Тэма: Я і мая сям’я. Мае сваякі.
Мэта: вучыць адрозніваць бедарускае вымаўленне ад рускага на слых, распазнаваь і вымаўляць спалучэнне [шч] і словы з ім; пазнаёміць з лексікай, якая абазначае сваякоў; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, уменне адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самогоа пытання; садзейнічаць выхаванню павагі да беларускай мовы
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
Гульня “Так-так, не-не”
Зараз у нас урок беларускай мовы?
На ўроку мы будзем уважліва слухаць настаўніка?
На ўроку мы будзем размаўляць на рускай мове?
На якой мове мы будзем размаўляць?
Чаму патрэбна добра ведаць беларускую мову?
А што скажуць нам дзяўчынкі нашага класа?
(2 дзяўчынкі чытаюць верш: Мы дзяўчынкі беларускі
З васільковымі вачыма.
Хоць малыя, але знаем:
Беларусь – наша Радзіма.)
II. Работа па тэме ўрока
Маўленчая размінка
а) Гульня “ Паўтары”
г-г-г 2) Грыша, гара, гульня
ў-ў-ў слухаў, гаварыў, пісаў
ч-ч-ч вучу, маўчу, крычу
р-р-р рабіна, грэчка, крэм
дж-дж-дж хаджу,сяджу, гляджу
б) Знаёмства са спалучэннем [шч]
Глядзім на дошку. Гэта шчупук, гэта шчаня, гэта лешч (на дошцы малюнкі).
Паслухайце як я вымаўляю словы: шчупак, шчаня, лешч. Паўторым.
Што вы пачулі ў кожным слове?
Вывад: Сапраўды, у беларускай мове няма гука [щ], як у рускай. Замест яго нам трэба навучыцца вымаўляць [шч]. ( хорам: шч-шч-шч)
в) Гульня “ Дагавары склад”
Шча- шча -шча – злавілі мы ля …(шча)
Шчу - шчу-шчу – я яго пачы …(шчу)
(паўтараем хорам, індывідуальна)
III. Лексічная праца
Што можна зрабіць з ляшчом? (пасмажыць, зварыць)
Будзе з чым ісці ў госці да родных людзей – сваякоў (родственнікаў)
( На дошцы назва тэмы: Я і мая сям’я. Мае сваякі.) Сягоння мы з вамі будем гаварыць пра сям’ю, пра сваякоў і даведаемся , як іх называюць па - беларуску.
Мы працоўная сям’я:
Дзед, бабуля, тата, мама, брат з сястрой, таксама – я.
Тата з даўняе пары робіць дзіва-трактары.
Мама ў нас - дзіцячы ўрач. Галава баліць? Не плач!
Калі я хаджу пануры, мама кажа:
- Скажы па-другому: бабуля – ….? ( бабулечка, дзядулечка, брацік, сястрычка,мамачка, матуля, татачка, бацька)
Фізкультмінутка “Як жывеш?” ,
(ідзеш, бяжыш, ноччу спіш, бярэш, аддаеш, маўчыш, сядзіш)
IV. Аўдзіраванне
- Дык у каго вы любіце бываць часей за ўсё? (бабулі)
Завітаем да бабулі і паслухаем казку. Адкрыйце падручнік і паглядзіце на малюнкі ў падручніку. Назавіце герояў нашай казкі?
Каб даведацца, чаму баба і дзед такія разлаваныя, адгадайце загадку:
( на стале – гаршчок)
Загадка: Напіўся, наеўся,
На агонь усеўся,
Кашу зварыў
І нас накарміў. (гаршчок)
2) Настаўнік чытае казку
3) Гутарка па зместу
Аб чым заспрачаліся дзед і баба?
Аб чым яны дамовіліся, каб спыніць спрэчку?
Чаму занепакоіліся суседзі?
Хто не вытрымаў дамовы (даговора)?
Што б вы параілі бабе з дзедам?
Хто у вашай сям’і мые посуд?
3) Слоўнікавая работа
4) Работа ў парах
Умова: працуйце дружна, не сварыцеся і не спрачайцеся.
5) Гульня “Назаві слова”
- Гаршчок падрыхтавалі, пара і кашу грэчневую варыць. Засыпаем крупы, называючы на кожную літару любое слова па-беларуску. (Настаўнік кідае ў гаршчок крупы з літарамі)
V. Вынік урока
1)
- Няхай каша варыцца, а мы ўспомнім, якога гука няма ў беларускай мове? Што мы вымаўляем замест яго? Якую казку слухалі? Якія словы, што называюць сваякоў, вам запомніліся?
