Тэма. Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.
Мэта: знаёмства са словамі, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.
Задачы:
навучальная: стварыць умовы для фарміравання ўмення вылучаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе;
развіваючая: садзейнічаць развіццю граматычнага маўлення вучняў, уменню правільна, дакладна выказваць свае думкі; узбагачэнню слоўнікавага запасу, стварыць умовы для развіцця пазнавальнага інтарэсу, назірання, увагі, памяці вучняў; пашырыць уяўленні пра выкарыстанне прыказаць у мове;
выхаваўчая: стварыць умовы для фарміравання адказных адносін да вучобы; садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў працаваць у парах, цэнтрах (камунікатыўнае ўменне), слухаць і чуць адзін аднаго, паважаць думку таварыша, садзейнічаць развіццю і падтрымцы цікавасці да беларускай мовы, спадчыны беларускага народа..
Метапрадметныя вынікі:
Асобасныя: фарміраванне пазнавальнай цікавасці да новага навучальнага матэрыялу, уменняў перапрацоўваць атрыманую інфармацыю, знаходзіць адказы на пытанні, выкарыстоўваючы свой жыццёвы вопыт і інфармацыю, здольнасці да самаацэнкі, пашырэнню далягляду.
Рэгулятыўныя УВД: фармуляванне вучэбнай задачы ўрока, планаванне разам з настаўнікам дзейнасці па вывучэнню тэмы ўрока; самастойнае адэкватнае ацэньванне правільнасці выканання дзеяння.
Пазнавальныя УВД:. уменне шукаць, атрымліваць і выкарыстоўваць інфармацыю; усведамленне пазнавальнай задачы; выкананне лагічных дзеянняў з моўным матэрыялам; правядзенне аналізу, сінтэзу; уменне даказваць, рабіць вывады.
Камунікатыўныя УВД: уменне афармляць сваю думку ў вуснай прамове, выказваць свой пункт гледжання, пісьменна фармуляваць выказванне; супрацоўнічаць з іншымі, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці (у час работы ў цэнтрах).
Асобасныя:
- усведамленне неабходнасці новых ведаў для вучня; уменне выказваць сваё меркаванне; прымяняць веды ў жыццёвых сітуацыях; праяўленне цікавасці да вывучэння вуснай народнай творчасці.
Прадметныя:
- уменне вылучаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе, абапіраючыся на сэнс сказа.
Тып урока: камбінаваны.
Праект: Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына.
Выкарыстоўваемыя тэхналогіі: адукацыйная мадэль “Крок за крокам”, здароўезберагальная, ІКТ.
Клас: 2
Абсталяванне: Паўлоўскі, І.І., Леўкіна, Л.Ф. Беларуская мова: падручнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. У 2 ч. Ч 2. / І.І. Паўлоўскі, Л.Ф. Леўкіна. – Мінск:Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016, карткі для работы ў цэнтрах.
Ход урока
1. Арганізацыйна-матывацыйны этап (Мабілізуючы этап)
Задача: забяспечыць псіхалагічную гатоўнасць класа да ўрока, арганізаваць увагу навучэнцаў, падрыхтаваць да работы.
Прагназуемы вынік: мабілізацыйны пачатак урока будзе спрыяць канцэнтрацыі ўвагі навучэнцаў і нацэліць іх на з’яднанасць і ўзаемападтрымку.
Прыёмы і метады: славесныя, гульнявы.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Празвінеў ужо званок, Пачынаецца ўрок. Адзін да аднога павярніцеся, І шчыра ўсміхніцеся. Настройвае навучэнцаў на ўрок. Спадзяюся, што наш урок будзе для вас карысным, цікавым і пазнавальным. Як заўсёды вас чакаюць заданні, з якімі, я ўпэўнена, вы паспяхова справіцеся. Мы з вамі працуем над праектам “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, таму за кожнае правільна выкананае заданне вы будзеце атрымліваць у падарунак прыказку ад нашага госця. А хто ён, вам патрэбна здагадацца. Слайд 1 (Гучыць песня Дзеда-Барадзеда) Слайд 2 | Слухаюць настаўніка Дзеці слухаюць настаўніка, адказваюць на пытанні настаўніка |
2. Этап праверкі дамашняга задання
Задача: арганізаваць праверку дамашняга задання па тэме “Апавядальныя, пытальныя і клічныя сказы”.
Прагназуемы вынік: актуалізацыя апорных ведаў і ўменняў, праверка дамашняга задання, фарміраванне самакантролю, самаацэнкі, узаемакантролю і ўзаемаацэнкі.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.
