Скідзель - сэрцу мілы куточак
У кожнага чалавека ёсць мілы сэрцу куточак, дзе мы нарадзіліся, вучымся, расцём, пачынаем свой жыццёвы шлях. Гэта наша малая Радзіма, сэрцу мілы куточак.
Мой родны кут, як ты мне мілы
Забыць цябе не маю сілы!
Вось як цяпер перада мною
Устае куточак той прыгожы
Крынічкі вузенькае ложа
І елка ў пары з хваіною
Абняўшысь цесна над вадою
Як маладыя ў час кахання
У апошні вечар расставння.
Наша маленькая Радзіма – горад Скідзель, мы павінны любіць і ахоўваць сваю маленькю Радзіму, рабіць усё, каб наш горад з кожным годам станавіўся прыгажэйшым.
Мой родныСкідзель
Край гасцінны, прыгожы
Падыдзі да касцёла, падыдзі да царквы
Льецца Нёман бясконца
І буслы ў небе кружаць
Людзі хаты будуюць для сябе і дзятвы.
Назва горада звязана з месцам яго знаходжання. Ён стаіць на рацэ, праз якую правозілі розныя грузы. Мост быў слабы, таму ўсе тавары “скідвалі” на беразе, а потым перапраўлялі на пароме. Таму і назвалі раку Скідлянкай, а мястэчка Скідзель. Даследчыкі лічаць, што назва Скідзель пайшла ад літоўскага “Скідас”, што азначае”шчыт”, “застава”.
Першае ўпамінанне Скідзеля ў друкаваных крыніцах адносіцца да 9 сакавіка 1498 года. У 1615годзе Скідзель стаў маёмасцю шляхецкага роду Радзівілаў, пры якіх развівалася піваварня і скураная вытворчась. У сярэдзіне 17 стагоддзя Скідзель ад 1644 атрымлівае статус мястэчка. Тут дазволна праводзіць 2 кірмашы на год – на Зялёныя Святкі і на дзень Cвятога Ільі.
28-30 кастрычніка ў Беластоку адбыўся народны сход, на якім прынята Дэкларацыя аб аб’яднанні Заходняй Беларусі і БССР. Да 1940 г. Скідзель з’яўляўся мястэчкам , а з 15 студзенія 1940 гарадскі пасёлак. Перад вайной у горадзе пражывала 7000 чалавек.
Перад самай вайной у 1941 годзе ў Скідзелі дыслацырываўся 127 істрабіцельны авіяцыённы полк Чырвонай Аміі. І лётчыкі гэтага палка 22 чэрвеня, у першы дзень вайны ўступілі ў бой з ворагам. Яны ўзнялі свае самалёты, 16 істрабіцелей прыкрывалі горад Гродна, жалезнадарожную станцыю, нават здзяйснялі паветраныя тараны.
24 чэрвеня 1941 года фашысты акупіравалі горад. Развярнулася падпольная барадзьба.
Подзвіг Скідзельскіх камсамольцаў- падпольшчыкаў
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі Сіні Камень, Дземша, Шкленск, Саламянка, Запур/ е, Залясяны, Ятвезь, Горніца, Пузавічы сталі ахвярамі вайны.
13 ліпеня вёска Пузавічы (Партызанская) была акружана карнікамі ў пяць гадзін раніцы. Фашысты падпалілі хаты, а яе жыхароў і насельніцтва з навакольных хутароў больш за 500 чалавек, у той страшны дзень расстралялі. Яны забілі маладых жанчын Марыю Лазовік з паўтарамесячным дзіцём, Надзею Білец з двухмесячным дзіцём. Не злітаваліся каты над сіротамі Колем, Валодзем, Лідай Тулінскімі, Шурай і Марыяй Пыксамі, якія гадавалі ўсёй вёскай. Усе забітыя былі закапаны ў ямах на ўскрайку вёскі. У чэрвені 1944 года пры адступленні акупанты адкапалі ямы, трупы паскідалі ў кучу, аблілі нейкай вадкасцю, абклалі дровамі і падпалілі.
Памяти деревни Пузовичи
Каштаны тихо в парке шелестят
Под шорох их листвы, под пенье птичье,
Который год здесь беспробудно спят
Все жители деревни Пузовичи
Что снится им? Овчарок злобный лай?
Треск автоматов? Чёрные деревья?
Иль едкий дым ползущий с края в край.
Сожжённой, но не сдавшейся деревни?
Щебечут птицы и цветут сады.
Как быстро всё природа позабыла.
Но мы – то люди! Помнить всё должны.
Что это было! Было!
Считать тех можно разве за людей,
Тех, кто живыми сбрасывали в ямы
Грудных совсем беспомощных детей
Ни разу не сказавши слово - мама.
