ТЭМА: "ФАНЕТЫКА"
1) паводле ўдзелу голасу і шуму
шумныя санорныя
глухія звонкія
Глухія: [п] [п'] [с] [с'] [т] [ш] [ц] [ц'] [ч] [ф] [ф'] [х] [х'] [к] [к']
Звонкія: [б] [б'] [з] [з'] [д] [ж] [дз] [дз'] [дж] - - [г] [г'] [g] [g']
Санорныя: [в] [в'] [л] [л'] [м] [м'] [н] [н'] [р] [ў] [й]
2) паводле цвёрдасці - мяккасці
Цвёрдыя: [б] [в] [г] [д] [з] - [к] [л] [м] [н] [п] [с] [т] [ф] [х]
Мяккія: [б'] [в'] [г'] [дз'] [з'] [й] [к'] [л'] [м'] [н'] [п'] [с'] [ц'] [ф'] [х']
Зацвярдзелыя: [ж] [ш] [дж] [ч] [р] [ц] [ў]
3)паводле акустычнага ўражання
Свісцячыя: [з] [з'] [с] [с'] [дз] [дз'] [ц] [ц']
Шыпячыя: [ж] [ш] [дж] [ч]
Галосныя літары: а, о, у, э, ы, і, е, ё, ю, я
Галосныя гукі: [а] [о] [у] [э] [ы] [і]
Бар [бар]; дом [дом]; сук [сук]; рэч [рэч]; рыба [рыба]; ліст [л'іст]; мяса [м'аса]; лён [л'он]; люк [л'ук]; лес [л'эс]
Літары Е, Ё, Ю, Я, І(націскная) абазначаюць два гукі:
пасля галосных: добрая [добрайа]; заяц [зайац];
у пачатку слова: ясны [йасны]; юла [йула];
пасля апострафа: б'ю [бйу]; п'е [пйэ];
пасля мяккага знака: лью [л'йу]; каньяк [кан'йак];
5) пасля ў (нескладовага): здароўе [здароўйэ]; салаўі [салаўйі].
| ненаціскная літара І вымаўляецца | як [й] або [йі] (у незапазычаных словах) пасля слова на галосны: пасля Івана [пасл'а йвана] або [пасл'а йівана]; ● як [ы] пасля слова на цвёрды зычны, акрамя [г], [к], [х]: ён ішоў [йон ышоў]; брат і сястрa [брат ы с'астра]; як [і] пасля слова на г, к, х: луг і поле [лух і пол'э]; смех і грэх [см'эх і грэх]; ● як [й] – злучнік і часціца і пасля слова на галосны: га-рады і вёскі [гарады й в'оск'і]. |
Запомніць: ганак, гарнец, гонта, гуз, гузік, мазгі, швагер, нягеглы, гірса, розгі, рэзгіны, джыгіт, джгаць, гвалт, гізаваць, гільза, гіпс, гарсэт, ганталь, газа, газніца, бразгаць, вэдзгаць, брызгліна, пакгауз, гіль, цэгла, цуглі, гарцавы, гарчык, гантарэзка, ганачны, бігас (кулін.), вакзал, накдаўн.
Тэма: "Вымаўленне спалучэнняў зычных"
| ЗЖ | [ЖЖ] = [Ж] | разжаваць [ражавац´] , зжаць [жац´] |
| ЗШ СШ | [ШШ] = [Ш] | улезшы [ул´эшы] бясшумна [б´ашумна] |
| ЖДЖ | [ЖДЖ] | дожджык [дожджык] |
| ЗДЖ | [ЖДЖ] | езджу [jэжджу] |
| ЗЧ СЧ ЖЧ | [ШЧ] | паказчык [пакашчык] разносчык [разношчык] мужчына [мушчына] |
| ЧН | [ЧН] | ручнік [ручн´ік] |
| ДЧ ТЧ | [ЧЧ] = [Ч] | адчуваць [ачувац´] лётчык [л´очык] |
| ШС ЖС | [СС] = [С’] | вучышся [вучыс´а] |
| ШСК ЖСК | [СК] | латышскі [латыск´і] парыжскі [парыск´і] |
| ДСК ДСТ | [ЦК] [ЦТ] | грамадскі [грамацк´і] грамадства [грамацтва] |
| ДЦ ТЦ ЧЦ | [ЦЦ] = [Ц] | у лодцы [у лоцы] у палатцы [у палацы] у лодачцы [у лодацы] |
| З, С перад ДЗ´,Ц´, З´, С´, Л´, Н´ | [З´], [С´] | раздзел [раз´дз´эл] разліць [разл´іц´] брусніцы [брус´н´іцы] кузня [куз´н´а] |
| З, С перад Б´, П´, В´, М´ | [З´], [С´] | развіты [раз´в´іты] світка [с´в´ітка] смятана [с´м´атана] спелы [с´п´элы] |
| З, С перад Г´, К´, Х´ | [З], [С] | скінуць [ск´інуц´] дыскета [дыск´эта] згінуць [зг´інуц´] |
| ДВ´ ТВ´ | [ДЗ´В´] [Ц´В´] | подзвіг [подз´віх] цвік [ц´вік] |
| руская мова | беларуская мова |
| СТН областной ЗДН поздно СТЛ счастливый ЛНЦ солнце РДЦ сердце ДТ на канцы слова Шмидт | СН абласны У запазыч. словах: баласны ЗН позна кампосны СЛ шчаслівы НЦ сонца РЦ сэрца Т Шміт |
АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ
| Прынцып | Асноўныя напісанні |
| Фанетычны Гукі перадаюцца на пісьме адпаведна літаратурнаму вымаўленню | Правапіс о, э, а (аканне) Правапіс е, ё, я (яканне) Правапіс і, ы, й пасля прыставак Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах Правапіс галосных у складаных словах Правапіс прыстаўных галосных і зычных Правапіс у, ў Правапіс спалучэнняў сл, зн, сн, рн, нц, рц Правапіс літары ц на месцы спалучэнняў т, ц, ч, к + ск Правапіс літары с на месцы спалучэнняў ж, ш, г, х + ств Правапіс прыставак на з, с Правапіс д – дз’, т – ц’ (дзеканне і цеканне) Правапіс падоўжаных зычных |
| Марфалагічны Аднастайная перадача на пісьме марфем і іх частак незалежна ад вымаўлення ў розных фанетычных пазіцыях | Правапіс звонкіх і глухіх зычных Правапіс свісцячых і шыпячых зычных Правапіс суфікса -ск- у геаграфічных назвах Правапіс часціцы не і прыназоўніка без Правапіс прыставак над-, пад-, ад-, аб- Правапіс суфіксаў -н-, -ен- у дзеепрыметніках Напісанне суфіксаў -язь, -ядзь |
| Традыцыйныя напісанні | Напісанне я каранёвага Напісанне у (складовага) у пачатку ўласных назваў Напісанне з вялікай літары новага вершаванага радка |
| Дыферэнцыраваныя напісанні | Напісанне вялікай і малой літары ў словах-амонімах Напісанне прыстаўкі з-, с- у залежнасці ад значэння слоў |
Тэма: "Правапіс галосных о, э – а; е, ё – я"
| О О | пад націскам: сóсны, дóўгі, вóзера. рó, лó // ры, лы: кроў - крывавы, крывяністы, крываўнік, крывяны, крывянка; дровы-дрывотня, дрывяны; крошка-крышыць, бровы - брыво, брывасты; гром - грымець, грымучы, грымоты; брод – брысці; скрогат – скрыгатаць; глотка – глытаць, глыток, глытанне; блохі – блыха, блыхасты; дрэмле – дрымота, дрымотны, дрымучы. |
| Э Э | пад націскам: рэкі, дрэва, сэрца. не пад націскам у словах іншамоўнага паходжання: эпóха, рэсурс. у слове сэнс і вытворных ад яго. |
| А А | не пад націскам на месцы о, э: звонкі – званчэць, рэкі – рака. ● у канцы запазычаных слоў слоў: адажыа, трыа, барока, Марока, Токіа ● у даўно запазычаных словах: рамонт, чаромха, латарэя, аранжарэя |
| Е Е | пасля г, к, х і ў словах іншамоўнага паходжання: кефір, гектар, Херсóн, механік, сезóн. |
| Ё Ё | пад націскам: цёплы, палёт, вёсны. |
| Я Я | у першым складзе перад націскам на месцы е, ё: дзевяць-дзявяты, сем – сямнаццаць, лес – ляснíк, вёска – вяскóвы. пачатковае я ва ўласных імёнах, імёнах па бацьку і прозвішчах: Якуб, Якубовіч, Яфімаўна. незалежна ад націску каранёвае я: сувязь, пояс, лямантаваць. у даўно запазычаных іншамоўных словах: дзяжурны, ялейны, янот. |
Запомніць: інжынер, канцылярыя, цырымонія, цырыманіял, дрызіна, брызент, дрыль, рысора, Цыцэрон.
