Тэма. Віды аздабляльных швоў. Выкананне ўзораў аздабляльных швоў.
Мэта: стварыць ўмовы для набыцця навыкаў вышывання аздабляльных швоў.
Задачы:
- пазнаёміць навучэнцаў з гісторыяй і асаблівасцямі беларускай нацыянальнай вышыўкі; з разнавіднасцямі аздабляльных швоў;
- фарміраваць у навучэнцаў уменні і навыкі па выкананню аздабляльных швоў;
- развіваць пазнавальны інтарэс і самастойнасць у працы, творчыя, здольнасці; камунікатыўныя ўменні ў працэсе выканання розных відаў дзейнасці;
- выхоўваць працаздольнасць, самастойнасць у працы, эстэтычны густ, культуру паводзін і зносін, далучэнне да культурных нацыянальных каштоўнасцей і традыцый.
Тып урока: камбінаваны
Колькасць гадзін: 1
Абсталяванне ўрока: гатовыя вырабы, узоры швоў, інструкцыйныя карты, прыстасаванні для вышывання.
Ход урока
I. Арганізацыйны этап
Урок бадзёра пачынаем,
А я вам поспехаў жадаю.
Будзем дружна працаваць,
Будзем веды набываць.
На дошцы запіс: “Чым больш навукі, тым разумнейшыя рукі” (Аналіз выказвання вучнямі прыказкі.)
II. Актуалізацыя ведаў
Работа ў группе. Воблака слоў. Скласці пазл. Вызначыць тэму ўрока і задачы.
Тэма ўрока “Віды аздабляльных швоў. Выкананне ўзораў аздабляльных швоў”.
Цяпер паспрабуем паставіць задачы, якія вам давядзецца вырашаць на ўроку. Звярніце ўвагу на экран. Я прапаную спіс задач, але яны не закончаныя. Вам неабходна прадоўжыць іх:
• даведацца пра гісторыю …. (беларускай нацыянальнай вышыўкі);
• фарміраваць уменні і навыкі …( па выкананню аздабляльных швоў);
• развіваць свае … (творчыя, здольнасці; пазнавальны інтарэс і самастойнасць у працы, камунікатыўныя ўменні ў працэсе выканання розных відаў дзейнасці);
• выхоўваць… (працаздольнасць, самастойнасць у працы, эстэтычны густ, культуру паводзін і зносін, далучэнне да культурных нацыянальных каштоўнасцей і традыцый.)
III. Матывацыйны этап
Вышыўка – адзін са старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта адзін з найбольш распаўсюджанных відаў рукадзелля. Вышыўка карыстаецца заслужаным прызначэннем і папулярнасцю. Пры яе дапамозе можна зрабіць хату ўтульнай, аформіць памяшканне, пано, упрыгожыць сурвэткі, абрусы, ручнікі, канапавыя падушкі, сувеніры ў падарунак. Для выканання вышыўкі існуюць разнастайныя аздабляльныя швы. Аздабляльныя швы складаюцца з асобных шыўкоў, якія паўтараюцца ў пэўным парадку, утвараючы той або іншы узор. Да іх адносяцца: шво “уперад іголку”, “за іголку”, сцяблінкавае, тамбурнае, “козлік”, “васьмёрка”, пецельнае і інш.
IV. Засваенне новых ведаў
Я падрыхтавала для вас спецыяльныя карты назіранняў. У іх змешчаны тэарэтычны матэрыял, але прапушчаны асноўныя паняцці. Слухаючы мяне і сваіх аднакланікаў уважліва, вы зможаце іх дапісаць. Пасля вы гэтыя лісты ўклеіце ў сшытак.
Карта назіранняў
Вышыўка – адзін са старажытных відаў ____________________________.
Для выканання вышыўкі існуюць разнастайныя _______________________________ швы.
Узор, які складаецца з элементаў, якія паўтараюцца, называецца ______________.
Лічылася, што магічную сілу абрадаваму касцюму надае ________________
колер вышывак.
