СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тема: "Кислоты"

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

4 урок в теме "Важнейшие классы неоганических соединений" Учащимся необходимо иметь представления о кислотах как об одном из основных классов неорганических соединений, о классификации, многообразии и составе неорганических веществ на примере кислот, классифицировать и называть оксиды и кислоты

Просмотр содержимого документа
«Тема: "Кислоты"»

Урок па тэме “Кіслоты”


Мэта ўрока: сфарміраваць уяўленне аб кіслотах, як аб адным з асноўных класаў неарганічных злучэнняў.


Задачы ўрока:

адукацыйная: арганізаваць дзейнасць вучняў, накіраваную на фарміраванне ўяўлення аб кіслотах як аб адным з асноўных класаў неарганічных злучэнняў;

стварыць умовы для засваення ведаў аб хімічных уласцівасцях кіслот на прыкладзе іх узаемадзеяння з металамі, аксідамі металаў, асновамі, солямі;

развіваючая: працягваць удасканальваць уменне запісваць хімічныя формулы і ўраўненні рэакцый на аснове хімічных уласцівасцей кіслот;

развіваць крытычнае мысленне, аналізаваць вынікі, рабіць высновы;

выхаваўчая: працягваць выхаванне станоўчых адносін да ведаў;

садзейнічаць выхаванню камунікатыўных якасцей;

спрыяць выхаванню пачуцця беражлівых адносін да свайго здароў’я праз выкананне ПБП, фіз. паўзу.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу з першасным замацаваннем атрыманых ведаў.

Эпіграф: “Вучыцца можна толькі весела… Каб пераварыць веды, трэба паглынаць іх з апетытам.”( А. Франц)


Ход урока

1.Арганізацыйны момант

-Добры дзень! Гаворачы добры дзень, я сапраўды жадаю ўсім нам добрага настрою, удачы і поспехаў.

Французскі пісьменнік Анатоль Франц (1844 - 1924) аднойчы заўважыў: “Вучыцца можна толькі весела… Каб пераварыць веды, трэба паглынаць іх з апетытам.”

Сёння будзем прытрымлівацца гэтай парады пісьменніка і прадоўжым знаёмства з класамі неарганічных рэчываў. Асаблівую ўвагу звернем на кіслоты.

Запрасіўшы вас яшчэ на адзін урок хіміі, мы будзем шукаць адказы на новыя пытанні. І адно з такіх супярэчлівых пытанняў я зараз агучу. Ёсць такое сцвярджэнне: растворы кіслот едкія і небяспечныя рэчывы. Ці заўсёды яно правільнае?

( Адказваюць вучні.)

2. Актуалізацыя ведаў

-Ці дастаткова ў вас ведаў, каб даць абгрунтаваны адказ на гэтае пытанне?

Я, думаю, што адказы на многія пытанні гучалі ў відэафільме па тэме “Кіслоты”, які праглядзелі дома. Але аналіз выкананых тэстаў паказаў, што не змаглі ўсе самастойна разабрацца з прапанаваным вучэбным матэрыялам . Таму зараз прапаную разабрацца разам - ва ўсім папарадку.

Скажыце на якія моманты вам самім хацелася б звярнуць асаблівую ўвагу? Што хацелі б удакладніць для сябе , дапрацаваць.

Паспрабуйце кожны паставіць перад сабой мэту на сённяшні ўрок.

( Агучым некаторыя і запішам на дошцы)

-мне хочацца …..

-я хачу навучыцца ……

-я хачу даведацца ……

(пастаноўка мэт урока)

-Сёння мы, выкарыстаўшы раней атрыманыя веды, прадоўжым знаёміцца з кіслотамі. Але перад гэтым паўторым з вамі ўсе класы неарганічных рэчываў.


3. Паўтарэнне.

Работа па картачках( вусна па ланцужку) – (адзін вучань называе клас рэчыва, якое паказвае настаўнік на картачцы, другі - назву яго).

Якія злучэнні называем кіслотамі? (Запішам тэму ў сшытках)

4. Арганізацыя работы Ў групах.


Працаваць над вырашэннем пастаўленых задач мы будзем у групах. Гэта “Тэарэтыкі”, “Практыкі”, “Даследчыкі”. Выбіраем кіраўнікоў.


Для зладжанай работы ў групе мы будзем прытрымлівацца пэўных правіл :

-выконваць заданні інструктыўных картачак;

-ставіцца з павагай да думак другіх;

-асноўны прынцып “Мы-каманда аднадумцаў!”



Тэарэтыкі пазнаёмяць нас з класіфікацыяй кіслот.

Даследчыкі, правёўшы доследы, ўспомняць аб індыкатарах і змяненні іх колеру ў кіслотах.

Практыкі дапамогуць усім замацаваць веды аб хімічных уласцівасцях кіслот.


