СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Проект "Мая малая Радзіма"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Любоў да Айчыны пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы -месца, дзе чалавек нарадзіўся. Малая радзіма і ёсць выток, пачатак, адкуль чалавек робіць першы  крок у вялікі свет. З роднага кутка зямлі  і пачынаецца наша Беларусь, грамадзянамі якой мы з'яўляемся. Народная мудрасць тлумачыць: не ведаючы мінулага, не зразумееш і сучаснасці.  Многія з нас не ведаюць радавод сваёй сям'і і далей трэцяга пакалення  ў сваім родзе нікога не памятаюць. Забываюць імёны і імя па бацьку сваіх бабуль, дзядуляў. Дрэнна ўяўляем жыццё нашых продкаў і нават роднай  вёскі, у якой  нарадзіліся і жывём.

Мэта нашай працы :

- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі першакласнікаў, фарміравання патрыятызму.

Просмотр содержимого документа
«Проект "Мая малая Радзіма"»

МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА

Аддзел па адукацыі

Мсціслаўскага райвыканкама


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Капачоўскі вучэбна – педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа”



ПРАЕКТ

МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА”

























РАСПРАЦАВАЛА

НАСТАЎНІЦА ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

ЦІХАНОЎСКАЯ А.У.

















АГ. КАПАЧЫ 2018


ЗМЕСТ




УВОДЗІНЫ


3


  1. Метадычны пашпарт праекта


5


  1. Асноўныя этапы работы над праектам


8


ЗАКЛЮЧЭННЕ


10

ДАДАТАК


11








































УВОДЗІНЫ

Многія маральныя якасці чалавека закладваюцца ў дзіцячыя, школьныя гады. Любоў да роднага краю, жаданне бачыць родную вёску, родны горад, рэспубліку ўсё больш і больш квітнеючымі – усе гэтыя пачуцці ў вялікай ступені залежаць ад таго, як мы іх успрымаем у школьныя гады. Карціны роднай прыроды: рэкі і азёры, лугі і дрымучыя лясы - усё гэта ў роўнай ступені фарміруюць пачуцці да роднага краю, а цудоўныя мясцовыя легенды, казкі і песні пакідаюць вялікі след у нашай душы. Чым паўней, глыбей, ярчэй, змястоўней будуць нашы веды аб родным краі і яго людзях, тым больш дзейсна адаб'юцца яны на фарміраванні высакароднага маральнага пачуцця: цікавасці і любові да роднага краю, глыбокай павагі да патрыятычных традыцый землякоў.

Любоў да Айчыны пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы -месца, дзе чалавек нарадзіўся. Малая радзіма і ёсць выток, пачатак, адкуль чалавек робіць першы крок у вялікі свет. З роднага кутка зямлі і пачынаецца наша Беларусь, грамадзянамі якой мы з'яўляемся. Народная мудрасць тлумачыць: не ведаючы мінулага, не зразумееш і сучаснасці. Многія з нас не ведаюць радавод сваёй сям'і і далей трэцяга пакалення ў сваім родзе нікога не памятаюць. Забываюць імёны і імя па бацьку сваіх бабуль, дзядуляў. Дрэнна ўяўляем жыццё нашых продкаў і нават роднай вёскі, у якой нарадзіліся і жывём.

Мэта нашай працы :

- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі першакласнікаў, фарміравання патрыятызму.

Усе ўдзельнікі праекта (1 класа) жывуць у двух розных населеных пунктах. Таму ў паняцце "малая радзіма" мы ўключылі ўсе населеныя пункты, у якіх жывуць нашы дзеткі, а менавіта: аграгарадок Капачы, аграгарадок Басценавічы.

Для дасягнення пастаўленай мэты мы разглядаем пытанні, звязаныя з рашэннем такіх задач, як:

- вывучыць прыроду роднага краю,

- высветліць асаблівасці развіцця гісторыі роднага краю,

- сабраць матэрыял аб малой радзіме (ілюстрацыі, фатаграфіі, тэксты і т. д.),

- выкарыстаць сабраны матэрыял у час правядзення мерапрыемства “Куточак Беларусі”,

- навучыцца супрацоўнічаць з аднакласнікамі і бацькамі.











































МЕТАДЫЧНЫ ПАШПАРТ ПРАЕКТА

1.

Назва праекта

"Мая малая радзіма"

2.

Распрацоўшчыкі навучальнага праекта

вучні 1класа пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Ціханоўскай А.У.

3.

Назва адукацыйнай установы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Капачоўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

4.

Год распрацоўкі навучальнага праекта

2018

5.

Вопыт выкарыстання (ступень распаўсюджвання)

Быў выкарыстаны адзін раз

6.

Праблемная сітуацыя

З аднаго боку усім знаёмыя месцы, дзе мы жывем, а з другога боку ёсць невядомыя моманты, на якія не звярталі ніякай увагі, таму хочацца пашырыць свае веды аб родным аграгарадку ( вёсцы).

7.

Мэта

Стварэнне ўмоў для сацыялізацыі першакласнікаў, фарміравання патрыятызму

8.

Задачы:

- вывучыць прыроду роднага краю,

- высветліць асаблівасці развіцця гісторыі роднага краю,

- сабраць матэрыял аб малой радзіме (ілюстрацыі, фатаграфіі, тэксты і т. д.),

- выкарыстаць сабраны матэрыял у час правядзення мерапрыемства “Куточак Беларусі”,

- навучыцца супрацоўнічаць з аднакласнікамі і бацькамі

9.

Форма арганізацыі дзяцей

групавая праца

10.

Сфера прымянення вынікаў

Выхаваўчая работа, вучэбная дзейнасць

11.

