Раман І. Шамякіна “Сэрца на далоні”: тэматыка твора, асноўныя сюжэтныя лініі
Мэта: стварыць умовы для інтэлектуальнага і эмацыянальнага ўспрымання рамана, выявіць асноўныя сюжэтныя лініі,
Задачы:
1) Адукацыйная: засяродзіць увагу на кампазіцыі твора, вызначэнні сімвалічнай назвы рамана;
2) Развіццёвая: развіваць уменні і навыкі па тэме;
3) Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню чытацкай асобы;
Ход урока
Арганізацыйны этап
Мэтавызначэнне
Вывучэнне новай тэмы
1. Уступнае слова выкладчыка. Гісторыя напісання рамана. Раман «Сэрца на далоні» быў напісаны ў 1963 годзе. За яго, а таксама за кнігу «Трывожнае шчасце», аўтару ў 1967 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССP імя Якуба Коласа.
Нарадзіла твор знаёмства з гісторыяй мінскага падполля. Адным з першых кіраўнікоў падполля быў Іван Кавалёу, у магчымасць здрады якога паверылі кіраўнікі падпольнага абкама партыі. Іх абвінавачванні грунтаваліся на тым, што самі яны не здолелі ўстанавіць сувязь з Mінскам, а пасля вайны ніяк не хацелі прызнаваць сваю памылку. Як зазначыў I. Шамякін, гэтая гісторыя чалавечага падзення «ашаламіла мяне і... нарадзіла Гукана – вобраз, якога, бадай, няма не толькі ў беларускай, але і ва ўсей савецкай літаратуры пра вайну». У распрацоўцы сюжэта дапамог таксама газетны артыкул пра ўрача, якога на Украіне немцы з помпай пахавалі, хаця, як пазней аказалася, ён быў шчырым патрыёт, адным з кіраўнікоў падполля. У большасці ж твор з'яўляецца мастацкай выдумкай, але некаторыя героі рамана маюць сваіх прататыпау: Антон Яраш - гэтя легендарны падпольшчык Кабушкін, Кірыла Шыковіч - журналіст Іван Новікаў, які шукаў герояў падполля.
Пісьменнік працаваў над творам у 1960-1963 гг. Гэта быў час так званай «хрушчоўскай адлігі», якая наступіла пасля ХХ з’езда КПСС, таму ў ім асуджаюцца часы культу асобы і адміністрацыйна-кмандных метадаў кіравання. Гэта быў час пэўнай дэмакратызацыі грамадства, калі пачалося больш глыбокае вывучэнне гісторыі вайны, і пісьменнік здолеў у пэўнай меры адлюстраваць гэтыя працэсы ў рамане.
2. Праца навчэнцаў у групах.
Падрыхтаваць адказы на наступныя заданні:
1-я група: праблематыка рамана.
2-я група: канфлікт у рамане.
3-я група: адметнасць кампазіцыі.
(Прэзентацыю навучэнцы рыхтуюць рознымі спосабамі, якія яны выбіраюць самастойна. Адказы аргументуюць зместам твора.)
Прыкладныя адказы:
Праблематыка рамана:
праблема гістарычнай справядлівасці і праўды (рэабілітацыя нявінна асуджаных);
праблема дэмакратызацыі грамадства (пераадоленне культу асобы);
праблема выхавання моладзі;
праблема сямейных узаемаадносін;
маральныя праблемы (праблема сумлення чалавека ў сучасным грамадстве, праблема самавызначэння моладзі);
філасофскія праблемы (сяброўства, кахання, шчасця і інш.).
2. Канфлікт у рамане:
Сацыяльны: Гукан – Шыковіч;
Любоўны: Гаецкая – Яраш – Зося Савіч – Маша, Славік – Маша – Тарас;
Бытавы: Шыковіч ст. – Славік, Яраш – Галіна, Яраш – Шыковіч.
3. Адметнасць кампазіцыі:
Некалькі сюжэтных ліній, што перакрыжоўваюцца паміж сабой (узаемаадносіны былых сааўтараў кнігі пра падполле – Гукана і Шыковіча, узаемаадносіны бацькоў і дзяцей, сюжэтная лінія “Яраш – Зося”).
Выразная групоўка вобразаў, праз якія вырашаецца асноўны канфлікт.
Дзве гістарычныя праекцыі – сучаснасць і мінулае.
У рамане 40 разделаў + самастойныя разделы “Расказ Антона Яраша” і “Расказ Зосі Савіч”.
Замацаванне і карэкцыя ведаў
Адказаць на пытанні:
- Якая тэма з’яўляецца цэнтральнай у рамане? (Тэма Вялікай Айчыннай вайны і падзей, што адбываліся ў час напісання твора.)
- Што з’яўлецца сюжэтным цэнтрам рамана, вакол якога аб’ядноўваюцца ўсе падзеі? (Справа доктара Савіча, які незаслужана абвінавачаны ў здрадніцтве.)
- У чым заключаецца сэнс назвы твора? (Назва твора мае сімвалічнае значэнне. Сэрца на далоні – гэта сімвал пераасэнсавання жыцця, дэмакратычных змен у грамадстве, якое пазбаўляецца аб спадчыннасці часоў культу асобы. Выздараўлівае не толькі хворае сэрца Зосі Савіч, але і ўсё грамадства.)
Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак
Рэфлексія
- Якія ўрокі жыцця даў нам І. Шамякін?
Дамашняе заданне
Падрыхтаваць цытатныя характарыстыкі герояў рамана