Тэма: “Сталовая бялізна”
Мэты:
актуалізаваць і паглыбіць веды вучняў аб сталовай бялізне, яе відах і прызначэнні; выкарыстоўваемых матэрыялах і аздабленнях. Сфарміраваць паняцце аб ролі і месцы сурвэткі, абруса, ручніка як элемента сталовай бялізны ў агульнай сістэме ведаў аб сервіроўцы стала.
Развіваць практычныя навыкі па распрацоўцы эскіза сурвэткі, падбору матэрыялаў і аздаблення. Развіваць творчыя здольнасці, эстэтычны густ.
Выхоўваць імкненне прымяняць свае веды на практыцы і інтэрэс да вынікаў сваёй працы.
Тып урока: камбінаваны, з выкарыстаннем элементаў асобасна-арыентаванай, здароўезберагаючай, гульнёвай тэхналогій.
Колькасць гадзін: 2
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
З добрым ранкам вас, дзяўчынкі!
Шчыра вас вітаю.
На чарговы, на ўрок
Я вас запрашаю.
Адкажыце, калі ласка,
Запытаюся ў вас:
“Ці гатовыя да ўрока
Вы прыйшлі сягоння ў клас?
Можа хтосьці паляніўся?
На ўрок наш не з’явіўся?
Калі не, за крокам крок
Пачынаем наш урок.
Кожны чалавек адчувае сябе добра, калі свеціць сонейка, калі дома ўсё ў парадку, калі яго любяць і калі побач ёсць сябар, з якім можна параіцца.
Давайце возьмемся за рукі і адчуем цяпло далоней, паглядзім адзін аднаму ў вочы, усміхнемся і пажадаем добрага настрою і творчых поспехаў.
2. Вывучэнне новага матэрыяла
Аб’яўленне тэмы ўрока.
На працягу апошніх урокаў мы вывучалі шмат цікавых тэм. Вось і сёння тэма нашага ўрока вельмі важная для будучай гаспадыні.
Тэма сённяшняга ўрока “Сталовая бялізна”. (запіс ў сшытак)
? Як вы думаеце, што адносіцца да сталовай бялізны? (адказы вучняў)
Сталовая бялізна – гэта вырабы з тканіны, якія прызначаны для выкарыстання за сталом, а таксама падчас гатавання і ўжывання ежы. (запіс ў сшытак)
Скажыце, вы любіце падарожнічаць? Тады я вас запрашаю ў падарожжа па краіне Сталовай бялізны.
1-ая станцыя – “Ручнікі”
Ручнік – вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, прызначаны для выцірання цела ці посуду. (работа ў сшытку)
З гісторыі ручнікоў (паведамленне вучаніцы)
? А ці ведаеце вы дзе і як прымяняюцца ручнікі?
У мяне ў кабінеце ёсць чароўны куфэрак, ён заўсёды дапамагаў мне знайсці адказы на розныя пытанні. Можа звернемся да яго? (вучні выцягваюць з куфэрка карткі з прымяненнем ручніка і чытаюць)
Тканіна, якая больш за ўсё падыходзіць для пашыву ручнікоў – гэта ільняное палатно. Яно добра мыецца, вызначаецца трываласцю і заўсёды мае прывабны выгляд. Выкарыстоўваюцца і баваўняныя тканіны (белыя, стракатыя, каляровыя, аднатонныя), якія таксама лёгка мыюцца.
У асноўным для ручнікоў падбіраюцца тканіны ў палоску або ў клетку. (паказ узораў тканіны)
Ручнік можа быць аздоблены махрамі, кісцямі, карункамі, вышыўкай, тасьмой.
2-ая станцыя – “Абрусы”
Абрус – кусок тканіны асобай выпрацоўкі, якім накрываюць стол.
Абрус – гэта аснова ўсёй кампазіцыі стала. І менавіта ад правільна падабранага абруса залежыць знешні выгляд стала.
З гісторыі абрусаў (паведамленне вучаніцы).
? Якія ж бываюць абрусы? Калі іх выкарыстоўваюць?
Найлепшы матэрыял для абруса – ільняная тканіна. Лён валодае высокай ступенню ўпітвання, зносастойкасці і ўстойлівы да расцяжэння. Але ён моцна мнецца, цяжка прасуецца.
Абрусы з ільняной тканіны з блішчастымі выпуклымі ўзорамі называюць адамашкавымі. Яны прымяняюцца для самых урачыстых выпадкаў. Таксама для ўрачыстых выпадкаў рэкамендуюцца беласнежныя, злёгку накрухмаленыя абрусы.
