Мэта ўрока:
- паказаць магчымасць інтэгрыравання матэматыкі і экалогіі;
- абагульніць і сістэматызіраваць матэрыял па дадзенай тэме;
- правесці дыягностыку засваення ведаў і ўменняў, прымянення іх для выканання практычных заданняў.
Кагнітыўная мэта ўрока:
вучні павінны ведаць агульны выгляд квадратнага ўраўнення, выгляд няпоўнага квадратнага ўраўнення, формулы каранёў квадратнага ўраўнення, формулу раскладання квадратнага трохчлена на множнікі;
вучні павінны ўмець прымяняць тэарэтычны матэрыял на практыцы, прымяніць атрыманыя веды па тэме ўрока да вырашэння экалагічных праблем.
Задачы асобаснага развіцця:
- ствараць сітуацыі для выбару вучнямі асабістых маршрутаў дасягнення пастаўленай мэты, для развіцця самастойнасці мыслення, пазнавальных уменняў – вызначыць і праверыць гіпотызу, прымяніць веды, зрабіць вывад рэфліксіўных здольнасцей, ацэначнай самастойнасці вучняў;
- ствараць умовы для выхавання якасцей асобы: самастойнасці, самакантроля, дакладнасці і аргуменціраванасці выказванняў, уменняў рабіць свядомы выбар.
Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыя вывучанага матэрыяла ў форме гульні.
Формы навучання: франтальная, індывідуальная, групавая.
Метады і прыёмы навучання: часткова - пашуковы, практычны, самакантроль, узаемакантроль.
Эпіграф урока: “Природа формулирует свои законы языком математики”. Галилео Галилей
Абсталяванне і матэрыял: камп’ютар, ацэначныя лісты, прэзентацыі (вусны лік, для праверкі работы ў пары і самастойнай работы), камп’ютарны тэст у праграме PowerPoint, карткі для работы ў пары, заданні для самастойнай работы, плакаты з выказваннямі аб экалогіі, плакат для правядзення фізкульхвілінкі.