СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэма ўрока: “Раслінныя валокны”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Тэма ўрока: “Раслінныя валокны”»

6 клас

Тэма ўрока: “Раслінныя валокны”

Мэта ўрока: Пазнаёміць з агульнымі звесткамі і расказаць пра раслінныя валокны, іх уласцівасці, атрыманне тканін з раслінных валокнаў, асартымент баваўняных і льняных тканін, што выпускаюцца на тэкстыльных прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь; класіфікацыі тканін (па прызначэнні).

Навучыць вызначаць баваўняныя і льняныя тканіны па знешнім выглядзе

Развіваць памяць, мысленне

Выхоўваць адказнасць

Абсталяванне: узоры раслінных валокан, узоры тканін, падручнік, сшытак

Аб’ект працы: вызначэнне баваўняных і льняных тканін

Ход урока

  • Арганізацыйны момант

  • Тлумачэнне новага матэрыяла

Натуральныя раслінныя валокны падзяляюцца на 3 віды:

лубяныя, насенныя, ліставыя.

Кенаф, джут, агава-тэхнічная - культуры, якія даюць трывалае валакно, што выкарыстоўваецца для вытворчасці грубай тканіны(мешкавіны, брэзенту)

Баваўнік (трывалае валакно даўжынёй 20-24 мм, якое ахутвае насенне бавоўніку)-вытворчасць баваўнянага валакна.

Лён –расліна даўжыня якога складае ад 70-125 см, утрымлівае 20-30% льнянога валакна.

Уласцівасці баваўнянага валакна

Колер –белы, крэмавы, бэжавы.

Навобмацак мяккае, цеплаватае, валодае гіграскапічнасцю, тэрмаўстойлівае,трывалае, гарыць жоўтым полымям, пах паленай паперы.

Уласцівасці льнянога валакна

Колер лёну- ад светла-шэрага да цемна-шэрага з бліскучасцю.

Навобмацак шорсткае, халаднаватае, пры кіпячэнні ў мыльна-содавых растворах становіцца святлейшае і мякчэйшае.Больш гіграскапічнае, тэрмаўстойлівае, гарыць жоўтым полымем з утварэннем шэрага попелу.

Атрыманне тканіны з раслінных валокнаў уключае некалькі стадый:

першасная апрацоўка, прадзенне, ткацтва, аздабленне.

Першасная апрацоўка бавоўны: аддзяленне ад бавоўны-сырца насення і ачышчэння ад прымесей; сартаванне валакна.

Першасная апрацоўка лёну:аддзяленне сцёблаў ад насенных каробачак;

вымочванне сцёблаў ільну, атрыманне трасты,сушка;

апрацоўка трасты ад кастрыцы,трапанне, вычэсванне,сартаванне валакна.

Прадзенне.У выніку гэтага працэсу атрымліваюць пражу.

З валокнаў бавоўны выпрацоўваюць батыст, маркізет, швейныя ніткі.

З сярэдневалакністай бавоўны, кароткашорстнага лёну вырабляюць паркаль, бязь, палатно. З кароткавалакністай бавоўны вырабляюць фланель, байку.

Непрыдатныя для прадзільнай вытворчасці валокны ідуць на выраб нятканых ручнікоў.

Ткацтва .На гэтай стадыі атрымліваюць суравізну-нявырабленую, неапрацованную тканіну.

Аздабленне тканіны: наданне стандартнай шырыні, ліквідацыя перакосаў,апрэтаванне(наданне гладкасці),каландраванне(наданне бліскучасці).

  • Практычная работа

Вызначэнне баваўняных і льняных тканін па знешнім выглядзе.

  • Замацаванне матэрыяла

З якіх стадый складаецца працэс атрымання тканіны?

Колькі этапаў уключае працэс аздаблення тканіны?

  • Аналіз работы. Рэфлексія.



















7 клас

Тэма ўрока: “ Валокны жывёльнага паходжання”

Мэта ўрока: Пазнаёміць з агульнымі звесткамі і расказаць пра валокны жывёльнага жывёльнага паходжання, іх уласцівасці, атрыманне тканін з валокна, асартымент шарсцяных і шаўковых тканін, што выпускаюцца на тэкстыльных прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь; класіфікацыі тканін (па прызначэнні).

Навучыць вызначаць шарсцяныя і шаўковыя тканіны па знешнім выглядзе.

