СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэма ўрока: І.Чыгрынаў. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць. Апавяданне “Дзівак з Ганчарнай вуліцы” .

Нажмите, чтобы узнать подробности

Параўнанне жыццёвага і творчага шляху І.Навуменкі і І.Чыгрынава.

Просмотр содержимого документа
«Тэма ўрока: І.Чыгрынаў. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць. Апавяданне “Дзівак з Ганчарнай вуліцы” .»

Урок 21

Тэма ўрока: І.Чыгрынаў. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць. Апавяданне “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”

Мэта ўрока: прааналізаваць апавяданне “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”; раскрыць вобраза Дземідзёнка; развіваць уменні характаразаваць герояў, абгрунтоўваючы сваю думку тэкстам, даваць аргументаваную ацэнку іх паводзінам і ўчынкам; развіваць камунікатыўныя і творчыя здольнасці вучняў.

Эпіграф:

А скажы, а ці можа

Час вечны і плынны

Зняць з душы

Чалавечую крыўду?

А ці можа ён воляй сваёй

Патушыць боль

Збалелага сэрца?

К.Кірэенка

Ход урока

  1. Аргмомант

    1. Стварэнне псіхалагічнага настрою

“Паміж добрымі людзьмі – усё добрае” (Цыцэрон);

“Прыемным будзе наступленне часу, на які ты не спадзяваўся” (Гарацый);

“Не ўхіляйся ад справы, але і не мітусіся праз меру” (Гарацый).

  1. Праверка дамашняга задання


Калектыўнае абмеркаванне літаратурнага дыктанта


  1. Мэтавызначэнне

  2. Вывучэнне новага матэрыялу



4.1 Уступнае слова настаўніцы





Таленавіты і самабытны мастак слова, народны пісьменнік Беларусі І.Г. Чыгрынаў — аўтар шматлікіх апавяданнаў, раманаў, п'ес, кінасцэнарыяў, крытычных і публіцыстычных артыкулаў. Сваёй творчасцю ён прадоўжыў справу К. Чорнага, I. Мележа, В. Быкава ў стварэнні народнага эпасу, грунтоўна расказаў пра Беларусь і беларусаў у віры розных падзей:

  • у часы сівой даўніны,

  • у гады ваеннага ліхалецця,

  • пасляваеннага аднаўлення,

  • у 80—90-я гады XX стагоддзя.

Уся творчасць пісьменніка—гэта глыбокі філасофскі роздум над гістарычным вопытам беларускага народа ў гадзіны нялёгкіх выпрабаванняў, калі асабліва ярка праяўляецца народны характар, калі выяўляецца яго духоўны стрыжань — ідэя нацыянальнага яднання. I. Чыгрынаў узбагаціў беларускую літатуру вобразамі звычайных і разам з тым незвычайных людзей, якіх мы сустракаем у паўсядзённым жыцці, з якімі часта жывём побач, — сялян і жыхароў горада, дарослых і дзяцей, гістарычных асоб і герояў Вялікай Айчыннай вайны, якімі нельга не захапляцца, якім нельга не суперажываць, бо яны «жывыя», натуральныя. Спадчына пісьменніка вялікая:

  • апавяданні,

  • п'есы,

  • пераклады.

Аднак ён брльш вядомы як раманіст, аўтар пенталогіі пра нялёгкія выпрабаванні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час, якая складаецца з наступных раманаў:

  • «Плач перапёлкі»,

  • «Апраўданне крыві»,

  • «Свае і чужынцы»,

  • «Вяртанне да віны»,

  • «Не ўсе мы згінем».

У 1994 годзе I. Чыгрынаў атрымаў званне народнага пісьменніка Беларусі.

