СПЕКТАКЛЬ "МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ" АНТУАНА ДЭ СЭНТ-ЭКЗЮПЕРЫ
Аўтар-складальнік:
Пяшко В.С., настаўнік гісторыі і мастацтва,
педагог дадатковай адукацыі
ДУА «Сярэдняя школа №33 г. Брэста
Мэта спектакля:
Фарміраванне ў дзяцей цікавасці да літаратуры, развіццё творчых здольнасцей і эмацыйнага інтэлекту праз стварэнне і паказ спектакля па матывах казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы "Маленькі прынц".
Навучальныя задачы:
Пазнаёміць дзяцей з творам Антуана дэ Сент-Экзюперы "Маленькі прынц".
Навучыць дзяцей ствараць сцэнарыі, малюнкі для тэатра камішыбай.
Развіваць уменне працаваць у камандзе, размеркоўваць ролі і адказваць за сваю частку працы.
Паказаць, як перадаваць эмоцыі і сэнс твора праз мастацкія сродкі (малюнкі, тэкст).
Развіваючыя задачы:
Развіваць творчае мысленне праз стварэнне малюнкаў і дэкарацый.
Развіваць уяўленне і фантазію, дазваляючы дзецям інтэрпрэтаваць казку па-свойму.
Развіваць мастацкі густ і ўменне працаваць з колерам, формай і кампазіцыяй.
Палепшыць навыкі маўлення і выразнасці праз чытанне тэксту і гутарку персанажаў.
Выхаваўчыя задачы:
Выхоўваць любіць да літаратуры і мастацтва.
Навучыць дзяцей адказваць за свае дзеянні (праз ідэю "Мы адказныя за тых, каго прыручылі").
Фарміраваць эмацыйную адзыўчывасць і разуменне важнасці сяброўства, кахання і дабраты.
Падтрымліваць цікавасць да каманднай працы і ўзаемадапамогі.
Абсталяванне:
Яшчык камішыбай
Малюнкі:
Застаўка на пачатак (зорнае неба, Маленькі прынц на планеце).
Сцэна ў пустыні (лётчык і Маленькі прынц).
Планета з ружай.
Сустрэча з лісам (пустыня, заход сонца).
Фінал (зорнае неба, сілуэты персанажаў) і інш малюнкі.
Дэкарацыі:
Фон для кожнай сцэны (напрыклад, пустыня, планета, зорнае неба).
Невялікая сцэна для тэатра камішыбай (можна выкарыстоўваць кардонную скрынку з выразаным акном).
Інструменты для стварэння:
Папера, фарбы, алоўкі, маркеры для малюнкаў.
Ножніцы, клей, тканіна для стварэння лялек (па жаданню).
Падсвятленне (напрыклад, настольная лямпа), музыка для стварэння атмасферы.
Тэкст:
Надрукаваны сцэнарый для апавядальніка і дзяцей.
Дадатковыя рэкамендацыі:
Падрыхтоўчая работа ўключае ў сябе напісанне скарочаннага тэксту, выраб яшчыку камішыбай, стварэнне карцінак.
Для стварэння асобай атмасферы апавядальнікі могуць апрануцца ў персанажаў казкі, напрыклад: Лётчык і Маленькі прынц.
Пажаданна зрабіць лялькі (Лётчык і Маленькі прынц) для большага эмацыянальнага ўздзеяння.
Кожнае дзіця можа ўдзельнічаць у стварэнні малюнкаў, стварэнні альбо чытанні тэксту.
Спектакль можна зняць на відэа, каб захаваць памяць пра гэты творчы праект.
Пасля спектакля можна правесці абмеркаванне з дзецьмі, спытаць, што ім спадабалася, і што яны вынеслі з гэтай гісторыі.
Гэты сцэнарый спектакля можна дапоўніць цікавымі звесткамі , выкарыстаўшы Дадаткі 1,2,3,4 пасля асноўнага тэксту. Патрэбна ўлічваць узрост гледачоў.
