СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сродкі мастацкай выразнасці ў тэатральным мастацтве

Категория: МХК

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-конспек+презентация пишите по адресу[email protected] вышлю.

Просмотр содержимого документа
«Сродкі мастацкай выразнасці ў тэатральным мастацтве»

Урок мастацтва

(айчынная і сусветная мастацкая культура)

6 клас § 16-18 (урок № 17)

Тэатр бачны і нябачны

Тэма: Сродкі мастацкай выразнасці ў тэатральным мастацтве

Мэта: сфарміраваць у вучняў агульнае ўяўленне аб сродках мастацкай выразнасці ў тэатральным мастацтве.

Задачы:

актуалізаваць работу вучняў у тэатральным мастацтве;

раскрыць спецыфічныя асаблівасці сродкаў мастацкай выразнасці ў тэатральным мастацтве;

прасачыць ролю літаратуры, музыкі, выяўленчага мастацтва ў стварэнні спектакля;

фарміраваць уменне дыферэнцаваць сродкі мастацкай выразнасці ў тэатральным спектаклі (на прыкладзе відэафрагментаў тэатральнай творчасці);

удасканальваць уменне адрозніваць ўмоўнае і безумоўнае ў тэатральным мастацтве ў працэсе ўспрымання фрагментаў тэатральных спектакляў;

фарміраваць культуру ўспрымання сродкаў мастацкай выразнасці тэатральнага мастацтва.

Матэрыял: Альбом для малявання, дошка, гуаш, акварэль, дадаткі.

Абсталяванне ўрока:

1. Малюнкі мастацкіх твораў.

2.Ілюстрацыі твораў майстроў.

3.Дыдактычныя матэрыялы.

4.Работы вучняў.

Па выбары настаўніка.

Па выбары настаўніка.

Спектакль жыве толькі сёння — на тваіх вачах, і больш гэта імгненне ніколі не паўторыцца.

Юрый Стаянаў


Від урока: урок «адкрыцця» новых ведаў і адпрацоўкі ўменняў і рэфлексіі.

Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці: франтальная, індывідуальная.

Міжпрадметный сувязі: чарчэнне, музыка, выяўленчае мастацтва.

Тып уроку: камбінаваны.

Месца ўрока ў вывучаемай тэме: трэці ўрок па раздзелу “Тэатр бачны і нябачны”.

Метады навучання: тлумачальна-ілюстрацыйны (гутарка, дэманстрацыя,

практычная работа);

Матэрыяльна-тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне: камп’ютарны клас, мультымедыйная ўстаноўка, інтэрактыўная дошка, праграмы PowerPoint, Word, альбом для малявання, аловак, акварэль, каляровыя алоўкі.

Метадычнае забеспячэнне ўрока: мультымедыйная прэзентацыя, музычныя і відэафрагменты.

Матывацыя: Веды аб мастацтве памогуць асвоіць многія прафесіі ў будучым.

Новыя паняцці і тэрміны:

Дзеянне — падзея, сутыкненне інтарэсаў.

Рэпліка — з фр. «адказ».

Рэмарка — з фр. «пазнака».

Мізансцэна — размяшчэнне акцёраў на сцэне.

Дэкарацыя — вобраз прасторы, у якой адбываюцца падзеі.

Акцёр — з гр. «той, які дзейнічае».

Міміка — выражэнне на твары розных эмоцый.


ХОД УРОКА

І. Стварэнне эмацыянальнага настрою. Уводіны ў работу.

Добры дзень паважаныя вучні !

Я рады вітаць вас усіх.


І І. Стварэнне праблемнай сітуацыі .

Сёння ў нас тэма ўрока “Сродкі мастацкай выразнасці ў тэатральным мастацтве”


І І І . Актуалізацыя і фіксацыя цяжкасцяў у дзейнасці.

Перад тым як перайсці да вывучэння новага матэрыялу, я задам вам некалькі пытанняў па тэмах, якія мы ўжо вывучылі:

  1. Што такое мастацтва? - універсальная мова зносін.

  2. Хто такі аўтар? - стваральнік мастацкага твора.

  3. Штотакое сродкі мастацкай выразнасці? - мова, з дапамогай якой розныя мастацтва маюць зносіны з намі.

  4. Што такое мастацкая творчасць? - від дзейнасці чалавека, у якой ствараюцца мастацкія вобразы.

  5. Што такое гісторыя любой дзяржавы? - гэта чарада падзей, якія адбываюцца з удзелам чалавека.

  6. Што такое алегорыя? - гэта іншасказанне, відарыс якой-та з'явы праз знаёмы вобраз.

