Просмотр содержимого документа
«Пытанні да тэматычнага кантролю па тэме "Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя"»
Прыкладны спіс пытанняў да тэматычнага кантролю па тэме: “Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя”
1. Назавіце трох прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэігенцыі дадзенага перыяду.
2. Літаратурныя аб’яднанні і гісторыя іх існавання.
3. Кароткая характарыстыка 30-х гадоў.
4. Прадстаўнікі літаратуры Заходняй Беларусі.
5. Роля працэсу беларусізацыі 1920-х гадоў.
6. Назавіце напрамкі беларускага літаратурнага працэсу першай трэці ХХ стагоддзя.
7. Назавіце двух прадстаўнікоў беларускага рэалізму.
8. Дайце азначэнне паняццю “імажынізм”.
9. Назавіце двух прадстаўнікоў беларускага сімвалізму.
10. Назва першага твора Максіма Гарэцкага.
11. Тэма апавядання “Роднае карэнне” Максіма Гарэцкага.
12. Сапраўднае імя, прозвішча і імя па бацьку Змітрака Бядулі.
13. Тэма апавядання “Бондар” Змітрака Бядулі.
14. Назавіце вядомыя зборнікі паэзіі 1920-х гадоў У.Дубоўкі.
15. Дайце азначэнне паняццю “байка”.
16. Дайце азначэнне паняццю “сатыра”.
17. Назавіце два вядомыя творы Кандрата Крапівы.
18. Назавіце сапраўднае імя, прозвішча і імя па бацьку Міхася Зарэцкага.
19. Ідэя апавядання “Ворагі” Міхася Зарэцкага.
20. Дайце азначэнне паняццю “мастацкая дэталь”. Што можа выкарыстоўвацца ў якасці мастацкай дэталі?
21. Назавіце сапраўднае імя, прозвішча і імя па бацьку Кузьмы Чорнага.
22.Тэма апавядання “Макаркавых Волька”.