2. «Усё пачынаецца з дзяцінства» — гэта выслоўе ў поўнай меры адносіцца і да I. Чыгрынава, які нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Безумоўна, на станаўленне будучага пісьменніка паўплывалі яго бацькі. Бацька быў старшынёй сельсавета, маці — звычайная калгасніца. Пазней I. Чыгрынаў з вялікай удзячнасцю ўспамінаў сваю маці Хадоску Ігнатаўну, на плячах якой яшчэ быў нялёгкі клопат па выхаванню васьмі дзяцей. Будучы пісьменнік вучыўся ў бацькоў сялянскай працавітасці і адказнаму стаўленню да вынікаў працы. Вялікі ўплыў на станаўленне светапогляду хлопчыка аказаў яго дзядуля Ігнат Міхайлавіч Кажанаў, які шмат расказваў унуку пра родны край, яго гісторыю, славутых людзей. Не мог не ўплываць на фарміраванне асобы I. Чыгрынава і сам час, у які жыў будучы пісьменнік. Безумоўна, ён чуў і разумеў размовы дарослых пра калгаснае жыццё, магчымую вайну — усё гэта так ці інакш фарміравала яго светапогляд.

3. Іван Чыгрынаў — з той пляяды пісьменнікаў, дзяцінства якіх было абпалена вайной. Калі пачалася вайна, яму было толькі сем гадоў. Сам мастак слова так акрэсліў месца вайны ў сваёй біяграфіі: «У вайну хапіла ўсім — і дарослым, і дзецям... На вайну прыпала толькі тры няпоўныя гады майго жыцця, але якраз яна стала галоўнай падзеяй, якая вызначыла на доўгі час маю творчасць. Перажытае ў гады ваеннага ліхалецця і ў нялёгкія пасляваенныя часы потым было таленавіта адлюстравана пісьменнікам у апавяд аннях «Бульба», «За сто кіламетраў на абед», «У ціхім тумане», «Ішоў на вайну чалавек», «Убаку ад дарогі» , у раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» і іншых творах.

4. Найболып вядомымі творамі I. Чыгрывава з'яўляюцца яго раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Сваеічуясынцы», «Вяртаннедавіны», «Неўсемызгінем», якія ўвайшлі ў пенталогію пра нялёгкія выпрабаванні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Вядомы Іван Чыгрынаў і як драматург: «Звон — не малітва», «Толькі мёртвыя не вяртаюцца», «Ігракі», «Госці» і інш. У 1973 годзе ў сааўтарстве з I. Новікавым напісаў сцэнарый для тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць...», які з вялікім поспехам ішоў на тэлеэкранах нашай краіны.



4.2 Аналіз апавядання «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»

У якасці арыентацыйнага можна выкарыстаць наступнае тэставае заданне.

Тэставае заданне

1. Дзе адбываецца дзеянне твора?
а) Лясныя Дачы;
б) гарадок Залужжа;
в) Вітунь.

2. Як звалі галоўнага героя?
а) Дземідзёнак;

б) Васіль Антонавіч;

в) Дакуліха.

3. У каго на кватэры жыў герой?
а) У Марыі Апанасаўны;

6) у Дакуліхі;

в) у Пятроўны.

  1. Страту якога блізкага чалавека так цяжка перажываў стары ляснік?
    а) Дачкі;

    б) жонкі;

    в) унучкі.

    5. Каго купляў і выпускаў на волю Дземідзёнак?

    а) Птушак;

    б) зайцоў;

    в) яжоў.

    6. Дзе ён гэта рабіў?
    а) На Ганчарнай вуліцы;
    б) каля Мёртвага возера;
    в) на Зінкевічавым лузе.

    7. Якія рысы характару дамінавалі ў Дземідзёнка?

    а) Эгаізм, самалюбства, самаўпэўненасць;
    б) самаахвярнасць, гуманізм, маральная чысціня;
    в) прафесіяналізм, уменне выйсці з самых склада-ных сітуацый, любоў да зямлі.

    8. Якія радкі апісваюць галоўнага героя апавядання «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»?

