СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэст па тэме "Назоўнік"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Тэст па тэме "Назоўнік"»

Н А З О Ў Н І К


Варыянт 1


1.Выберыце правільны працяг адказу. Назоўнік – гэта…

а) самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне прадмета і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?

б) самастойная часціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытанні хто? што?

в) самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні хто? што?

2.Падкрэсліце назоўнікі.

Лес, лясны, ляснік, боль, балець, ходзіць, шэры, дом, шкло, песня, спяваць, зялёны.


3.Выберыце правільнае азначэнне.

а) Агульныя назоўнікі– гэта назвы неаднародных прадметаў, з’яў, паняццяў.

б) Агульныя назоўнікі– гэта імёны і прозвішчы людзей, клічкі жывёл, назвы гарадоў, вёсак, рэк, фабрык, часопісаў і інш.

в) Агульныя назоўнікі – гэта назвы аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў.


4.Адзначце агульныя назоўнікі:

а) кніга; б) смех; в) Іван; г) Мінск;

д) брат; е) народ; ж) Беларусь; з) часопіс.


5.Выберыце правільнае азначэнне. Адушаўлёныя назоўнікі…

а) абазначаюць людзей, звяроў, птушак, а таксама жывых істот і адказваюць на пытанне хто?

б) абазначаюць людзей, звяроў, птушак, а таксама жывых і нежывых істот і адказваюць на пытанне хто? што?

в) абазначаюць з’явы прыроды, расліны, розныя прылады, пачуцці, а таксама іншыя нежывыя прадметы і адказваюць на пытанне што?


6. Адзначце адушаўлёныя назоўнікі:

а) тапелец; б) валет; в) лічынка; г) мінчане;

д) Вася; е) народ; ж) альбом; з) рой.


7.Выберыце правільнае азначэнне. Канкрэтныя назоўнікі – гэта…

а) назвы разумовых паняццяў, фізічных і псіхічных адчуванняў, якасцей, уласцівасцей, стану, дзеянняў;

б) назвы прадметаў і жывых істот, якія існуюць у рэальнасці, з’яў прыроды, грамадскіх падзей, дзеянняў, часавых паняццяў.


8. Адзначце канкрэтныя назоўнікі:

а) смех; б) чалавек; в) боль; г) мінчане;

д) шчасце; е) сцежка; ж) альбом; з) голад.

9. Адзначце зборныя назоўнікі:

а) народ; б) вучнёўства; в) жыта; г) аспірын;

д) вучань; е) снег; ж) атрад; з) серабро.


10. Адзначце назоўнікі мужчынскага роду:

а) народ; б) сабака; в) мазоль; г) шчасце;

д) боль; е) ноч; ж) забіяка; з) гусь.

Н А З О Ў Н І К


Варыянт 2


1.Выберыце правільны працяг адказу. Назоўнік – гэта…

а) самастойная часціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытанні хто? што?

б) самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?

в) самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні хто? што?


2.Падкрэсліце назоўнікі.

Вада, вадзянік, водны, вадзіць, чалавек, шэры, дом, бачыць, ганарыцца, смех, блакітны, сонца.


3.Выберыце правільнае азначэнне.

а) Уласныя назоўнікі– гэта назвы неаднародных прадметаў, з’яў, паняццяў.

б) Уласныя назоўнікі– гэта імёны і прозвішчы людзей, клічкі жывёл, назвы гарадоў, вёсак, рэк, фабрык, часопісаў і інш.

в) Уласныя назоўнікі– гэта назвы аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў.


4. Адзначце уласныя назоўнікі:

а) кніга; б) смех; в) Іван; г) Мінск;

д) брат; е) народ; ж) Беларусь; з) часопіс.


5.Выберыце правільнае азначэнне. Неадушаўлёныя назоўнікі…

а) абазначаюць людзей, звяроў, птушак, а таксама жывых істот і адказваюць на пытанне хто?

б) абазначаюць людзей, звяроў, птушак, а таксама жывых і нежывых істот і адказваюць на пытанне хто? што?

в) абазначаюць з’явы прыроды, расліны, розныя прылады, пачуцці, а таксама іншыя нежывыя прадметы і адказваюць на пытанне што?


6. Адзначце неадушаўлёныя назоўнікі:

а) тапелец; б) валет; в) лічынка; г) мінчане;

д) Вася; е) народ; ж) альбом; з) рой.


7.Выберыце правільнае азначэнне. Абстрактныя назоўнікі – гэта…

а) назвы разумовых паняццяў, фізічных і псіхічных адчуванняў, якасцей, уласцівасцей, стану, дзеянняў;

б) назвы прадметаў і жывых істот, якія існуюць у рэальнасці, з’яў прыроды, грамадскіх падзей, дзеянняў, часавых паняццяў.


8. Адзначце абстрактныя назоўнікі:

а) смех; б) чалавек; в) боль; г) мінчане;

д) шчасце; е) сцежка; ж) альбом; з) голад.


9. Адзначце рэчыўныя назоўнікі:

а) народ; б) вучнёўства; в) жыта; г) аспірын;

д) вучань; е) снег; ж) атрад; з) серабро.


10. Адзначце назоўнікі жаночага роду:

а) народ; б) сабака; в) мазоль; г) шчасце;

д) боль; е) ноч; ж) забіяка; з) гусь.