СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэма: Састаў ліку 8 Мэты: азнаёміць з саставам ліку 8; фарміраваць уменне рашаць простыя задачы, якія раскрываюць сэнс аперацый складання і аднімання; развіваць мысленне, мову, памяць; выхоўваць узаемадапамогу, клапатлівыя адносіны да прыроды.

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Ход занятка

  1. Арганізацыйны момант.

Вось і празвінеў званок.

Пачынаем мы ўрок.

Тут задумы і задачы,

Гульні, жарты – усе для вас!

Пажадаю ўсім удачы

За работу, у добры час!

  1. Вуснае лічэнне.

Рабяты, да нас сення на ўрок прыйшоў госць. Вось ён  (слайд1)

-Хто гэты незвычайны госць? (Старычок-лесавічок)

- Чым ён незвычайны? (гэта казачны герой, ён любіць прыроду, ахоўвае жывёл і расліны).

Лесавічок запрашае нас на прагулку ў лес. Але перад тым як адправіцца ў лес, успомнім правілы паводзін у лесе.

-Ой, рабяты, нехта яшчэ завітаў да нас у госці. Паспрабуйце адгадаць.

Кто по елкам скачет ловко

И влезает на дубы?

Кто в дупле орехи прячет?

Сушит на зиму грибы?  (Слайд 2)

- Палічыце, колькі грыбоў прыгатавала ваверка на зіму? (малюнкі на дошцы)

-Палічыць у адваротным напрамку; назавіце лік, які стаіць за лікам 6, 9. Як атрымаць лік 7 з ліку 6; лік 5 з ліку 6; назавіце лік, які стаіць перад лікам 4, 7

Хвост – пушистая краса.

Что за зверь, такой?...  (слайд 3)

  • З якіх геаметрычных фігур складаецца наша госця? Якая фігура тут лішняя? (квадрат) Чаму? (мае 4 вуглы)
  • На якія групы і па якіх прыметах можна разбіць гэтыя фігуры? (па колеру, памерах, форме).

На вуліцы ў нас цяпер якая пара года? Зімой вельмі холадна. Зямля пакрыта снегам. Птушкам цяжка дабываць сабе корм. Як можна дапамагчы птушкам? Вось наш Лесавічок так і зрабіў. (слайд 4).

  • Якія птушкі прыляцелі на кармушку? Складзіце задачу пра гэтых птушак.
  • Старычок –лесавічок рашыў павесяліць лясных жыхароў і арганізаваў спаборніцтвы.

 

                                Фізкультхвілінка.

  • Паглядзіце ўважліва на ўдзельнікаў спаборніцтва і падумайце , хто лішні ?(слайд)
  • Хто ж лішні? Чаму? (мядзведзь, зімой спіць)
  • На якія дзве групы можна разбіць удзельнікаў спаборніцтва? (птушкі і жывелы)
  • Каб даведацца, хто пад якім нумарам пабяжыць, трэба рашыць прыклады. (работа ў парах) На партах карткі з выявамі звяроў і птушак і запісанымі на іх прыкладамі.

Праверка па слайду.

  • Размяркуйце ўсіх удзельнікаў эстафеты па парадку. Хто першы? Хто апошні? Хто знаходзіцца злева ад ваверкі? Справа ад савы? Пад якім нумарам пабяжыць ліса? (№8)
  • Сёння на ўроку мы з вамі паспрабуем скласці  састаў ліку 8 і засвоіць яго.
  1. Работа па падручніку.
  • Паглядзіце ўважліва на зайчыкаў і скажыце, як можна атрымаць лік 8? 8 - гэта 6 і 2. Як яшчэ можна атрымаць лік 8? 
  • № 3 – назваць суседзяў дадзеных лікаў.
  • № 4 – старычок – лесавічок прапануе скласці задачу пра елачкі і сняжынкі (1 група-  пра елачкі, 2 – пра сняжынкі)
  • Сняжок зацярушыў усе знакі і наш госць просіць яму дапамагчы іх узнавіць. Дапаможам Лесавічку?
  •  №6- параўнаць лікі.
  1. Работа ў сшытках.
  • №1 – ваверка сушыла на зіму грыбы. Засушыла яна ўсяго 8 грыбоў, але сушыла яна іх не ўсе адразу, а па некалькі грыбоў. Ваша задача: паказаць як ваверка сушыла грыбы, па колькі грыбоў яна магла сушыць.
  • №2 – Старычок-лесавічок прапануе павялічыць кожны лік на 1 і запісаць атрыманыя вынікі ў пустых клетках.
  • Ну, а хітрая ліса прапануе нам знайсці заканамернасць і прадоўжыць яе. На трэцім радку ў пустыя клеткі запісаць лікі ў парадку павелічэння.
  • Малайцы! З усімі заданнямі вы справіліся добра. Усе лікі задаволены. Але лесавічок рашыў праверыць як вы засвоілі састаў ліку 8 і прапануе хуценька засяліць домік ліку 8. (на дошцы)
  • Малайцы!
  1. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
  • Што вам запомнілася на ўроку? Хто засвоіў састаў ліку 8? Устаньце тыя, каму было цікава на ўроку. Пахлопайце ў далоні  тыя, каму спадабалася свая работа на ўроку.

 

 

 

?едь не зря говорят: "Человек без друзей, что дерево без корней".

 

 

Просмотр содержимого документа
«Тэма: Састаў ліку 8 Мэты: азнаёміць з саставам ліку 8; фарміраваць уменне рашаць простыя задачы, якія раскрываюць сэнс аперацый складання і аднімання; развіваць мысленне, мову, памяць; выхоўваць узаемадапамогу, клапатлівыя адносіны да прыроды.»