Індывідуальна з інтэрнет рэсурсам папрацуе адзін вучань па тэме “Знаходжанне кіслот у прыродзе”.

Звярніце ўвагу, на вашых сталах знаходзяцца схемы-канспекты, якія мы паэтапна будзем з вамі запаўняць пры абагульненні вучэбнага матэрыялу.


Работа ў группах .( Для груп падрыхтаваны картачкі з заданнямі.)

Тэарэтыкі”

Інструктыўная картачка.

1.Якія рэчывы называюцца кіслотамі?

2.Як вызначыць валентнасць кіслотнага астатку?

3.Па якіх прыметах класіфікуюць кіслоты?

4.Аформіце кластэр на лісце ватмана з ключавымі словамі “Класіфікацыя кіслот”.

5.Прэзентацыя атрыманага кластэра. (запаўненне канспекта)


Практыкі”

Інструктыўная картачка.

1.Пры дапамозе слоў складзіце схемы, якія пакажуць хімічныя ўласцівасці кіслот.

2.Прывядзіце прыклад ураўнення рэакцыі, якая працякае ў адпаведнасці з гэтай схемай.

3.Падрыхтуйцеся да запісу ўраўненняў рэакцый на дошцы.


Даследчыкі”

Інструктыўная картачка.

1.Што такое індыкатар?

2.Як змяняюць колер індыкатары ў кіслотах?

3.Успомніце правілы бяспечных паводзін пры рабоце з кіслотамі.

3. Перад вамі тры прабіркі з растворамі №1, №2, №3 . У адной з прабірак знаходзіцца кіслата. Вызначце, ў якой прабірцы кіслата, выкарыстаўшы індыкатар лакмус. Зрабіце вывад з запісам у канспект.

4. У прабіркі пад №4,5,6, дабаўце метыларанж. У адной з іх раствор становіцца чырвоным. Да якога класу неарганічных рэчываў яно адносіцца? Зрабіце вывад з запісам у канспект.

5.Дакажыце, што для практычнага вызначэння кіслага асяроддзя выкарыстоўваць фенолфталеін немэтазгодна.

6. Дапамажыце ўсім вучням аформіць інфармацыю ў табліцы схемы-канспекта.

(абмеркаванне работы кожнай групы, складанне схемы-канспекта)


Заслухаем паведамленне,якое знайшла ў інтэрнеце вучаніца.


Відэа-фізмінутка


Аднавіцць сілы нам дапамогуць і кіслоты, якія знаходзяцца ў агародніне, садавіне, фруктах. (дэгустацыя )

Настаўнік: Вы шмат ведаеце аб кіслотах: фізічныя, хімічныя уласцівасці, як вызначыць сярод другіх рэчываў, умееце праводзіць эксперымент і вызначаць кіслоты з дапамогай індыкатараў.

Прыменім атрыманыя веды пры рашэнні разліковай задачы.

Адкрываем падручнік на с. 187 №3 – рашэнне на дошцы

(Рашэнне задачы на дошцы - індывідуальная работа)

5. Замацаванне

Тэставая работа

Варыянт 1

1. З прапанаванага пераліку выберыце асноўны аксід:

а) Na2O, б)SO3, в)P2O5


2.У выніку узаемадзеяння аксіду серы (VI) з вадой утвараецца:

а) аснова, б) кіслата, в) соль.


3.У растворы шчолачаў фенолфталеін мае колер:

а) бясколерный, б) сіні, в)малінавы.


4.Які метал не рэагуе з салянай кіслатой:

а) натрый, б) серабро, в) цынк


5.Рэчывы якой пары могуць рэагаваць паміж сабой?

а)NaOH + HCl, б) NaCl + Zn, в) Au + H2SO4


Варыянт 2


1.З прапанаванага пераліку выберыце кіслотны аксід:

а) СО2, б) СаО, в)К2О


2.Пры ўзаемадзеянні аксіду натрыя з вадой утвараецца:

а) кіслата, б) шчолач, в) соль


3.У растворах шчолачаў лакмус мае колер:

а) бясколерны, б) фіялетавы, в) чырвоны.


4.Што з пералічанага не падыходзіць для характарыстыкі салянай кіслаты?

а)моцная, б) двухасноўная, в) бескіслародная.


5. Рэчывы якой пары могуць рэагаваць паміж сабой?

а) Zn + HCl, б) Fe(OH)2 + SiO2 , в) Ag + H2SO4


6. Рэфлексія

Добра папрацавалі на ўроку, надышоў час падвядзення вынікаў.

Для гэтага вернемся да пастаўленых вамі мэт у пачатку ўрока і ацэнім эфектыўнасць асабістай работы на ўроку.

Выстаўленне адзнак.


7.Д/з.

Знайсці ссылку на сайце школы па тэме “ Атрыманне і прымяненне кіслот”, паглядзець відэафільм і выканаць прапанаваныя заданні.