Ры…-дэ-Жанейр…, радэ..., с...крэт, ж…тон, Ч…лябінск, ц…на, ац…ніць, імпрэсары…, адр…саваць, ж…мчужны, Манак…, пр…сяны, піянін…, ш…раваты, ч…рствы, ач…рсцвець, ч…рпак, растр…сены, забр..хаць, р…дкаваты, ас…нсаваць, бр…стчане, партр…тыст, ц…лафан, ч…чэнец, зр…шаціць.
Сп…вакі, с…нсацыя, б…схмарны, л…снічоўка, …ўрэй, Г…оргій, в…ртлявы, цем…нь, цем…нны, кл…тчатка, вопл…скі, леб…дзь, разм…няць, сп…ктральны, в…нгерскі, п…карня, кар’…рыст, м…ншавік, вым…няць, леп…т, …фрэм …мельянавіч …рашэвіч, Б…тховен, к…дроўнік, кл…новік, кал…ндары, выв…рнуцца, к…раміка, п…льмені.
Правапіс Э, О, А, Е, Ё, Я ў складаных словах"
Д
зе знаходзіцца галосная літара?
| у корані першай часткі | | злучальная галосная |
п
ішацца
| Э | заўсёды: шэравокі, шэразём | | О | ● пад націскам: куродым |
| О | чорна/ба-рóды поўна/ўладны што-, сто-, фота-, мота-, проці-, контр-, грос- | А | ● не пад націскам: самалёт |
| Е | ● пуце/пра-вóд ● зерне/ўборка |
| А | чарна/брóвы кіна- паўгóрада, паў-Еўрóпы | Я | ● вугля/вóз |
| Е | ● веліка/рó-слы ● цверда/лó-бы | |
| Ё | ● лёгка/ат-лéт ● лёда/ўборка | |
| Я | ● Вялìка/бры-тáнія ● вялìка/ўзроставы | |
ВЫКЛЮЧЭННІ:
1) азотнакіслы, бетонавоз, блокпост, работадавец, познаспелы, познацвет, воднатранспартны, вокамгненна, множналікавы, робататэхніка, свабодалюбства, трохбор’е, фондасховішча, хормайстар, паравозазборачны, маторазборачны, малочнакіслы, хваробатворны, моцнатокавы, ружоватвары, ружовашчокі, кожнадзённы, іголкафільтр, торфакрошка, скорапіс, слова-… (словаформа, словаспіс, словатворчасць, словаблудства…), …-знаўства, …-знаўца, …-вед (мовазнаўства, японазнаўца, манголавед…), збожжа-… (збожжаздача, збожжаўборка…).
2) чартапалох;
3) фатограф, фатаграфія, фатаграфічны;
матацыкл, матацыкліст, матацыклетны, матавоз, матанарты;
4) хмеляўборачны, смеццяўборачны;
5) шэсцьдзесят – шасцігадовы, семсот – сямідзесяці, восемсот – васьмідзесяці;
6) рó/ ры: крóў – крыва/цёк, крывя/творны – крова/ця-чэнне, крова/пра-лíцце; дрóвы – дрыва/сéк, дрыва/рэзны; крыха/бóр.
Тэма: ''Правапіс літары ў''
| Ў (НЕСКЛАДОВАЕ) ПІШАЦЦА ПАСЛЯ ГАЛОСНЫХ |
| у пачатку, у сярэдзіне, на канцы слова: была ў школе, паўночны, кроў | У пачатку і ў сярэдзіне іншамоўных слоў пасля галоснай: аўкцыён, аўдыторыя | пасля злучка і двукосся: жанчына-ўрач,"Фразеа-лагічны слоўнік беларус-кай мовы" ў двух тамах |
Заданне: перакладзіце на беларускую мову. Растлумачце правапіс ў і у ў словах.
| Аудиенция Аудитор Аудитория Аукцион Аул Аут Аутентичный Аутогенный Аутсайдер Архивариус Аутодафе Аутотренинг | Баул Ваучер Гаубица Гауптвахта Гвинея-Бисау Иудей Иудаизм Даугава Даугавпилс Есаул Каустический Каучук | Лауреат Маузер Медиум Наудачу По-украински Раунд Раут Сауна Соус Соучастник Сеул Траулер | Коллоквиум Консилиум Линолеум Опиум Террариум Полиуретан Фрау Маугли Саудовская Аравия В Уфе Река Урал | Глаукома Ковбой Каунасс Кейптаун Триумф Вакуум Ковчег Кляуза Юго-восток На уроке Тауэр Зауралье |
Запомніце напісанне наступных слоў!
У: аул, баул, архіварыус, натарыус, радыус, соус, страус, акварыум, вакуум, індывідуум, калёквіум, кансіліум, лакаўт, лінолеум, медыум, опіум, перпетуум-мобіле, прэзідыум, сімпозіум, тэрарыум, шлагбаум, праменні ўльтрафіялетавыя, трыўмвірат, трыумф, клоўн, есаул, фрау, раўнд, раўт, саўна, поліўрэтан, ва ўніверсітэце, дыярыўш, фаўна, рака Урал, ва Уфе, Заўралле, за Ульянаўскам, Сеул, Гвінея-Бісау, Саудаўская Аравія, Алеуцкія астравы, Кейптаўн, Ландау, Паўстоўскі, Шаўмян, Штраўс, Фірдау-сі, Сан-Паўлу, Алатау, легенда пра Уленшпігеля, карціна Урубеля.
