Словазлучэнне. Трэніровачныя заданні
Высокі хлопец, дзверы замкнуты, рыхтавацца да свята, перад святам, насуперак жаданню, выглянула сонца, рос на ўзлеску, вышэйшы за бацьку, прыемна бачыць, асеннім днём, хутка бяжыць, наш клас, расказваць хвалюючыся, нядаўна пабелены, яблычны сок, пяцідзясятая старонка, надзвычай актыўны, з пасівелымі валасамі, разбуджаны шумам, у цесным пакойчыку, дапамагчы сябру, клопат пра дзяцей, імкненне перамагчы, зроблены мною, выступіць выдатна, няхай скажа, глядзець усміхаючыся, акуратна падстрыгчы, на вялікіх абцасах, адпачыць на моры, прыехаў учора, вельмі модны, лугавая трава, спачуваць па-сяброўску, з тваёй дапамогай, сагнуты цвік, расказваць пра сябе, на першай трэніроўцы, рыхтавацца сумленна, слоік з малаком, пісаць на дошцы, адпачынак пасля трэніроўкі, перад урокам, новы мікрараён, дрэвы і кветкі, каля пад’езда, буду чытаць, сустрэцца на плошчы, паехалі класам, сады цвітуць, з маім сябрам, цёплы дождж, выразна чытаць, дарога праз лес, адрамантаваны летась, сагнуты папалам, у новым доме, пахне бэзам, запісаць у сшытак, туга па радзіме, прывычка перабіваць, акуратна выправіць, высока ў небе, зрабіў наўмысна, сабрацца на рыбалку, павольна ідучы, абараніць праект, нікога не пакрыўдзіць, вершаваны твор, давай падумаем, прапалоць градкі, для пабелкі сцен, госць з Варшавы, палёт над горадам, ягады спелыя, расчулены да слёз, зорнае неба, словы ўдзячнасці, вучнёўскі сшытак, прысесці на дарожку, у сувязі з пахаладаннем, давайце памаўчым, надзея перамагчы, гуляць у футбол, матч пачаўся, упэўнена адказваць, у вялікім пакоі, дзедава просьба, мост праз Дняпро, смажыць бульбу, кожнаму зразумелы, жаданне выспацца, святочны салют, недалёка ад горада, абяцанне праехаць, чытаць услых, бегчы хутчэй, запрэгчы коней, папрасілі спець, на высокім падмурку, плакаць ад шчасця, выехалі зацемна, расказваць малому, гульня ў шахматы, дзіцячае адзенне.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Схема разважання для вызначэння віда сувязі ў словазлучэнні
Пачытаць спалучэнне слоў, вызначыць, ці словазлучэнне гэта?
Глядзім на залежнае слова! Залежнае! Гэта тое, што не галоўнае! Калі гэта прыслоўе, дзеепрыслоўе, інфінітыў, то від сувязі - ПРЫМЫКАННЕ!
Прыслоўе – як? дзе? куды? калі? навошта?
Дзеепрыслоўе – што зрабіўшы? што робячы?
Інфінітыў – што рабіць? што зрабіць?
Калі гэта не прымыканне, змяняем словазлучэнне. Змяняецца адно слова – КІРАВАННЕ. Два – ДАПАСАВАННЕ.