Развіваць памяць, мысленне

Выхоўваць адказнасць

Абсталяванне: узоры валокан жывёльнага паходжання, узоры тканін, падручнік

Аб’ект працы: вызначэнне ўласцівасцей шарсцяных і шаўковых тканін

Ход урока

  • Арганізацыйны момант

  • Тлумачэнне новага матэрыяла

Да валокнаў жывельнага паходжання адносяць шэрсць і натуральны шоўк.

Шэрсць-валасяное покрыва розных жывёл: авечак, коз, вярблюдаў.

У вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў ужываецца воўна. Яна бывая аднароднай і неаднароднай.Неаднародная воўна змяшчае валокны ўсіх названых вышэй тыпаў, аднародная- аднаго.Воўна авечак у выглядзе суцэльнага валасянога покрыва, называецца руно. Першасная апрацоўка шэрсці - сартаванне. Пасля шэрсць дэзінфіцыраюць, вытропваюць, высушваюць і ўпакоўваюць у стосы, якія транспарціруюць на шэрсцепрадзільныя фабрыкі. Казіную шэрсць атрымліваюць вычэсваннем, ці стрыжкай. Аднародную шэрсць састрыгаюць з коз ангорскай пароды, яе назва-"махер". Казіны пух выкарыстоўваюць для вырабу арэнбургскіх хустак, шалей. Вярблюжую шэрсць атрымліваюць шляхам вычэсвання, ці падстрыгання. Шэрсць, якую збіраюць у час лінькі складаецца з пуха, называецца тайлака. З грывы робяць тэхнічныя тканіны і прывадныя пасы. Шэрсць з бакоў, гарбоў выкарыстоўваюць для вырабу коўдр, дываноў.

Натуральны шоўк атрымліваюць ад некалькі відаў шаўкапрадаў, вусені якіх выдзяляюць яго ў выглядзе бесперапыннай ніткі і завіваюць яе ў кокан. Найбольш распаўсюджаны тутавы шаўкапрад.

Пярвічная апрацоўка шоўку ўключае ў сябе запарванне коканаў у кіпячонай вадзе, каб размякчыць клейкае рэчыва серыцын. Пасля коканы размочваюць на коканаматальным станку з выкарыстаннем гарачай вады, якая недазваляе серыцыну застыць.Кокавыя ніткі вельмі тонкія, зліпаючыся ў паветры, яны ўтвараюць нітку шоўку-сырцу(5-10 шт.), з якой прадуць пражу.

Уласцівасці валокнаў жывёльнага паходжання

Фізіка-механічныя ўласцівасці

Даўжыня (шоўк-1000м, шэрсть20-450мм)

Моцнасць шоўку залежыць ад колькасці коканавых нітак.

Падаўжэнне . Значная расцяжнасць і пругкасць пры падаўжэнні павялічваюць устойлівасць да зносу шарсцяных тканін. Натуральны шоўк мае добрую пругкасць.

Слізганне з'яўляецца адмоўнай якасцю шаўковых тканін, бо стварае сыпкасць нітак у тканіне.

Фізічныя ўласцівасці:

Гіграскапічнасцьу шарсцяных вышэйшая чым у другіх. Вільготны шоўк добра высыхае.

Уздзеянне вады і пары. Пры тэмпературы 150 градусаў валокны распадаюцца.

Уздзеянне святла і надвор'я

Натуральны шоўк баіцца сонечных промняў.

Уздзеянне кіслот і шчолачаў.

Шчолачы цалкам разбураюць шарсцяное валакно і натуральны шоўк.

Цеплаахоўнасць.Шарсцянныя валокны маюць павышаныя цеплаахоўныя ўласцівасці, шоўк такіх не мае.

Асартымент шарсцяных і шаўковых тканін

Шарсцяныя тканіны маюць прыгожы знешні выгляд, гігіенічныя і цеплаахоўныя якасці, мяккасць і добрую хісткасць.Тканіны з грубай шэрсці саступаюць па якасці тканінам з тонкай шэрсці: яны менш носкія, жорсткія.

Камвольныя тканіны маюць параўнальна гладкую паверхню з ярка выяўленым ткацкім перапляценнем, тоўстыя, пругкія, але крыху шорсткія. У пашыве гэтыя тканіны складаныя, бо маюць павышаную сыпучасць і прасякальнасць іголкай, цяжка паддаюцца вільготна-цеплавой апрацоўцы.

Тонкасуконныя тканіны рыхлыя, мяккія, эластычныя, добра носяцца, маюць прыгожы знешні выгляд.