Ў: аўдыенцыя, аўдыёкасета, аўдытар, аўдыторыя, аўкцыён, аўт, аўтэнтычны, аўтагенны, аўтатрэнінг, аўтсайдар, браўнінг, ваўчар, гаўбіца, гаўптвахта, глаўкома, джоўль, каўчук, каўстычны, кентаўр, кляўза, лаўрэат, маўзалей, маўзер, неўралгія, ноу-хау, накаўт, паўза, даўзбройваць, даўкамплектаваць, саўдзельнік, ванька-ўстанька, паўднёва-ўсходні, фіна-ўгорскі, кантрольна-ўліковы, класна-ўрочны, па-ўзбекску, па-ўдарнаму, Даўгава, Даўгаўпілс, Каўнас, Шаўляй, Раўбічы, Ньюфаўндленд, Бернард Шоу, Роберт Оўэн, Мюнхгаўзен, Бічэр-Стоу.
ТЭМА: "ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ ЛІТАР"
| і | П е р а д з б е г а м з ы ч н ы х, які пачынаецца з |
| П І Ш А Ц Ц А | М Л, Р заўсёды 1) калі папярэдняе слова імгла, імчаць заканчваецца на зычны : над ілбом, з іржышча 2) пасля знака прыпынку: сінія вочы, ільняныя валасы |
| Н Е П І Ш А Ц Ц А |
пасля слова на галосны: на льдзіне. 2) у сярэдзіне слова: памчацца, заржавець. |
| |
| А | У асобных словах: аржаны, амшара. |
| |
| Г | 1) у займенніках і прыслоўях: гэты, гэтак, гэтулькі, дагэтуль… 2) у выклічніках: Гэй! Гоп! Га! |
| |
| В | П І Ш А Ц Ц А | п е р а д Ó 1) у пачатку слоў: вóзе-ра, вóпыт. Але: вóкны – акно (о // а) 2) пасля прыставак: ні-вóдзін, увóгуле. Але: нао-гул 3) у сярэдзіне асобных слоў: Ларывóн, Лявóн, Радзівóн 4) вока, востры, навокал і іх вытворныя. | п е р а д У націскным каранёвым: вýчань, навýка і ненаціск-ным у вытворных словах: вучоны, навуковы. 2) у сярэдзіне асобных слоў: Тадэвуш, Навум, Матэвуш |
| Н Е П І Ш А Ц Ц А |
перад пачатковымі о, у у іншамоўных словах: опіум, урна. перад пачатковымі о, у ва ўласных назвах: Орша, Украіна. перад прыставачным у: ураджай, убіраць. перад у, якое паходзіць з в: унук, улада. |
Запомніць: одум, окаць, вупраж, васпаваты
Тэма: "Правапіс падоўжаных зычных.
Марфалагічнае падваенне"
| Фанетычнае падаўжэнне | Марфалагічнае падваенне |
[з'] [с'] [дз'] [ц'] [л'] [н'] [ж] [ш][ч] у межах адной марфемы; паміж дзвюма галоснымі на месцы былога спалучэння ь + j | б, д, з, к, л, н, с, ц на стыку марфем (прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса і інш.) |
| Палоззе, калоссе, стагоддзе, вецце, галлё, насенне, збожжа, узвышша, ноччу. | Аббіць, аддаць, раззлаваць, мяккі, гуллівы, карэнны, рассудзіць, цала-вацца. |
Запомніць: Бонна, донна, мадонна, беладонна (бат.), ванна, панна, Жанна, саванна, Мекка, канна (бат.), дурра (бат.), мецца-сапрана (муз.)
| Правільна 1) тонна 2) перадмосце 3) магістраллю 4) рысью 5) касета 6) калоддзе 7) Паволжжа 8) трэці 9) пракляцце 10) масіў | Правільна 1) Забайкалле 2) канфецці 3) крумкаччо 4) трэццякласнік 5) каршуннё 6) касір 7) Тацяна 8) мішэнню 9) саванна 10) аллея | Памылка 1) ладдзя 2) массаж 3) келля 4) калона 5) группа 6) пераноссе 7) суддзё 8) боллю 9) Ілля 10) стэп’ю | Памылка 1) Прыволжа 2) Купалле 3) солью 4) Улляна 5) разводдзе 6) ценню 7) вяселье 8) надрэчча 9) косцю 10) Сібірру |
| Падаўжэнне 1) аббегаць 2) чуллівы 3) насенне 4) водгулле 5) біцца 6) застолле 7) раззброіць 8) аддача 9) галлё 10) смецце | Падваенне 1) ноччу 2) аддалены 3) рассеяць 4) паняцце 5) заданне 6) каменны 7) наплавацца 8) стагоддзе 9) жыццёвы 10) зацішша | Правільна 1) Запарож’е 2) расада 3) раздолле 4) дваццацю 5) падполле 6) Запалярра 7) гуссю 8) вуаллю 9) сямю (лістамі) 10) паддашша | Памылка 1) прадонне 2) шынеллю 3) Задзвінне 4) молем 5) рассаднік 6) поўнаўладздзе 7) прадмесцце 8) узлессе 9) паднябесье 10) прыволле |
Тэма: “Правапіс д – дз’, т – ц’ “
| Д →ДЗ’ Т→ Ц’ | у беларускіх словах |
| ● перад Е, Ё, І, Ю, Я: надзея, цень ●перад мяккім [В’]: два – дзве, дверь – дзверы, твёрдый – цвёрды |
| у запазычаных словах |
| ●перад -Н-: карціна -ІР-: камандзір -ЁР-: акцёр -ЕЕЦ-: гвардзеец -ЕЙСК-: індзейскі ●перад памяншальна-ласкальным суфіксам -ІК-: білецік ●у даўно запазычаных словах: эцюд, цюбецейка, цюль, цюльпан, цітр, цір, лунацізм, нацюрморт, цюлень, дзюна, дзюшэс, бардзюр, дзёгаць, дзіда, дзёрн, лэдзі, мадзьяр |
| |
| Д, Т | у спрадвечна беларускіх словах |