Удзельнікі: Вучні 5-6 класаў, падзеленыя на групы па 4-5 чалавек.
Спасылка на відэазапіс выступлення https://www.youtube.com/watch?v=arthixA2wrY
1.УСТУП
ВЯДУЧЫ (або настаўнік): "Маленькі прынц" Антуана дэ Сэнт-Экзюперы — гэта аповяд, які адкрывае глыбокія жыццёвыя праўды праз гісторыю маленькага хлопчыка з далёкай планеты. Гэта не толькі прыгодніцкі расказ, але і філасофскае разважанне пра сяброўства, каханне, адказнасць і жыццёвыя каштоўнасці. Дзякуючы прастым і зразумелым параўнанням, аўтар даносіць складаныя думкі, якія застануцца ў сэрцах дзяцей і дарослых. Гэтая гісторыя вучыць глядзець у глыбіню рэчаў і разумець іх сапраўдны сэнс.
Вучань 1: Добры дзень, дарагія сябры! Мяне завуць..., і я вучуся ў 5 (6)... класе. Сёння мы хочам падзяліцца з вамі нечым асаблівым. На ўроках прадмета «Мастацтва» мы вывучаем тэмы «Казкі» і «Тэатр», і вось вынік нашай працы – уласны спектакль!
Вучань 2: Мы пакажам вам казку, якую вы, напэўна, добра ведаеце. Яе напісаў Антуан дэ Сент-Экзюперы, і завецца яна – «Маленькі прынц». Але наша пастаноўка будзе незвычайная, таму што мы выкарыстоўваем японскі тэатр камішыбай. Хто чуў такую назву? (адказы дзяцей)
Вучань 1: Камішыбай – гэта тэатр, у якім замест лялек выкарыстоўваюцца карцінкі. Іх мы стваралі самі: некаторыя малявалі ўручную, а некаторыя размалёўвалі з распячатак. Кожная карцінка – гэта частка нашай казкі, і сёння вы ўбачыце, як яны «ажывуць».
Вучань 2: Мы ведаем, што вы любіце гэтую казку, таму будзем рады, калі вы далучыцеся да нас! Калі пачуеце знаёмыя фразы, паўтарайце іх разам з намі. А пасля спектакля мы абгаворым, што адчувалі героі, чаму яны рабілі тыя ці іншыя ўчынкі, і чаму гэтая казка такая асаблівая.
А цяпер – запрашаем у чароўны свет «Маленькага прынца»!
2.ПАКАЗ СПЕКТАКЛЮ
Скарочаны тэкст казкі на беларускай мове
Лётчык: «Ты паглядзi, як мне “пашанцавала”, звалiцца ў пясках Афрыкi!..»
Да Маленькага прынца: «Малыш, ты хто? Адкуль ты ўзяўся?»
Маленькі прынц: «Я ‒ Маленькi прынц. Я прыляцеў з планеты Бі-612. А ты хто?»
Лётчык: «Мяне клічуць Антуан дэ Сэнт-Экзюперы».
Маленькі прынц: «I ты ляцеў вось на гэтым? На такiм ты здалёк не мог прыляцець!»
Антуан: «Так… аварыя… а як ты трапiў сюды? Адкуль ты?»
Маленькі прынц: «Я з другой планеты. Яна вельмi маленькая, яе можна прайсцi за некалькi крокаў. У мяне ёсць два дзеючыя вулканы i адзiн патухлы, на iм я гатую ежу, таму што ён усё роўна гарачы. Кожную ранiцу я прыбiраю сваю планету, таму што ў мяне ёсць такое правiла: узняўся ранiцай, умыўся, прывёў сябе ў парадак — i адразу ж прывядзi ў парадак сваю планету. А яшчэ я кожны дзень вырываю парасткi баабабаў, бо калi баабабы вырастуць вялiкiмi, яны парвуць маю планету на часткi.
