Сардэчна запрашаем
Складзі слова
1. Вазьміце корань у слова зорка , суфікс i канчатак, як у слова лясны .
2. Вазьміце прыстаўку ў слова пад’езд , корань у слова бяроза , суфіксы ў слова снегавік , канчатак у слова алоўкі .
Эпіграф
“ Мова — вопратка думак” (Сэмюэл Джонсан)
- З захаду даносіўся прыглушаны грукат, мільганула бліскавіца.
- Там проста ў белы дзень абчысцяць , не даруюць , залезуць у кішэнь, а потым павіншуюць.
- За вокнамі — позняя, мокрая восень.
- Молада , хораша , звонка іграў гармонік.
- Сем і восем — пятнаццаць .
Тэма ўрока
“ СІСТЭМА ЧАСЦІН МОВЫ. НАЗОЎНІК І ЯГО ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ”
Мэты ўрока
-узнавіць веды па тэме “Сістэма часцін мовы”;
-сістэматызаваць і паглыбіць веды вучняў па тэме “Назоўнік”;
-удасканальваць уменне знаходзіць у тэкстах назоўнікі, даваць ім лексіка-граматычную характарыстыку; адрозніваць адушаўленыя назоўнікі ад неадушаўлёных; рабіць марфалагічны разбор назоўніка; пашыраць слоўнікавы запас;
-узнавіць веды пра род назоўнікаў; засяродзіць увагу вучняў на ўжыванні назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах;
-развіваць звязнае маўленне, памяць і мысленне;
-выхоўваць любоў і пашану да роднай мовы.
-садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння беларускай мовы;
-садзейнічаць павышэнню ўзроўня матывацыі на ўроках праз сродкі навучання;
Часціны мовы — гэта лексіка-граматычныя разрады, якія аб’ядноўваюць словы паводле семантычных, марфалагічных і сінтаксічных прымет. Семантычныя прыметы паказваюць абагульненае значэнне прадмета, дзеяння, якасці і г.д., марфалагічныя — граматычныя катэгорыі, уласцівыя слову, сінтаксічныя — ролю слова ў сказе.
У беларускай мове выдзяляецца дзесяць часцін мовы, якія падзяляюцца на самастойныя, службовыя і выклічнік. Да самастойных часцін мовы адносяцца назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў і прыслоўе. Да службовых часцін мовы належаць прыназоўнікі, злучнікі і часціцы. Адметнае становішча займаюць выклічнікі. Яны не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы, бо выражаюць нашы пачуцці і волевыяўленні, не называючы іх.
Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы са значэннем прадметнасці і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Адказвае на пытанні хто? што? і на пытанні ўскосных склонаў.
Тыповая сінтаксічная функцыя назоўніка — выступаць у ролі ДЗЕЙНІКА (у форме назоўнага склону) або ДАПАЎНЕННЯ (у форме ўскосных склонаў). Радзей назоўнікі выступаюць у ролі іншых членаў сказа — выказніка, акалічнасці, недапасаванага азначэння.
Назоўнікі
агульныя
уласныя
(завод, студэнт)
(Еўропа, часопіс «Маладосць»)
адушаўлёныя
неадушаўлёныя
(чарніцы, армія)
(верабей, журналіст)
абстрактныя
канкрэтныя
(гонар, падпіска)
(коўдра, навальніца)
рэчыўныя
зборныя
(птаства, алешнік)
(аспірын, торф)
9
Род
Лексічнае значэнне
Мужчынскі род
Асобы мужчынскага полу, неск-ланяльныя назвы жывых істот, некаторыя ўласныя назвы і абрэвіятуры
Граматыч-нае значэнне
Жаночы род
Ніякі род
Асобы жаночага полу, не-каторыя уласныя назвы і абрэвіятуы
Нулявы канчатак абоканчаткі –а, (-я)
Прыклады
Агульны род
Назвы неадушаўле-ных прадметаў, некаторыя ўласныя назвы і абрэвіятуры, назвы мала-дых істот
Гай, бацька.
