«Мая зямля, мая Радзіма названа светла – Беларусь»
Мэты:
Фарміраванне и развіццё:
пачуцця прыхільнасці да тых месцаў, дзе чалавек нарадзіўся і вырас;
паважлівых адносін да роднай мовы;
клопатаў пра інтарэсы Бацькаўшчыны;
пряўлення грамадскіх пачуццяў и захаванне адданасці Радзіме;
гонару за сацыяльныя і культурныя дасягненні Радзімы;
абароны яе свабоды и незалежнасци;
выхавання паважлівых адносінаў да гістарычнага мінулага Радзімы, яе традыцый і дзяржаўнай сімволікі;
імкнення прысвячаць сваю працу, сілу і здольнасці росквіту Радзімы.
Форма ўрока: гутарка-падарожжа
Абсталяваннне: мультымедыйная прэзентацыя
Ход урока:
Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае ўбогай,
К табе я думках залятаю
І там душою спачываю.
Вучань 1: Што такое Бацькаўшчына, знаеш?
Вучань 2: Гэта рэчка, сцежачка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх – вясёлка.
Вучань 3: Бацькаўшчына - гэта дом твой, школа,
Гэта песні, што звіняць наўкола,
Гэта тата твой і мама, и сябры твае таксама.
Настаўнік: Чым далей адыходзіць маленства, тым усё даражэйшым и даражэйшым робіцца той край, дзе ты нарадзіўся, дзе некалі ўпершыню пачуў птушыныя песні, убачыў кветкі, дзе вымавіў першыя словы і самастойна зрабіў першы крок, дзе першы раз засмяяўся ад радасці ці заплакаў ад крыўды.
Вучань 4: Яшчэ ў далёкім 1517 годзе Францыск Скарына ў прадмове да кнігі “Юдзіф” пераканаўча написаў аб прызванні чалавека любіць сваю родную зямлю: “Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вулли свае, - так и людзи, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.” І сёння гэтыя словы гучаць для нас як запавет, як духоўнае імкненне да павагі і шанаванння сваёй Бацькаўшчыны.
Настаўнік: Кожны з нас добра ведае той куток, дзе нарадзіўся, але ж наша Радзіма вялікая і мае шмат мястэчкаў, гарадоў, вёсак, пра якія мы павінны ведаць. Беларуская зямля нас нарадзіла, і мы павінны быць яе ўдзячнымі сынамі, таму нам трэба імкнуцца зрабіць у жыцци нешта добрае на яе карысць, а для гэтага трэба ведаць пра Беларусь як мага больш.
Давайце зараз заплюшчым вочы і ўявим сябе адначасова падарожнікамі і гідами по нашай Бацькаўшчыне.
Вучань 5: Полацк…
Гэта адзін з найстаражытнейшых і ў мінулым найбольш культурна развітых усходнеславянскіх гарадоў. Вось перад нами Крыжаўзвіжанскі сабор Полацкага Спаса-Еўфрасіннінскага манастыра, дзе перапісвала і, магчыма, перакладала кнігі славутая Ефрасіння Полацкая, першая жанчына кананізаваная рускай праваслаўнай царквой.
Вучань 6: А яшчэ мы ведаем, што Ефрасіння вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць; на ўласныя сродкі пабудавала дзве царквы, заснавала каля горада жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве – у іх правалі вучыльні, біблиятэкі, скрыпторыі, багадзельня, верагодна, іканапісная і ювелірная майстэрні.
Вучань 7: Мір…
Невялічкае мястэчка Мір вядомае і за межами Беларусі дзякуючы Мірскаму Замку. Гэта ўнікальны помнік архітэктуры 16 – пачатку 20 стст. Мір – радзіма паэта Рамана Тармолы-Мірскага, аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў, казак, сцэнараў дакументальных фільмаў.