Але аднойчы на маёй планеце з’явiўся незвычайны парастак, не падобны на парасткi баабабаў. Потым з’явiўся бутон, з якога ўзнiкла цудоўная кветка! Гэта была прыгожая, але капрызная кветка з пяшчотным голасам. Яна скардзiлася на скразнякi, баялася, што прыйдуць тыгры i вялiкiмi кiпцюрамi раздзяруць яе. Я шмат часу трываў яе капрызы, але аднойчы не вытрымаў i паляцеў. Я нiчога тады не разумеў! Варта было судзiць не па словах, а па справах! Яна даравала мне свой водар i рабiла маё жыццё незвычайным. Я не павiнен быў бегчы, але я яшчэ не ўмеў любiць!»
Лётчык: «Ну, добра, трэба заняцца рамонтам машыны».
Маленькі прынц: «Я пайду вунь на тую гару!»
Маленькі прынц да змяi: «Добры вечар».
Змяя: «Добры вечар!»
Маленькі прынц: «На якую планету я трапiў?»
Змяя: «На Зямлю, у Афрыку».
Маленькі прынц: «А што, на Зямлi няма людзей?»
Змяя: «Гэта пустыня. У пустынях нiхто не жыве. Але Зямля вялiкая».
Маленькі прынц: «Глядзi, вунь мая планета ‒ якраз над намi. Але як да яе далёка…»
Змяя: «Прыгожая планета. А што ты будзеш рабiць тут, на Зямлi?»
Маленькі прынц: «Я пасварыўся з маёй кветкай».
Змяя: «Мне шкада цябе. Ты такi слабы на гэтай Зямлi, жорсткай, як гранiт. У той дзень, калi ты пашкадуеш аб сваёй пакiнутай планеце, я змагу табе дапамагчы».
Маленькі прынц: «Я вельмi добра цябе зразумеў. Але чаму ты ўвесь час размаўляеш загадкамi?»
Змяя: «Я разгадваю ўсе загадкi».
Маленькі прынц да кветак: «Хто вы?»
Ружы: «Мы ‒ ружы».
Маленькі прынц: «Вось як! А яна казала, што падобных да яе няма ва ўсiм свеце!»
Маленькі прынц: «Вы прыгожыя, але пустыя. Для вас не захочацца памiраць. Безумоўна, выпадковы прахожы, калi паглядзiць на маю ружу, скажа, што яна такая самая, як i вы. Але яна для мяне даражэйшая за ўсiх вас. Менавiта яе, а не вас я палiваў кожны дзень. Яе прыкрываў ад ветру. Я слухаў, як яна скардзiлася i як хвалілася, я прыслухоўваўся нават тады, калi яна змаўкала. Яна ‒ мая!»
Маленькі прынц: «Добры дзень!»
Лiс: «Добры дзень».
Маленькі прынц: «Ты хто? Якi ты прыгожы!»
Лiс: «Я ‒ Лiс».
Маленькі прынц: «Пагуляй са мной. Мне так сумна…»
Лiс: « Я не магу з табой гуляць. Я не прыручаны».
Маленькі прынц: «А як гэта ‒ прыручыць?»
Лiс: «Гэта даўно забытае паняцце. Яно значыць: стварыць сувязi. Ты для мяне пакуль што маленькi хлопчык, такi ж, як сто тысяч iншых хлопчыкаў. I ты мне не патрэбны. I я табе таксама не патрэбны. Я для цябе толькi лiсiца, такая ж, як сто тысяч iншых лiсiц. Але калi ты мяне прыручыш, мы станем неабходныя адзiн аднаму. Ты будзеш для мяне адзiным у цэлым свеце! I я для цябе буду адзiны ў цэлым свеце».
Маленькі прынц: «Я пачынаю разумець. Ёсць адна ружа…мабыць, яна мяне прыручыла…»
Лiс: «Магчыма. Чаго толькi не iснуе на Зямлi!»
Маленькі прынц: «Гэта было не на Зямлi».
