СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сістэма работы па падрыхтоўцы навучэнцаў да ўдзелу ў алімпіядным руху

Категория: Всем учителям

Нажмите, чтобы узнать подробности

Кожны настаўнік ведае, як цяжка ўлічваць індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў, асабліва адораных. На жаль, часта гэтыя дзеці не рэалізуюць свой патэнцыял, ім няўтульна  ў межах толькі ўрочнай дзейнасці.

Адсюль мэтай  маёй работы з’яўляюцца:

  • Развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў.
  • Фарміраванне цікавасці да вывучэння прадметаў гуманітарнага цыкла.
  • Выяўленне ўзроўня падрыхтоўкі навучэнца па прадмеце.
  • Развіццё самастойнага, пошукавага, даследчага мыслення.
  • Фарміраванне творчай  актыўнасці вучняў.
  • Навучанне сумеснай дзейнасці ў групе.

Просмотр содержимого документа
«Сістэма работы па падрыхтоўцы навучэнцаў да ўдзелу ў алімпіядным руху»

















Настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

Вазіло С.С.


Сістэма работы па падрыхтоўцы навучэнцаў

да ўдзелу ў алімпіядным руху

Згодна з псіхалагічнымі даследаваннямі, адоранасць – гэта скукупнасць здольнасцей, якая абумоўлівае паспяховасць дзіцяці ў розных галінах дзейнасці.

Адным з асноўных кірункаў дзейнасці настаўніка з’яўляецца работа з адоранымі дзецьмі. Развіццё іх здольнасцей, выкарыстанне вынікаў дзейнасці гэтых дзяцей для павышэння ўзроўню выкладання ў цэлым – найважнейшыя задачы ў арганізацыі работы школы.

Сённы педагогу неабходна не толькі навучыцца вучыць школьніка, не толькі фарміраваць загадзя зададзеныя ўласцівасці яго асобы, але і максімальна выявіць, развіць яго індывідуальнасць, дапамагаць асобе пазнаць сябе, самавызначыцца і самарэалізавацца. Дасягненню гэтай мэты садзейнічаюць алімпіяды па прадметах.

Алімпіядны рух – гэта частка вялікай і сур’ёзнай работы па развіцці талентаў. Для педагогаў алімпіяда – гэта эксперымент, у рамках якога адораныя навучэнцы дапамагаюць настаўнікам аналізаваць вынікі работы з вучнямі, параўноўваць сваю дзейнасць з дзейнасцю калег, атрымліваць новыя веды. Для навучэнцаў алімпіяда – гэта магчымасць прадэманстрыраваць наяўнасць уменняў і навыкаў, атрыманых пры падрыхтоўцы, праверка і параўнанне сваіх магчымасцей.

Дабіцца пэўных вынікаў, на маю думку, можна толькі тады, калі ў ідэальных прапорцыях супадаюць тры асноўныя складнікі поспеху: адорансць навучэнца, спрыяльныя ўмовы для развіцця яго адоранасці і дастатковая кампетэнтнасць настаўніка.

Настаўнік, які працуе з таленавітымі дзецьмі, павінен будаваць навучанне ў адпаведнасці з вынікамі псіхолога-педагагічнага і прадметнага тэсціравання, умець мадыфікаваць вучэбныя праграмы, стымуляваць вынікі дзейнасці навучэнцаў.

Зыходзячы з уласнага вопыту магу сцвярджаць, што выніковасць, паспяховасць работы навучэнца залежыць ад чатырох складнікаў:

на 60-70% - ад яго самастойнай работы;

на 10-20% - ад уплыву соцыуму;

на 5-10% - ад работы настаўніка;

на 5-10% - ад работы бацькоў.

Кожны настаўнік ведае, як цяжка ўлічваць індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў, асабліва адораных. На жаль, часта гэтыя дзеці не рэалізуюць свой патэнцыял, ім няўтульна ў межах толькі ўрочнай дзейнасці.