Тут у адзін з кірмашовых дзён у карчме Уладзіслаў Сыракомля пачуў сумны аповед старога фурмана. Моцна ўражаны, паэт напісаў гавэнду “Паштальён” (1844), з якой и дэбютаваў у друку. Праз чвэрць стагоддзя “Паштальён”, перакладзены на рускую мову, стаў вельмі папулярнай у Расеі песняй “Ямщик” (“Когда я на почте служил ямщиком…”).
Вучань 8: Тураў…
У 1865 г. у Тураве выяўлены старажытнаславянскі помнік 11 ст. – Тураўскае евангелле. Гэта самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на беларускіх землях, толькі вось збераглося ад яе ўсяго 10 аркушаў.
У Тураве жыў і працаваў выдатны дзеяч усходнеславянскай культуры Кірыла Тураўскі. Ён шчыра клапаціўся пра духоўнасць суайчыннікаў адпаведна з этычнымі і эстэтычнымі ідэаламі эпохі. У Тураве славутаму асветніку пастаўлены помнік.
Вучань 1: Мсціслаў – радзіма Пятра Мсціслаўца, аднаго з першых беларускіх і расейскіх друкароў. Разам з Іванам Фёдаравым ён заснаваў друкарню ў Маскве. На Беларусі з удзелам П. Мсціслаўца былі заснаваныя Заблудаўская і Віленская друкарні. 2 верасня 2001 года ў горадзе адбылося адкрыццё помніка Пятру Мсціслаўцу. Гэта трохметровая постаць кнігадрукара абапіраецца на стылізаваны друкарскі прэс і нібы робіць ад яго крок наперад, прапануючы чытачу (гледачу) кнігу.
Скарбонкай старажытных каштоўнасцяў у Мсціславе ў свой час быў гарадскі царкоўна-археалагічны музей (1915 – 1941), у якім захоуувалися костки маманта, каменныя сякеры и керамика, манеты ВкЛ, старадруки… На жаль, усе экспанаты музея загинули ў час Вяликай Айчыннай вайны.
Вучань 2: Камянец…
Белая Вежа – велічны сімвал Белавежскага краю, Берасцейскай зямлі і ўсёй Беларусі – стаіць у невялікім горадзе Камянцы, на рацэ Лясной. Яшчэ ў 70-я гг. 13 ст. гэтае абарончае збудаванне на загад валынскага князя Уладзімира Васількавіча пачаў узводзіць дойлід Алекса, які і лічыцца заснавальнікам Камянца.
На Камянеччыне нарадзіліся вядомыя дзеячы беларускай культуры: вучоны, публіцыст і дзяржаўны дзеяч канца 18 - пачатку 19 ст. Міхаіл Карповіч, мастак Фёдар Дарашэвіч, краязнаўца Васіль Ласковіч, паэт Васіль Жуковіч, літаратуразнаўца Уладзімір Гніламёдаў, а таксама скульптар Аляксандр Лышчык – аўтар помніка Дойліду Алексу.
Настаўнік: З 1995 года ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага Герба и Дзяржаўнага сцяга нашай краіны. Ён абъяднаны з вялікім святам – Днём Перамогі. Па-першае, гэта свята вялікай перамогі над лютым ворагам, па-другое – перамогі ўсяго беларускага народа ў незалежнасці, самастойнасці і суверынітэце. Герб і сцяг сведчаць аб прыналежнасці да дзяржавы.
Вучань 3: Мне хацелася б у пацверджанне гэтых слоў прачытаць радки з верша Пятруся Броўки.
Будзь верны!
Увесь, як ёсць, да кроплі сілы
Бацькам, цябе што ўзрасцілі
Будзь верны!
У дзень пагоды і ў навалу
Зямлі, цябе што ўзгадавала,
Будзь верны!
Святлейшай у свеце роднай хаце,
Сваёй Радзіме – добрай маці –
Будзь верны!
І што б ні трапіла з табою,
Ты сцягу, што над галавою, -
Будзь верны!