Грубасуконныя тканіны рыхлыя, менш расцяжныя і эластычныя, менш носкія. Гэтыя тканіны дрэнна падвяргаюцца вільготна-цеплавой апрацоўцы.

Шаўковыя тканіны вылучаюцца прыгожым знешнім выглядам, прыемным бляскам. мяккасцю, пругкасцю, высокай моцнасцю і гігіенічнымі якасцямі. Тканіны з натуральнага шоўку складаныя ў пашыве па прычыне іх расцяжнасці, сыпкасці, неабходнасці вялікай колькасці шыўкоў, ужывання тонкіх нітак. З натуральнага шоўку вырабляюць тканіны блузачныя, сукеначныя, аксаміт, плюш.

4. Фізкультхвілінка

5. Уводны інструктаж

Азнаямленне з ПБП.

6. Практычная работа

"Вызначэнне ўласцівасцей шарсцяных і шаўковых тканін"

Разгледзяць узоры і ўстанавіць від тканіны па знешнім выглядзе

Сціснуць кожны ўзор паасобку рукой і ўстанавіць мяккасць. шорсткаць, пругкасць.

Устанавіць, якія ўзоры расцягваюцца менш.

Аддзяліць ад кожнага ўзору па некалькі нітак і даследаваць таўшчыні, звітасці, мяккасці, пушыстасці, бляску, моцнасці.

Запоўніць табліцу.

7.Замацаванне новага матэрыяла

Якая моцнасць шарсцяных і шаўковых валокнаў?

Раскажыце пра асартымент камвольных, тонкасуконных і грубасуконных тканін?

Аналіз работы.

Рэфлексія.































9 клас

Тэма ўрока: "Сучасныя тэкстыльныя матэрыялы"

Мэта ўрока: Пазнаёміць вучняў з агульнымі звесткамі пра віды нятканых. сучасных, аздобных, пракладачных, дублёначных, падшывачных матэрыялаў, трыкатажнае палатно, яго віды ўласцівасці і выкарыстанне пры стварэнні швейных вырабаў.

Навучыць улічваць уласцівасці тканін і трыкатажнага палатна пры стварэнні вырабаў.

Спрыяць фарміраванню уменняў і навыкаў.

Развіваць памяць, мысленне.

Выхоўваць адказнасць.

Абсталяванне: узоры тканін, падручнік, сшытак

Аб'ект працы:вывучэнне ўласцівасцей трыкатажнага палатна

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2.Тлумачэнне новага матэрыяла

Асартымент тканін, якія выпускае тэкстыльная прамысловасць, пастаянна змяняецца ў сувязі са з'яўленнем новых відаў пражы, аздобы і мастацка-каларытнага афармлення тэкстыльных матэрыялаў.Значна змяніўся валакністы састаў пражы. З'яўляюцца новыя віды пражы з палепшанымі гігіенічнымі і фізіка-механічнымі ўласцівасцямі.Уводзяцца новыя цікавыя віды аздаблення: выкарыстанне аптычных фарбавальнікаў, розныя віды ціскання, імітацыі аплікацыіі і лат, двухслаёвыя тканіны з драпіроўкай верхняй полкі.Папулярнае дэкараванне тканін машыннай вышыўкай, стразамі, паеткамі, бісерам,пацеркамі.

Нятканымі называюцца полкі, атрыманыя з валакністага палатна, слаёў нітак, каркасных матэрыялаў па механічнай, фізіка-хімічнай або камбінаванай тэхналогіі.

Этапы

Фармаванне валаакністага палатна- выконваюць з валокнаў рознага паходжання-натуральных і хімічных.Валокны падбіраюць, разрыхляюць, змешваюць, ачышчаюць. У якасці каркаса выкарыстоўваюць не вельмі шчыльную тканіну, трыкатажныя палотны, сінтэтычныя сеткі, плёначныя матэрыялы, якія могуць спалучацца з валакністым палатном.

Змацаванне робяць спосабамі- вязальна-прашыўным, іголкапрабіўным, клеявым, камбінаваным.

Вязальна- прашыўны спосаб заключаецца ў правязванні ніткамі(пражай) валакністага палатна (палотнапрашыўны), насцілу(ніткапрашыўны), тканіны(тканінапрашыўны). палотнапрашыўныя характарызуюцца значнай таўшчынёй, рыхлай структурай; ніткапрашыўныя- больш тонкія і моцныя; тканінапрашыўныя -моцныя палотны тыпу, махровых, плюшавых, штучнага меху.