Лiс: «На iншай планеце?»
Маленькі прынц: «Так».
Лiс: «А на той планеце ёсць паляўнiчыя?»
Маленькі прынц: «Няма».
Лiс: «Як цiкава! А курачкi ёсць?»
Маленькі прынц: «Няма».
Лiс: «Няма ў свеце дасканаласцi! Прыручы мяне, i я адкрыю табе два сакрэты. Вось мой сакрэт, ён вельмi просты: “Зоркае адно толькi сэрца. Самага галоўнага вачыма не ўбачыш”. I вось яшчэ адзiн сакрэт: “Ты заўсёды ў адказе за тых, каго прыручыў. Ты ў адказе за тваю ружу”».
Маленькі прынц: «Я ў адказе за маю ружу. Бывай, мне трэба вярнуцца на сваю планету!
3.АБМЕРКАВАННЕ
Пытанні і адказы для вучняў 5-6 класаў па творы "Маленькі прынц"
Хто такі Маленькі прынц і адкуль ён прыйшоў? Маленькі прынц — гэта хлопчык з маленькай планеты Бі-612. Ён пакінуў сваю планету, каб даследаваць іншыя і даведацца пра новыя рэчы.
Чаму Маленькі прынц вырываў парасткі баабабаў на сваёй планеце?
Парасткі баабабаў маглі вырасці занадта вялікімі і разбурыць планету. Таму Маленькі прынц штодня прыбіраў іх, каб захаваць парадак і бяспеку.
Якая кветка расла на планеце Маленькага прынца, і чаму яна была для яго важнай? На планеце Маленькага прынца расла прыгожая, але капрызная ружа. Яна была для яго асаблівай, бо ён клапаціўся пра яе, палiваў i абараняў ад ветру. Хоць яна была неідеальнай, Маленькі прынц навучыўся яе любіць.
Чаму Маленькі прынц пакінуў сваю планету? Ён пакінуў сваю планету, бо адчуў сябе самотным і не зразумеў каханне і прыхільнасць ружы. Яму трэба было пазнаць свет, каб асэнсаваць сваю памылку і вярнуцца.
Што значыць прыручыць, паводле Ліса?
Ліс кажа, што прыручыць — гэта стварыць асаблівую сувязь з кімсьці. Гэта значыць зрабіць аднаго чалавека або істоту важнай і адзінай для сябе.
Чаму Ліс стаў важным для Маленькага прынца? Ліс стаў важным для Маленькага прынца, бо яны стварылі сувязь — прынц прыручыў Ліса, і той падзяліўся з ім сваім сакрэтам, што сапраўднае можна ўбачыць толькі сэрцам.
Што Ліс навучыў Маленькага прынца пра ружу? Ліс растлумачыў Маленькаму прынцу, што яго ружа асаблівая, таму што ён клапаціўся пра яе, а не таму, што яна адзіная ў свеце. Маленькі прынц зразумеў, што яго ружа — гэта адказнасць і каханне.
Які галоўны сакрэт адкрыў Ліс Маленькаму прынцу?Ліс адкрыў сакрэт: "Зоркае адно толькі сэрца. Самага галоўнага вачыма не ўбачыш." Гэта значыць, што сапраўдныя каштоўнасці не заўсёды відавочныя, але іх можна адчуць сэрцам.
Што Маленькі прынц зразумеў пра сваю адказнасць?Маленькі прынц зразумеў, што ён у адказе за сваю ружу, бо прыручыў яе. Гэта паказвае, што мы заўсёды нясем адказнасць за тых, каго любім і пра каго клапоцімся.
Якая галоўная думка твора "Маленькі прынц"? Галоўная думка твора — важнасць любові, сяброўства і адказнасці. Мы павінны глядзець не толькі на знешні выгляд, а ўглыб сэрцаў і душ, каб зразумець сапраўдную каштоўнасць людзей і рэчаў.