Нулявы канчатак або кан-чаткі –а, (-я)
Назвы асоб і мужчынскага, і жаночага полу
Канчаткі –о, -е, -а,
Ноч, вясна, зямля
-е; назоўнікі на-мя
Канчаткі –а (-я)
Поле, ружжо, імя, птушане (-я)
Гарэза, малайчына, непаседа
Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, катэгорыі роду не маюць: духі, калготы, Асіповічы.
Род некаторых назоўнікаў у беларускай мове не супадае з родам аналагічных назоўнікаў у рускай мове: сабака, медаль, шынель, стэп, мазоль, палын —мужчынскі род, а ў рускай—жаночы род гусь, таполя, жырафа —жаночы род, а ў рускай —мужчынскі род
Мужчынскі род
Жаночы род
Ніякі род
- назвы асоб мужчынскага полу ( буржуа ) назвы мужчынскіх прафесій ( аташэ ) назвы жывых істот ( какаду ) уласныя назвы гарадоў, астравоў ( Батумі – як назоўнік горад )
- назвы асоб мужчынскага полу ( буржуа )
- назвы мужчынскіх прафесій ( аташэ )
- назвы жывых істот ( какаду )
- уласныя назвы гарадоў, астравоў ( Батумі – як назоўнік горад )
- назвы асоб жаночага полу ( пані ) уласныя назвы рэк, гор, пустынь ( Місісіпі – як назоўнік рака )
- назвы асоб жаночага полу ( пані )
- уласныя назвы рэк, гор, пустынь ( Місісіпі – як назоўнік рака )
- неадушаўлёныя назоўнікі ( радыё ) уласныя назвы азёр ( Антарыа – як назоўнік возера )
- неадушаўлёныя назоўнікі ( радыё )
- уласныя назвы азёр ( Антарыа – як назоўнік возера )
Род абрэвіятур
Нескланяльныя абрэвіятуры
БДУ – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – м.р.
род вызначаецца па апорным слове
Скланяльныя абрэвіятуры
род вызначаецца па склонавых канчатках
ЛіМ – газета «Літаратура і мастацтва» - ЛіМ а , ЛіМ у , ЛіМ ам – м.р.
ЛІК назоўнікаў – гэта граматычная катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў, паказваючы на адзін або некалькі прадметаў. У сучаснай беларускай мове два лікі: адзіночны і множны . Назоўнікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет, множнага – два і больш аднародных прадметаў. Катэгорыя ліку вызначаецца марфалагічна і сінтаксічна.
Марфалагічнымі паказчыкамі катэгорыі ліку з'яўляюцца канчаткі: для адзіночнага ліку – канчаткі -а(-я), -о, -е, нулявы канчатак ; для множнага – канчатак -ы(-і) , канчатак -е для невялікай групы назоўнікаў: палачанін – палачане.
Сінтаксічны сродак (дапасаванае азначэнне і выказнік) з'яўляецца адзіным паказчыкам ліку для нескланяльных назоўнікаў: прыгожы кенгуру – прыгожыя кенгуру, цёплае паліто – цёплыя паліто.
Лік назоўнікаў
- рэчыўныя назоўнікі ( масла , жалеза ) зборныя назоўнікі ( зерне , студэнцтва ) абстрактныя назоўнікі ( гумар , сумленне ) уласныя назоўнікі ( Свіслач , Салігорск ) і інш.
- рэчыўныя назоўнікі ( масла , жалеза )
- зборныя назоўнікі ( зерне , студэнцтва )
- абстрактныя назоўнікі ( гумар , сумленне )
- уласныя назоўнікі ( Свіслач , Салігорск ) і інш.
Толькі адзіночны лік
- назвы састаўных і парных прадметаў ( акуляры , нажніцы ) назоўнікі, якія абазначаюць сукупнасць чаго-небудзь ( бацькі , фінансы ) назвы з агульным рэчыўным значэннем ( дрожджы , духі ) назвы адрэзкаў часу, звычаяў, свят, гульняў ( прыцемкі , хованкі ) уласныя назоўнікі ( Асіповічы , Філіпіны ) і інш.