Рэфлесія
- Каша зварылася. Разложым яе ў тры гаршкі: у адзін пакладзём крышачку, у другі па плечыкі, у трэці – з верхам. ( На дошцы тры гаршчкі.) Выберыце свой гаршчок.
Урок чытання ў 1 класе
Тэма:Літара я – паказчык мяккасці зычных . “У каго хто?”
Мэты: удасканальваць навык правільнага свядомага чытання; выпрацоўваць інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні; развіваць уменне правільна артыкуляваць цвёрдыя і мяккія склады ў словах; стварыць умовы для развіцця звязнага вуснага маўлення; пашыраць слоўнікавы прыпас дзяцей па тэме “Свойскія жывёлы”; выхоўваць клапатлівыя адносіны да жывёл.
Абсталяванне: “кошыкі літар”,слядкі з імёнамі дзяцей; прэзентацыя
Ход урока
1.Арганізацыя пачатку ўрока.
Весела гучыць званок.
Яго голас вам знаёмы.
Запрашаю на ўрок
Беларускай мовы!
Вазьміце адзін аднаго за рукі. Закрыйце вочы. Па вашым далоням я пасылаю вам усім сваё цяпло, сваю дабрыню, ласку і любоў.
Адкрыйце вочы і паглядзіце - ў нас гасці. Прывітайце іх усмешкай.
Скажыце, як вы будзеце працаваць на ўроку?
Дзеці: На ўроку мовы сёння
мы будзем добра працаваць.
І свае веды, мы рады ўсім вам паказаць.
Б) Практыкаванне “Дыктар”(назваць дзень тыдня, дату, месяц,пару года, апісаць надвор’е)
2.Паўтарэнне вывучанага матэрыялу
1.Работа з каляровай табліцай слоў(пошукавай табліцай)
Знайсці слова з мяккімі зычнымі і назваць каардынаты гэтага слова.
2.Работа ў групах
-Раскласці літары ў 2 кошыкі :у чырвоны кошык сабраць літары, якія абазначаюць галосныя гукі, у сіні кошык- літары, якія абазначаюць зычныя гукі.
-Прачытаць імёны дзяцей, якія пакінулі свае слядкі на пяску.(По-ля,Ві-ця, Жэ-ня, Ва-ня,Ка-ця, Ва-ля)
3.Практыкаванне “Чуйныя вушкі”
Ліпа, лапа, вада,вяду,сарока, варона, верабей, сані, сама, сініца, база, бяроза, мяса, зязюля, цяля, цацка.
4.Хвілінка чыстагаворкі
ЛЯК-ЛЯК-ЛЯК- вырас пад кустом (масляк )
ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ-жураўлі (ляцяць)
ЛЯ-ЛЯ-ЛЯ- гуляе на лужку (цяля)
НЯ-НЯ-НЯ-выбегла з хлява (ягня)
СЯ-СЯ-СЯ- лягло ў лужу (парася)
БЯ-БЯ-БЯ-бяжыць да мамы (жарабя)
3. Паведамленне тэмы, задач урока.
- Якія змены адбываюцца ў жыцці свойскіх жывёл з надыходам вясны?
4.Новы матэрыял
1) Падрыхтоўка да чытання
а) Прачытаць слупочкі слоў:
Яна насі вазі бары сачы звары
Яня нясі вязі бяры сячы звяры
Чым адрозніваюцца словы?
Прачытаць імёны людзей. Як яны пішуцца?
Прачытаць словы з мяккімі зычнымі.
Прачытаць словы з цвёрдымі зычнымі.
Прачытаць словы парамі.
б)Прачытаць слупочкі слоў хорам:
парася гусяня тры пара
кураня ягня хітры парта
качаня цяля слівы упарта
кацяня жарабя баязлівы упарты
-Значэнне якіх слоў незразумелае?
-Выбарачнае чытанне:
Знайсці і прачытаць назвы свойскіх жывёл (работа ў парах)
Знайсці і прачытаць назвы дзіцянят свойскіх жывёл.
Адказаць на пытанні: Гэта хто? Гэта што? Які?
-Гульня ”Складзі слова” ( скласці з літар словы-назвы свойскіх жывёл, якія адпавядаюць малюнкам)
2)Работа над тэкстам “У кага хто?”
Прачытаць загаловак. Аб чым пойдзе гутарка ў тэксце?