4.РЭФЛЕКСІЯ
Пасля прагляду і абмеркавання вучні адказваюць на наступныя пытанні:
1. Што вам спадабалася ў групавой працы?
• Адказ: "Мне спадабалася, што мы разам абмяркоўвалі ідэі і кожны мог выказаць сваё меркаванне."
2. Якія цяжкасці ўзніклі падчас працы ў групе?
• Адказ: "Некаторыя з нас не змаглі дамовіцца, як лепш арганізаваць працу."
3. Што ты навучыўся(лася) падчас гэтай дзейнасці?
• Адказ: "Я навучыўся(лася) слухаць іншых і быць больш адкрытым для новых ідэй."
4. Як вы можаце выкарыстаць атрыманыя веды ў будучыні?
• Адказ: "Я зразумеў(ла), што камандная праца важная ў любой дзейнасці, і буду старацца працаваць у групах у будучыні."
5. Што б вы змянілі ў наступны раз?
Адказ: "Я б прапанаваў(ла) больш часу на абмеркаванне, каб усе маглі выказацца."
Такім чынам, рэфлексія дазваляе вучням усвядоміць свае пачуцці і вынікі дзейнасці, а таксама развіць навыкі крытычнага мыслення і саманавучання.
5.ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ. ЗАКЛЮЧЭННЕ
Дзякуй вам за цікавыя адказы!
Гэтая казка вучыць нас бачыць галоўнае не вачыма, а сэрцам, а таксама нагадвае пра нашу адказнасць за тых, каго мы прыручылі. Маленькі прынц пазнае, што шчырае сяброўства і каханне вымагаюць увагі, часу і цярпення. Галоўны пасыл — гэта разуменне сапраўдных каштоўнасцей і тое, як важна браць адказнасць
Мы спадзяемся, што гэтая казка нагадала вам, як важна бачыць сэрцам і любіць тых, хто нам дарагі. Да новых сустрэч!
СПАСЫЛКА НА ВІДЭАЗАПІС ВЫСТУПЛЕННЯ https://www.youtube.com/watch?v=arthixA2wrY
Выкарыстаныя крыніцы:
Асноўныя матэрыялы:
Антуан дэ Сент-Экзюперы. "Маленькі прынц".https://knihi.com
Біяграфічныя звесткі пра Антуана дэ Сент-Экзюперы з адкрытых крыніц. https://be.wikipedia.org
Інтэрнэт-рэсурсы:
Вікіпедыя: артыкулы пра Антуана дэ Сент-Экзюперы і яго творчасць. https://be.wikipedia.org
Літаратурныя сайты і блогі, прысвечаныя аналізу "Маленькага прынца".
Электронныя бібліятэкі з тэкстамі і цытатамі з твораў Сент-Экзюперы.
Візуальныя матэрыялы:
Ілюстрацыі да "Маленькага прынца" з адкрытых крыніц. https://culture.pl
ДАДАТАК 1 .“АПІСАННІ ДЛЯ СТВАРЭННЯ МАЛЮНКАЎ”
Застаўка на пачатак
Апісанне:
На малюнку павінна быць начное неба, пакрытае мільёнамі зорак. На пярэднім плане — маленькая фігурка Маленькага прынца, які стаіць на планеце (яна можа быць вельмі маленькай, з трыма вулканамі і кветкай). На заднім плане — сілуэт самалёта, які ляціць праз зоркі.
Тэкст:
"Гэта гісторыя пра Маленькага прынца, які навучыў нас бачыць сэрцам і любіць тое, што сапраўды важна."
Сцэна 1: Сустрэча ў пустыні
Апісанне:
Пустыня з жоўтым пяском і высокае неба. На пярэднім плане — лётчык, які сядзіць каля пашкоджанага самалёта. Побач з ім стаіць Маленькі прынц з хустачкай на шыі. На зямлі ляжыць аркуш паперы з намаляванай скрынкай (у якой "схаваная" авечка).