Прыёмы і метады: славесныя, франтальны і індывідуальны апрос, работа з тэкстам.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях, ацэньваць сваю працу і працу аднакласнікаў.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Актуалізуе веды па тэме “Апавядальныя, пытальныя і клічныя сказы». Д/з Пр. 60 - Якое заданне вы выконвалі дома? - Назавіце знак прыпынку, які ставіцца ў канцы сказа, які змяшчае пытанне. - Прачытайце сказы, у якіх заключаны пытанні. - Які знак прыпынку ставіцца ў канцы сказа, які змяшчае паведамленне? - Прачытайце сказ, у канцы якога стаіць кропка. - Калі у канцы сказа ставіцца клічнік? - Прачытайце сказ, у канцы якога стаіць клічнік. Ацаніце сваю работу. А наш госць дорыць вам у падарунак прыказку. Вы ведаеце што такое прыказка? (Прыказка – трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам) Але вось гора: словы ў ёй пераблыталіся. Давайце “збяром” прыказку. ПРЫКАЗКА: Без цярпення няма вучэння. - Чаму яна нас вучыць? Гэта прыказка сёння будзе дэвізам нашага ўрока. | Франтальная работа. Адказваюць на пытанні, выконваюць заданне настаўніка. Ацэньваюць сваю работу. |
3. Этап чыстапісання
Задача: арганізаваць працу па ўдасканаленні каліграфічных навыкаў.
Прагназуемы вынік: замацаванне навыкаў дакладнага напісання літар, спосабаў іх злучэння пры напісанні слоў.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.
Прыёмы і метады: славесныя, франтальны і індывідуальны апрос, работа з тэкстам.
Фарміруемыя пазнавальныя УВД: усведамленне пазнавальнай задачы; уменне даказваць, рабіць высновы.уменне .
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.
На дошцы запісана заданне для чыстапісання Дз дз Дзе дзя дзь ..ед Бара..ед ..я..ка Прыказка ад Дзеда Барадзеда: Навука ў лес не вя..е, а з лесу выво..іць. Пытанні: - Якую літару мы пісалі? Ахарактарызуйце злучэнні з ёю.(Адказы дзяцей) - Прачытайце, калі ласка, прыказку. (Дзеці чытаюць) Ці ёсць у напісанні слоў “небяспечныя месцы”. (Адказы дзяцей: ) -Скажыце, пра каго або пра што гаворыцца ў прыказцы. Выразнае чытанне прыказкі | Адказваюць на пытанні. Запісваюць прыказку Чытаюць выразна прыказку з рознай інтанацыяй |
4. Прагназаванне тэмы і мэты ўрока
Задача: падвесці вучняў да фармуліроўкі тэмы і асноўных задач урока.
Прагназуемы вынік: гатоўнасць вучняў да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на аснове апорных ведаў, мэтанакіраванасць ў працы.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.
Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.
Фарміруемыя рэгулятыўныя УВД: вызначэнне і фармуляванне мэты дзейнасці на ўроку, прагназаванне дзейнасці па вывучэнні тэмы ўрока.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Падвядзенне вучняў да тэмы ўрока (з этапа чыстапісання). Тэма нашага ўрока: Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе. - Чаму мы павінны навучыцца ў час нашага ўрока? Настаўнік знаёміць з задачамі ўрока. Павінны навучыцца вылучаць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і падкрэсліваць іх. | Слухаюць. Адказваюць на пытанне, Прагназуюць сваю дзейнасць на ўрок. |
5. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў
Задачы: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па засваенню новых ведаў, стварыць сітуацыю ўзаемадзеяння.
Прагназуемы вынік: засваенне новых ведаў і спосабаў дзеянняў, фарміраванне самакантролю і самаацэнкі.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, парная.
Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.
Фарміруемыя пазнавальныя УВД: кантроль, ацэнованне, карэкцыя, уменне даказваць, рабіць вывады.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.
Асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Падручнік ст. 38 Пр. 55. Скласці сказы па малюнках. (Дзеці танцуюць. Дзяўчынка спявае) - Пра што гаворыцца ў кожным сказе? Знаёмства з правілам(!) - Якое слова падкрэсліваецца адной лініяй? Пр. 56. Прачытаць. Назваць, пра каго або пра што гаворыцца ў кожным сказе. Наступіла зіма. Дзеці ідуць гуляць у парк. Яша ўзяў санкі. Сябры катаюцца з горкі. Заданне: спісаць сказы. Падкрэсліць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах. Заданне выконваецца на дошцы (1 – 3 сказы). Апошні сказ (4 сказ) вучні запісваюць самастойна. Пасля выкананя задання праводзіцца самаправерка і ўзаемаправерка. Прыказка: Дзед Барадзед нам дорыць прыказку. Але ў ёй ёсць толькі пачатак. Нам патрэбна выбраць яе працяг. Без вучэння няма (умення, добрага настрою, адзнакі) - Прачытайце прыказку. Адкажыце: пра каго або пра што гаворыцца ў ёй? Чаму нас вучыць дадзеная прыказка? | Разглядваюць малюнкі, складаюць сказы, адказваюць на пытанне. Чытаюць правіла Адказваюць на пытанне Чытаюць сказы. Адказваюць на пытанне. Запісваюць сказы, падкрэсліваюць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах Ажыццяўляюць самаправерку і ўзаемаправерку. Падбіраюць працяг да прыказкі. Адказваюць на пытанні. |
6. Фізкультхвілінка
Задача: стварыць умовы для павышэння разумовай і мышачнай актыўнасці вучняў.