(чытанне настаўнікам)
Пра каго гаворыцца ў тэксце?
(чытанне хорам)
Як называюцца дзіцяняты ў курыцы, гусі, качкі, кабылы?
(самастойнае чытанне)
Як назваць маму ягняці, цяляці, парасяці?
-Выбарачнае чытанне.
Прачытаць, у каго качаня, жарабя, кураня, гусяня.
3)Работа па малюнку,
Для каго пабудавалі хлеў?
Хто выйшаў пагуляць без мамы?
Гульня “Назаві маму”
Жарабя ў ...
Ягня ў...
Казляня ў...
Цяля ў ...
Кураня ў...
Качаня ў ...
Гусяня ў ...
Парася ў ...
4)Работа ў групах
– прачытаць, знайсці “лішняе “ слова:
Качаня, ягня, гусяня, кураня.
Карова, авечка, курыца, свіння.
– дапісаць словы-назвы дзіцянят:
У каровы ....
У курыцы .....
У свінні .....
У качкі ....
5.Абагульненне
-прачытаць ланцужкі складоў
-гульнёвае практыкаванне “Назаві адным словам”
курыца, індык, качка, гусь
карова, авечка, конь, каза
-гульня “Адзін – шмат”
Парася - ... Качаня - ... Гусяня - ...
Кураня - ... Кацяня - ... Цяля - ...
-дапоўніць патрэбнымі словамі.
Чародкай невялічкай
Пахаджваюць ля хаты
Індык з індычкай
І…(індычаняты)
Бабёр габлюе бярвяно,
Бабрыха кроіць палатно,
А поруч каля хаты
Гуляюць …(бабраняты)
Назваць “сям’ю птушкі” і “сям’ю звера”.
-Закончыць радкі.
За качкай ходзяць ... (качаняты),
А за гускай ... (гусяняты),
За кароваю ... (бычок),
А за свінкай ... (парсючок).
Завучванне верша на памяць.
3. Падвядзенне вынікаў урока
Вось і скончыўся час сустрэчы,
Надыйшоў развітання час.
Ад шчырага сэрца, сябры дарагія –
Дзякую вам!
Ацаніць сваю работу на ўроку.
Метады навучання, выдзеленыя паводле крыніцы атрымання ведаў, падзяляюцца на тры групы:
слоўныя метады – слова настаўніка, метад гутаркі, метад работы з падручнікам, даведачнай літаратурай;
наглядныя метады – ілюстрацыя, дэманстрацыя, метад назірання і аналізу, экскурсія;
практычныя метады – метад практыкавання, метад самастойнай працы, лінгвістычны эксперымент.
| а | я | ы | і | е | о | ё | у | ю |
н | на | ня | ны | ні | не | но | нё | ну | ню |
с | са | ся | сы | сі | се | со | сё | су | сю |
к | ка | кя | кы | кі | ке | ко | кё | ку | кю |
т | та | | ты | | | то | | ту | |
л | ла | ля | лы | лі | ле | ло | лё | лу | лю |
м | ма | мя | мы | мі | ме | мо | мё | му | мю |
р | ра | | ры | | | ро | | ру | |
в | ва | вя | вы | ві | ве | во | вё | ву | вю |
п | па | пя | пы | пі | пе | по | пё | пу | пю |
з | за | зя | зы | зі | зе | зо | зё | зу | зю |
б | ба | бя | бы | бі | бе | бо | бё | бу | бю |
д | да | | ды | | | до | | ду | |
г | га | | гы | | | го | | гу | |
ч | ча | | чы | | | чо | | чу | |
ш | ша | | шы | | | шо | | шу | |
ж | жа | | жы | | | жо | | жу | |
х | ха | | хы | хі | хе | хо | | ху | хю |
ц | ца | ця | цы | ці | це | цо | цё | цу | цю |
ф | фа | фя | фы | фі | фе | фо | фё | фу | фю |
ў | ўа | ўя | | ўі | ўе | ўо | ўё | | ўю |
дз | | дзя | | дзі | дзе | | дзё | | дзю |
дж | джа | | джы | | | джо | | джу | |
шч | шча | | шчы | | | шчо | | шчу | |
Мама, мамка, мамачка, матуля, матулька,
матулечка.
Тата, татка, татачка, татуля, татулька,
татулечка.
Баба, бабуля, бабулька, бабулечка, бабка.
Дзед, дзядуля, дзядулька, дзядулечка, дзядок,
дзедка.
Сястра, сястрычка.
Брат, брацік.