Тэкст:
"У пустыні лётчык сустрэў Маленькага прынца, які папрасіў намаляваць яму авечку."
Сцэна 2: Гісторыя пра розу
Апісанне:
Маленькая планета з трыма вулканамі (два дзейных, адзін затухлы). На планеце стаіць прыгожая роза з яркімі пялёсткамі. Маленькі прынц стаіць побач з ёй, трохі схіліўшыся. На заднім плане — зоркі.
Тэкст:
"На сваёй планеце Маленькі прынц пакінуў прыгожую, але вельмі ганарыстую розу."
Сцэна 3: Сустрэча з лісам
Апісанне:
Ліс з пухнатым хвастом стаіць на пяску пустыні. Маленькі прынц сядзіць побач з ім. На заднім плане — заход сонца, якое афарбоўвае неба ў залацістыя і аранжавыя колеры.
Тэкст:
"Ліс навучыў Маленькага прынца, што мы адказныя за тых, каго прыручылі."
Сцэна 4: Вяртанне дадому
Апісанне:
Маленькі прынц стаіць на ўзгорку, падняўшы руку да неба. На заднім плане — зоркі, якія зліваюцца ў сузор'і. Лётчык стаіць ззаду, гледзячы на яго.
Тэкст:
"Маленькі прынц вярнуўся да сваёй зоркі, але яго сэрца засталося з тымі, хто яго любіў."
Фінал: Застаўка на канец казкі
Апісанне:
Начное неба з мільёнамі зорак. На пярэднім плане — сілуэт Маленькага прынца, які стаіць на планеце. На заднім плане — сілуэт лётчыка, які глядзіць у неба. Зоркі ззяюць ярчэй, нібы смяюцца.
Тэкст:
"Калі ты паглядзіш на зоркі, памятай: мы адказныя за тых, каго прыручылі."
ДАДАТАК 2. Дадатковы тэкст па казцы для настаўніка:
Гэты тэкст можна выкарыстоўваць як уступ да абмеркавання казкі з дзецьмі ці як дадатковую інфармацыю для гледачоў.
Не ўсе памятаюць, што адно з самых кранальных, мудрых і добрадушных твораў літаратуры XX стагоддзя было напісана ў час жудаснай вайны. «Маленькі прынц» з’явіўся на свет у 1943 годзе ў ЗША. Менавіта там у той час знаходзіўся Антуан дэ Сент-Экзюперы – пісьменнік, філосаф і ваенны лётчык.
Яго радзіма, Францыя, была акупаваная нацысцкай Германіяй, і Экзюперы прыйшлося пакінуць родныя мясціны. Менавіта ў гэты перыяд ён, верагодна, пераасэнсоўваў сваё жыццё, усё, што было яму дарагое. Вынікам гэтых разваг стала алегарычная аповесць-казка «Маленькі прынц».
Галоўны герой гэтага твора – гэта, вядома, сам аўтар у дзяцінстве. Яшчэ ў каледжы Антуана (яго звалі Тоніо) нават называлі Лунатыкам за яго звычку доўга глядзець на зорнае неба. Лётчык у казцы – гэта ўжо дарослая частка пісьменніка, якая разважае пра сэнс жыцця. А Роза, якую так шчыра любіць Маленькі прынц, – гэта вобраз жонкі Экзюперы, Кансуэлы. Яна была вельмі яркай і тэмпераментнай жанчынай лацінаамерыканскага паходжання, і іх адносіны былі складанымі, але глыбока эмоцыйнымі.
Антуан дэ Сент-Экзюперы загінуў у 1944 годзе. Доўгі час не было ні інфармацыі пра абставіны яго гібелі, ні слядоў яго самалёта. І толькі ў 1998 годзе ў моры каля Марселя адзін рыбак знайшоў бранзалет. На ім было некалькі надпісаў: "Antoine", "Consuelo" і "c/o Reynal & Hitchcock, 386, 4th Ave. NYC USA" (адрас выдавецтва, дзе выходзілі кнігі Сент-Экзюперы). Ён паспеў напісаць галоўную з іх – кнігу, якая назаўсёды застанецца маральным арыенцірам для людзей!