Они лежат средь вечной тишины
И старики, и женщины, и дети.
Они лежат, чтоб жили с вами мы,
Но вновь война гуляет по планете.
Так неужели же допустит мир
Чтоб шар земной стал общею могилой.
Старажылы горада гавораць, што мястэчка Скідзель да вайны было яўрэйскім, каля 70% насельніцтва складалі людзі яўрэйскай нацыянальнасці. Трагедыя Скідзельскіх яўрээў пачалася ў першыя дні вайны. Адзінкам удалося эвакуіравацца. Цэнтр горада, у якім у асноўным пражывалі яўрэі, амаль поўнасцю быў разбураны, адно папялішча. Праз некаторы час, пасля акупацыі, фашысты і паліцэйскія сабралі яўрэйскае насельніцтва на цэнтральнай плошчы ля помніка Леніну. Помнік звалілі танкам, загадалі насельніцтву раздрабіць яго на кавалкі, узяць кожнаму яўрэю па кавалку, выстраіцца ў калону і ісці да ракі. Прыказалі моцна рыдаць, калі падышлі да ракі, загадалі кавалкі кінуць у ваду. Потым загналі яўрээў у гета, якое размяшчалася ў будынку былога ваеннага гарадка. Усе людзі змясціцца ў будынку не маглі, пагэтаму многія засталіся пад адкрытым небам. На працу выводзілі калонамі. У зімовы перыяд 1941-1942 г. тыя, хто знаходзіўся ў зямлянках замярзалі, у будынках задыхаліся ад недахопу паветра.
Многія вязні гета імкнуліся знайсці дарогу да партызан. Некаторым гэтаўдалося і яны адважна змагаліся да канца вайны. Мясцовыя жыхары дапамагалі прадуктамі харчавання, адзеннем.
У 1942 годзе ўсіх вязняў Скідзельскага гета вывелі на цэнтральную плошчу, дзе былі падводы, дзяцей і старых пагрузілі на іх, астатніх апаясалі вяроўкамі і двінуліся ў канцлагер Калбасіно. Тых, хто падаў прыстрэльвалі. У канцы 1942 пачатку 1943г. фашысты пачалі ліквідацыю Калбасінскага гета. Тысячы людзей адпраўлялі ў лагер смерці Асвенцым і Трэблінка. Камендант лагера Калбасіно, аб/явіў вязням, што зімаваць тут немагчыма, пагэтаму неабходна пераехаць на другое месца жыхарства. Даведаўшыся, што іх чакае, вязні не маглі мірыцца са сваім становішчам. Выхад з яго стала шукаць створаная антыфашысцкая арганізацыя. Яна рыхтавала групы людзей да пабегу. Але не паспелі. Ноччу фашысты гналі вязняў пешу на чыгуначную станцыю ў Ласосна. Старых і дзяцей, якія не паспявалі расстрэльвалі. На станцыі вязняў запіхвалі ў вагоны, іх прывезлі ў крэматорый Асвенцым і Трэмблінку. Так закочыўся ў 1943 г. трагічны шлях Скідзельскіх яўрээеў. У гады акупацыі Ў Асвенцыме І Трэмблінкі было знішчана болей 2330 Скідзельскіх яўрэеў. На месцы, дзе ў 1941-1942 г. знаходзілася Скідзельскае гета, устаноўлены камень-валун у 2004 г.
Вайна
Мой вечны боль, мая пакута
Са мной кладзецца і ўстае
І спаць мне ноччу не дае.
І паліць сэрца, як атрута.
У ёйкрывіць жывая рана –
Цяжар незлечаны вайны.,
Я бачу страт цяжкія сны
Аб ваяўнічых партызанах
Бо – я гняздоўя іх дзіця,
Галодных, змораных, разутых..
Пяшчотных так, так гнеўна лютых
У бурах смерці і жыцця.
13 ліпеня 1944 года , у 13 гадзін Скідзель быў вызвалены савецкімі войскамі. На Скідзельскую зямлю прыйшла доўгачакая свабода. Горад вызвалялі ваенныя падраздзялення 238 Карачаеўскай дывізіі, 50 армія генерал- лейтэнанта Болдзіна, 830 стралковы полк.
