СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Распрацоўка ўрока "Прыстаўныя зычныя і галосныя, іх правапіс". 5 клас

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Распрацоўка ўрока "Прыстаўныя зычныя і галосныя, іх правапіс". 5 клас»

5


Беларуская мова. Урок 76 5 клас

Тэма: Прыстаўныя гукі, іх правапіс.

Мэта:

  • паглыбіць веды вучпяў аб прыстаўных гуках як спецыфічнай асаблівасці гукавой сістэмы беларускай мовы;

  • фарміраваць уменне правільна вызначаць умовы выбару арфаграмы на правапіс прыстаўных зычных і галосных, вылучаць і перадаваць на пісьме;

  • развіваць уменне вымаўляць зычныя і галосныя прыстаўныя гукі ў адпаведнай пазіцыі, успрымаць іх на слых, размяжоўваць прыстаўныя і каранёвыя гукі;

  • актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў;

  • развіваць маўленчыя і творчыя здольнасці вучняў.


Ход урока


1. Актуалізацыя ведаў вучняў

Пытанні да класа:

1) Як вы думаеце, якія гукі называюцца прыстаўнымі?

2) Якая мэта нашага ўрока?


2. Арганізацыя пошукавай дзейнасці

Слова настаўніка

- Аднойчы на ўроку беларускай мовы настаўніца спытала ў вучняў, якія гукі называюцца прыстаўнымі. Адзін вучань адказаў: прыстаўныя гукі - гэта прыстаўкі, яны прыстаўляюцца да слова і ўтвараюць новае слова, напрыклад: ехаць - уз'ехаць.

Другі вучань выказаў сваю думку так: у пачатак слова прыстаўляецца адзін гук, які не мяняе сэнс слова, а толькі ўплывае на яго напісанне, напрыклад: акно – вокны. Каго з вучняў падтрымаеце вы?


Заданне класу:

Запішыце пары слоў: вокны - акно, восень - асенні, воблака - аблокі;

востры - вастрэйшы, вочы - вачэй, вакол - ваколіца, вузкі - вузейшы, вугаль - вугалёк, вуда - вудзільна;

павук, цівун, Навуменка, Лявон;

Осіп, Орша,Узда, ордэн, урна.


Пытанні і заданні:

  1. Дзеці, скажыце, ці адрозніваюцца паміж сабой запісаныя пары слоў і асобныя словы?

  2. Які вывад можна зрабіць у адносінах іх правапісу?

  3. Зверце свае назіранні і разважанні з правілам у падручніку §20 с. 72


Праца па падручніку.

Выконваем вусна практыкаванне 153 (неабходна прачытаць прыказкі і вызначыць правільны варыянт)


Праца па падручніку.

Выконваем практыкаванне 154 (неабходна размеркаваць словы ў два слупкі - в пішацца, а ў другі - не пішацца)


Работа з мастацкім тэкстам

Настаўнік чытае ўрывак з апавядання Пятра Рунца "Ліпка"


Дзед Даніла разам з унукам Валерыкам гулялі ў садзе. Хоць дзень быў і спякотны, але тут панаваў прыемны халадок. Пахла садавінай і травамі. У густой засені ціха шчабяталі птушкі. Ідучы ўслед за дзедам, Валерык уважліва прыглядаўся да дрэў, на якіх віселі падобныя на зялёныя званочкі грушы, яблыкі-налівайкі, слівы.

У канцы саду, на ўзмежку, расла маладая купчастая ліпка. Валерка раптам спыніўся і, паказваючы на яе, сказаў:

  • Дзед, бачыш, ліпка! Давай ссячом..

Дзед здзіўлена паглядзеў на ўнука.

  • А навошта яе ссякаць? Яна ж, здаецца, нікому не замінае.

  • А што з ліпкі за карысць: на ёй жа нічога не расце, - растлумачыў Валерык.

  • Гэта праўда, што на ёй нічога не расце, - згадзіўся дзед. І крыху падумаўшы, дадаў: - Калі так, то бяжы ў хату і прынясі сякеру.

Валерык стрымгалоў памчаўся з саду. Толькі бялявая галава замільгала ў густым зялёным бульбоўніку. Неўзабаве ён вярнуўся.

