Праверачная работа па аповесці К. Чорнага “Насцечка”
1 варыянт
1. Чым вылучаўся Серж сярод іншых дзяцей?
а) Сваімі паводзінамі і знешнім выглядам;
б) Хлопчык меў шмат сяброў;
в) Серж любіў вучыцца.
2. Аўтар малюе партрэт Сержа…
а) з сімпатыяй;
б) з абыякавасцю;
в) з сорамам за яго паводзіны.
3. Што паслужыла прычынай таго, што Серж зазнаўся перад дзецьмі?
а) Бацька не ўдзяляў дастатковай ўвагі выхаванню сына;
б) Маці распэсціла сына, яна патурала яму ва ўсім;
в) Ён, сапраўды, быў лепшы за ўсіх.
4. Якое нечаканае адкрыццё для сябе зрабіў Серж пасля размовы з бацькам?
а) У маладосці бацька змагаўся з бандытамі;
б) Дзяўчынка, якая выратавала Сержавага бацьку ад бандытаў, - яго маці;
в) Што той самы Закрэўскі – дзед Насці.
5. Колькі гадоў было Сержу?
а) Гадоў чатырнаццаць;
б) Гадоў трынаццаць;
в) Гадоў дванаццаць.
6. Хто займаўся выхаваннем Сержа?
а) Толькі бацька;
б) Бабуля з дзядулем;
в) Толькі маці.
7. Ці быў Мішка сапраўдным сябрам Сержу?
а) Да, яны былі лепшымі сябрамі;
б) Не, яны ўвогуле не былі знаёмы;
в) Не, сапраўдныя сябры так сябе не паводзяць.
8. Пазнай па апісанні: “Адзеты ён быў не тое што лепш за тых дзяўчынак, з якімі бесперапынна зачэпліваўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней.”
а) Мішка;
б) Серж;
в) Стары Закрэўскі.
9. Дзеля чаго Сержу спатрэбілася ведаць, дзе жыве стары чалавек?
а) Каб дапамагчы яму;
б) Каб адпомсціць;
в) Каб ведаць, дзе жыве Насцечка.
10. Вызначце ідэю твора.
а) Дружба мацнее з гадамі;
б) Гераічнае мінулае старэйшага пакалення;
в) Неабходнасць для чалавека сяброўства ва ўсякім ўзросце, дружба паміж людзьмі розных пакаленняў.
Праверачная работа па аповесці К. Чорнага “Насцечка”
2 варыянт
1. Аўтар малюе партрэт Насцечкі…
а) з сімпатыяй;
б) з абыякавасцю;
в) з сорамам за яе паводзіны.
2. Хто меў прывычку часта гаварыць: “Ой, дзевачкі!”?
а) Серж;
б) Насцечка;
в) Раечка.
3. На якім уроку адбыўся першы канфлікт паміж Насцечкай і Сержам?
а) На ўроку матэматыцы;
б) На ўроку рускай мовы;
в) На ўроку гісторыі.
4. Дзе быў бацька Насцечкі?
а) Жыў у іншым горадзе;
б) У яе не было бацькі, ён памёр;
в) Бацькі Насцечкі разам вучыліся ў інстытуце ў іншым горадзе.
5. Як часам называў сваю ўнучку стары Закрэўскі?
а) Зайка;
б) Жэўжык;
в) Матыль.
6. У час рашэння арыфметычнага прыклада як сябе паводзіць Насцечка?
а) Дзяўчынка спыняе работу над рашэннем;
б) Цярпліва даводзіць справу да канца;
в) Насцю апаноўвае пачуццё гонару за тое, што яна рашыла заданне.
7. Жывучы з дзедам у горадзе, чаго не хапае Насцечцы?
а) Дружбы з Сержам;
б) Клопату матулі;
в) Матэрыяльная забяспечанасці.
8. Пазнай па апісанні: “…была бойкая і рухавая, белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом.”
а) Настаўніца;
б) маці Сержа;
в) Насцечка.
9. Колькі гадоў было Насцечцы?
а) Ёй ішоў трынаццаты год;
б) Ёй ішоў чатырнаццаты год;
в) Ёй ішоў дванаццаты год.
10. Вызначце ідэю твора.
а) Гераічнае мінулае старэйшага пакалення;
б) Неабходнасць для чалавека сяброўства ва ўсякім ўзросце, дружба паміж людзьмі розных пакаленняў;
в) Дружба мацнее з гадамі.