Закончылася вайна. І горад пачаў залечваць раны. У 1946 годзе пачалося будаўніцтва першага цукровага завода ў Беларусі. У 1951 годзе была выпушчана першая прадукцыя. У жніўні 1965 г. пачалося будаўніцтва камбіната хлебапрадуктаў. У снежні 1946 г. пачаў выпскаць прадукцыю промкамбінат, у 1951 г. створаны ПМК - 61 меліярацыі. Шырока вядома ў краіне і за яе межамі – адкрытае акцыянернае таварыства агракамбінат “Скідзельскі”, дзе вырошчваецца і пераапрацоўваецца зерне на крупы, муку, рапсавы алей, камбікорм для жывёл. Паралльна тут гадуюць буйную рагатую жывёлу і птушку. У горадз працуе завод медпрэпаратаў, ёссць Скідзельскі лясгас, мэблевае прадпрыемства.
Статус горада Скідзель атрымаў у 1974 годзе, а статус горада – спутніка прысвоена ў 2014годзе. У горадзе тры школы, 5 дзіцячых садкоў, дом культуры, бібліятэка сямейнага чытання, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, музычная і спартыўныя школы.
14 чэрвеня 2007г. Указам Прэзідэнта Рэпублікі Беларусь зацверджаны герб і сцяг горада Скідзеля. На варажскім шчыце герба адлюстраваны дзве башні чырвонага колеру з уязнымі аркамі. Паміж башнямі размешчаны чорныя вароты, у блакітнай аканечнасці чорны паляўнічы ражок з срэбранай фарнітурай. Герб Скідзеля змяшчае памяць адразу дзвюх фаміліях - Радзівілах – прадстаўленых ражком на лазуравым полі ў ніжняй частцы герба і князей Чацвярцінскіх пры якіх былі пабудаваны цагляная брама з бойніцамі. Сцяг – белае прамавугольнае палотнішча, у цэнтры размешчана абрамлёнае блакітнай каймой адлюстраванне герба горада Скідзеля.
На наш погляд самае лепшае месца для адпачынку з атмасферай мінулага ў горадзе – сядзібны комплекс Чацвярцінскіх. Цяпер дом Чацвярцінскіх можна ўбачыць толькі на фотаздымках, паколькі ён быў знішчаны полымем ў 1920 г. Пасля таго , як дом згарэў, у якасці жылля гаспадары выкарыстоўвалі цагляны флігель. Побач знаходзіўся вадаём, у якім разводзілі рыбу. Сам парк закладзены ў канцы 19 стагоддзя, ён знаходзіўся пры былой сядзібе Антановічаў – Чацвярцінскіх, ад якой захавалася ўязная брама з дзвюма круглымі мураванымі вежамі.
З рэдкіх дрэў сустракаюцца сасна Веймутава, шэры гарэх, ліпа амерыканская, іпа каралінская, ліственіца.
У старым парку ў 1944 г. захавана 1138 воінаў Чырвонай Арміі і 7 партызан загінуўшых пры вызваленні Скідзеля. Сярод іх пахаваны астанкі 4-х герояў Савецкага Саюза:
Фацін Валянцін Васільевіч – капітан, камандзір стралковага батальёна 609 стралковага палка 139 –й дывізіі, 50 арміі. Шарамет Іван Рыгоравіч - радавы 433 стралковага палка 64 дывізіі, 49 армія.
Гаккель Міхаіл Альбердавіч – старшы сержант, камандзір аддзялення разведкі.
Шчогалеў Уладзімір Георгіевіч –капітан, камандзір эскадрылі 162 авіяцыйнага палка.
У 1957 г. на брацкай магіле воінаў і партызан устаноўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам. Вядомы прозвішчы каля 750 чалавек і 7 партызан. Насупраць парка знаходзіцца архітэктурны помнік гісторыка – культурнай каштоўнасці - касцёл усыпальніца князей Чацвярцінскіх - Вазвышанне Дзевы Марыі, пабудаваны ў 1870 г. з чырвонай цэглы ў стыле наготыкі. Касцёл – усыпальніцу пабудаваў для сваёй маці Калеты і брата Густава - Канстанцін Чацвярцінскі. Касцёл з чырвонай цэглы ўпрыгожваюць дзве башні з металічнымі крыжамі. Столі маюць форму зорак. Перад уваходам размешчана тараса з 13 ступенямі. Касцёл дзейнічаў да 1939 года, у гады вайны быў часткова разбураны. У 1940 г. у ім размяшчаўся ваенкамат, а потым курсы для шафёраў. У 1991 г. будынак касцёла перадалі веруючым. У 1992 г. касцёл адрамантавалі. Цяпер ён працуе і належыць Гродзенскай епархіі.
Перад вайной у Скідзелі дыслацырываўся 127 істрабіцельны авіяцыённы полк Чырвонай Арміі. І лётчыкі гэтага палка 22 чэрвеня ўступілі ў бой з ворагам. У Скідзелі вырашылі ўвекавечыць памяць аб гэтых лётчыках і ўстанавілі на пляцоўцы самалёт. З пошукам экспаната дапамагло Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, быў устаноўлен самалёт СУ-24 М, аднесены да самых лепшых узораў баявой тэхнікі пасляваенных часоў. Самалёт быў дастаўлены у горад Скідзель з Баранавічаў.