  • На, дзед, секані яе пад самы корань, - сказаў хлопчык, падаючы вострую сякеру.

  • Спачатку, Валерык, давай крыху пасядзім і адпачнём. А то я нахадзіўся, ногі забалелі. А ссячы ліпку мы паспеем. Толькі дзе ж нам сесці? - спытаў дзед, пазіраючы на ўнука.

Валерык паглядзеў навокал і жвава адказаў:

  • А вось тут, у цяньку пад ліпкай!

Яны селі пад дрэвам.

  • Ну, як? - спытаў дзед, памаўчаўшы. - Добра ў халадку, га?

  • Добра! - адказаў Валерык.

  • То-та ж, - ухмыльнуўся дзед, вымаючы з кішэні люльку. - Нябось каб пасадзіў бы цябе на сонцы, ты гэтак не сказаў бы... А якое паветра?

Валерык пацягнуў носам.

  • А што гэта так пахне, дзядуля?

  • Хіба ты не ведаеш?

Дзед устаў, нагнуў ніжнюю галінку ліпы, і сарваўшы некалькі жаўтавата-белых кветачак, падаў іх унуку.

  • На панюхай.

  • Ой, як соладка пахнуць! - усклікнуў здзіўлены Валерык.

  • Гэта ты правільна сказаў, - згадзіўся дзед. - У ліпавых кветках ёсць салодкі, як цукар, сок. З яго пчолы робяць мёд.

  • Той, што бабуля падавала да бліноў?

  • Во-во, той самы. Бачыў, які ён светлы і салодкі? Гэтым мёдам лечаць хворых.

Дзед расказваў Валерыку пра мёд, пра ліпавы чай. Валерык слухаў дзеда так, нібы той расказваў цікавую казку. А калі стары змоўк, хлопчык тузануў яго за рукаў і пачаў прасіць, каб ён яшчэ што-небудзь расказаў пра ліпку.

Дзед расказаў унуку, як раней з кары маладых ліп рабілі кошыкі, плялі лапці.

Дзед дакурыў люльку і рашуча прамовіў:

  • Ну, адпачылі мы з табою, цяпер можна і за работу брацца. Давай сякеру, звалім гэтую паганую ліпку.

  • Дзедка, не трэба яе сячы! - усклікнуў Валерык.

  • Чаму?

  • Шкада, - прашаптаў хлопчык. - Ты столькі добрага расказаў пра яе.

  • Вось як! - прыжмурыўся дзед і ўсміхнуўся. - Мне, унучак, таксама шкада. Я ж калісьці сваімі рукамі яе пасадзіў...

У гэты час дыхнуў ветрык. Ліпка весела зашумела, зашапацела лісцем. Валерык паглядзеў на дрэва, потым на дзеда і сур'ёзна спытаў:

  • Дзядуля, а чаго яна шуміць?

  • Радуецца, што мы яе не ссеклі, - гэтак жа сур'ёзна адказаў дзед.

  • А хіба яна разумее?

  • Добрае, унучак, усе разумеюць...


Пытанні:

  1. Вызначце галоўную думку прачытанага твора.

  2. Чаму Валерка папрасіў дзеда ссекчы ліпку?

  3. Чаму ж дзед адразу ж згадзіўся з унукам ссекчы ліпку?

  4. Як вы разумееце словы дзеда: "Добрае, унучак, усе разумеюць"?


Работа ў парах: пераказваем апавяданне Пятра Рунца "Ліпка"


Работа з тлумачальным слоўнікам

Заданне класу:

  • Запішыце словы: ільготны, імчаць, амшэлы, аржаны. Растлумачце значэнне гэтых слоў. Складзіце з адным з іх сказ.

  • Зверце свае назіранні і разважанні з правілам у падручніку §20 с. 73


Хвіліна творчасці: напішыце невялікае сачыненне-разважанне на тэму: “Добрае - усе разумеюць”


Дамашняе заданне: §20, практ.156


Выніковы кантроль

Заданне: выканайце практыкаванні 157 (выбраць правільны варыянт напісання)


Рэфлексія

Пытанні да класа:

  1. Што новага вы даведаліся на ўроку?

  2. Якія гукі называюцца прыстаўнымі?

  3. У чым асаблівасць правапісу прыстаўных гукаў?