Адсюль мэтай маёй работы з’яўляюцца:

  • Развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў.

  • Фарміраванне цікавасці да вывучэння прадметаў гуманітарнага цыкла.

  • Выяўленне ўзроўня падрыхтоўкі навучэнца па прадмеце.

  • Развіццё самастойнага, пошукавага, даследчага мыслення.

  • Фарміраванне творчай актыўнасці вучняў.

  • Навучанне сумеснай дзейнасці ў групе.



Як жа арганізаваць гэты працэс?
Падрыхтоўка да алімпіяды, яе арганізацыя і правядзенне займаюць шмат вучэбнага часу.

На падрыхтоўчым этапе я прапаноўваю вучням заданні па сваім прадмеце. Кожны жадаючы можа паспрабаваць свае сілы, суаднесці свае здольнасці. Як вядома, самымі трывалымі з’яўляюцца тыя веды, якія чалавек атрымаў самастойна, у выніку пэўных намаганняў.

Адной з форм падрыхтоўкі да алімпіяды   лічу даследчую работу вучняў. Асноўную мэту даследчай дзейнасці вучняў я бачу ў тым, каб фарміраваць культуру мыслення, або здольнасць навучэнцаў з патока інфармацыі выдзяляць пэўную інфармацыю, апісваць яе аналітычна і крытычна ацэньваць, абгрунтавана аналізаваць источники, применять свае веды і каштоўныя вывады ў новай сітуацыі, аргуменціраваць асабістыя погляды.

Падрыхтоўка вучняў да алімпіяды мае некалькі этапаў.

I  этап – Падрыхтоўчы.

Ён складаецца з:
1) Дыягностыкі адораных дзяцей
- назіранне за дзецьмі на ўроках (адносіны да прадмета,    узровень развіцця мовы, актыўнасць мыслення);
- аналіз выканання вучнямі творчых заданняў;
- адсочванне вынікаў удзелу вучняў у розных прадметных конкурсах, алімпіядах, канферэнцыях.
2) Складанне індывідуальных планаў работы па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяды.

3)Складанне ВМК (вучэбна-метадычнага комплексу) – вучэбная праграма, сродкі навучання (апорныя канспекты, дыдактычны матэрыял, алімпіядныя заданні мінулых гадоў і г.д.)

II этап – Рэалізацыя праграмы
1) Фарміраванне матывацыі.
Сярод выяўленых  вучняў заўсёды ёсць такія, у якіх праяўляюцца інтарэсы і здольнасці  не толькі да беларускай мовы, таму тут вялікае значэнне мае творчая асоба настаўніка, здольнага зацікавіць вучня сваім прадметам. Настаўнік   адкрывае перад вучнем перспектыву, паказвае, як ён будзе развівацца, займаючыся мовай, што  яна яму прынясе для  яго фарміравання. Далей уся вучэбная дзейнасць мае матывіруючы характар.
2) Арганізацыя дзейнасці

  • Тэарэтычны блок.

 Мэта: Паглыбіць і пашырыць веды па асноўных раздзелах школьнага курса мовы, працуючы па прынцыпах гарызантальнага і вертыкальнага ўзбагачэння, іх сістэматызацыя.
Формы работы:
- стымулюючыя і індывідуальныя заняткі;
- самастойная праца;

- праца ў бібліятэцы з літаратурай;
- работа ў сеціве Інтэрнэт.

  • Практычны блок

Мэта: Фарміраванне актуальных практычных навыкаў.
Формы работы:
- практычныя індывідуальныя і групавыя заняткі;
- рашэнне алімпіядных заданняў рознага ўзроўню.