    а) Ён быў невысокага росту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі, што выбіваліся з-пад саламянага брыля. На незнаёмым была вылінялая сацінавая кашуля з манішкай, падпяразаная поясам з кутасамі, а на рубчыкавых штанах віднелася некалькі невялікіх латак.

    б) Бывае, дзянёк бегае вакол хаты, корпаецца то ў гародчыку, то двор падчышчае, ды і на вуліцы насупраць Дакуліхінай хаты не тое што ля іншых, — чыста. Ветлівы... Толькі чамусьці неразгаворлівы. Панурыцца і маўчыць.

    в) Штосьці прыгожае і непрыгожае адначасо-ва было ў твары гэтага чалавека. У шэрых і крыху раскосых вачах... асабліва калі ён усміхаўся, загараліся хітраватыя іскрынкі. Але загараліся толькі на адзін кароткі міг.


    Адказы: 1 б, 2 а, 3 б, 4 в, 5 а, 6 в, 7 б, 8 а, б


1. У апавяданні «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» аўтар паступова раскрывае агорнуты тайнаю цэнтральны вобраз старога Дземідзёнка. Пры гэтым галоўны герой так і застаецца загадкаю, якую мастак разам з чытачамі спрабуе раскрыць. Ужо першыя радкі твора інтрыгуюць чытача пэўнай недагаворанасцю: «А Дземідзёнак пайшоў ад нас. Яго ўжо няма ў гарадку».

2. Хто ж такі Дземідзёнак? Куды і чаму ён пайшоў? — на гэтыя пытанні вучні і павінны адказаць у працэсе аналізу. Акцэнт у вывучэнні апавядання павінен сфакусіравацца на непаўторнасці духоўнага свету галоўнага героя, а таксама прысутнасці пэўнай унікальнасці ў характары і душы кожнага чалавека.

Для аналізу твора прапануюцца наступныя пытанні.

Што мы можам сказаць пра характар Дземідзёнка па аўтарскім апісанні яго знешняга выгляду?

У партрэтнай характарыстыцы Дземідзёнка Іван Чыгрынаў не выдзяляе нічога незвычайнага: «Ён быў невысокага росту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі, што выбіваліся з-пад саламянага брыля. На незнаёмым была вылінялая сацінавая кашуля з манішкай, падпяразаная поясам з кутасамі, а на рубчыкавых штанах віднелася некалькі невялікіх латак». Для першага пасляваеннага дзесяцігоддзя такі знешні выгляд чалавека шаноўнага ўзросту быў даволі тыповым. За непрацяглы час жыцця ў гарадку гэты чалавек стаў і старажылам, і прыкметнай асобай на вуліцы Ганчарнай і не толькі. Неабходна падкрэсліць, што любы новы чалавек у невялікіх населеных пунктах карыстаецца павышанай увагай. Таму ў прышлых людзях лягчэй заўважаюцца нейкія адметныя рысы характару і паводзін. Аднак Дземідзёнак знешне нічым не адрозніваўся ад іншых людзей, а ў паводзінах усё ж быў дзівакаватым. Дзівацтва гэтага чалавека заключалася ў тым, што ён купляў птушак і выпускаў іх на волю. Гэта і выклікала цікавасць да яго з боку гараджан, асабліва малечы.

Як ставяцца да Дземідзёнка гараджане?

Маці героя-апавядальніка дае характарыстыку паводзінам суседа па-старэчы стрымана. На пытанне сына пра гэтага чалавека яна адказвае: «Як хто? Ну, Дземідзёнак і Дземідзёнак. У Дакуліхі жыве». У людзей маральна здаровых асоба Дземідзёнка не выклікала павышаных эмоцый. Жыве чалавек, нічога благога не робіць, ну і няхай жыве. Навошта яму ў душу лезці? Тым больш, што быў ён чалавекам працавітым, а гэта заўсёды цанілася ў народзе. Нават жывучы на кватэры, пенсіянер прыкладваў гаспадарскую руку там, дзе іншы нават і не падумаў бы: «Бывае, дзянёк бегае вакол хаты, корпаецца то ў гародчыку, то двор падчышчае, ды і на вуліцы насупраць Дакуліхінай хаты не тое што ля іншых, — чыста». 3 адметных рыс характару Дземідзёнка можна выдзеліць ветлівасць і неразгаворлівасць, што толькі ўзмацняла яго станоўчую рэпутацыю.

