екта): Школа праектуецца архітэктарам.

Рукапіс дапрацоўваецца аўтарам .

Такія канструкцыі называюць пасіўнымі.

 ТРЫВАННЕ дзеяслова – граматычная катэгорыя, якая паказвае на адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці.   Дзеясловы НЕЗАКОНЧАНАГА трывання абазначаюць працягласць, развіццё, паўтаральнасць дзеянняў, не паказваючы на іх мяжу: плыць, спяваць, будаваць, ісці.   Дзеясловы ЗАКОНЧАНАГА трывання абазначаюць дзеянні, якія паказваюць на іх мяжу, вынік, закончанасць: паплыць, заспяваць, узараць, пабудаваць, прыйсці,выкаваць,зма- лаціць, стукнуць .

ТРЫВАННЕ дзеяслова – граматычная катэгорыя, якая паказвае на адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці.

Дзеясловы НЕЗАКОНЧАНАГА трывання абазначаюць працягласць, развіццё, паўтаральнасць дзеянняў, не паказваючы на іх мяжу: плыць, спяваць, будаваць, ісці.

Дзеясловы ЗАКОНЧАНАГА трывання абазначаюць дзеянні, якія паказваюць на іх мяжу, вынік, закончанасць: паплыць, заспяваць, узараць, пабудаваць, прыйсці,выкаваць,зма-

лаціць, стукнуць .

Катэгорыя ЛАДУ абазначае адносіны дзеяслоўнага  дзеяння да рэчаіснасці УМОЎНЫ лад абазначае дзеянне, якое ўяўляецца як  пажаданае ці магчымае (залежыць ад пэўных умоў). Выражаецца  дзеясловам у форме прошлага часу і часці-цай бы (б). Месца гэтай часціцы ў сказе рознае: яна можа знаходзіцца пры дзеяслове ці пры іншых словах:  Я Чорнае мора зялёным назваў бы, як толькі заціхнуць і бура, і шторм.      АБВЕСНЫ лад выражае сцвярджэнне ці адмаўленне  дзеяння, якое рэальна працякае ў цяперашнім, прошлым  ці будучым часе: ЗАГАДНЫ лад паказвае, што асоба пабуджае каго-небудзь выканаць дзеянне (загад, патрабаванне, прапанову, заклік, параду, просьбу), адно-сіцца не толькі да якой-небудзь асобы, але і да неадушаўлёных прад-метаў, якія ўяўляюцца як адушаўлёныя: Прыйшоў жаданы час спаткання.   Няхай у ясным небе цішыня заўсёды цішынёю застаецца.

Катэгорыя ЛАДУ абазначае адносіны дзеяслоўнага дзеяння да рэчаіснасці

УМОЎНЫ лад абазначае дзеянне, якое ўяўляецца як пажаданае ці магчымае (залежыць ад пэўных умоў). Выражаецца дзеясловам у форме прошлага часу і часці-цай бы (б). Месца гэтай часціцы ў сказе рознае: яна можа знаходзіцца пры дзеяслове ці пры іншых словах:

Я Чорнае мора зялёным назваў бы, як толькі заціхнуць і бура, і шторм.

АБВЕСНЫ лад выражае сцвярджэнне ці адмаўленне дзеяння, якое рэальна працякае ў цяперашнім, прошлым ці будучым часе:

ЗАГАДНЫ лад паказвае, што асоба пабуджае каго-небудзь выканаць дзеянне (загад, патрабаванне, прапанову, заклік, параду, просьбу), адно-сіцца не толькі да якой-небудзь асобы, але і да неадушаўлёных прад-метаў, якія ўяўляюцца як адушаўлёныя:

Прыйшоў жаданы час спаткання.

Няхай у ясным небе цішыня заўсёды цішынёю застаецца.

 Катэгорыя ЧАСУ выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі ( маюць толькі дзеясловы абвеснага ладу ).  ЦЯПЕРАШНІ час паказвае, што дзеянне, выражанае дзеясловам, супадае з момантам гутаркі: Шуміць вецер з кронамі, абтрасае сон, пахаджае промнямі сонца ля вакон.   Формы цяперашняга часу могуць ужывацца са значэннем прошлага (цяперашні гістарычны): Бывала, пострыжні паправіць, на шчупакоў нясе і ставіць. Цяперашні час можа ўжывацца і са значэннем будучага : Праз два гады канчаю інстытут.  БУДУЧЫ ЧАС выражае дзеянне, якое будзе адбывацца ці адбудзецца пасля моманту гутаркі: Жывеш і будзеш жыць ты, песня матчына, пакуль народа сэрца будзе біцца!   Існуюць формы будучага простага (сінтэтычныя) і будучага склада-нага (аналітычныя) часу: пабудуеце, пабудуюць, будзе працаваць; будзем працаваць.    ПРОШЛЫ ЧАС абазначае дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі: Мы секлі лес, часалі шпалы, калолі тоўстыя камлі і к дваццаці гадам нямала ўжо зрабілі на зямлі.   Прошлы час дзеяслова ўтвараецца ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфікса - л-(-ў) і адпаведных канчаткаў.

Катэгорыя ЧАСУ выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі ( маюць толькі дзеясловы абвеснага ладу ).