| ● прыставачнае Д і суфіксальнае Т перад [В’]: адвячорак, у клятве |
| у запазычаных словах |
| тэарэма, артылерыя, дыскатэка, крэдыт, жэстыкуляцыя, скептык |
Запомніць: ва ўласных імёнах літары д, т, дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення: Цімур, Ціхан, Уладзімір, Гарыбальдзі, Цюрых, Артэк, Адэса, Одэр, Дрэздэн, Ядвіга, Людміла, Сант’яга
| правільна 1) арыентыр 2) дэлегат 3) дэсант 4) тэнар 5) флацілія 6) дзіфірамб 7) дзёгаць 8) каратын 9) дэбаты 10) цітр | правільна 1) цюбік 2) юстыцыя 3) лунатык 4) індзюк 5) кардынал 6) лэдзі 7) мадзіфікацыя 8) серпантын 9) дзёрн 10) дыкцыя | памылка 1) бамбардзіроўка 2) дзіверсія 3) дырыжабль 4) сальцісон 5) акторка 6) дыядэма 7) дэмантаж 8) дзюна 9) цюбецейка 10) цір | памылка 1) нікатын 2) мульціплікацыя 3) дыктар 4) тыраж 5) цітул 6) дыліжанс 7) дзіда 8) рэпарцёр 9) дзіез 10) кардзебалет |
| 1) крэдзіт 2) блакноцік 3) дэдукцыя 4) стымул 5) дзераза 6) чатвяртак 7) Балціка 8) мадэль 9) Тыбет 10) ліцейшчык | 1) цяпліца 2) брыгантына 3) дзіпламат 4) дыякан 5) дзвесце 6) дыяграма 7) манція 8) кантынгент 9) адзекалон 10) лідэр | 1) у таварысцве 2) вадэвіль 3) лідзіраваць 4) індыец 5) дзірыжабль 6) партытура 7) партэр 8) парцьера 9) твёрды 10) мяцеж | 1) тэкстыль 2) Двіна 3) подвіг 4) тын 5) дзяк 6) тынкоўка 7) твіст 8) пацвельвацца 9) Аладын 10) Матвей |
Тэма: "Правапіс апострафа і мяккага знака"
| ЗМЯКЧАЛЬНЫ МЯККІ ЗНАК П | ПАСЛЯ МЯККІХ З, С, ДЗ, Ц, Л, Н |
на канцы слова: мазь, лось, ледзь, раць, соль, конь. у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным: пісьмо, дзядзька, бацька. паміж двума мяккімі, другі з якіх можна зрабіць цвёрдым: дзьме – дзьмуць, васьмі – восьмы. пасля [л´] перад любым зычным, акрамя [л´]: пальцы, вельмі, гульня. Але: ралля, галлё, гуллівы. |
| І Ш А Ц Ц А | У НЕКАТОРЫХ ГРАМАТЫЧНЫХ ФОРМАХ |
людзьмі, дзецьмі, коньмі. камень – каменьчык, агонь – агеньчык. восень – восеньскі, студзень – студзеньскі. маленькі, прыгожанькі. 5) пяцьдзясят, шэсцьдзесят. 6) кіньма (1 асоба заг. ладу), кіньце (2 асоба заг. ладу) 7) хтосьці, дзесьці, чагосьці. |
| РАЗДЗЯЛЯЛЬНЫ МЯККІ ЗНАК |
| пасля З, С, ДЗ, Ц, Л, Н перад Е, Ё, Ю, Я, І |
у запазычаных ва ўласных імёнах, у словах Ульяна,
словах: утвораных ад імён на –ій, Касьян, Ілья,
перад суфіксальным -еў-, -ев-: ліць і вытв.:
медальён, каньяк Савелій – Савельеў, Савельеўскі Ільіч, разальеш
| АПОСТРАФ |
| перад Е, Ё, Ю, Я і націскным І |
| пасля прыставак на зычную: аб'явіць,пад'езд, аб'ект, ін’екцыя, ад’ектыў | у складаных словах з часткай двух, трох, чатырох, шмат: двух'ярусны, шма’ядзерны | у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя З, С, ДЗ, Ц, Л, Н, Ў: пад'ём, вераб’і |
Тэма: "Правапіс спалучэнняў зычных"
| 1. | Д | -СК-, -СТВ- | Д СК, Д СТВ | грамада → грамадскі; грамадства |
| 2. | С Ж Ш Г ( // Ж) Х ( // Ш) | -СК-, -СТВ- | С К С Т В | Беларус → беларускі Таварыш → таварыскі Многа (множны) → мноства Птаха (птушка) → птаства |
| АЛЕ: У ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАХ (і вытворных ад іх словах) |
| | Ж Ш Г ( Г // Ж) Х ( Х // Ш) З | -СК-, -СТВ- | нязменна | Нясвіж → нясвіжскі Балхаш → балхашскі Выбарг → выбаргскі Прага → пражскі Казах → казахскі Чэх → чэшскі Каўказ → каўказскі |
| | | |
| 3. | Т Ц Ч К | -СК- у запазычаных словах | | Ц К К СК | Гігант → гіганцкі Кравец → кравецкі Ткач → ткацкі Мастак → мастацкі Узбек → узбекскі |
| | | |
| 4. | Д Т З С Ж | -ЧЫК- | | ня- зменна | Загад → загадчык Апарат → апаратчык Вазіць → возчык Перапісаць → перапісчык |
| | | |
| 5. | К | -Ч- | | ЧЧ | Полацк → полаччына |
ПРАВАПІС ПРЫСТАВАК НА ЗЫЧНЫ
| …З- + ЗВОНКІ ЗЫЧНЫ | …С- + ГЛУХІ ЗЫЧНЫ | …Д-, …Б- – НЯЗМЕННА |
| Ззяць, бязлюддзе, узле-сак, раздолле… | Ссушыць, бясстрашны, ускраек, раскацісты… | Падкрэсліць, адбой, аб-ход, абдзяліць… |
Канада, Парыж, кіргіз, ткач, Полацк, Сычуань, Барвін, ліпень, Таганрог, швед, Новая Зеландыя, Пецярбург, Чэхія, таварыш, Палессе, матрос, узбек, студэнт, Пухавічы, князь, Адэса, Добруш.
ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
| Разрады | Што абазначаюць | Марфалагічныя прыметы | Прыклады |
| 1. | агульныя | назвы шэрагу аднародных прадметаў, з’яў, жывых істот, паняццяў | маюць формы адзіночнага і множнага ліку | стадыён, казка, пэндзаль |
| уласныя | назвы асобных, адзінкавых прадметаў, асоб, паняццяў | маюць формы толькі аднаго ліку (часцей – адзіночнага) | Каляды, эпоха Адраджэння, Рафаэль |
| 2. | адушаўлён. | асабовыя | назвы асоб | формы вінавальнага склону множнага ліку супадаюць з формамі роднага склону | мастак спартсмен |
| неасабовыя | назвы іншых жывых істот | мядзведзь салавей |
| неадушаўлёныя | назвы прадметаў нежывой прыроды і раслін, назвы з’яў, якасцей, стану і інш. | формы вінавальнага склону множнага ліку супадаюць з формамі назоўнага склону | галерэя п’едэстал рамонак |
| 3. | канкрэтныя | назвы канкрэтных прадметаў, жывых істот | маюць формы адзіночнага і множнага ліку; спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі | школа сшытак ручка |
| абстрактныя | назвы адцягненых паняццяў, апрадмечаных якасцей, працэсаў, пачуццяў | ужываюцца пераважна ў форме адзіночнага ліку; не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі | мастацтва адчуванне спорт |
| 4. | зборныя | абазначаюць сукупнасць прадметаў як адно цэлае | ужываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку; маюць суфіксы -ств-, -от- (-ат-), -ур-, -нік-, -няк- і інш. | студэнцтва бярэзнік лістота |
| рэчыўныя | назвы рэчываў, якія можна вымяраць, але нельга лічыць | маюць формы толькі аднаго ліку (часцей – множнага) | медзь шоўк пясок |
Тэма: "Катэгорыя роду і ліку назоўнікаў"
| Мужчынскі род Гамаш мужчынскі Гар едкі Гваздзік жоўты Дроб няправільны Жывапіс партрэтны Жэлацін свежы Запіс папярэдні Кіпень круты Клавіш белы (клавіша) Лебедзь белы Летапіс старажытны Мазоль балючы Медаль алімпійскі Накіп карычневы Насып чыгуначны Палын горкі Перапіс трэці Поступ упэўнены Посуд сталовы Прожылак яркі Продаж выгадны Пыл шэры Рамонак аптэчны Россып зорны | Роспіс насценны Рукапіс аўтарскі Сабака паляўнічы Сажань касы Стэп бяскрайні Сып моцны Туфель мой Цень доўгі Цюль прыгожы Шампунь мяккі Шэрань іскрысты Яблык смачны Стараста, ваявода, суддзя, старшыня… Ніякі род Брыво адно Ваўчаня(ё) малое Кураня(ё) белае Шчаня(ё) маё і да т. п. Шчаўе кіслае Лісце, калоссе, вецце… Шуміліна, Гродна маё | Жаночы род Апенька маладая Бронха застуджаная Вальера новая Гліцэрына свежая Гонта няякасная Гусь дзікая Жырафа маладая Зала спартыўная Какава халодная Камода бабуліна Кафля новая Квецень майская Кішэнь (-ня) дзіравая Манжэта белая Пáра гарачая Педаль вялікая Півоня прыгожая Прагарына лясная Салата смачная (бат. салат -- салата) Снежка вялікая Таполя чорная Ухаба дарожная Цыкорыя смачная Нарач, Свіцязь сіняя |
Агульны род: бедная сірата Ліза, бедны сірата Віця; вялікая зануда Таня, вялікі зануда Ваня; такая чысцюля Лена, такі чысцюля Вася; мой – мая пратэжэ і інш.
Нескланяльныя назоўнікі
| Мужчынскі род Аташэ, дучэ, мікада, парцье, ранцье, імпрэсарыо; Дынга, гну, зебу, калібры, марабу, нанду, фламінга, кенгуру; Бры, сулугуні, тарнада, сірока. | Жаночы род Лэдзі, мадам, пані, фрау; Салямі, івасі, цэцэ, авеню, кальрабі, фейхóа, суахілі, хіндзі. ЮНЕСКА, ЕШКА | Ніякі род Безэ, бістро, віскі, галіфэ, дзюдо, дражэ, дэпо, жэле, жалюзі, каланхоэ, каноэ, люмбага, піке, пап’е-машэ, ранча, ралі, сіртакі, татамі, фіяска, халі-галі, ча-ча-ча, хобі, цунамі, цынандалі, шасі, шапіто… |
| Адзіночны лік Вотруб'е Макарона Смятанка Чарніла Множны лік Ажыны Буякі Брусніцы | Бялілы Грудзі Дзверы Дурніцы Журавіны Каноплі Кансервы Карункі Клубніцы | Краты Крупы Лекі Маліны Начоўкі Паводзіны Пакровы Парэчкі Пацеры | Прыгаршчы Разынкі Суніцы Сухоты Уваходзіны Чарніцы Хіпі |
Заданне: запішыце па-беларуску.
| Мой бельчонок Красивая посуда Железная дверь Спелая малина Высокая насыпь Моя подпись Молодой щавель Птенец кукушки Большая свёкла Берёзовая роща | Папина гармонь Кормовые отруби Красные чернила Сухая мозоль Продажа земли Ручной лисёнок Сорванный пион Красная брусника Цветущая полынь Твоя туфля | Новая перепись Кровельный гонт Червивое яблоко Белый гусь Летний опёнок Наши макароны Близкий Покров Ячная крупа Белая сирень Чёрный щенок | Высокая конопля Мелкая черника Твоё поведение Широкая грудь Наше общение Пятое ребро Косая сажень Старая рукопись Кожная сыпь Мелкая тарань |
У якіх сказах дапушчаны памылкі?
1. Усё цела пасля купання пакрылася сып’ю.
2.У заапарку дзеці доўга любаваліся белым мядзведзем, жырафам, аўстралійскім кенгуру.
3. Ваенны аташэ даў інтэрв’ю карэспандэнту беларускай АТН.
4. Па дарозе на працу бацькаву машыну два разы спыняла ДАІ.
5. У гасцях нас частавалі фарэляй.
6. Нас чакала цікавае турнэ па Еўропе.
7. Добра ў халодны дзень выпіць шклянку халоднай сітро.
8. У горадзе пабудавалі новую АТС.
9. На гастролі прыязджае славуты маэстра Пятроў.
10. Старастам нашага класа выбралі Пятра.
11. Прэзідэнцкі картэж імчыцца па галоўнай авеню.
12. Сын нясе маці цэлую прыгаршчу суніц.
13. Чатыры чорненькія чорцікі чарцілі чорным чарнілам чарцёж.
14. На небе блішчаць россыпі зор.
15. На стале ў вазе – букет з пяці жоўтых гваздзік.
16. За тым высокім топалем – мой дом.
17. На сходзе выступіла ганаровы акадэмік Папова.
18. Справу даручылі весці суддзю Івановай.
