СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Рыхтуемся да комплекснай работы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Рыхтуемся да комплекснай работы»

Рэспубліканская кантрольная работа

па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

I варыянт

Прачытайце тэкст і выканайце заданні да яго.

Там, дзе зліваюцца рэкі

1) Далёка не ўсе могуць пахваліцца тым, што пабывалі ў месцы зліцця дзвюх буйных рэк. 2) Мне пашанцавала наведаць такое незвычайнае месца неаднаразова.

3) Здаецца, што цікавага?

4) 5)

Каб гэта зразумець, трэба пабываць там. Пачуццё невядомай урачыстасці ахоплівае душу. 6) І ты з заміраннем глядзіш на непаўторны малюнак.

7)

Пад нагамі – абрывісты бераг, рака закручвае лёгкія віры, несучы свае воды ў далёкае Балтыйскае мора. 8) Нёман становіцца ледзь не ў два разы шырэйшым, запавольваецца яго плынь. 9) Злева – Нёман, справа – Бярэзіна. 10) Правы бераг Бярэзіны ў месцы зліцця ніжэйшы, ён парос аерам і лазою, воддаль падняўся кучаравы алешнік. 11) На яе левым беразе і правым Нёмана – дробныя зарослыя азярыны ад старога рэчышча ды лаза. 12) А недалёка ад месца зліцця рэк красуецца малады і моцны дуб-прыгажун.

13)

І ты разумееш_ для адчування шчасця чалавеку трэба бываць на ўлонні прыроды. 14) І хочацца папрасіць усіх: «Беражыце, шануйце нашу зямлю, рэкі і азёры, не засмечвайце, не забруджвайце іх. Яны – наша багацце, якое можам згубіць».

Паводле М. Зізюка.

1. Адзначце фанетычную з’яву, якая назіраецца ў слове лёгкія:

  1. прыпадабненне гукаў па мяккасці;

  2. прыпадабненне свісцячага гука да шыпячага; 3) прыпадабненне шыпячага гука да свісцячага; 4) азванчэнне глухога гука перад звонкім; 5) аглушэнне звонкага гука перад глухім.

2. Адзначце, які знак (якія знакі) прыпынку прапушчаны ў 13-м сказе тэксту:

  1. коска;

  2. працяжнік;

  3. двукроп’е;

  4. кропка з коскай; 5) двукроп’е і двукоссе.

3. Адзначце два словы, якія з’яўляюцца сінонімамі да слова малюнак (6-ы сказ):

  1. накід;

  2. пейзаж;

  3. ілюстрацыя;

  4. краявід; 5) акварэль.

4. Адзначце два словы, напісанне якіх адпавядае правілу «Правапіс падоўжаных зычных»:

1) каменны;

  1. пачуццё;

  2. нязменна;

  3. заміранне; 5) вогненны.

  1. Устанавіце адпаведнасць паміж левым і правым слупкамі табліцы. Выберыце, які з выразаў перадае тэму, які – асноўную думку, а які – падтэму тэксту. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літары і адпаведнай лічбы (напрыклад: А4Б2В1). Літары павінны ісці ў алфавітным парадку.

А . Тэма тэксту – … 1) Непаўторны малюнак.

Б. Асноўная думка тэксту – … 2) Там, дзе зліваюцца рэкі.

В. Падтэма тэксту – … 3) Трэба ахоўваць прыроду ад забруджвання, бо яна – наша багацце. 4) Берагі Бярэзіны.

  1. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і іх марфемнай будовай. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літары і адпаведнай лічбы (напрыклад: А5Б1В3). Літары павінны ісці ў алфавітным парадку.

А . пабываць 1) корань, суфікс, суфікс, канчатак

Б. абрывісты 2) прыстаўка, корань, суфікс, суфікс

В. ніжэйшы 3) прыстаўка, корань, суфікс, суфікс, канчатак

    1. прыстаўка, корань, суфікс, канчатак

    2. корань, суфікс, канчатак

  1. Запішыце, да якога стылю і тыпу належыць прыведзены тэкст (напрыклад: навуковы стыль; апісанне). Калі тэкст камбінаванага тыпу, укажыце асноўны тып з адпаведнымі элементамі.

  1. Ад пачатковай формы выдзеленага ў 5-м сказе слова ўтварыце прыставачна-суфіксальным спосабам дзеяслоў, які мае значэнне ‘надзяліць уласцівасцямі жывой істоты’. Запішыце яго. Ад запісанага дзеяслова пры дапамозе формаўтваральных марфем (суфікса і канчатка) утварыце дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу мужчынскага роду.

  1. Знайдзіце і выпраўце ў выказваннях маўленчыя памылкі. Правільныя сказы запішыце.

  1. Пры падачы дакументаў у навучальную ўстанову Міця пісаў сваю аўтабіяграфію.

  2. У аператыўны блок бальніцы нас ужо не пусцілі.

  3. Ідучы служыць Радзіме, маладыя людзі выконваюць свой грамадскі абавязак.

  4. Бацькі забаранавалі Кацярыне ісці з сяброўкамі ў кіно.

  5. Іван Міхайлавіч быў чалавекам тактычным.

  1. Перакладзіце тэкст і запішыце яго.

Услыхав это, я замер на своём мсете. Вперив глаза в опушку, я бессмысленно улыбался; пот катился с меня градом, и хотя капли его, сбегая по подбородку, щекотали меня, я не вытирал их. Мне казалось, что не может быть решительнее этой минуты. Положение этой напряжённости был слишком неестественно, чтобы продолжаться долго. Гончие то заливались около самой опушки, то постепенно отдалялись от меня; зайца не было. Я стал смотреть по сторонам. (По Л.Н.Толстому)