Вышыванымі ўзорамі ўпрыгожвалі ____________________________ .
Найбольш распаўсюджаныя і прыдатныя амаль што для любога віда вышыўкі ніткі __________________ .
Прыстасаванне ў выглядзе дзвюх круглых рамак, якое засцерагае вышыты ўзор ад сцягвання – ______________.
Шво, якое нагадвае пункцір, пры якім шыўкі і памеры паміж імі аднолькавыя – ________________________ .
Шво, якое нагадвае ланцужок, петлі якога выходзяць адна з-пад другой – ______________________ шво.
Спосаб перавода ўзора на тканіну – ____________________.
Звесткі з гісторыі беларускай нацыянальнай вышыўкі
Сёння на ўроку мы з вамі зазірнем ў мінулае, дакранёмся да народнага мастацтва. Вы ўжо ведаеце, што вышыўка – адзін са старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта адзін з найбольш распаўсюджанных відаў рукадзелля. Гэта наша спадчына, аснова для развіцця сучаснай культуры, і мы павінны яе ведаць і захоўваць.
У нас дзяўчынка падрыхтавала паведамленне на тэму “Беларуская нацыянальная вышыўка”
Беларуская нацыянальная вышыўка
Нацыянальная вышыўка была звязана са старажытнымі традыцыямі, звычаямі і абрадамі беларускага народа. З пакалення ў пакаленне перадаваліся практычныя ўменні і традыцыі рамяства. Вышыўкай упрыгожвалі адзенне, ручнікі, абрусы. Асабліва вытанчана і багата ўпрыгожвалася святочнае адзенне, якое вымалі з куфра толькі на ўрачыстыя падзеі. Менавіта таму да нашых дзён захаваліся выдатныя прыклады майстэрства традыцыйнай вышыўкі.
Выканаўцамі вышыўкі былі ў асноўным незамужнія дзяўчаты, якія павінны былі загадзя прыгатаваць сабе пасаг для вяселля, аздобіўшы яго вышыўкай. Вучыць дзяўчынку рамёствам пачыналі з пяцігадовага ўзросту. Ад маці дачцэ перадаваліся не толькі навыкі майстэрства, але і самі вышываныя прадметы. Найбольш распаўсюджаныя тэхнікі народнай вышыўкі: набор, крыжык, гладзь і іншыя дэкаратыўныя швы. Для накладной вышыўкі (аплікацыі) ужываліся шнур, тасьма, стужкі, кавалкі каляровых тканін, скура і інш.
Аднак для нашых продкаў вышыўка з’яўлялася не проста ўпрыгожваннем. Кожны элемент узора, іх спалучэнне, колерная гармонія, размешчаныя на вырабах, мелі пэўнае значэнне.
Адметная асаблівасць традыцыйнай беларускай вышыўкі – геаметрычны арнамент, які складаўся з ромбаў, крыжыкаў, зорак, трозвугольнікаў, прамых і хвалістых ліній, якія паўтараліся. Арнаментныя ўзоры ўключаюць раслінныя матывы, а таксама выявы птушак. У кожным рэгіёне Беларусі былі індывідуальныя адметныя ўзоры і арнаменты, кожны з якіх напоўнены прыгажосцю і майстэрствам.
Аздабленне адзення чырвоным арнаментам выконвала не толькі эстэтычную функцыю, але і сведчыла пра статус і паходжанне чалавека. Людзі верылі, што багата аздобленае ўзорамі адзенне абараняе іх ад няшчасцяў, злых духаў, адхіляе бяду. Лічылася. што магічную сілу абрадаваму касцюму надае чырвоны колер вышывак. Ён сімвалізаваў агонь, які дае чалавеку жыццё. Потым для вышыўкі пачалі выкарыстоўваць чорны, сіні, а пазней зялёны і блакітны колеры. Чорны колер сімвалізуе зямлю. Зялёны – колер прыроды, колер росту, развіцця, дабрабыту, міру. Ну, а белы – гэта колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці.