ЦЯПЕРАШНІ час паказвае, што дзеянне, выражанае дзеясловам, супадае з момантам гутаркі: Шуміць вецер з кронамі, абтрасае сон, пахаджае промнямі сонца ля вакон. Формы цяперашняга часу могуць ужывацца са значэннем прошлага (цяперашні гістарычны): Бывала, пострыжні паправіць, на шчупакоў нясе і ставіць. Цяперашні час можа ўжывацца і са значэннем будучага : Праз два гады канчаю інстытут.

БУДУЧЫ ЧАС выражае дзеянне, якое будзе адбывацца ці адбудзецца пасля моманту гутаркі: Жывеш і будзеш жыць ты, песня матчына, пакуль народа сэрца будзе біцца! Існуюць формы будучага простага (сінтэтычныя) і будучага склада-нага (аналітычныя) часу: пабудуеце, пабудуюць, будзе працаваць; будзем працаваць.

ПРОШЛЫ ЧАС абазначае дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі: Мы секлі лес, часалі шпалы, калолі тоўстыя камлі і к дваццаці гадам нямала ўжо зрабілі на зямлі. Прошлы час дзеяслова ўтвараецца ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфікса - л-(-ў) і адпаведных канчаткаў.

з'явы прыроды: вечарэе, днее, світае, марозіць, змяркаецца; фізічны і псіхічны стан чалавека ці іншай жывой істоты: нездаровіцца,калоціць,нядужыцца,дыхаецца, працуецца, верыцца, думаецца, жадаецца; магчымасць, неабходнасць дзеяння і г. д.: прыйшлося (лічыцца), спатрэбіцца (праверыць), пашчаслівіцца (прыехаць), трапляецца (паглядзець); дзеянне невядомай або стыхійнай сілы: нясе, шанцуе, цягне, замяло (снегам), зацерушыла (лісцем). " width="640"

БЕЗАСАБОВЫЯ ДЗЕЯСЛОВЫ абазначаюць дзеянне, якое адбываецца як бы само па сабе, без дзеючай асобы або прадмета.

З'яўляюцца выказнікам у безасабовых сказах, у якіх няма дзейніка: У той год з вясны вельмі дажджыла.

АБАЗНАЧАЮЦЬ: з'явы прыроды: вечарэе, днее, світае, марозіць, змяркаецца; фізічны і псіхічны стан чалавека ці іншай жывой істоты: нездаровіцца,калоціць,нядужыцца,дыхаецца, працуецца, верыцца, думаецца, жадаецца; магчымасць, неабходнасць дзеяння і г. д.: прыйшлося (лічыцца), спатрэбіцца (праверыць), пашчаслівіцца (прыехаць), трапляецца (паглядзець); дзеянне невядомай або стыхійнай сілы: нясе, шанцуе, цягне, замяло (снегам), зацерушыла (лісцем).

 СПРАЖЭННЕ – гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім часе абвеснага ладу.    РОЗНАСПРАГАЛЬНЫМІ традыцыйна называюць дзеясловы бегчы, даць, есці і вытворныя ад іх, якія ў адных формах маюць канчаткі, уласцівыя I спражэнню, у другіх – канчаткі, уласцівыя II спражэнню, або спецыфічныя канчаткі.

СПРАЖЭННЕ – гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім часе абвеснага ладу.

РОЗНАСПРАГАЛЬНЫМІ традыцыйна называюць дзеясловы бегчы, даць, есці і вытворныя ад іх, якія ў адных формах маюць канчаткі, уласцівыя I спражэнню, у другіх – канчаткі, уласцівыя II спражэнню, або спецыфічныя канчаткі.

Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве  заканчваюцца:    -на -іць(-ыць), дзе -і-(-ы-) суфікс: бяліць, мясіць, касіць.   Аднаскладовыя дзеясловы тыпу  біць, віць, крыць, ліць,  мыць, піц ь, якія заканчваюцца ў інфінітыве на -ць і ў якіх  -і-(-ы-) не з'яўляецца суфіксам, адносяцца да I спражэння.    -ець (-эць), калі -е- (-э-) не захоўваецца ў 1-й асобе  адзіночнага ліку цяперашняга часу: глядзець (гляджу),  ляцець, цярпець, сядзець, гарэць (выключэнне – дзеяслоў хацець).     Да II спражэння таксама адносяцца дзеясловы гнаць,  належаць, спаць, стаяць, баяцца.   Усе астатнія дзеясловы належаць да I спражэння.

Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца:

-на -іць(-ыць), дзе -і-(-ы-) суфікс: бяліць, мясіць, касіць.

Аднаскладовыя дзеясловы тыпу біць, віць, крыць, ліць, мыць, піц ь, якія заканчваюцца ў інфінітыве на -ць і ў якіх -і-(-ы-) не з'яўляецца суфіксам, адносяцца да I спражэння.

-ець (-эць), калі -е- (-э-) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: глядзець (гляджу), ляцець, цярпець, сядзець, гарэць (выключэнне – дзеяслоў хацець).

Да II спражэння таксама адносяцца дзеясловы гнаць, належаць, спаць, стаяць, баяцца.

Усе астатнія дзеясловы належаць да I спражэння.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!