Просмотр содержимого документа
«Презентация на тему "Усяслаў Чарадзей" для 4 класса»
Усяслаў Чарадзей
Мая Радзіма - Беларусь 4 клас
Настаўнік: Дабрылка К.Ю.
Лагічнае пытанне:
"У чым быў галоўны вынік дзейнасці Усяслава?"
План
1. Князь Усяслаў.
2. Храм святой Сафіі.
3. Бітва на Нямізе.
Радаслоўная полацкіх князёў
Усяслаў Брачыслававіч Чарадзей (каля 1029 г. – 1101 г.)
Князь Полацкі – (1044 – 1101), Вялікі князь Кіеўскі – (1068 – 1069). Сын Брачыслава ўнука Рагнеды і невядомай (імя маці гісторыя не захавала). Паводле легендаў, князь валодаў чарадзейнымі сіламі (напэўна, таму яго і празвалі «Чарадзеем»).
У 1044 годзе, паcля смерці бацькі, Ўсяслаў зрабіўся полацкім князем, маючы 15—16 гадоў.
Пры Ўсяславе адзначаецца найвышэйшы ўздым і тэрытарыяльнае пашырэнне Полацкага княства .
Пры Ўсяславе ў сярэдзіне XI ст. заканчваецца працэс пераносу адміністрацыйнага цэнтру Полацку з «гарадзішча Рагвалода » на Верхні замак. Тут, на Верхнім замку ён будуе новы замак-дзядзінец, славуты Полацкі Сафійскі сабор , як у Кіеве і Ноўгарадзе .
Сафійскі сабор у Полацку ў XXII ст.
Сучасны Сафійскі сабор у Полацку
У 1065 годзе пачалася другая вайна паміж Кіевам і Полацкам . Усяслаў хадзіў паходам на Пскоў , потым — на Ноўгарад , які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі-браты, нашчадкі Яраслава Мудрага , павялі свае войскі на Менск . Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе.
1067 год - бітва на рацэ Нямізе
Пражыў князь Усяслаў больш за 70 гадоў, княжыў 57 гадоў, з якіх 18 правёў у ваенных паходах. Сваім нашчадкам пакідаў ён Полацкую зямлю магутнай і квітнеючай.
Помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку
Бронзавы Ўсяслаў Чарадзей, з сокалам, імчыць на кані на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Ефрасінні Полацкай.
Відэафільм "Усяслаў Чарадзей"
"У чым быў галоўны вынік дзейнасці Усяслава ?"
- клапаціўся пра дабрабыт жыхароў сваёй зямлі;
- спрыяў развіццю гандлю і рамёстваў;
- садзейнічаў будаўніцтву і умацаванню гарадоў;
- пры ім пашырыліся межы Полацкага княства, асабліва ўздоўж Заходняй Дзвіны.
Дзякуй за ўвагу!