Адзенне з ільну, ды яшчэ з нацыянальным арнаментам, валодае асаблівай энергетыкай. Нядзіўна, што зараз у Беларусі адчуваецца павышаны попыт на вышыванкі. Яны прадаюцца ў розных крамах — з ручной вышыўкай ці машыннай, аднак ніводная рэч не бывае такой жаданай, як тая, што створана ўласнымі рукамі.
Традыцыйная вышыўка, як від рамёстваў, не страціла сваю актуальнасць, жыве і развіваецца ў Беларусі і ў нашыя дні, у тым ліку дзякуючы майстрам на нашых фабрыках. Гэта Бабруйская, Слонимская, Мазырская, Гомельская фабрыкі мастацкіх вырабаў. Вышытыя вырабы мы можам набыць у каталогу ў раздзеле Тэкстыльhttps://www.fhi.by/be/textile/
Прафесійна займаюцца вышыўкай вышывальшчыцы. Яны выконваюць працу ў адпаведнасці з эскізамі мастакоў і мадэльераў. Як вы думаеце, якіямі якасцямі павінны мець вышывальшчыцы? (цярпенне, уважлівасць, акуратнасць, мастацкі густ, уменне маляваць.)
Ручная вышыўка і цяпер у свеце высокіх тэхналогій і машыннай працы не страціла актуальнасць і папулярнасць. Рэчы, аздобленыя вышытым арнаментам: падушкі, ручнікі, набываюць незвычайна і арыгінальнасць. Вышытыя крыжыкам карціны цэняцца вышэй напісаных маслам на палатне. Таму, калі асвоіць асноўныя прыёмы вышыўкі гладдзю і крыжыкам, можна без асаблівых затрат ствараць выдатныя вырабы.
Музыкальная Фізкультмінутка
Для выканання вышыўкі неабходны інструменты, матэрыялы і прыстасаванні для работы. Давайце іх назавём, разгадаўшы рэбусы.
Інструменты, матэрыялы і прыстасаванні для работы
Пяльцы, Іголка, Тканіна, Ніткі, Капірка, Нажніцы, Напарстак.
Пяльцы. Прыстасаванне ў выглядзе дзвюх круглых або прамавугольных рамак. Засцерагаюць вышыты ўзор ад сцягвання.
Іголка Таўшчыня і даўжыня іх залежыць ад таўшчыні ніткі, тканіны і прыёмаў вышывання.
Тканіна. Яна можа быць баваўнянай, ільняной, шаўковай або шарсцяной.
Ніткі. Іх выбіраюць у адпаведнасці з таўшчынёй тканіны, характарам малюнка і тэхнікай выканання вышыўкі. Яны могуць быць баваўняныя, шарсцяныя, сінтэтычныя, шаўковыя. Найбольш распаўсюджаныя і прыдатныя амаль што для любога віда вышыўкі ніткі – мулінэ, ірыс. Для работы вызначаюць даўжыню ніткі (не больш за 80 см).
Капірка. Выкарыстоўваюць для пераводу ўзору, малюнка на тканіну.
Нажніцы. Інструмент, які выкарыстоўваецца для абразання нітак.
Напарстак. Рукадзельніцы выкарыстоўваюць яго для аховы пальцаў ад уколаў іголкі ці пратыкання іголкі.
Ніткаўцягвальнік. Прыстасаванне для ўцягвання ніткі ў вушка іголкі.
Маленькія нажніцы-перакусы (сніперы) – для падразання нітак.
Кравецкія шпількі – для змацавання дэталяў вырабу і іншых работ.
Ігольніца – для захоўвання іголак і шпілек.
Віды аздабляльных швоў
Для выканання вышыўкі існуюць разнастайныя аздабляльныя швы. Усе яны атрымліваюцца з шэрагу шыўкоў, якія выконваюццапа малюнку або па падліку нітак тканіны. У залежнасці ад знаходжання і выканання шыўкоў, швы маюць розныя назвы.