Найбольш прыязна да Дземідзёнка адносілася Дакуліха, у якой ён жыў. Гаспадыня ў сваім кватаранце ўбачыла высакарод-насць і маральную чысціню, таму вельмі тактоўна да яго ставілася. Пазней жанчына нават адмовілася ад грошай за кватараванне і ўсімі магчымымі, сродкамі спрабавала абараніць старога лесніка ад людской надакучлівасці. У фінале твора мы бачым, як шчыра гэтая жанчына спачувае чужому гору: «Ты можаш не заходзіць, — з дакорам зашаптала яна. — Чалавек вунь перажывае. А ўсё праз цябе. I навошта было гаварыць каму? Ён жа гэтымі птушкамі і жыў адно апошні час».

Па-іншаму адносіліся да старога дзеці: яны бегалі за Дземідзёнкам па вуліцы і выкрыквалі яго прозвішча. Характэрна, што Дземідзёнак ніколі не сварыўся на блазнюкоў, бо чалавекам ён быў, відаць, надзвычай добрым. Аднак не ўсе людзі спагадліва і з павагай адносіліся да гэтага дзівака. Хтосьці пускаў плёткі, што птушак Дземідзёнак перапрадае, хоць на іх герой мог патраціць усю пенсію і не пакінуць грошай нават на кавалак хлеба. Другія хціва карысталіся яго жаданнем дапамагчы нявольным птушкам. Амаральнасць такіх гандляроў вельмі дакладна характарызуе дыялог:

У гэты момант з сенцаў выкацілася жанчына і гукнула праз двор:

  • Колькі ён даў табе?


Адказаў ёй танклявы голас з хаты.

  • А божухна! Дык ты ж танна аддаў! — заенчыла кабета.

  • А што яны варты, вераб'і тыя, — спрабаваў нехта давесці.

  • «Варты»! «Варты»! Закаркаў... Што табе, чужых грошай шкада? Не будзь дурнем. Хай лускае на вецер, калі ў яго многа іх!


Жанчына сказала гэтак і захіхікала...

Гэты дыялог прадаўцоў птушак выклікае агіду і абурэнне сквапнасцю і жаданнем абабраць бязмерна добрага і бяскрыўднага чалавека.

Якую трагедыю перажыў Дземідзёнак і як гэта паўплывала на яго характар?

Каб зразумець, адкуль з'явілася такое дзівацтва ў Дземідзёнка, неабходна прасачыць жыццё героя да прыезду ў гарадок, у прыватнасці часоў ваеннага ліхалецця. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны пакінулі глыбокі след у душы Дземідзёнка і сталі прычынай яго замкнёнасці. Толькі аднаму чалавеку стары расказаў пра сямейную трагедыю, якая здарылася ў часы фашысцкай акупацыі. Дземідзёнак быў лесніком і жыў у лесе на беразе ляснога возера, таму ў час вайны да яго часта наведваліся партызаны. Пад апекай старога жыла трохгадовая ўнучка. За доўгія гады адзіноты жыццё з унучкай стала пэўнай кампенсацыяй за адсутнасць у дачкі хоць нейкіх маральных абавязкаў перад бацькам. «Да бацькі яе, відаць, нішто не цягнула, і яна ні разу не надумала прыехаць у родныя мясціны», — гаворыць аўтар пра дачку Дземідзёнка. Толькі ў гады ваеннага ліхалецця жанчына наведалася да бацькі, каб пакінуць яму ўнучку. 3 унучкай стары, відаць, зноў перажыў радасць бацькоўства, і яна для яго стала самым дарагім чалавекам на свеце.