Настаўнік: Сцяг і герб – своеасаблівыя знакі і сімвалы, якія перадаюць своей формай, колерам вельмі істотную інформацыю. Здаўна Сцяг з׳яўляўся знакам,які паказваў належнасць воіна, города, замка, корабля да дзяржавы. Герб жа - пасведчанне радавітасці князя, цара; галоўны сімвал дзяржавы. В цяперашні час герб и сцяг – вышэйшыя сімвалы народа.
Вучань 4: Герб
Современный герб РБ включает в себя зелёный контур РБ в золотых лучах восходящего солнца. Контур страны находится в центре герба, образованного венком из колосьев, переплетённых с одной стороны розовыми цветками клевера, с другой – голубыми цветками льна.
Венок издревле использовался как награда победителю и олицетворял победу; символ памяти и нерасторжимой связи современности с прошлым.
Венок из пучков жита с древних времён имел священный смысл для славянских народов. Он воспринимался как лучший способ обращения к божественным силам о даровании нового урожая и процветания.
Клевер – символ связи человека с миром живых существ. Только человек способен сохранить жизнь себе и обеспечить процветание остального живого мира.
Лён – хлопок Севера - символ преобразующей мощи труда, знак добра и достатка.
Земной шар (ниже границы РБ) – знак того, что наша страна воспринимает все народы Земли, как равноправных друзей и партнёров.
Единение Земли и Солнца – главный знак жизни.
Красная звезда – символ человека и человечества, знак мужества и высоких помыслов.
В гербе РБ запечатлены основные национальные и духовные ценности Беларуси: гражданское единство, труд, стремление к совершенствованию личности и общества в целом, готовность постоять за свою свободу, суверенность.
Вучань 5: Флаг
Красный цвет – знак Солнца, символизирует кровные узы, высокое предназначение в судьбе и победу.
Зелёный цвет – цвет природы, добра, роста, развития, благополучия и мира.
Белый цвет – цвет свободы, нравственной чистоты и мудрости.
Орнамент – графический способ заклинания высших божественных сил. Символизирует собой трудолюбие и трудовое мастерство как предпосылку всякой счастливой судьбы.
Вучань 6: Государственный гимн РБ
В соответствии с артикулом 19 Конституции РБ также является символом её государственного суверенитета. Музыка Н. Соколовского, слова М. Климковича, В Каризны.
Вучань 7:
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток и аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка…
Гэтак цудоууна сказаў пра нашу мову паэт Уладзімир Дубоўка.
Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі.
Настаўнік: Кожны жыхар Беларусі сёння ведае, што першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная, бо менавіта гэтым днём мы адзначаем вельмі значнае ў нашым духоўным жыцці свята – Дзень беларускага пісьменства.
Вучань 8: Традыцыйнымі месцами яго правядзення з׳яўляюцца гарады Беларусі. И гэта заканамерна, бо Дзень Беларускага письменства мае на мэце захаванне нашай гістарычнай спадчыны, ушанаванне продкаў-асветникаў, жыццё якіх было прысвечана развіццю і памнажэнню духоўнага багацця нашага народа, сучасных тварцоў роднага слова, якія захоўваюць слаўныя традыцыі беларускай пісьменнасці.
Вучань 1: Гэта сапраўды народнае свята - свята беларускага пісьменства, якое налічвае тысячагадовую гісторыю, і свята беларускага друку, паўтысячагадовы юбілей якога неўзабаве будзем адзначаць. И не толькі на беларускіх абшарах.Кожны беларус, нараджэнец нашага краю, дзе б ні знаходзіўся, заўсёды павінен памятаць, што 6 жніўня 1517 года ў Празе Францішак Скарына першы з усходніх славян надрукаваў кнігу - «Псалтыр», і ганарыцца гэтым. Самаахвярную працу наш першадрукар прысвяціў Роднаму Краю і яго жыхарам, Роднаму Слову – прыроднаму, народжанаму духоўнай повяззю гэтай Зямлі і Неба над ёю.