Тэма: "Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў"
Аднолькавыя канчаткі маюць назоўнікі:
І скланення Рознаскланяльныя
| Назоўнікі жаночага роду на -а, -я | | Назоўнікі агульнага роду (асобы жан. полу) | | Назоўнікі 1) агульнага роду (асобы мужч. полу) і 2) мужч. роду на -а, -я з націскным канчаткам |
| склон | аснова |
| на мяккі | на цвёрды | на зацвярдз. | на г, к, х |
| Д., М. | -і (аб) зямлі, соні Олі, старшыні Івану | -е (аб) парце, занудзе Олі, сіраце Івану | -ы (аб) душы, задзіры Олі, ляўшы Івану | -е (г // з', х // с') (на) дарозе, (на) страсе -ы (к // ц) (на) рэчцы -э (к // ц) (на) рацэ |
| Т. | -ёй (-ёю) -яй (-яю) зямлёй, соняй Оляй, старшынёй | -óй (-óю) -ай (-аю) партай, занудай, сіратой | -óй (-óю) -ай (-аю) душой, задзірай, ляўшой | -óй (-óю) -ай (-аю) дарогай, страхой, рэчкай, ракой |
П
равапіс канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення ў месным склоне
| Назоўнікі мужч. роду з нулявым канчаткам | | Назоўнікі ніякага роду на -о (ё), -е, -а | | Пяць назоўнікаў на –мя: полымя, бярэмя, цемя, вымя, семя |
| Тып назоўніка | аснова |
| на мяккі | на цвёрды | на зацвярдз. | на г, к, х |
| асабовыя | -ю аб кавалю, аб Васілю | ? -у, -е аб сыну – сыне, аб суседу – аб суседзе | -у пры мужу, аб Мележу | -у аб настаўніку, пры Алегу |
| неасабовыя | -і у гаі, на пні, у брылі, на полі | -е (мяк. : цвёр.) -у (без чаргав.) у гневе, на носе на хаду | -ы у творы, на маршы, на сонцы | -е (г // з', х // с') -у (г, х) -у (к) на стозе, у кажусе, на сцягу,у імху, на ваўку |
Тэма: "Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў"
Табліца 1. Канчаткі назоўнікаў І і ІІ скланення ў давальным і месным склонах
| аснова | Назоўнікі жаночага роду на -а, -я, (давальны і месны склоны) | Назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам |
| неасабовыя (месны склон) | асабовыя (дав., месны склоны) |
| мяккая | -і на зямлі, на волі | -і у гаі, на пні, у брылі | -ю аб кавалю, аб Васілю |
| цвёрдая | -е на парце, на сцяне | -е (мяк.// цвёр.) у гневе -у (без чаргав.) на хаду | ? -у, -е аб сыну – сыне |
| зацвярдз. | -ы у нары, на дачы | -ы у творы, на маршы | -у пры мужу |
| на г, к, х | г//з’ -е на назе х//с’ -е на страсе к//ц -э у рацэ -ы у рэчцы | г//з’ -е на парозе г -у на сцягу х//с’ -е у кажусе х -у у подыху к -у на ваўку | -у аб настаўніку, пры Алегу |
Табліца 2. Канчаткі назоўнікаў аг. і мужч. роду на -а, -я ў дав. і месн. склонах
| аснова | Назоўнікі агульнага роду | Назоўнікі мужч. роду на -а, -я |
| асобы жан. полу | асобы мужч. полу |
| | націскны канчатак | ненаціскны канчатак | націскны канчатак | ненаціскны канчатак |
| мяккая | -і соні Олі | | соню Івану | старшыні | |
| цвёрдая | -е сіраце Олі занудзе Олі | сіраце Івану | зануду (? -е) Івану | старшыне | тату |
| зацвярдз. | -ы ляўшы Олі задзіры Олі | ляўшы ханжы Івану | задзіру Івану | | знаўцу |
| на г, к, х | к//ц -ы няўмецы Олі | | няўмеку Івану | (аб) слугу | (аб) бацьку ваяку |
| Творны склон | -ай, -óй, -яй, -ёй задзірай, соняй, сіратой Оляй | -óй, -ёй сіратой Іванам | -ам , -ем задзірам, сонем Іванам | -óй, -ёй старшы-нёй, стар-шыной, слугой | -ам , -ем знаўцам, татам, бацькам |
ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
| | ЯКАСНЫЯ | АДНОСНЫЯ | ПРЫНАЛЕЖНЫЯ |
| 1. | Абазначаюць прымету непасрэдна, без адносінаў да іншых прадметаў. Найчасцей называюць: ● уласцівасці і якасці, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў: сіняе неба; ● уласцівасці характару чалавека: старанная вучаніца; ● выражаюць агульную ацэнку: цудоўны дзень. | Абазначаюць прыметы прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў, дзеянняў, станаў: залаты пярсцёнак, гарадскія бульвары. | Абазначаюць прыметы прадметаў паводле іх прыналежнасці пэўнай асобе ці жывой істоце: бабуліна хустка, лісіная нара. |
| 2. | Абазначаюць прымету, якая можа праяўляцца ў большай ці меншай ступені, утвараюць ступені параўнання: глыбокае возера – найглыбейшае возера. | Абазначаюць пастаянныя, нязменныя прыметы, не маюць ступеняў параўнання. | Не маюць ступеняў параўнання. |
| 3. | Могуць быць: ● невытворнымі: мал-ы ● вытворнымі: выс-ок-і | Утвараюцца ад: ● назоўнікаў: лес – лясны; ● дзеясловаў: чытаць – чытальны; ● прыслоўяў: учора – учарашні | Маюць вытворныя асновы ● з суфіксамі -оў- (-аў-), -ёў- (-еў-): Сашаў дзённік; ● з суфіксамі -ін- (-ын-): Аленчын партфель. |
| 4. | Могуць: ● мець поўную і кароткую формы: малы – мал; ● спалучацца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі малы ● утвараць антанімічныя пары: малы – вялікі ● служыць базай для ўтварэння формаў суб’ектыўнай ацэнкі: якасных прыслоўяў, абстрактных назоўнікаў: малы – малаваты; малы – мала; малы – маласць. | Можна падабраць сінанімічныя спалучэнні назоўнік + назоўнік: драўляны дом – дом з дрэва. | Маюць кароткую форму ў назоўным і вінавальным склонах: бацькав-а ручка – бацькав-ай ручкі. |
Тэма: "Ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў"
* Ступені параўнання маюць толькі якасныя прыметнікі і прыслоўі !
| | ВЫШЭЙШАЯ | НАЙВЫШЭЙШАЯ | |
| П Р О С Т А Я ф о р м а С К Л А Д А Н А Я Я | -ЕЙШ- (-ЭЙШ-) кіслы – кіслейшы за яблык высокі – вышэйшы за мяне прыгожы – прыгажэйшы, чым я Але: малы – меншы, вялікі – большы, добры – лепшы, дрэнны – горшы. | НАЙ- кіслейшы – найкіслейшы яблык вышэйшы – найвышэйшы пік прыгажэйшы – найпрыгажэйшы ўчынак | прыметнік |
| -ЕЙ (-ЭЙ) кісла – кіслей высока – вышэй за дом прыгожа – прыгажэй за мяне Але: мала – менш, добра – лепш, многа – больш, дрэнна -- горш | НАЙ- кісла – найкіслей высока – найвышэй прыгожа – найпрыгажэй | прыслоўе |
| БОЛЬШ (БОЛЕЙ), МЕНШ (МЕНЕЙ) Кіслы – больш кіслы, чым яблык Высокі – больш высокі, чым дом Прыгожы – больш прыгожы, чым я | САМЫ, НАЙБОЛЬШ, НАЙМЕНШ Кіслы – самы кіслы Высокі – найбольш высокі Прыгожы – найменш прыгожы | прыметнік |
| БОЛЬШ (БОЛЕЙ), МЕНШ (МЕНЕЙ) Кісла – менш кісла Высока – менш высока Прыгожа – менш прыгожа | НАЙБОЛЬШ, НАЙМЕНШ, ЗА ЎСЁ, ЗА ЎСІХ Высока – найбольш высока Прыгожа – найменш прыгожа Кісла – кіслей за ўсё Хутка – хутчэй за ўсіх | прыслоўе |
Не ўтвараюць ступеней параўнання:
Прыметнікі, якія абазначаюць:
стан чалавека: жывы, нямы, дарослы;
колер (вытворныя) і масць: бэзавы, рыжы;
знешнюю фізічную прымету: вусаты, барадаты;
Прыметнікі з суфіксамі -ав-, -іст-, -аўн-, -аст-, -к-: перадавы, сакаўны, ліпкі;
Складаныя прыметнікі: белабокі, лапавухі.