Прагназуемы вынік: фізкультхвілінка будзе спрыяць павышэнню эмацыйнага настрою, створаныя ўмовы для адпачынку і аднаўлення будуць спрыяць павышэнню працаздольнасці вучняў.
Формы арганізацыі дзейнасці: калектыўная.
Прыёмы і метады: гульнявы, “Рабі так, як я”
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Сёння апошні калянарны зімовы дзень. Заўтра пачынаецца вясна. Таму наша фізкультхвілінка звязана з гэтай наступаючай парой года. Арганізуе правядзенне музычнай фізкультхвілінкі пад мелодыю да телеперадачы “У свеце жывёл” Слайды 3-12 | Выконваюць дынамічныя рухі пад музыку |
7. Этап першаснай праверкі панімання вывучанага
Задачы: стварыць умовы для арганізацыі сумеснай дзейнасці вучняў па замацаванню вывучанай тэмы.
Прагназуемы вынік: выкарыстанне наяўных ведаў для умення вызначаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах, для выканання заданняў у парах.
Прыёмы і метады: наглядныя, практычныя, славесныя, ілюстрацыйныя, метады кантролю.
Формы арганізацыі дзейнасці: індывідуальная, парная, работа ў цэнтрах.
Фарміруемыя УУД:
асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты;
пазнавальныя: агульнавучэбныя - уменне структураваць веды, выбар найбольш эфектыўных спосабаў выканання задання, уменне свядома і адвольна будаваць маўленчае выказванне, рэфлексія спосабаў і ўмоў дзеяння.
рэгулятыўныя: кантроль, ацэнка, карэкцыя;
камунікатыўныя: прымаць удзел у працы ў парах; сачыць за дзеяннямі іншых удзельнікаў вучэбнай дзейнасці.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Пр 57. (вусна) Работа ў парах Замест кропак уставіць словы, якія абазначаюць, пра каго (пра што) гаворыцца ў сказах. (Хто ?) … пайшлі на экскурсію. Ярка свяціла (што ?) … . (Што ?) … зацягнулі неба. (Хто ?) заспяшаліся дамоў. Словы для даведкі: сябры, хмары, сонейка, дзеці. Праводзіцца праверка задання. Пр. 58. Скласці са слоў сказы і запісаць. Сонца, хмарку, за, зайшло. Лёгкія, па, небе, плывуць, воблачкі. Падкрэсліць словы, якія абазначаюць, пра каго (пра што) гаворыцца ў сказах. Пасля выканання задання праводзіцца самаправерка і ўзаемаправерка. Прыказка ад Дзеда Барадзеда Дружная праца - крыніца багацця. … праца – крыніца багацця. - Як вы думаеце, якое слова прапушчана? Які сэнс мае дадзеная прыказка? Чаму яна нас вучыць? Знайдзіце слова, якое абазначае пра каго (пра што) гаворыцца ў прыказцы. | Выконваюць прапанаванае заданне ў парах. Складаюць сказы, запісваюць іх, Падкрэсліваюць адной лініяй словы, якія абазначаюць, пра каго (пра што) гаворыцца ў сказах. Ажыццяўляюць самаправерку і ўзаемаправерку. Адказваюць на пытанні |
8. Этап інфармавання аб дамашнім заданні
Задачы: праінфармаваць навучэнцаў аб выкананні дамашняга задання, вызначыць ступень цяжкасці навучэнцаў.
Прагназуемы вынік: самастойнае выкананне дамашняга задання.
Прыёмы і метады: метад каменціравання.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Прапануе пазнаёміцца з заданнем для дамашняй работы. Пр. 60 Спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. У кожным сказе падкрэсліць слова, якое адказвае на пытанне хто? або што? Вызначае ступень цяжкасці навучэнцаў. Пры неабходнасці кансульціруе іх. | Знаёмяцца з заданнямі, прапанаванымі для выканання дома. Вызначаюць ступень складанасці выканання заданняў. |
9. Этап прымянення ведаў і спосабаў дзеянняў
Задачы: стварыць умовы для арганізацыі сумеснай дзейнасці вучняў па замацаванню вывучанай тэмы.