Шво “Уперад іголку” выконваецца справа налева па намаляваным контуры. Шыўкі могуць быць розных памераў, але іх даўжыня павінна быць не больш за 1 см.
Шво “Назад іголку” выконваюць справа налева, праколваючы тканіну іголкай за рабочай ніткай, працягваючы яе пад тканінай на два шыўкі ўперад, вяртаюцца і робяць новы шывок. Вышываюць без пяльцаў.
Шво “Шнурок”. Спачатку па прамой лініі ці па контуры выконваюць шво “Уперад іголку”. Адлегласць паміж шыўкамі павінна быць меншая, чым даўжыня шыўка, у 2 разы. Пасля гэтага іголку з ніткай (звычайна іншага колеру) прасоўваюць пад кожны шывок зверху ўніз, не праколваючы тканіну.
“Сцяблістае шво” складаецца з аднолькавых касых шыўкоў, шчыльна прылягаючых адзін да аднаго. Работу выконваюць злева направа без пяльцаў. Кожны новы шывок пачынаецца з сярэдзіны папярэдняга. Усе шыўкі павінны быць аднолькавыя, а нацяг ніткі – раўнамерны. Рабочая нітка павінна заўсёды знаходзіцца з аднаго боку.
“Тамбурнае шво” (або “ланцужок”) выконваюць на пяльцах. Шво складаецца з петляў, якія выходзяць адна з-пад адной. Іголку з зыходнай кропкі перамяшчаюць пад тканінай па лініі малюнка на велічыню шыўка, рабочая нітка ў выглядзе пятлі застаецца пад іголкай. Наступныя шыўкі робяць, уколваючы іголку ў папярэднюю пятлю.
“Пяцельнае шво” выконваюць без пялькаў. Шыўкі робяць злева направа. Тканіну праколваюць іголкай зверху ўніз так, каб пятля рабочай ніткі заставалася пад іголкай. Можна чаргаваць вышыню шыўкоў і іх нахіл.
Вызначэнне месца размяшчэння малюнка на тканіне.
Калі вышыўка размяшчаецца ў вуглу сурвэткі. Знайдзіце сярэдзіну вугла.
Калі вышыўка размяшчаецца ў цэнтры сурвэткі. Знайдзіце сярэдзіну. Складзіце тканіну спачатку па аснове, а затым - па ўтку.
Перавод узора на тканіну
Выбраны ўзор спачатку пераводзяць на кальку, а потым на тканіну.
З дапамогай капіравальнай паперы. На тканіну кладуць капірку (фарбуючым бокам да тканіны), па версе капіркі – паперу з малюнкам і абвесці контур узору.
Спосабы замацавання ніткі на тканіне без вузла.
Нітка адзінарная. З добрага боку па контурнай лініі малюнка прашываюць тканіну шыўком памерам 1-3 мм і выцягваюць нітку, пакінуўшы невялікі “хвосцік” (шывок утварыўся на вываратным баку тканіны). Першы шывок замацоўваюць другім, паклаўшы яго поперак першага. Нітку туга зацягваюць і адразаюць “хвосцік”.
Нітка падвойная. Нітку складваюць напалову і ўцягваюць пятлёй у вушка іголкі. На добрым баку робяць шывок памерам 1-3 мм, працягваюць нітку, пакінуўшы невялікую пяцельку, іголкай уваходзяць у “хвосцік” і туга зацягваюць нітку.
Пасля заканчэння вышывання нітку замацоўваюць некалькімі шыўкамі “за іголку”. Рэшткі ніткі хаваюць пад вышытае поле з добрага або вываратнага боку.
V. Этап першаснай праверкі вучэбнага матэрыялу
Дзяўчынкі запаўняюць карты назіранняў, чытаюць тое, што атрымалася.
Карта назіранняў
1. Вышыўка – адзін са старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
2. Для выканання вышыўкі існуюць разнастайныя аздабляльныя швы.