Іголкапрабіўны спосаб выкарыстоўваецца для змацавання валакністых палотнаў і палотнаў з разрэджанай асновай.

Клеявы спосаб заключаецца ў склейванні валокнаў і нітак з дапамогай палімерных рэчываў, якія маюць больш нізкую тэмпературу плаўлення, чым валокны ў палатне. Пры тэрмаапрацоўцы яны склейваюць аснову нятканага палатна.

Апрацоўка нятканых матэрыялаў.

Баваўняныя палотны адварваюць і адбельваюць. Паўшарсцяныя звальваюць або варсуюць.

Асартымент і ўласцівасці нятканых ммтэрыялаў класіфіцыруецца па розных прыметах:

па спосабе вытворчасці - палотнапрашыўны, ніткапрашыўны, тканінапрашыўны, іголкапрашыўны, клеявы, камбінаваны;

па валакністым саставе- баваўняныя, паўшарсцяныя, ільняныя;

па прызначэнні- тэхнічныя(брэзентавыя, ізаляцыйныя, абівачныя, абцірачныя),уцяпляльныя, бытавыя(вацін, матэрыялы для пашыву адзення, пасцельнай бялізны, гардзіны).

Нятканыя матэрыялы замяняюць тканіны дзякуючы шэрагу каштоўных уласцівасцяў: мяккасці,высокай порыстасці, добрай паветрапранікальнасці, гіграскапічнасці, дастатковай трываласці, але гэтыя матэрыялы камечацца і расцягваюцца, пасля мыцця мяняюцца памеры, утвараецца пілінг. З нятканых матэрыялаў вырабляюць: сурвэткі, ручнікі, пялёнкі, перавязачныя матэрыялы, хірургічныя халаты, курткі, матэрыялы для кампрэсаў.

Пракладачныя матэрыялы бываюць клеявымі і неклеявымі.

Неклеявыя ( каленкор, баваўняныя, ільняныя) выкарыстоўваюцца для стварэння і захавання аб’ёмнай формы касцюмаў, паліто ў плечавым поясе.Гэтыя матэрыялы павінны быць лёгкімі, пругкімі; калянымі, з добрай здольнасцю формаўтварэння.

Клеявыя матэрыялы маюць спецыяльнае пакрыцце, якое пад уздзеяннем вільготна-цеплавой апрацоўкі расплаўляецца і злучае пракладку з тканінай.Клеявыя пракладачныя матэрыялы выпускаюць на тканінавай (міткаль, бязь, мадапалам),трыкатажнай( трыкатажныя палотны) і нятканай (флізелін,пракламін, клеявая павуцінка)асновах. Матэрыялы на тканінавай аснове прымяняюць для надання калянасці каўнерыкам, манжэтам у мужчынскіх сарочках,сукенках, жакетах.

Флізілін –сумесь натуральных (бавоўна) і хімічных(віскоза, капрон), прымяняецца ў якасці пракладкі пры пашыве плашчоў. Тэрмаклеявая павуцінка -тонкі празрысты матэрыял з хаатычна размешчанымі сінтэтычнымі валокнамі(капрон, лаўсан), што зліпаюцца ў час фармавання палатна. Яны выкарыстоўваюцца для дубліравання нізу вырабу.

Падкладачныя матэрыялы вырабляюць саржавым, сацінавым, атласным, дробна-, буйнаўзорыстым і жакардавым перапляценнямі.

Аздобныя матэрыялы разнастайныя па прызначэнні, знешнім выглядзе, спосабе вытворчасці, валакністым саставе, перапляценні. Па прызначэнні аздобныя матэрыялы падзяляюцца на прыкладныя (стужкі, тасьма); дэкаратыўна-прыкладныя(стужкі, тасьма, шнуры -для дэкаратыўнага акантоўвання вонкавых краёў швейных вырабаў); дэкаратыўныя (стужкі,эмблемы, тасьма, шнуры, карункі - для ўпрыгожвання адзення). Стужкі - тканыя, вязаныя палоскі рознай шырыні з капронавых комплексных нітак, лаўсанавай і нітронавай пражы(карсажная, стужка для штаноў, кіперная).

Дэкаратыўна- прыкладнога прызначэння стужкі (акантовачная, для шлеяк).

Дэкаратыўнага прызначэння (аздобная, атласная, аксамітная, капронавая, ажурная).

Тасьма бывае вязаная і плеценая( кант, хвалепадобная, касая бейка).