Прагназуемы вынік: выкарыстанне наяўных ведаў для умення вызначаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах, для выканання заданняў у цэнтрах.
Прыёмы і метады: наглядныя, практычныя, славесныя, ілюстрацыйныя, метады кантролю.
Формы арганізацыі дзейнасці: работа ў цэнтрах.
Фарміруемыя УУД:
асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты;
пазнавальныя: агульнавучэбныя - уменне структураваць веды, выбар найбольш эфектыўных спосабаў выканання задання, уменне свядома і адвольна будаваць маўленчае выказванне, рэфлексія спосабаў і ўмоў дзеяння.
рэгулятыўныя: кантроль, ацэнка, карэкцыя;
камунікатыўныя: прымаць удзел у працы ў цэнтрах; сачыць за дзеяннямі іншых удзельнікаў вучэбнай дзейнасці.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Арганізуе работу ў цэнтрах. Нагадвае правілы работы ў цэнтрах Цэнтр “Наша спадчына” Заданне: 1. Выкарыстоўваючы малюнкі і словы для выкарыстання, скласці прыказкі. 2. У кожным сказе падкрэсліць слова, якое адказвае на пытанне хто? або што? 3. На якую тэму дадзеныя прыказкі? Свая хатка – родная матка, а чужая – мачыха. Малюнкі для выкарыстання: Словы для выкарыстання: свая, родная, мачыха, чужая. … … - … … , а … - … . Родная зямелька – як зморанаму пасцелька. Малюнкі для выкарыстання: Словы для выкарыстання: родная, зморанаму. … … - як … … . Цэнтр “Народная мудрасць” Заданні: 1. Выкарыстоўваючы словы для даведкі, узнавіце прыказкі. Словы для даведкі: брат, дзіця, слова. 2. У кожным сказе падкрэсліць слова, якое адказвае на пытанне хто? або што? 3. На якую тэму дадзеныя прыказкі? Бацькоўскае … дарэмна не гаворыцца. Старэйшы … як другi бацька. … , не ўпаўшы, не вырасце. Прэзентацыя работы цэнтраў Прыказка: Адзін і ў кашы няспорны. - Які сэнс мае дадзеная прыказка? Чаму яна нас вучыць? | Выбіраюць цэнтры актыўнасці для работы Працуюць у цэнтрах актыўнасці |
10. Этап падвядзення вынікаў урока
Задача: устанавіць усвядомленасць засваення новага матэрыялу.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.
Прыёмы і метады: тлумачальна-ілюстрацыйны метад, прыём ўдзелу, славесны.
Прагназуемы вынік: адэкватнасць самаацэнкі навучэнца ацэнцы настаўніка, жаданне выказваць думкі.
Фарміруемыя пазнавальныя УВД: уменне рабіць вывады аб выніках сумеснай работы класа і настаўніка, вызначаць поспехі і цяжкасці.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Падводзіць вынік урока, прапануе навучэнцам пытанні. - Назавіце тэму ўрока. - Ці дасягнуты вынік урока? Падводзіць вынік урока. | Адказваюць на пытанні Навучэнцы прагаворваюць мэту ўрока, дасягнуты ці не вынік. |
11. Рэфлексіўны самааналіз урока навучэнцамі
Задачы для настаўніка: садзейнічаць фарміраванню рэфлексіі.
Прагназуемы вынік: адкрытасць вучняў у асэнсаванні сваіх дзеянняў, абагульненне вынікаў дзейнасці на ўроку.
Прыёмы і метады: "Ацані сябе".
Фарміруемыя пазнаваўчыя УВД: уменне аналізаваць сваю дзейнасць на ўроку.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Стымулюе навучэнцаў ацаніць сваю дзейнасць на ўроку, падводзіць іх да разважання, выкарыстоўваючы прыём "Ацані сябе". Вы бачыце, што у розных месцах класа прымацаваны прыказкі. Калі вы лічыце, што сёння на ўроку працавалі вельмі добра, то падыйдзіце да прыказкі “З кнігай павядзешся-розуму набярэшся”. Калі вы лічыце, што на ўроку працавалі добра, але можаце гэта рабіць лепш, до падыдзіце да прыказкі “Хто працуе, таму і шанцуе”. А калі вы лічыце, што сёння ленаваліся на ўроку і не паказалі ўсе свае здольнасці, то падыдзіце да прыказкі “Стук, грук, абы з рук”. - Зараз я прапаную ўсім, хто з добрым настроем заканчае ўрок, падысці да дошкі і разам з Дзедам Барадзедам праспяваць яго песеньку. | Аналізуюць сваю дзейнасць на ўроку. |