Для штодзённага карыстання ў нашай краіне выпускаюць воданепранікальныя тканіны.
Прамысловыя прадпрыемствы Беларусі выпускаюць абрусы прамавугольнай, круглай і авальнай формаў стандартных памераў. (мал. 31, с. 86 падручніка)
Па краях абрус можа быць упрыгожаны махрамі, кісцямі, карункамі, тасьмой, бейкай, вышыўкай. (паказ відаў аздобы)
? Як жа правільна выбраць абрус? (работа з падручнікам, с. 86 )
3-яя станцыя – “Сурвэтка”
Сурвэтка (франц. “servette”) азначае - хустачка, або мяккі паперны лісток, прызначаны для выцірання губ і рук у час прыёму ежы і пасля ежы.
Сурвэтка – абавязковы элемент сервіроўкі стала і ад яе таксама залежыць эстэтычны выгляд стала.
Як жа з’явілася сурвэтка ? (паведамленне вучаніцы).
? Якое прызначэнне мае сурвэтка? Звернемся да чароўнага куфэрку. Можа ён нам падкажа? (дзеці выцягваюць карткі і чытаюць)
Традыцыі і строгі стыль патрабуюць выкарыстоўваць для сервіроўкі стала сурвэткі, вырабленыя з той жа тканіны, што і абрус. Яны могуць быць аднаго колеру з абрусам або адрознівацца тонам, але абавязкова падкрухмаленыя і добра распрасаваныя.
Калі пакрываюць стол падвойным абрусам, то сурвэткі паўтараюць колер асноўнай тканіны.
Форма сурвэткі заўсёды квадратная, а памеры могуць быць розныя, у залежнасці ад прызначэння. Для сервіроўкі абедзенага стала выкарыстоўваюць сурвэткі вялікіх памераў (40 х 40 см, 50 х 50 см, 60 х 60 см). Для снедання і вячэры сурвэткі крыху меншыя – 30 х 30 см і 35ха 35 см.
Фізхвілінка
3. Уводны інструктаж.
Цеплыню дома, яго прыгажосць, акружаючыя рэчы і хатняя ўтульнасць – усё залежыць ад гаспадыні. А так як вы будучыя гаспадыні, мы сёння на ўроку пачнем выраб сурвэткі. Тэма сённяшняй практычнай работы “Распрацоўка эскіза. Падбор матэрыялаў і выбар віду аздобы.”
4. Практычная работа.
Разгледзім паслядоўнасць выканання практычнай работы.
Паўтарэнне правіл бяспечнай працы пры рабоце з нажніцамі.
Цякучы інструктаж.
арганізацыя працоўнага месца;
правільнасць і акуратнасць выканання работы;
выкананне тэхналагічнай паслядоўнасці;
выкананне правіл бяспечнай працы;
самастойнасць выканання;
выяўленне і выпраўленне памылак.
5. Заключны інструктаж. Падвядзенне вынікаў урока.
Абарона практычных работ.
Сёння вы добра папрацавалі. Я хачу, каб вы самастойна ацанілі сваю працу на ўроку. (работа вучняў з ацэначнымі лістамі)
Выстаўленне адзнак, іх каментарый.
6. Рэфлексія. “Лесвіца ведаў”
Мне сёння вельмі прыемна было працаваць з вамі на ўроку. Спадзяюся, што веды, атрыманыя на ўроку, спатрэбяцца вам у жыцці.
Азначэнні
Сталовая бялізна – гэта вырабы з тканіны, якія прызначаны для выкарыстання за сталом, а таксама падчас гатавання і ўжывання ежы.
Абрус – кусок тканіны асобай выпрацоўкі, якім накрываюць стол.
Сурвэтка (франц. “servette”) азначае - хустачка, або мяккі паперны лісток, прызначаны для выцірання губ і рук у час прыёму ежы і пасля ежы.
Ручнік – вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, прызначаны для выцірання цела, посуду.
КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ
РУЧНІК
Вышываюць аднолькава да вышытых сурвэтак і пры сервіроўцы стала сцелюць яго пасярэдзіне стала, можна і паверх белага абруса. Вышытыя ручнікі прыдаюць сталу святочны выгляд.
СУРВЭТКА
Яшчэ нашым бабулям падабалася падаваць да стала велькія накрахмаленыя сурвэткі. Але не трэба крахмаліць іх надта моцна: непрыемна выціраць рот чымсьці падобным на кардон.
5