Голас за сцэнай: Увага, увага, пчынаецца пасадка на рэйс “Слонім” – “Вырай”. Птушак, адлятаючых у вырай просім прайці ў залу рагістрацыі.
Мытнік: Ваша імя?
Птушка 1 : Зязюля звычайная
Мытнік: Мэта вашага адлету.
Птушка 1.Адпачыць і набрацца сіл.
Мытнік: Праходзьце калі ласка.
Мытнік: Ваша імя?
Птушка 2 : Чапля шэрая
Мытнік: Мэта вашага адлету.
Птушка 2. Падыхаць марскім паветрам.Доктар параіў
Мытнік: Праходзьце калі ласка.
Мытнік: Ваша імя?
Жаўрук –смяцюх : Жаўрук-смяцюх
Мытнік: Мэта вашага адлету.
Жаўрук –смяцюх. Адпачыць з сябрамі.
Мытнік:Вас няма ў спіску адлятаючых. Вы не можаце пакінуць краіну.
Жаўрук –смяцюх: не можа быць гэтага. Праверце яшчэ раз
Мытнік: Ну вось, калі ласка. Зязюля звычайная і Чапля шэрая есць у спіску аддлятаючых. А Жаўрук-смяцюх адносіцца да аседлых відаў птушак. Вылет вам забаронены.
Зязюля.: Як жа ты застанешся адзін? Зімой ні табе насення ніякага, ні воднай травіначкі. А тое, што засталося – у глебу ўмерзла.
Жаўрук –смяцюх: Ну і ўчым справы? Я маю моцную дзюбу. Магу нават умерзлае ў лед насенне даставаць. (ганарліва)
Чапля: А дзеж ад мароза лютага схаваешся?
Жаўрук –смяцюх: Як дзе? У снезе. Зімой тут снегу-снегу! Так прыгожа! Каб вы толькі бачылі, браткі.
Я адзін з чатырох відаў жаўрукоў, якія жывуць у Беларусі. Я адзін не адлятаю ў вырай на зіму – так люблю сваю радзіму. Таму мы можам з вамі бычыцца круглы год!
Зязюля : Дзе мы зможам убачыцца? Дзе ты жывеш?
Жаўрук –смяцюх: на сухім лузе, па ускрайку дарог і палёў. Галоўнае – каб сухенька было і трава не высокая.А з вамі (паказвае на зязюлю і чаплю), з выраю – толькі праз скайп.
Чапля: Як жа ў невысокай траве гняздо свае схаваць?
Жаўрук –смяцюх: Гняздо мае знаходзіцца проста на зямлі. Паглядзіце, якое прыгожае.
Зязюля. Мы звяртаемся да вас, людзі: не выкошвайце траву па абочынах дарог у красавіку і маі.
Чапля. Не прымяняйце ў гэты час пестыцыдныя ўгнаенні.
Зязюля. На хатнія жывелы на час прагулкі адзеньце званочкі, каб жаўрук наш чуў, што становіцца небяспечна.
Мытнік:Час рагістрацыі на рэйс скончыўся. Развітвайцеся.
Песня:
Жаўрук –смяцюх: Раз сёння ў мяне не атрымалася адляцець, то хоць вам раскажу. Справа ў тым, што за апошнія 30 гадоў колькасць жаўрука-смецюха скарацілася на 95 працентаў. Браты мае зніклі з Нарвегіі і Швецыі. Наш від стаў рэдкім і занесены ў чырвоную кнігу Беларусі.
Дапамажыце захаваць наш від.
Скайп: Прывітанне. Даляцелі добра. Размясціліся. Кампанія цудоўная. Адпачываем. Будзем сумаваць.Чакайце нас.
Жаўрук-смяцюх: Існуе легенда, што ў адзін з веснавых день з цёплых краін прылятае 40 розных птушак. Менавіта ў гэты дзень адзначаецца свята Саракі.
Песня “Ляцяць галачкі”
В1: Шмат людзі склалі казак, легенд, песень пра сваю зямлю.
Ёсць у нашага народа з даўняга часу адно паданне, якое пераходзіць ад дзядоў да ўнукаў.
В2: Як брала вясна ў сонца ключы,
Адчыняла сырую зямельку,
Пускала на свет траву-мураву,
Адзявала ў лісце бярозы.
Дзяўчынкі.
Ці дазволіце, добрыя людзі,
Вясну клікаць,
Зіму праважаць, лета дажыдаць?
Красна сонца, ясен свет,
Угрэй, упарзямлю,
Распусці зялёную траву.
Вылеці, пчолка ярая,
Вынесі залаты яключыкі,
Замкні халодную зіманьку,
Адамкні цёплае лецейка
У гэты час выходзіцьЗіма.
Зіма: Гэта хто тут гаспадарыць збіраецца?Захацелі і снег мой растапіць, і вясну паклікаць. Я – зіма, пакуль тут гаспадыня! Як захачу - так і будзе!(тупае нагой)
Дзяўчаты: Ну чаго ж ты, Зімачка, злуешся? Ты ужо трохі пабыла. Пара табе ўжо з двара.
Зіма: Ага, зараз! Як бы не так! Усе такія смелыя. Усе на адну. На санках каталіся? На лыжах каталіся? Снегавікоў наляпілі поўны двор. Каля елкі карагоды вадзілі? А цяпер што? Ідзі, Зіма! Нікому мяне не шкада…(сумна).
Дзяўчаты: Мы цябе ўсе шкадуем. Мы цябе вельмі будзем чакаць праз гадок, на апошні восеньскі лісток.
Зіма.
Галаву вядзе да сну
(Моц акоў маіх аслабла),
Але я яшчэ паспею
Адамкнуць Вясну-красну.
Вясну з прыходам вітаю
I трон ёй свой саступаю.
Я ж ад'язджаю на спакой
У паўночны край любімы свой. (Уцякае.)
Выходзіць Вясна
Вясна.
Добры дзень, мае даражэнькія,
I дарослыя, і маленькія:
Усім, хто мяне чакаў,
Карагодзікі рыхтаваў!
Песня “Вясна прыйшла”
Але ж, мае даражэнькія, не сама я да вас прыйшла — мяне птушачкі на крылах прынеслі, а якія, адгадайце. (На слайдзе фотаздымкі птушак)
Вясна: Зіме канец — Вясне пачатак!
Для нас усіх сягоння свята.
Музыка, грай! У коле вялікім
Няхай паскачуць чаравікі.
Песня “Мы ідзем гукаць вясну”