Тэма: "Спражэнне дзеясловаў"
Спражэнне дзеяслова можна вызначыць:
па асабовых канчатках
| І спражэнне | ІІ спражэнне |
| Адзіночны лік | Множны лік | Адзіночны лік | Множны лік |
| 1 2 3 | -ю, -у -еш, -эш, -аш -е, -э, -а | 1 2 3 | -ем,-ём,-ом, -ам -еце, -яце, -аце -юць, -уць | 1 2 3 | -ю, -у -іш, -ыш -іць, -ыць | 1 2 3 | -ім, -ым -іце, -ыце -яць, -аць |
па інфінітыве
| І спражэнне | ІІ спражэнне |
| * | Аднаскладовыя дзеясловы на -іць (-ыць): бі-ць, жы-ць, мы-ць. | * | Дзеясловы на -іць (-ыць): бял-і-ць, вуч-ы-ць, вар-ы-ць. |
| * | Дзеясловы на -аць, -яць: маляваць, спяваць, гуляць. | * | Гнаць, дрыжаць, спаць, стаяць, належаць, залежаць, ляжаць, баяцца… |
| * | Дзеясловы на -ець (-эць): бял-е-ць – бял-е-юць, хвар-э-ць – хвар-э-ю, зелян-е-ць – зелян-е-ем. | * | Дзеясловы на -ець (-эць): Ляц-е-ць – ляц-іш, цярп-е-ць – церп-ім, гар-э-ць – гар-ым. Выключэнне: хацець |
Рознаспрагальныя дзеясловы
| Я е-м, да-м, бяг-у Ты я-сі, да-сі, бяж-ыш Ён е-сць, да-сць, бяж-ыць | Мы ядз-ім, дадз-ім, бяж-ым Вы я-сце, да-сце, беж-ыце Яны яд-уць, дад-уць, бяг-уць |
! Націск у форме 2-ой асобы мн. ліку:
Чытаць – мы чытá-ем – вы чытá-еце;
Пісаць – мы піш-ам – вы піш-аце;
Маляваць – мы малю-ем – вы малю-еце.
АЛЕ: жыць – мы жыв-ём – вы жыв-яцé;
пляваць – мы плю-ём – вы плю-яцé;
смяяцца – мы смя-ём-ся – вы сме-яцé-ся.
Заданне: запішыце прапанаваныя дзеясловы ў формах 1-ай і 2-ой асобы множнага ліку абвеснага ладу.
| Несці Спаць Свяціць Ляжаць Спадзявацца | Мыцца Браць Жаць Ісці Сачыць | Пець Класці Даваць Таптаць Глядзець | Кляваць Апранацца Саромецца Жаваць Берагчы | Стрыгчы Жыць Азірнуцца Ускалыхнуць Сумаваць |
Тэма: "Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў"
Дзеепрыметнік
| Часта ўжываюцца | Трэба пазбягаць |
| * Дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -т-, -л- : пасея-н-ае жыта, купл-ен-ае паліто, запрош-ан-ыя госці, вымы-т-ая падлога, паспе-л-ыя ягады | * Дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш- (характэрны для публіцыстычнага і навуковага стыляў): зазеляне-ўш-ае поле, вырас-ш-ыя патрабаванні |
| Нельга ўжываць |
| ! Дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суф. -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-, -ім-: малюючая дзяўчынка, сядзячыя пасажыры, разглядаемы эпізод. ! Дзеепрыметнікі прошлага часу з суф. -ўш-, -ш- у форме мужч. роду н. скл.: Чалавек, чытаўшы газету, заснуў. ! Зваротныя дзеепрыметнікі: купаўшаяся дзяўчынка, сапсаваўшаеся надвор'е. |
| Замест непажаданай формы дзеепрыметніка трэба выкарыстоўваць: |
| Прыметнікі Даданыя сказы Дзеясловы Іншыя дзеепрым. Дзеепрыслоўі Назоўнікі | Не боящийся ничего человек… – небаязлівы чалавек… Любящая женщина… –Жанчына, якая кахае… Я не пьющий. – Я не п'ю. Поспевшее яблоко… – Спелы яблык… Уставшая от работы, мама отдыхала. – Стаміўшыся ад працы, маці адпачывала. Цветущие сады… – Сады ў квецені… |
Дзеепрыслоўе
| Правільнае ўжыванне | Няправільнае ўжыванне |
Прачытаўшы апошнюю старонку кнігі, хлопчык задумаўся. = Хлоп-чык прачытаў апошнюю старонку кнігі і задумаўся. Не пераскочыўшы, не кажы гоп.– аднасастаўны абагульнена-асабо-вы сказ. Чытаючы кнігу, хацелася спаць.-- аднасастаўны безасабовы сказ, у састаў выказніка ўваходзіць інфі-нітыў. Выконваючы заданне, не трэба спяшацца. – аднасастаўны безаса-бовы сказ, у састаў выказніка ўва-ходзіць інфінітыў. | ● Ідучы дадому, маё сэрца поўнілася радасцю. = Ішоў я. Сэрца поўнілася радасцю. Выпраўляем: Калі я ішоў дадому, маё сэрца поўнілася радасцю. Я ішоў дадому, і маё сэрца поўнілася радас-цю. ● Слухаючы спевы птушак, на сэрцы становіцца прыемна. – аднасастаўны безасабовы сказ, аднак у састаў вы-казніка не ўваходзіць інфінітыў. Выпраўляем: Калі слухаеш спевы птушак, на сэрцы становіцца прыем-на. Слухаеш спевы птушак, і на сэр-цы становіцца прыемна. |
Тэма: "Правапіс часціц не (ня), ні"
Часціца не (ня) пішацца:
| Разам | Асобна |
| ● Калі без не не ўжываецца: недахоп, непакоіць, непамерны, неабсяжна; ● Калі можна замяніць сінонімам без не: невялікі (малы), нелегальна (пад-польна), нялішне (у меру); | ● Калі ёсць або падразумяваецца су-працьпастаўленне: не вялікі, а малы дождж; не вораг, а сябар; прыйду, але не сёння; |
| ● Калі дзеяслоў мае прыстаўку неда-, якая абазначае неадпаведнасць па-трэбнай норме: недаацэньваць, неда-выканаць, недачуць; | ● З дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не хацець, не бачыць, не пішучы; |
| ● Калі пры поўным дзеепрыметніку (прыметніку) адсутнічаюць паясняль-ныя словы: незасеянае поле, неасуша-нае балота; ● Калі пры поўным дзеепрыметніку ёсць паясняльныя словы са значэннем ступені якасці: зусім незнаёмы чала-век, выключна неабдуманы ўчынак; | ● З кароткімі дзеепрыметнікамі: поле не зжата, жыта не звезена; ● З поўнымі дзеепрыметнікамі (пры-метнікамі), калі пры іх ёсць паяс-няльныя словы: не засеянае ўвесну поле, не асушанае меліяратарамі ба-лота, нікому не цікавы даклад; |
| ● У прыслоўях нехаця, нельга, прына-зоўніку нягледзячы на; ● З няпэўнымі займеннікамі і пры-слоўямі: нехта, нешта, нейкі. Але: не з кім, не к чаму, не за шта, не ў кага. | ● З нязменнымі словамі-выказнікамі, якія не ўтвораны ад прыметнікаў: не трэба, не варта, не супраць; ● З формамі вышэйшай ступені параў-нання прыметнікаў і прыслоўяў: не раней чым заўтра, не горшы за яго; |