Перажыванні ваеннага часу, страты і надзеі сталі імпульсам для стварэння кнігі, якая закранае тэмы самотнасці, сяброўства, кахання і страты. Гэта не проста казка – гэта філасофская прытча, якая нагадвае нам пра самыя важныя рэчы ў жыцці.
Нават чалавек, які ніколі не чытаў «Маленькага прынца», напэўна, чуў такія фразы, як «Мы адказныя за тых, каго прыручылі» ці «Дасканаласці няма нідзе». Але ў гэтым творы значна больш глыбіні, чым можа здацца на першы погляд. Кожны раз, калі мы звяртаемся да яго, мы знаходзім новыя сэнсы і натхненне.
І асабліва важна звяртацца да такіх твораў у цяжкія часы, калі здаецца, што свет страчвае сваю дабрату. «Маленькі прынц» нагадвае нам, што менавіта дабрата, любоў і адказнасць робяць нас сапраўднымі людзьмі.
ДАДАТАК 3. Цытаты з "Маленькага прынца" на беларускай мове:
Зоркі бачыць толькі сэрца. Самае галоўнае вачыма не ўбачыш.
Усе дарослыя спачатку былі дзецьмі, толькі мала хто з іх пра гэта памятае.
Усе дарогі вядуць да людзей.
Калі дазваляеш сябе прыручыць, потым часам прыходзіцца плакаць.
Калі я загадаю свайму генералу ператварыцца ў марскую чайку, і генерал не выканае загаду, гэта будзе не яго віна, а мая.
З кожнага трэба патрабаваць толькі тое, што ён можа даць. Улада, перш за ўсё, павінна быць разумнай. Судзіць сябе значна цяжэй, чым іншых. Калі ты можаш справядліва ацаніць сябе, значыць, ты сапраўды мудры.
Хацеў бы я ведаць, навошта зоркі свяцяць. Напэўна, для таго, каб рана ці позна кожны мог зноў знайсці сваю.
У людзей ужо не хапае часу, каб нешта пазнаваць. Яны купляюць рэчы гатовымі ў крамах. Але няма такіх крам, дзе гандлявалі б сябрамі, і таму людзі больш не маюць сяброў.
Нічога я тады не разумеў! Трэба было судзіць не па словах, а па ўчынках. Яна дарыла мне свой пах, асвятляла маё жыццё. Я не павінен быў уцякаць. За гэтымі няшчаснымі хітрасцямі і падступамі трэба было адгадаць пяшчоту. Кветкі такія непаслядоўныя! Але я быў занадта малады, я яшчэ не ўмеў любіць (кахаць).
Твая ружа так дарага табе, таму што ты аддаваў ёй усю душу.
Сярод людзей таксама самотна.
Дарослыя – вельмі дзіўныя людзі. Ім нішто не цікава, акрамя лічбаў. Я баюся стаць такім.
Ведаеш, чаму такая добрая пустыня? Дзесьці ў ёй хаваюцца крыніцы...
Бо марнаслаўцы ўяўляюць, што ўсе імі захапляюцца.
Доказ таго, што Маленькі прынц сапраўды існаваў: ён быў вельмі, вельмі мілы, ён смяяўся, і яму хацелася мець авечку. А хто хоча авечку, той, безумоўна, існуе.
Ты жывеш у сваіх учынках, а не ў целе. Ты – гэта твае дзеянні, і няма іншага цябе.
Людзі вырошчваюць у адным садзе пяць тысяч руж... і не знаходзяць таго, што шукаюць. А ўсё можна знайсці ў адной.
Даволі толькі пасунуць крэсла на некалькі крокаў. І ты зноў і зноў глядзіш на закатнае неба, варта толькі захацець...
ДАДАТАК 4. Малюнкі
8