Калі Дземідзёнка забралі немцы, каб даведацца, дзе хаваюцца партызаны, дзяўчынка адна засталася зімой у зачыненай старожцы. На працягу двух тыдняў фашысты катавалі лесніка, аднак ён так і не загаварыў. Стары змог вытрываць любы фізічны боль, але невыноснымі былі перажыванні за маленькую ўнучку. Стары ляснік паўстаў перад вельмі складанай дылемай: ці выдаць партызанаў і быць з унучкай ці маўчаць і паставіць пад пагрозу жыццё дзяўчынкі. Якой дарагой ні была для яго ўнучка, ён не пайшоў на згоду з сумленнем і не выдаў партызанаў. У гэтым Дземідзёнак выяўляецца чалавекам маральна стойкім, які не хоча рабіць зло нікому, бо для яго чужое жыццё і свабода даражэй за асабістыя. Вытрымаўшы фашысцкія катаванні, страту ўнучкі ляснік перанесці не змог. Пасля вяртання з фашысцкіх засценкаў у доме стары не застаў дзяўчынкі, а на падлозе ляжала скалелая сініца. Куды падзелася малая, можна толькі здагадвацца — забралі партызаны ці яшчэ хто, але загінуўшая птушка ўспрымаецца сімвалам пакут нявіннай дзяўчынкі. Унучка лесніка сядзела ў халоднай хаце, як птушка ў клетцы, таму яе пакуты Дземідзёнак бачыў у кожнай нявольнай птушцы. Пасля страты ўнучкі ён вымушаны быў назаўсёды з'ехаць са сваёй хаты. Старожка выклікала ў Дземідзёнка цяжкія ўспаміны пра невядомы лёс унучкі. Душэўныя перажыванні зрабілі старога задуменным, пагружаным у свае ўспаміны, таму ён стаў замкнёным і незразумелым людзям.

Чаму Дземідзёнак купляў птушак і в-пускаў іх на волю?

Боль ад страты ўнучкі быў невыносны, таму птушынае збавенне з няволі Дземідзёнку было сапраўдным бальзамам на душу. У такія хвіліны ён перажываў рэдкія імгненні радасці:

Я загледзеўся на гэтае ціхае хараство прыроды і не заўважыў, як неспадзявана перамяніўся Дземідзёнак. Стары раптам выпрастаўся, памаладзеў, і ўжо ад таго, ранейшага, Дземідзёнка нічога не засталося. Ён з нейкім не па гадах дзіцячым захапленнем пазіраў услед сваім птушкам, якія, трапечучы крыламі, пырхалі з клеткі, і твар яго ўвесь свяціўся.

Нарэшце я ўбачыў чалавека, які перажываў вялікую радасць...

Клопат пра птушак быў хіба не адзінай радасцю жыцця Дземідзёнка. Птушкі сталі для былога лесніка даражэйшыя за грошы і іншыя матэрыяльныя выгоды, таму ён аддаваў усю пенсію за волю птушак. Трымаць у руках птушку для яго было самым вялікім задавальненнем: «Клетку з вераб'ямі... ён ледзь не прыціскаў да грудзей, быццам чалавек баяўся, што вось-вось падыдзе хто-небудзь і не падумае, адбярэ іх у яго».

Дземідзёнак не мог не здагадвацца, што людзі карыстаюцца яго дабрынёй і выманьваюць грошы. Аднак яго гэта задавальняла. Прымаючы правілы гэтай своеасаблівай гульні, ён мог патрымаць у руках птушку, і та для яго было важней за ўсё. Мы бачым тут поўную гармонію чалавека і прыроды. Птушкі, як частка прыроды, з якой ён за доўгія гады зжыўся, сталі гаючымі лекамі для спакутаванай душы старога лесніка. Калі людзі даведаліся пра асабістую трагедыю Дземідзёнка і перасталі прадаваць птушак, то жыццё старога страціла сэнс і не прыносіла задавальнення: «Ён жа гэтымі птушкамі і жыў адно апошні час». Былы ляснік стаў замкнёным, а праз нейкі час і зусім з'ехаў з гарадка.