Шнуры бываюць плеценыя, вязаныя, вітыя.

Карункамі называюць празрыстыя сеткавыя ўзорныя вырабы з нітак, якія зроблены ручным або машынным спосабам, выкананы ў форме прошвы, матыву, каўняра, карункавага палатна.

Гіпюр атрымліваюць, вышываючы баваўнянай пражай па баваўнянай тканіне.

Цюль-адбеленае, сеткаватае палатно з ячэйкамі шасціграннай формы. Цюль –нейлон выкарыстоўваюць для вырабу балетных пачак.

Шыцце - палоска тонкай тканіны з адтулінамі, што ўключаны ў вышыўку, якая выканана на спецыяльных машынах. Выпускаецца ў выглядзе краю і прошвы.

Трыкатажныя палотны.

Трыкатаж складаецца з петляў, якія пераплятаюцца паміж сабой ў папярочным і прадольным напрамках. Від перапляцення вызначаецца формай, памерамі, размяшчэннем петляў і сувязямі паміж імі.

Пяцельны рад – петлі, размешчаныя гарызантальна.

Пяцельны слупок – петлі, размешчаныя вертыкальна адна над адной.

Пяцельны шаг – адрэзак паміж дзвюма суседнімі петлямі ўздоўж пяцельнага рада.

Вышыня пяцельнага рада – адрэзак паміж дзвюмя суседнімі петлямі ўздоўж пяцельнага слупка.

У залежнасці ад таго, як утвараюцца петлі, трыкатажнае палатно можа быць папярочнавязаным і асновавязаным. Адрозніваюць петлі адкрытыя і закрытыя. Існуюць 2 спосабы петляўтварэння: трыкатажны і вязальны.

Галоўныя перапляценні складаюцца з аднолькавых петляў.

Яны могуць быць папярочнавязальнымі (гладзь, ласцік, вываратны трыкатаж) і асновавязальнымі (ланцужок, трыко, атлас).

Вытворныя перапляценні ўтвараюцца камбінаваннем 2-3 і больш перапляценняў.Адрозніваюць вытворныя папярочнавязаныя (вытворчая гладзь, інтэрлок) і вытворныя асновавязальныя(сукно, шармэ, атлас-сукно) перапляценні.

Перапляценні з малюнкамі ўтвараюцца на базе галоўных і вытворных (змяняецца будова базавых перапляценняў, іх камбінацый, увядзеннем дадатковых нітак, пропускам петляў). Такія перапляценні атрымліваюцца з рознымі эфектамі на добрым баку: палосы, клеткі, эфект плісэ, ажурнае перапляценне, шматкаляровымі малюнкамі, жакардавае, рэльефнае, плюшавае.

Уласцівасці трыкатажных палотнаў

Трыкатажныя палотны добрапранікальныя, яны не камечацца, добра драпіруюцца, але расцягваюцца, закручваюцца, распускаюцца.

Асартымент трыкатажу ўключае: світэры, джэмперы, камізэлькі, жакеты, сукенкі, жаночыя касцюмы, дзіцячыя вырабы, панчошна-шкарпэтачныя, галаўныя ўборы,спартыўныя касцюмы.

Па спосабу аздобы трыкатажныя вырабы падзяляюцца на суравыя, адбеленыя, гладкафарбаваныя, стракатавязаныя, з дукаванымі малюнкамі, начосаныя, падваленыя, ціснёныя, з аздобай пад замшу і са спецыяльнымі апрацоўкамі.

4. Фізкультхвілінка.

5. Уводны інструктаж

Азнаямленне з ПБП.

6.Практычная работа “ Вывучэнне ўласцівасцей трыкатажнага палатна”.

Разглядзець узоры трыкатажных палотнаў.

Вызначыць валакністы састаў трыкатажныхпалотнаў.

Назваць спосабы аздобы.

Вызначыць шчыльнасць трыкатажнага палатна, разлічыўшы колькасць петляў, радкоў у 1 см палатна.

Вызначыць стан закручвання трыкатажнага палатна.

Зрабіць запісы ў сшытак.

7. Замацаванне новага матэрыяла.

Што называюць нятканымі тэкстыльнымі матэрыяламі?

Для чаго неабходны падкладачныя матэрыялы?

Якія тэкстыльныя матэрыялы адносяць да аздобных?

Ахарактарызуйце трыкатажнае перапляценне.

8. Аналіз работы.

9.Рэфлексія.