СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Слова і яго лексічнае значэнне

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Слова і яго лексічнае значэнне»

План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе

Тэма: Слова і яго лексічнае значэнне

Мэты: паўтарыць і замацавваць асноўныя лексічныя паняцці, узнавіць звесткі пра вывучаныя лексічныя з’явы. Выпрацоўваць уменні ужываць словы ва ўласных выказваннях у адпаведнасці з іх лексічным значэннем і стылістычнай афарбоўкай. Удасканальваць уменні карыстацца рознымі відамі слоўнікаў. Працаваць над лексічнымі нормамі беларускай мовы. Фарміраваць камунікатыўныя уменні.

 

Ход урока

 

I. Арганізацыйны момант.

Стварэнне псіхалагічнага настрою на ўрок.

II. Праверка дамашняга задання.

Практыкаванне 30

    1. Бегла ліска каля лесу блізка, ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі. (маланка).

    2. Без рук, без ног, а вароты адчыняе (вецер).

    3. Мяне ўсе просяць, усе чакаюць, а як прыйду, хавацца пачынаюць (дождж).

III. Актуалізацыя ведаў.

-Дзе можна прачытаць, што абазначае слова( знайсці яго лексічнае значэнне)? (у тлумачальным слоўніку)

-Успомніце, у якім раздзеле мовазнаўства вывучаецца слоўнікавы склад мовы (лексікалогія)

-Для чаго неабходна ведаць лексічнае значэнне слова?

-устаўце ў верш прапушчанае слова. Пра што пойдзе размова на ўроку?

- Паспрабуйце сфармуляваць тэму ўрока.

Я - …, заўжды гатова

Аж з цэлым светам гаварыць,

Раскрыць вам таямніцы слова,

Усе скарбы мовы падарыць.

IV. Вывучэнне новай тэмы.

  • Практыкаванне 31

Вучні расказваюць пра групы слоў паводле значэння, прыводзяць прыклады.

  • Прыём “ТАК-НЕ”

-Кожнае слова мае толькі адно значэнне. –

-Бегчы, ляцець, крочыць – гэта словы-сінонімы. +

- Слова касА – мнагазначнае. +

-Слова крыло – амонім. –

-Белы –чорны, халодны –гарачы – антонімы. +

  • Практыкаванне 34

Пустое вядро (прамое) –поўнае вядро, пустая размова (пераноснае) – змястоўная размова.

Стары чалавек (прамое) – малады чалавек, старая хата (пераноснае) – новая хата, старая газета (пераноснае) – свежая газета.

  1. Слоўнікавая работа (з тлумачальным слоўнікам)

НЕТРЫ

  1. Тлумачэнне лексічнага значэння слова

Нетры – частка зямной кары, размешчаная ніжэй за глебавы слой, а пры яго адсутнасці – ніжэй за зямную паверхню і дно вадаёмаў і вадацёкаў, якая распасціраецца да глыбінь, даступных для геалагічнага вывучэння і засваення.

  1. Запіс слова ў транскрыпцыі.

  2. Запіс уласных сказаў з гэтым словам.

  1. . Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага.

  • Запішыце словы, якім адпавядаюць наступныя лексічныя значэнні.

  1. Тканы, звычайна варсісты ўзорчаты выраб для ўпрыгожвання сцен, высцілання падлогі. (Дыван).

  2. Пакрывала для стала, настольнік (абрус).

  3. Дзіця або падлетак жаночага полу (Дзяўчынка).

  4. Паўналетняя незамужняя жанчына (Дзяўчына)

-Скажыце адным словам.

1) Зарубі сабе на носе (запомні).

2) Гады ў рады (рэдка)

3) Пасля доджыку ў чацвер (ніколі)

4) Як кот наплакаў (мала)

- Дакажыце, што слова крыло мнагазначнае.

- Людзі якой прафесіі карыстаюцца наступнымі словамі?

1) указка,крэйда, перапынак, кантрольная. (настаўнікі)

2) Нажоўка, фуганак, цвік, малаток (сталяр)

3) Антракт, пастаноўка, п’еса

VIII. Дамашняе заданне.

§6, практыкаванне 36

IX. Падвядзенне вынікаў.

Выстаўленне адзнакі іх каменціраванне.