Другом экспанатам на “Алеі баявой славы”стаў танк Т- 80, затым з/явілася атылерыйская ўстаноўка “Нона”, баявая машына дэсанта, пушка “Рапіра”. Адкрыццё экспазіцы “Алея баявой славы” – гэта дань павагі, памяці тым, хто абараняў Скідзель.
У цэнтры Скідзеля ўстаноўлены памятны знак з надпісам “13 ліпеня 1944 - дзень вызвалення горада Скідзеля ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў”. Горад вызвалялі ваенныя падраздзялення 238 Карачаеўскай дывізіі, 50 армія генерал- лейтэнанта Болдзіна, 830 стралковы полк. Памятны знак быў устаноўлены 13 ліпеня 2004 г.
Сімвал горада – скульптурная кампазіцыя - “Клёкат буслоў”. Уверсе кампазыці застылі два бусла ў грацыёзных позах- постацях. Яны расправілі крылы і, здаецца, вось-вось узляцяць, адпіхнуўшыся ад кола – “буслянцы”. У ніжняй частцы пастамента на гранітным крузе размешчаны 4 стрэлкі сімвалізіруючыя напрамкі частак свету. Кола – вобраз гаспадарлівасці і вечнага руху наперад. Згодна легендзе мясцовыя жыхары не выкідалі старыя колы, уздымалі іх на слуп ці дрэва, ахоўваючы сваё жыллё ад усякіх нападкаў. Таксама коы былі гняздом для буслоў. А калі птушка селіцца побач з хатай – быць дабру.
Сёння ў горадзе больш ста вуліц, якія захоўваюць у сабе памяць аб людзях, якія праславілі наш горад. Гэта вуліцы названы ў гонар камсамольцаў – падпольшчыкаў, вуліца Міхася Васілька, Марыі Барысавай, Клаўдзіі Чычковай, герояў Савецкага Саюза – Шарамета, Гакеля, Фаціна, Шчогалева і многія іншыя. А колькі таленавітых паэтаў нарадзілася на Скідзельшчыне - Пятро Сяўрук, Макар Краўцоў,Міхась Васілёк. Свае вершы прысвяцілі Скідзелю – Фаіна і Галіна Самойла, Уладзімір Шурпа, Іван Міцін, Святлана Якаўлева. Наш горад з кожным годам развіваецца , расце і прыгажэе.
Па мясцінах памятных прайдуся
Дзе шапоча казкі вецярок
Я тваёй доляй ганаруся
Скідзель мой – ты слаўны гарадок.
Па шырокай плошчы я прайдуся,
Хай навее казкі вецярок
Я табой заўсёды ганаруся
Скідзель мой – ты слаўны гарадок.
Віктарына “Край наш Скідзельскі”
1.Назваць год заснавання г. Скідзеля?
2. Адкуль пайшла назва г. Скідзеля?
3. У якім годзе Скідзель атрымаў статус горада? (1974г.)
4. У якім годзе зацверджаны герб г. Скідзеля? (14.06.2007 г.) Што адлюстравана на гербе?
5. Якія рэкі працякаюць на тэрыторыі нашаг горада?
6. Калі быў вызвалены горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? (13 ліпеня 1944 г.) У якім годзе і з якім надпісам быў устаноўлены памятны камень у цэнтры Скідзеля? ( 13 чэрвеня 2004г. з надпісам: “13 ліпеня 1944 г. дзень вызваленне горада ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў”.
7. Які населены пункт побач са Скідзелем можна лічыць сястрой Хатыні? (13 ліпеня 1943 г. жыхароў расстралялі, вёску спалілі.)
8. “Іх было 8 маладых арлянят”… Аб кім ідзе гаворка , калі і дзе яны былі закатаваны? ( 13 верасня 1942 г.).
9. Дзе знаходзіцца экспазіцыя баявой тэхнікі ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў? (“Алея баявой славы”).
10. Як называецца архітэктурны помнік гісторыка- культурнай каштоўнасці? (касцёл – усыпальніца князёў Чацвярцінскіх - Узнясенне Дзевы Марыі.)
11. Што з’яўляецца сімвалам горада? Калі яна была адкрыта? (Чатырохметровая кампазіцыя “Клёкат буслоў “ была адкрыт ана 500- годдзе г. Скідзеля.)
12. Назваць паэтаў Скідзельшчыны?
13. Дзе і калі быў атрыманы першы беларускі цукар? (02.03. 1951.)