Зыходзячы з мэт і задач праграмы і ўлічваючы, што для школьніка мае вялікае значэнне першы поспех ў жыцці, арганізую вочна – завочные віктарыны, алімпіяды ў школе, мэта якіх:
• пашырэнне работы з адоранымі вучнямі і іх дзейнасці за рамкі    адукацыйнай установы;                                                
• стварэнне ўмоў для развіцця адоранасці;
• развіццё дзіцячай творчасці і пазнавальнай актыўнасці;
• узбагачэнне іх новымі ведамі;
• фарміраванне асабістага падыходу ў вырашэнні вучэбных задач.

 

3 этап - Рэфлексія.
На гэтым вельмі важным  этапе не толькі аналізуюцца тыя заданні, з якімі сутыкаюцца вучні на алімпіядах, але абавязкова робіцца самааналіз рухаў асабістай думкі, пачуццяў, ведаў, поспехаў і паражэнняў. Рэфлексія прадугледжвае даследванне дзейнасці вучня з мэтай фіксацыі яе вынікаў і павышення эффектыўнасці і надалей. Вынікі рэфлексіі дапамагаць абдумаць і пабудаваць будучую дзейнасць.

Завочныя віктарыны і алімпіяда, а таксама заняткі падрыхтоўкі да алімпіяд далі магчымасць пашырыць свае веды многім вучням. Выконваючы заданні па-за ўрочнай дзейнасці, дзеці навучыліся самастойна папаўняць веды и адчулі ўпэўненасць у сваіх сілах.

Работа, праведзеная на працягу некалькіх гадоў, дала пэўныя вынікі.































Падрыхтоўка да комплекснай работы

1. Пры падрыхтоўцы да комплекснай работы звяртаць увагу не толькі на практычныя навыкі (пісьменнасць, уменне карыстацца пісьмовай літаратурнай мовай, засваенне мовазнаўчага матэрыялу па ўсіх раздзелах курса беларускай мовы), але і навыкі працы са спецыяльнай лінгвістычнай літаратурай, уменне правільна тлумачыць і абагульняць моўныя факты.

2.Уключыць  у  работу з вучнямі канкрэтныя тэмы, якія выклікаюць цяжкасці вучняў на ўсіх этапах алімпіяды.

3.Асаблівую ўвагу звярнуць на падрыхтоўку па літаратуры: на веданне канкрэтных твораў, адметнасць творчасці пісьменніка, суадносіны псеўданіма пісьменніка з  сапраўдным імем , на вывучэнне тэарэтычных паняццяў.  сувязь вывучэння літаратуры з іншымі відамі мастацтва, веданне твораў, якія вывучаліся на памяць.

Падрыхтоўка да напісання водгуку

Пры напісанні водгуку вучні павіннны  паказаць наступныя веды і уменні:

- уменне выяўляць асноўную тэматыку і праблематыку твора;

- уменне бачыць аўтарскую пазіцыю;

- уменне абгрунтаваць прачытанае;

- уменне вызначаць ролю сюжэту, кампазіцыі, вобразных сродкаў;

- моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку;

- пісьменнасць;

- творчы характар работы.

Прыкладны план працы над водгукам

1. Уважліва прачытаць верш цалкам з МЭТАЙ – выясніць першае сваё уражанне ад яго і запісаць:

– спадабаўся ці не, бо…

– зразумелы ці не, бо…

– чаму (ці каму прысвечаны)

– актуальны для сучаснасці ці не, чым актуальны.


2. Уважліва прачытаць па сказах (строфах), МЭТА:

-- вызначыць структуры сказаў, каб зрабіць выснову тыпу: (Увесь твор складаецца з пяці простых ці пяці складаных, складаназалежных сказаў у якіх і сканцэнтравана асноўная думка пра…

-- вызначыць наяўнасць вобразных сродкаў: ТРОПЫ ці СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ;

– кантэкстуальнае значэнне слоў;

– мікратэмы кожнага абзаца (страфы);

– уражанні ад кожнай страфы

– кампазіцыю твора (кальцавая ці не, ці паслядоўнасць думак)


3. Устанавіць цэнтральны вобраз і адносіны аўтара да яго:

– колькі разоў паўтараецца ў творы;

– якімі сінонімамі ці перыфразамі замяняецца;

– якія эпітэты акружаюць яго;

– што проціпастаўляецца яму ў творы.