  7. Што такое нацюрморт? - гэта выява неадушаўлёных прадметаў у мастацтве.

  8. Што такое казка? гэта твор чароўнага, фантастычнага характару, звычайна са шчаслівым канцом.

  9. Што такое увасабленне? — гэта прыпісванне неадушаўлёным прадметам якасцей жывых істот.

  10. Што такое дзеянне? — падзея, сутыкненне інтарэсаў.

  11. Што такое рэпліка — з фр. «адказ».

  12. Што такое рэмарка — з фр. «пазнака».

  13. Што такое мізансцэна — размяшчэнне акцёраў на сцэне.

  14. Што такое дэкарацыя — вобраз прасторы, у якой адбываюцца падзеі.

  15. Хто такі акцёр — з гр. «той, які дзейнічае».

  16. Што такое міміка — выражэнне на твары розных эмоцый.


V . Пошук рашэння праблемнай сітуацыі.

Тэатр, як і ўсе віды мастацтва, валодае сваімі сродкамі мастацкай

выразнасці. З іх дапамогай аўтары тэатральнага твора ўздзейнічаюць на гледача, выклікаюць у яго зваротную рэакцыю. У аснове спектакля, нават калі ў ім не прамаўляецца ніводнага слова, часцей за ўсё знаходзіцца літаратурны твор — драма. У ёй шмат дзеяння. Гэта азначае, што сюжэт развіваецца не праз апісанне таго, што адбываецца, як, напрыклад, у апавяданні, а праз падзеі і ўчынкі дзеючых асоб.

Самым папулярным відам тэатральнага мастацтва з’яўляецца драматычны тэатр. Напісаныя для яго творы маюць своеасаблівую форму. Пасля назвы п’есы ўказваецца жанр (напрыклад, трагедыя, камедыя ці драма) і даецца спіс персанажаў — дзеючых асоб. Часам побач з імёнамі герояў указваюцца іх характарыстыкі: узрост, становішча ў грамадстве, асаблівасці знешняга выгляду.











Асноўны тэкст п’есы складаецца з рэплік герояў. Як правіла, гэта

дыялог некалькіх персанажаў. Часта ў п’есе сустракаюцца спецыяльныя тлумачэнні — рэмаркі, у якіх драматург апісвае месца дзеяння ці характар паводзін і настрой героя. Галоўны герой п’есы беларускага драматурга Віталя Вольскага — Несцерка. Яго можна назваць народным філосафам.

Здзяйсняючы розныя ўчынкі, нават самыя авантурныя, ён заўсёды імкнецца іх растлумачыць. У тлумачэннях героя выражаецца мудрасць народа. Назіраць за ўчынкамі Несцеркі на сцэне не толькі цікава, але і павучальна: вясёлы і бесклапотны, ён заўсёды знаходзіць выйсце са складанага становішча, дапамагае іншым і атрымлівае за гэта ўзнагароду. Прастата, адкрытасць і эмацыянальнасць Несцеркі адчуваюцца ўжо ў першых яго рэпліках.

З дапамогай рэмарак «лагодна», «рашуча», «задумаўся» драматург

падкрэслівае знаходлівасць і кемлівасць галоўнага героя.

Літаратурны тэкст на мову сцэны «перакладаюць» рэжысёр, мастак, кампазітар, харэограф і акцёры. Менавіта гэты аўтарскі калектыў стварае свет спектакля, раскрывае галоўную ідэю тэатральнага твора.

Адным з галоўных аўтараў сцэнічнага твора з’яўляецца рэжысёр. Асноўны сродак выразнасці ў рэжысёра — мізансцэна. Мізансцэны ўвесь час змяняюць адна адну ў пэўным рытме. Рэжысёр спектакля «Несцерка» выбудоўвае свет глыбокіх чалавечых адносін з дапамогай масавых сцэн. У іх, з пункту гледжання рэжысёра, асабліва ярка выражаюцца характары і ўзаемаадносіны герояў.

Адначасова з рэжысёрам над пастаноўкай працуе мастак. У яго

арсенале знаходзяцца такія сродкі выразнасці, як дэкарацыі, касцюмы і грым.

Дэкарацыі ў спектаклі «Несцерка» падкрэсліваюць святочную атмасферу. Падзеі адбываюцца ў прасторы, абрамлёнай драўлянымі аркамі, якія ўпрыгожаны багатай разьбой, тканымі пакрываламі і подсцілкамі, трыма радамі вясельных ручнікоў. Дэкарацыя з квітнеючай яблыняй сімвалізуе пяшчоту і юнацтва. На сінім фоне, дзякуючы падсветцы, дрэва і кветкі выглядаюць жывымі.