Для падагульнення аналізу і высвятлення ступені засваення асноўнай ідэі твора настаўнік прапаноўвае вучням паразважаць над радкамі апавядання «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»: «...Я хацеў памагчы чалавеку загаіць рану. I так няўмела ўзяўся за гэта. Лепш бы не брацца зусім. Бо не кожная рана паддаецца лекам. Асабліва калі на душы...». Вучні павінны прыйсці да высновы, што ў адносінах з людзьмі абавязкова павінна быць тактоўнасць і далікатнасць, таму што нават з добрымі намерамі — словам ці справаю — можна пакрыўдзіць чалавека, зрабіць яму балюча. Кожны чалавек — гэта адметны, унікальны духоўны свет, які заслугоўвае ўвагі і павагі.


Што мы можам сказаць пра характар Дземідзёнка па аўтарскім апісанні яго знешняга выгляду?


Як ставяцца да Дземідзёнка гараджане?

Якую трагедыю перажыў Дземідзёнак і як гэта паўплывала на яго характар?


Чаму Дземідзёнак купляў птушак і выпускаў іх на волю?


Дамашняе заданне. Прачытаць раздзел падручніка, прысвечаны аналізу апавядання «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», і сінтэзаваць гэтую інфармацыю з той, якую атрымалі на ўроку. Прачытаць апавядаяне «У ціхім тумане».


«Дзівак з Ганчарнай вуліцы»

1. Любая вайна пакідае глыбокія сляды ў душах людзей, калечыць не толькі фізічна, але і маральна. Найбольш балюча кожны чалавек перажывае страту на вайне блізкіх і родных. Вялікая Айчынная вайна забрала мільёны чалавечых жыццяў, не абмінула ні аднў беларускую сям'ю.Горкую памяць пакінула вайна і ў жыцці героя апавядання «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» старога Дземідзёнка. У часы фашысцкай акупацыі Дземідзёнак быў лесніком і жыў у леснічоўцы з маленькай трохгадовай унучкай, якую пакінула яму дачка ў час адступлення. За доўгія гады адзінокага жыцця стала яму ўзнагародай гэта маленькая дзяўчынка. 3 яе з'яўленнем у хаце стала светла і радасна. Некаторы час у леснічоўцы Дземідзёнка жылі партызаны. Фашысты даведаліся пра гэта і забралі лесніка, каб даведацца, дзе хаваюцца партызаны. Дзяўчынка засталася адна зімой у зачыненай старожцы. На працягу двух тыдняў немцы катавалі Дземідзёнка, але ён не выдаў партызан. Невыносным быў толькі боль ад таго, што ён не ведаў, як і што з яго ўнучкай. Калі б ён выдаў партызанаў, яго б адпусцілі дадому. Але Дземідзёнак не пайшоў на змову з сумленнем, не стаў здраднікам, але не мог не здагадвацца, што можа здарыцца з унучкай у халоднай хаце. Калі ён вярнуўся дадому, то не знайшоў там дзяўчынкі. Толькі на падлозе ляжала замерзлая сінічка. Што стала з дзяўчынкай, дзядуля так і не даведаўся — партызаны забралі ці яшчэ хто. Але мёртвая птушка ўспрымаецца як сімвал пакут нявіннага дзіцяці, сімвал усіх дзетак, якіх апаліла вайна. Невыносны боль ад гэтай цяжкай страты назаўсёды застаўся ў сэрцы Дземідзёнка, зрабіў яго маўклівым, замкнёным, назаўсёды пагружаным у свае ўспаміны.