4. Вызначыць тэму і ідэю твора, раскрыццю якіх і падпарадкаваны ўсе сродкі.

Тэма – пра што, чаму прысвечаны … (Верш прысвечаны паказу…

Ідэя – тое, што сцвярджаецца. (Аўтар сцвярджае думку пра … )


5. Скласці ПЛАН тыпу:

Уступ:

-- што я знаю пра аўтара;

-- чым мне падабаюцца яго творы;

-- што мне вядома пра тэму і праблему, ўзнятыя аўтарам;

-- якіх я ведаю яшчэ аўтараў і іх творы па гэтай тэме.

Галоўная частка

1) Тэма верша і адносіны да яе аўтара з указаннем канкрэтных лексічных адзінак, якія пацвярджаюць сказанае.

2) Ідэя верша.

2) Раскрыццю тэмы падпарадкаваны – цэнтральны вобраз(ы). Адносіны аўтара да іх.

3) Адметнасць структуры твора (колькі частак, якія, што гэта дае).

4) Танальнасць верша (гучыць аптымістычны ці не, падабаецца ці не).

Заключэнне

1) актуальнасць, запатрабаванасць, своечасовасць твора для сучаснасці, бо дазваляе …

5. Напісаць ВОДГУК



Падрыхтоўка да вуснага выказвання

Ацэньваецца вуснае выказванне па наступных крытэрыях:

- адпаведнасць выказвання абранай тэме;

- лагічнасць і будова выказвання;

- культура маўлення;

- дасканаласць прамаўлення.

Падрыхтоўку вуснага выказвання па зададзеных на алімпіядзе тэмах  рэкамендуецца праводзіць у  наступнай паслядоўнасці:

-          выбар тэмы;

-          вызначэнне мэты прамовы;

-          фармулёўка  і запіс асноўнай ідэі свайго вуснага выказвання;

-          складанне плана прамовы, выбар яе кампазіцыі і аргументаў;

-          шліфоўка і карэкцыя  выступлення, запіс найбольш важных фраз, імён, датаў, цытат.



Літаратура

  1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М.Абабурка. – Мінск: Выш.шк., 1994.

  2. Беларуская мова: Энцыклапедыя / пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мінск, 1994.

  3. Іўчанкаў, В.І. Беларуская арфаграфія: Апавяданні і гісторыі / В.І.Іўчанкаў. – Мінск: Пач.шк., 2010, 2011.

  4. Іўчанкаў, В. І. Беларускі правапіс у апорных схемах: Паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Пачатковая школа, 2010, 2011.

  5. Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2 ч. / навук. рэд. А.А.Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2007. Ч.1.

  6. Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2 ч. / навук. рэд. А.А.Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2009. Ч.2.

  7. Куліковіч, У.І. Алімпіяды па беларускай мове. – Мінск: Аверсэв, 2007.

  8. Лепешаў, І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: дап. / І.Я.Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2002.

  9. Міхневіч, А.Я. Слоўка за слоўкам: алфавітны даведнік па культуры беларускай мовы для ўсіх / А.Я,Міхневіч, Л.П.Кунцэвіч, Ю.У.Назаранка. – Мінск: Выд.цэнтр БДУ, 2006.

  10. Пішам па-беларуску : даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі / З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2010.

  11. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум / Б.А.Плотнікаў, Л.А.Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэссервіс. Кніжны дом, 2003

  12. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск: Нац.цэнтр прававой інфармац. Рэсп. Беларусь, 2008

  13. Сіўковіч, В.М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах: дапам. Для вучняў старэйшых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / В.М.Сіўковіч. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005

  14. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І.Сямешка, І.Р.Шкраба, З.І.Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996

  15. Сцяцко, П. Культура мовы. – Мінск: Тэхналогія, 2002.