Вядучая дзейнасць

пошукавая

12.

Выкарыстоўваюцца тэхналогіі

Назіранне, экскурсія

13.

Форма прадуктаў праектнай дзейнасці

Пазакласнае мерапрыемства

“Куточак Беларусі”,

дыдыктычная гульня “Падарожжа па аграгарадку”

14.

Спосаб аб'яднання вынікаў на прэзентацыі

справаздача па выніках у любой форме

15.

Час працы

сярэдняй працягласці

16.

Клас або ўзрост дзяцей

1 клас,

7 гадоў

17.

Колькасць удзельнікаў

10 чалавек

18.

Прадметная вобласць

“Чалавек і свет”, беларуская мова і літаратура, краязнаўства

19.

Склад удзельнікаў

аднакласны

20.

Стартавы ўзровень навучанасці і сфарміраванасці ведаў, уменняў, навыкаў

Ведаюць назву свайго аграгарадка (вёскі),

не ўмеюць чытаць, пераказваць прачытаны тэкст,

не ўмеюць знаходзіць неабходны матэрыял у розных крыніцах,

не ўмеюць самастойна складаць вуснае апавяданне.

21.

Веды і ўменні, якія навучэнцы набываюць у працэсе працы над праектам


Пашырылі веды аб родным краі,

навучыліся шукаць неабходны матэрыял у розных крыніцах,

навучыліся фатаграфаваць сацыяльныя аб’екты, памятныя месцы,

навучыліся складаць вуснае апавяданне,

навучыліся расказваць,

навучыліся выступаць перад бацькамі з падрыхтаванымі паведамленнямі,

навучыліся супрацоўнічаць з бацькамі і аднакласнікамі.

22.

Рэжым працы (арганізацыйная форма)

Урочны, пазаўрочны

23.

Тэхнічнае аснашчэнне

Кнігі, інтэрнэт, фотаапарат, камп'ютар, мультымедыйны праектар

24.

Часовыя рамкі стварэння праекта

Верасень-кастрычнік 2018 года











































АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД ПРАЕКТАМ

1.Арганізацыйны этап (верасень):

- фарміраванне груп і размеркаванне абавязкаў,

- складанне плана работы,

- знаёмства з тэмай праекта " Мая малая радзіма ",

- фарміраванне груп па месцы жыхарства:

1 група- аграгарадок Басценавічы

2 група- аграгарадок Капачы.

Пасля гэтага мы план працы склалі пад кіраўніцтвам настаўніка. Вызначылі тэрміны выканання праекта.

Першая група была падзелена на чатыры падгрупы, якія аб’ядналі навучэнцаў па актыўнасці і напрамку дзейнасці:

1 падгрупа збірала інфармацыю пра гісторыю " малой радзімы”,

2 падгрупа збірала інфармацыю аб памятных месцах, знакамітых людзях,

3 падгрупа збірала матэрыял аб прыродзе нашай малой радзімы, рабіла фатаграфіі, збіралі ілюстрацыі,

4 падгрупа збірала інфармацыю аб нашай школе.

Падключылі да працы групу зацікаўленых бацькоў, якія гатовыя працаваць разам з намі па праекце.

2.Падрыхтоўчы этап (верасень)

Пошукавая праца

Самастойная пошукавая работа вучняў усяго класа. Наведалі вясковую бібліятэку з мэтай азнаямлення з літаратурай па дадзенай тэме. Разам з настаўнікам схадзілі на экскурсію ў Сельскі Савет, дзе нам дапамаглі знайсці патрэбную інфармацыю. З дапамогай бацькоў шукалі матэрыял у сетцы Інтэрнэт і розных іншых крыніцах. Праводзілі інтэрв’ю з членамі сваёй сям'і.

Хутчэй за ўсіх удзельнікі праекта сабралі інфармацыю аб прыродзе, зрабілі фатаграфіі нашага роднага краю. Дзеці гэтай падгрупы сталі дапамагаць іншым удзельнікам праектах у знаходжанні матэрыялу пра жыццё выдатных людзей нашага краю, аб вытворчасці нашага краю. Да канца верасня ўвесь матэрыял быў сабраны.

3.Этап рэалізацыі (кастрычнік)

Апрацоўка сабранага матэрыялу

4.Заключны этап ( кастрычнік)

У канцы кастрычніка ў нас прайшло прамежкавае абмеркаванне па сабранаму матэрыялу. Быў распрацаваны сцэнарый і праведзена класная гадзіна “Куточак Беларусі”.







































ЗАКЛЮЧЭННЕ

Праект "Мая Малая радзіма" ствараўся амаль два месяцы. У выніку можна сказаць, што дасягнуты ўсе задачы, якія мы ставілі. Усе этапы былі выкананы па плане і ў названыя тэрміны.Было праведена выдатнае мерапрыества “Куточак Беларусі”. Удзельнікі праекта не толькі глыбока пазнаёміліся, але і высветлілі асаблівасці прыроды і гісторыі роднага краю, зразумелі, што з малога складваецца вялікае – наш аграгарадок частка вялікай рэспублікі, якая называецца Беларусь. Мы навучыліся працаваць у камандзе, прымаць на сябе розныя ролі і абавязкі. Мы навучыліся супрацоўнічаць з бацькамі. Зразумелі ролю назіранняў, досведаў, кніг і іншых крыніц інфармацыі ў пазнанні навакольнага свету. Мы навучыліся выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці, задавальняць пазнавальныя інтарэсы, шукаць дадатковую інфармацыю аб родным краі, краіне. Увесь сабраны матэрыял мы хочам размясціць у невялікай кнізе “Мая малая радзіма”.



























10