Сцэнічны касцюм «расказвае» гледачу пра характар і настрой дзеючых асоб. Яркія, выразныя касцюмы герояў спектакля «Несцерка» характарызуюць эпоху і даюць пэўнае ўяўленне пра персанажаў-

беларусаў. Шляхецкае адзенне са слуцкімі паясамі арганічна спалучаецца з народнымі строямі. Асабліва ўражвае багацце ўнікальных колеравых і арнаментальных малюнкаў у жаночых касцюмах. Дзякуючы новым тэхналогіям у сучасным тэатры з’яўляюцца ўнікальныя дэкарацыі і касцюмы. Напрыклад, басейн на сцэне, сцэна ў форме самалёта ці сукенка гераіні, падол якой з цяжкасцю трымаюць у руках усе дзеючыя асобы спектакля!

Не менш важная асоба ў тэатры — акцёр. Жывое акцёрскае выкананне

вылучае тэатр сярод іншых відаў мастацтва. Кожны акцёр стварае сцэнічны вобраз — іграе ролю, гэта значыць становіцца на сцэне іншым чалавекам, паказвае яго пачуцці і эмоцыі. Для стварэння сцэнічнага вобраза акцёр выкарыстоўвае свае сродкі выразнасці: словы, тэмбр голасу, інтанацыі,

рухі, жэсты і міміку.






Найважнейшым выразным сродкам спектакля таксама з’яўляецца музыка. З яе дапамогай кампазітар настройвае гледача на эмацыянальную хвалю спектакля — вясёлую, лірычную ці сумную. Музыка

падкрэслівае рытм пастаноўкі, раскрывае душэўны стан герояў.

Кампазітар спектакля «Несцерка» часта звяртаецца да народных мелодый.

Напрыклад, у сцэне вяселля гучыць мелодыя беларускай песні «Ляцелі

гусанькі цераз сад», у фінале — «Лявоніхі», а з’яўленне аднаго з герояў на сцэне суправаджаецца гукамі мазуркі.








У сучасным тэатры для дасягнення эфекту відовішчнасці выкарыстоўваюцца і мультымедыйныя сродкі выразнасці. Гэта разнастайныя светлавыя і гукавыя эфекты. Напрыклад, ілюзія конніцы, якая праносіцца скрозь залу, або цягніка, які набліжаецца здалёк. Часткай дэкарацый становяцца фатаграфіі, анімацыйныя і кінавыявы, аб’ёмныя праекцыі.








Тэатр — сінтэтычны від мастацтва. Дзякуючы злучэнню выразных сродкаў літаратуры, выяўленчага мастацтва, музыкі, харэаграфіі і магчымасцей мультымедыя ў тэатры ствараюцца запамінальныя сцэнічныя вобразы.


І V. Практычная работа з самаправеркай і ўзаемаправеркай.

Пытанні і заданні

1. Растлумачце, як вы разумееце выраз «ужывацца ў ролю».

2. Ахарактарызуйце сродкі выразнасці тэатральнага мастацтва ў пра-гледжаным вамі спектаклі (фрагменце спектакля).


Творчая майстэрня

3. Візітнай карткай спектакля з’яўляецца афіша. Яна запрашае гледача да прагляду тэатральнай пастаноўкі. Выканайце эскіз афішы да

прагледжанага вамі спектакля.


V І. Фізкультхвілінка для вачэй. ( прыкладна на 25 хвіліне)

У сярэднім тэмпе прарабіць тры - чатыры кругавых рухаў вачмі ў правы бок, столькіж у левы бок. Паслабіўшы мышцы вачэй, паглядзець у далеч на лік 1-6. паўтарыць 1-2 разы. (Можа быць і ў форме прэзентацыі на камп’ютары)


VIІ. Падвядзенне вынікаў, абагульненне і сістэматызацыя ведаў з

выстаўленнем адзнак.

Падвядзенне вынікаў работы на ўроку ( аналіз адказаў, аналіз выканання пастаўленых задач, дапушчаных памылак).


VIІI. Рэфлексія навучальнай дзейнасці на ўроку.

Ітак, падвядзем вынікі нашага ўрока.

Ацаніце самі вашу дзейнасць на ўроку па методыцы “Незавершаных сказаў”.

Сёння я даведаўся (-лася) … Я выконваў (-ла) … Я зразумеў (-ла) … Я навучыўся (-лася) … Я паспрабую … Было цяжка …


ІХ. Інфармацыя пра дамашняе заданне.

Тэма : Сродкі мастацкай выразнасці ў тэатральным мастацтве

Матэрыял: (акварэль, гуаш, каляровыя карандашы, фламастары, альбом для малявання і інш.)



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!