- назвы састаўных і парных прадметаў ( акуляры , нажніцы )
- назоўнікі, якія абазначаюць сукупнасць чаго-небудзь ( бацькі , фінансы )
- назвы з агульным рэчыўным значэннем ( дрожджы , духі )
- назвы адрэзкаў часу, звычаяў, свят, гульняў ( прыцемкі , хованкі )
- уласныя назоўнікі ( Асіповічы , Філіпіны ) і інш.
Толькі множны лік
СКЛОН – граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах
1 скланенне
- ж.р., канчаткі -а ( -я ): калыханк а , вішн я
- ж.р., канчаткі -а ( -я ): калыханк а , вішн я
2 скланенне
- м.р., нулявы канчатак: учынак , тэкст ; н.р., канчаткі -о ( -ё ), -а , -е : акн о , паветр а
- м.р., нулявы канчатак: учынак , тэкст ;
- н.р., канчаткі -о ( -ё ), -а , -е : акн о , паветр а
- ж.р., нулявы канчатак: радасць , любоў
- ж.р., нулявы канчатак: радасць , любоў
3 скланенне
- рознаскланяльныя назоўнікі ( качаня , бацька ); нескланяльныя назоўнікі ( таксі , Баку ); назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку ( дзверы , апілкі )
- рознаскланяльныя назоўнікі ( качаня , бацька );
- нескланяльныя назоўнікі ( таксі , Баку );
- назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку ( дзверы , апілкі )
не ўваходзяць ні ў адзін тып скланення
Распазнайце адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі. Адушаўлёныя падкрэсліце адной рыскай, а неадушаўлёныя – дзвюма.
Зіма, студэнт, зубр, бяроза, мама, селянін, народ, слова, брат, мова, лёд, бацька, натоўп, качаня, вучань, настаўнік, подзвіг.
Растлумачце, чаму назоўнікі ў адным выпадку пішуцца з вялікай літары, а ў другім - з маленькай.
Вера - вера, Раман - раман, Надзея - надзея, Колас - колас, Танк – танк.
Размеркаваць назоўнікі ў табліцу: канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.
Дом, радасць, калоссе, малако, нафта, насенне, сум, чалавек, камбайн, дабрыня, карэнне, аспірын.
Канкрэтныя: дом, чалавек, камбайн
Абстрактныя : радасць, сум, дабрыня
Зборныя : калоссе, насенне, карэнне
Рэчыўныя: малако, нафта, аспірын
Спішыце тэкст, устаўце прапушчаныя літары. Вызначце асноўную думку тэксту. Абазначце назоўнікі, выделіце іх склонавыя канчаткі. Зрабіце сінтаксічны разбор першага сказа. Якую сінтаксічную ролю выконваюць назоўнікі?
Р..днае слова – гэта першая кр..ніца, праз якую мы пазнаём ж..ццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму вам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы б..ларускай літаратуры. І перш за ўсё тр..ба ведаць свой народ, яго гісторыю, яго багатую вусную творчасць. (Якуб Колас)
Вызначце, якім членам сказа з’яўляецца выдзелены назоўнік у прыведзеных прыкладах. Зрабіце марфалагічны разбор слоў маўчанне і вёскай.
- Слова — срэбра, маўчанне — золата.
- Пад кустом яна ўбачыла птушаня.
- Маладыя хлопцы — браты .
- За вёскай пачыналася поле.
- З-пад брыля быў відаць нос гарбінкай.
- Праз хвіліну мы ўжо пераязджалі раку Нёман.
Настаўнік, радасць, сонца, Віця, сястра, кніга, каханне, калоссе, духі, сок
Дамашняе заданне
Параграфы 27-29, практыкаванне №233, старонка157
Усяго вам самага найлепшага!