2. Нічога з таго, што перажыў Дземідзёнак, людзі не ведалі. Са з'яўленнем старога ў гарадку ён прыцягнуў да сябе ўвагу тым, што паводзіў сябе, на думку жыхароў, неяк дзіўна. На першы погляд, чалавек нічым не адрозніваўся ад іншых, але вось рабіў тое, што людзям здавалася дзівацт- вам. За сваю пенсію ён купляў птушак і — выпускаў іх на волю. Гэта было для людзей незразумелым: як гэта так — траціць грошы на птушак? Таму некаторыя выдумалі, што стары перапрадае птушак і на гэтым зарабляе грошы, другія хціва карысталіся яго жаданнем дапамагчы птушкам, што трапілі ў няволю, і спрабавалі на гэтым нажыцца. Дзеці бегалі за Дземідзёнкам і выкрыквалі яго прозвішча. Былі і тыя, хто спагадліва і з павагай адносіліся да старога, цанілі яго за вялікую працавітасць, ветлівасць, стрыманасць, дабрату.

Асабліва паважала яго Дакуліха, гаспадыня, у якой кватараваў Дземідзёнак. Яна нават адмовілася ад грошай за кватэру і карміла яго за свае сродкі, калі ён траціў усю пенсію на птушак.

3. Каб раскрыць вобраз галоўнага героя апавядання, пісьменнік карыстаецца рознымі мастацкімі прыёмамі. Ужо першыя радкі апавядання інтрыгуюць чытача пэўнай недагаворанасцю: «А Дземідзёнак пайшоў ад нас. Яго ўжо няма ў гарадку». Чытач хоча даведацца, хто ж такі Дземідзёнак, куды ён пайшоў і чаму. Чытач чакае нечага незвычайнага, а ўсяго праз некалькі радкоў аўтар пазнаёміў яго са звычайным дзядком: «Ён быў невысокага росту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі, што выбіваліся з-пад саламянага брыля». У партрэтнай характарыстыцы аўтар не выдзяляе нічога незвычайнага, і гэта невыпадкова: героі Чыгрынава — звычайныя і разам з тым незвычайныя людзі. Потым аўтар дасць слова маці апавядальніка, якая падзеліцца з сынам сваімі ўражаннямі ад Дземідзёнка, раскажа, што пра яго думаюць людзі. I нарэшце апавядальнік сам пазнаёміцца з Дземідзёнкам, пачуе ад яго гісторыю, што адбылася з ім у гады вайны. Іменна герой-апавядальнік дае ацэнку многім героям і эпізодам твора. Ён жа зробіць галоўны вывад, які вынікае з гісторыі пра чалавека, які выпускаў на волю птушак.

4. У сваім апавяданні «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» пра звычайнага і разам з тым незвычайнага чалавека аўтар выказвае вельмі важную думку, якую сцвярджала і класічная літаратура XIX—XX стагоддзяў. Кожны чалавек — гэта цэлы свет, адметны і ўнікальны, кожны заслугоўвае ўвагі і павагі. Вобразам галоўнага героя I. Чыгрынаў паказвае, якім павінен быць чалавек, як ён павінен адносіцца да людзей, да ўсяго жывога. У першую чаргу дабрата, павага, міласэрнасць да людзей павінны вызначаць чалавека. I яшчэ адзін важны момант. Апавядальнік расказаў гісторыю Дземідзёнка хлапчукам, якія пастаянна дражнілі старога. Яму вельмі хацелася, каб лю- дзі ведалі пра трагедыю Дземідзёнка і больш не крыўдзілі яго. Але вынік аказаўся зусім не той, якога апавядальнік чакаў. Сапраўды, дзеці больш не данімалі старога чалавека, на базары перасталі прадаваць птушак, якімі, як скажа Дакуліха, «ён толькі і жыў у апошні час». Знікла тое, дзеля чаго гэты чалавек жыў і што хоць крыху лячыла яго душэўную рану. Сумны вывад робіць апавядальнік: «Я хацеў памагчы чалавеку загаіць рану. I так няўмела ўзяўся за гэта. Лепш бы не брацца зусім. Бо не кожная рана паддаецца лекам. Асабліва калі яна на душы...»