Ужыванне часціц не, ні:
| Не – адмаўленне: не быў; Не + не – сцвярджэнне: Не мог не быць= быў; Не – сцвярджэнне ў сказах пытальна-клічнага тыпу: Дзе ён толькі не быў! (быў шмат дзе). | Ні – адмаўленне: ні слова; Ні – узмацненне адмаўлення: не чуў ні слова; Ні – узмацненне сцвярджэння: Дзе ён ні быў, усюды людзі сустракалі яго з радасцю. |
| Не хто іншы, як… Не што іншае, як… | Ніхто іншы не… Нішто іншае не… |
Т Ы П Ы С К А З А Ў
| Паводле структуры | простыя: Спяваюць птушкі. складаныя: складаназлучаныя: [ ] , а [ ]. складаназалежныя: [ ] , (як ). бяззлучнікавыя: [ ] : [ ]. з рознымі відамі сувязі: [ ], [ ], і [ ]. |
| Паводле мэты выказвання | апавядальныя: Дождж пайшоў. пытальныя: Дождж пайшоў? пабуджальныя: Няхай пойдзе дождж! |
| Паводле эмацыянальнай афарбоўкі | клічныя: Якая ў лесе цішыня! няклічныя: У лесе цішыня. |
| Паводле наяўнасці двух галоўных членаў (дзейніка, выказніка) або аднаго з іх | двухсастаўныя: Хутка бяжыць час. аднасастаўныя: пэўна-асабовыя: Люблю вясну. абагульнена-асабовыя: Здароўя не купіш. няпэўна-асабовыя: Вам тэлефануюць. безасабовыя: Развіднела. інфінітыўныя: Выспацца б! намінатыўныя: Вясна. Май. Сонца. |
| Паводле наяўнасці даданых членаў | развітыя: Пайшлі доўгачаканыя дажджы. неразвітыя: Пайшлі дажджы. |
| Паводле структурнай паў-наты | поўныя: Каля хаты расце бяроза. няпоўныя: " Цікавая кніга?" – "Вельмі". |
| Паводле наяўнасці / адсут-насці ўскладненняў | ускладненыя: аднароднымі членамі; адасобленымі членамі; пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі; звароткамі няўскладненыя |
З Н А К І П Р Ы П Ы Н К У Ў П Р О С Т Ы М С К А З Е
| Коска | С Т А В І Ц Ц А | паміж аднароднымі членамі: То знікне, то вы- блісне сонца ўгары. пры адасобленых членах: Над лесам, выплыўшы з туману, стаяў месяц. пры параўнальных зваротах: Вочы свецяцца, як зоры. пры зваротках: Дзень добры вам, лясы і далі! пры пабочных канструкцыях: Было, мусіць, каля поўначы. |
| Працяжнік | паміж дзейнікам і выказнікам: Жыць – Радзіме служыць. паміж аднароднымі членамі і абагульняльным словам, размешчаным пасля іх: Поле і будын- кі – ўсё пакрыта снегам. пры ўстаўных канструкцыях: Аднойчы – гэта было з месяц назад – я быў у млыне. пры пабочных канструккцыях, якія маюць пытальную ці клічную інтанацыю: У лесе – ці паверыце? – ужо шмат грыбооў нарасло. |
| Двукроп'е | паміж аднароднымі членамі і абагульняльным словам, размешчаным перад імі: Усё маўчала: і лес, і поле. |
| Дужкі | вы-дзяля-юць | устаўныя канструкцыі: Перад вачыма да самага гарызонта (кіламетраў дзесяць) калыхалася жытнёвае мора. |
Сувязь паміж дзейнікам і выказнікам
| | дзейнік | выказнік |
| 1. | Нескланяльная абрэвіятура | Дапасуецца да апорнага слова |
| | ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова) атрымала падзяку Міністэрства адукацыі. |
| 2. | Назоўнік мужчынскага роду 'прафесія, пасада, званне' | У форме мужчынскага роду |
| | Прафесар прачытаў лекцыю. Але: Прафесар Іванова прачытала лекцыю. |
| 3. | Колькасны лічэбнік + адушаўлёны назоўнік Колькасны лічэбнік + неадушаўлёны назоўнік | У форме множнага ліку У форме адзіночнага ліку |
| | Сто чалавек маршыравалі па плошчы. Пяць кніг ляжала на стале. |
| 4. | Усяго, толькі + колькасна-іменнае спалучэнне | У форме адзіночнага ліку |
| | У вагоне было ўсяго пяць пасажыраў. Толькі восем чалавек прыйшло на сустрэчу. |
| 5. | Усе, гэтыя + колькасна-іменнае спалучэнне | У форме множнага ліку |
| | Усе тры экзамены адбудуцца на гэтым тыдні. |
| 6. | Колькасна-іменнае спалучэнне з часавым значэннем | У форме адзіночнага ліку |
| | Колькі гадоў прайшло з часу нашай апошняй сустрэчы! |
| 7. | Шмат, многа, мала, некалькі, столькі… + назоўнік роднага склону множнага ліку | У форме адзіночнага ліку |
| | Шмат падзей адбылося за гэты час. Некалькі сшыткаў спісана вершамі. |
| 8. | Назоўнік 'пэўная або няпэўная колькасць' (пара, дзесятак, безліч, мноства…) + назоўнік роднага склону | У форме адзіночнага ліку |
| | Пра Яна ў вёсцы хадзіла безліч анекдотаў. |
| 9. | Адмоўны, няпэўны, пытальны займеннік | У форме адзіночнага ліку |
| | Хто жыве ў нашым доме на пятым паверсе? |
Тэма: "Знакі прыпынку пры аднародных членах"
ЗЛУЧАЛЬНЫЯ ЗЛУЧНІКІ:
спалучальныя: і, ды (і)
супраціўныя: а, ды (а), але, аднак
размеркавальныя: або, ці, то-то, ці то-ці то, не то-не то
Які злучнік звязвае аднародныя члены сказа?
спалучальны , супраціўны
размеркавальны коска
ставіцца
адзіночны паўторны
коска коска
не ставіцца ставіцца
і , і і , і , і ды і
Тэма: "Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе"
Які злучнік звязвае часткі сказа?
спалучальны , супраціўны
размеркавальны коска
ставіцца
адзіночны паўторны
коска
ставіцца
Ц
і маюць часткі агульны даданы член, пабочнае слова, часціцу?
маюць не маюць
коска коска
не ставіцца ставіцца
Акрамя таго, коска не ставіцца:
Мароз1 і сонца2. Цёпла1 і сонечна2.
Куды ісці1 і што рабіць2? Якая радасць1 і які прастор2!
Ёсць ворагі1 і ёсць сябры2. У полі – рунь1 і ў небе – рунь2.
Настаўнік перачытаў пісьмо1 і сам яго аднёс на пошту2.
Сонца будзе свяціць1 і трава – зеляніцца2. Блішчала ржышча1 і на ім – снапы2.