Тэма: Састаў ліку 8

Мэты: азнаёміць з саставам ліку 8; фарміраваць уменне рашаць простыя задачы, якія раскрываюць сэнс аперацый складання і аднімання; развіваць мысленне, мову, памяць; выхоўваць узаемадапамогу, клапатлівыя адносіны да прыроды.


Ход занятка

  1. Арганізацыйны момант.

Вось і празвінеў званок.

Пачынаем мы ўрок.

Тут задумы і задачы,

Гульні, жарты – усе для вас!

Пажадаю ўсім удачы

За работу, у добры час!

  1. Вуснае лічэнне.

Рабяты, да нас сення на ўрок прыйшоў госць. Вось ён (слайд1)

-Хто гэты незвычайны госць? (Старычок-лесавічок)

- Чым ён незвычайны? (гэта казачны герой, ён любіць прыроду, ахоўвае жывёл і расліны).

Лесавічок запрашае нас на прагулку ў лес. Але перад тым як адправіцца ў лес, успомнім правілы паводзін у лесе.

-Ой, рабяты, нехта яшчэ завітаў да нас у госці. Паспрабуйце адгадаць.

Кто по елкам скачет ловко

И влезает на дубы?

Кто в дупле орехи прячет?

Сушит на зиму грибы? (Слайд 2)

- Палічыце, колькі грыбоў прыгатавала ваверка на зіму? (малюнкі на дошцы)

-Палічыць у адваротным напрамку; назавіце лік, які стаіць за лікам 6, 9. Як атрымаць лік 7 з ліку 6; лік 5 з ліку 6; назавіце лік, які стаіць перад лікам 4, 7

Хвост – пушистая краса.

Что за зверь, такой?... (слайд 3)

  • З якіх геаметрычных фігур складаецца наша госця? Якая фігура тут лішняя? (квадрат) Чаму? (мае 4 вуглы)

  • На якія групы і па якіх прыметах можна разбіць гэтыя фігуры? (па колеру, памерах, форме).

На вуліцы ў нас цяпер якая пара года? Зімой вельмі холадна. Зямля пакрыта снегам. Птушкам цяжка дабываць сабе корм. Як можна дапамагчы птушкам? Вось наш Лесавічок так і зрабіў. (слайд 4).

  • Якія птушкі прыляцелі на кармушку? Складзіце задачу пра гэтых птушак.

  • Старычок –лесавічок рашыў павесяліць лясных жыхароў і арганізаваў спаборніцтвы.


Фізкультхвілінка.

  • Паглядзіце ўважліва на ўдзельнікаў спаборніцтва і падумайце , хто лішні ?(слайд)

  • Хто ж лішні? Чаму? (мядзведзь, зімой спіць)

  • На якія дзве групы можна разбіць удзельнікаў спаборніцтва? (птушкі і жывелы)

  • Каб даведацца, хто пад якім нумарам пабяжыць, трэба рашыць прыклады. (работа ў парах) На партах карткі з выявамі звяроў і птушак і запісанымі на іх прыкладамі.

Праверка па слайду.

  • Размяркуйце ўсіх удзельнікаў эстафеты па парадку. Хто першы? Хто апошні? Хто знаходзіцца злева ад ваверкі? Справа ад савы? Пад якім нумарам пабяжыць ліса? (№8)

  • Сёння на ўроку мы з вамі паспрабуем скласці састаў ліку 8 і засвоіць яго.

  1. Работа па падручніку.

  • Паглядзіце ўважліва на зайчыкаў і скажыце, як можна атрымаць лік 8? 8 - гэта 6 і 2. Як яшчэ можна атрымаць лік 8?

  • № 3 – назваць суседзяў дадзеных лікаў.

  • № 4 – старычок – лесавічок прапануе скласці задачу пра елачкі і сняжынкі (1 група- пра елачкі, 2 – пра сняжынкі)

  • Сняжок зацярушыў усе знакі і наш госць просіць яму дапамагчы іх узнавіць. Дапаможам Лесавічку?

  • №6- параўнаць лікі.

  1. Работа ў сшытках.

  • №1 – ваверка сушыла на зіму грыбы. Засушыла яна ўсяго 8 грыбоў, але сушыла яна іх не ўсе адразу, а па некалькі грыбоў. Ваша задача: паказаць як ваверка сушыла грыбы, па колькі грыбоў яна магла сушыць.

  • №2 – Старычок-лесавічок прапануе павялічыць кожны лік на 1 і запісаць атрыманыя вынікі ў пустых клетках.

  • Ну, а хітрая ліса прапануе нам знайсці заканамернасць і прадоўжыць яе. На трэцім радку ў пустыя клеткі запісаць лікі ў парадку павелічэння.

  • Малайцы! З усімі заданнямі вы справіліся добра. Усе лікі задаволены. Але лесавічок рашыў праверыць як вы засвоілі састаў ліку 8 і прапануе хуценька засяліць домік ліку 8. (на дошцы)

  • Малайцы!

  1. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

  • Што вам запомнілася на ўроку? Хто засвоіў састаў ліку 8? Устаньце тыя, каму было цікава на ўроку. Пахлопайце ў далоні тыя, каму спадабалася свая работа на ўроку.




Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Уселюбскі ВПК дзіцячы сад- СШ”











Канспект урока па матэматыцы ў 1 класе

па тэме “Састаў ліку 8”





З вопыту работы

Антановіч Ж.І.




2012г.