Свая гульня
6 клас
“Міфы”
Умовы гульні. Гульня пачынаецца з другога слайда, дзе знаходзіцца гульнёвае поле. Усе пытанні падзелены на 5 катэгорый: «Пазнай», «Адгадай», «Падумай», «Спадчына», «Успомні». У гульні прымаюць удзел 2 і больш каманд. Каманда выбірае катэгорыю і кошт пытання.


Націскаючы на выбраную фігуру здзяйсняем пераход на слайд з належным пытаннем. Для праверкі правільнасці адказаў необходна шчоўкнуць па пытальніку. Замест пытальніка з’явіцца правільны адказ. Кіруючая кнопка «Назад» вяртае на гульнёвае поле. Пры гэтым фігура мяняе колер на чырвоны, што азначае, што адказ на гэтае пытанне ўжо атрыманы. Заканчваецца гульня, калі ўсе фігуры замаляваны ў чырвоны колер. Журы падлічвае колькасць балаў, якія набарала кожная каманда.
У гульні існуе некалькі слайдаў з сюрпрызам. Каб паглядзець сюрпрыз, дастаткова шчоўкнуць па дадзенай выяве. З’явіцца зноска-воблачка з тлумачэннем, у чым заключаецца сюрпрыз. Убіраецца зноска–воблачка націскам па малюнку мяшэчка. 
Пазнай.
100 балаў. Пазнай бога. (Пярун)
200 балаў. Пазнай міфічную істоту (Ваўкалак)
300 балаў. Пазнай бога (Дажбог)
400 балаў. Пазнай міфічную істоту (Лясун)
500 балаў. Пазнай міфічную (Кікімара)
Адгадай.
100 балаў. Адгадай пра каго ідзе размова. Багіня смерці (Мара)
200 балаў. Адгадай пра каго ідзе размова. Багіня веснавога абуджэння і кахання (Лада)
300 балаў. Адгадай пра каго ідзе размова. Іх было 12 – вечна галодных, агідных, злосных (Ліхаманкі)
400 балаў. Адгадай пра каго ідзе размова. Яна марозіла чалавека і калаціла яго ад ходаду (Лядзея)
500 балаў. Адгадай пра каго ідзе размова. Яго не існавала на думку старажытных людзей, таму яны не надта баяліся смерці (Пекла)
Падумай.
100 балаў. Падумай, каго чакаюць у госці і дзеці, і дарослыя (Дзед Мароз)
200 балаў. Белбог, Дыў, Сварог, Стрыбог, Святавіт – гэта ўсё імёны аднаго бога. Якога? (Род)
300 балаў. Паглядзі ўрывак з мультфільма. Як ён называецца? Чаму з гэтай міфічнай істотай ніхто не жадае сябраваць? (“Лятучы карабель”, Вадзянік)
400 балаў. Чаму з’явіліся міфы? (Нашы продкі не маглі растлумачыць з’явы прыроды)
500 балаў. З якімі яшчэ міфічнымі істотамі сустракаецца галоўны герой наступнага ўрыўка? (Баба Яга, Дамавы, Лясун, Вадзянік)
Спадчына.
100 балаў. Народныя паданні пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека? (Міфы
200 балаў. Самы паважаны нашымі продкамі бог? (Сварог)
300 балаў. Як гэтыя словы звязаны з міфамі: птушкі, жывёлы і звяры, кветкі, дрэвы? (нашы продкі абагаўлялі іх)
400 балаў. Назавіце фільмы, творы, мультфільмы, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца міфічныя істоты
500 балаў. Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына...
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай...
Як вы разумееце апошні радок адносна нашай тэмы?
Успомні.
100 балаў. Як называецца злая чраўніца, вядомая нам за казак? (Баба Яга)
200 балаў. Яго называлі інакш Пушчавік, Баравік. (Лесавік)
300 балаў. Гэтая істота была аднавокай. (Ліха)
400 балаў. Чым кіраваў бог Ярыла? (Бог вясення урадлівасці і кахання)
500 балаў. Успомніце твор Я.Купалы “Як у казцы...”. Пра якую гістарычную падзею ідзе размова? (Прыняцце хрысціянства)