3. Узор, які складаецца з элементаў, якія паўтараюцца, называецца арнамент.
4. Лічылася, што магічную сілу абрадаваму касцюму надае чырвоны колер вышывак.
5. Вышыванымі ўзорамі ўпрыгожвалі рукавы, плечавыя ўстаўкі, каўнер, манішку.
6. Найбольш распаўсюджаныя і прыдатныя амаль што для любога віда вышыўкі ніткі – мулінэ.
7. Прыстасаванне ў выглядзе дзвюх круглых рамак, якое засцерагае вышыты ўзор ад сцягвання – пяльцы.
8. Шво, якое нагадвае пункцір, пры якім шыўкі і памеры паміж імі аднолькавыя – шво “Уперад іголку”.
9. Шво, якое нагадвае ланцужок, петлі якога выходзяць адна з-пад другой – тамбурнае шво.
10. Спосаб перавода ўзора на тканіну – капіраванне.
Фізкультмінутка
Знайсці і скласці пасловіцу з частак і даць тлумачэнне:
Рамяство піць і есці не просіць, а само корміць. (Тлумачэнне: Любое рамяство прыносіць чалавеку дастатак, дабрабыт. Напрыклад, агарод пасадзіў – гародніна вырасла. Работу зрабіў, грошы атрымаў – ежу купіў. Навучышся вышываць прыгожа – твой зарабатак).
VI. Самастойная работа вучняў
Каб працаваць было спадручна, а праца не стамляла, неабходна правільна арганізаваць сваё рабочае месца. (Дзяўчынкі звяртаюць увагу на арганізацыю свайго рабочага месца.)
Звярніце ўвагу, як патрэбна сядзець у час вышывання.
Пры рабоце абавязкова выконваюць спецыяльныя патрабаванні і правілы бяспечнай работы з іголкай і нажніцамі. (Вучні паўтараюць правілы бяспечных паводзін пры рабоце з іголкай, нажніцамі.)
Правілы бяспечных паводзін пры выкананні ручных работ
Я буду гаварыць пачатак правіла, а вы прадаўжаць.
Пры рабоце з іголкамі:
Не карыстацца іржавымі і пагнутымі шпількамі …(іголкамі).
Захоўваць іголкі толькі ў … (ігольніцы).
Нельга браць іголкі … (ў рот).
Нельга прышпільваць іголкі … (да адзення).
Не карыстацца … (іржавай іголкай).
Пры рабоце з нажніцамі:
Нажніцы трэба класці … (самкнутымі лёзамі ад сябе).
Перадаваць нажніцы … (кольцамі ўперад, самкнутымі лёзамі).
Выбіраць даўжыню ручных шыўкоў у строчцы ў залежнасці ад віду тканіны і прызначэння вырабу.
Практычная работа “Выкананне ўзораў аздабляльных швоў”
Мэта: навучыцца выконваць узоры аздабляльных швоў.
Парадак выканання работы:
Выберыце ўзор.
Вызначце месца размяшчэння шва.
Пры неабходнасці перавядзіце ўзор на тканіну.
Уцягніце нітку ў іголку.
Замацуйце нітку на тканіне.
Выканайце ўзор аздабляльнага шва.
Замацуйце нітку ў канцы работы.
Праверце сябе: нітка добра замацавана на тканіне; шыўкі аднолькавай даўжыні; нітка добра і раўнамерна нацягнута; вышыўка на добрым і вываратным баках акуратная.
(Настаўнік звяртае ўвагу на захаванне бяспечных прыёмаў працы, паслядоўнасць выканання практычнай работы, аказвае дапамогу, вядзе кантроль за рацыянальным выкарыстаннем вучэбнага часу.)
VII. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.
Настаўнік аналізуе якасць выкананай работы, звяртае ўвагу на тыповыя памылкі.
IX. Рэфлексія “Кубік Бума”.
Я навучылася …
Я даведалася пра …
Мне запомнілася …
У мяне адтрымалася …
Мне было цікава …
Я паспрабую …