СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэставая работа "Просты сказ"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме "Просты сказ".

Просмотр содержимого документа
«Тэставая работа "Просты сказ"»

ТЭСТ па тэме “Просты сказ”

ВАРЫЯНТ 1


  1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:

Сказ – гэта…

А) сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш самастойных слоў, аб’яднаных граматычна і сэнсава;

Б) асноўная сінтаксічная адзінка, якая служыць сродкам фарміравання, выражэння і паведамлення думкі;

В) асноўная намінатыўная адзінка.


2. Адзначце тыя прыклады, якія з’яўляюцца сказамі:

А) настала лета;

Б) на галінках дрэў;

В) грыміць трактар;

Г) кніга прачытана;

Д) полымя пажару.


3. Адзначце неразвітыя простыя сказы:

А) Вечарэе.

Б) Кружыцца снег.

В) Паблекла ад Месяца Вялікая Мядзведзіца.

Г) Аж да раніцы прастаяў Мірон на двары.


4. Адзначце пытальныя сказы:

А) Колькі сонца над роднай зямлёю //

Б) Дзень добры, маці //

В) Не пазналі //

Г) Хто там песню жніўную пяе //

Д) Як хораша ў гэты час выглядае прырода //


5. Адзначце пабуджальныя сказы:

А) Жаўранкі спяваюць.

Б) Давайце паслухаем музычную перадачу.

В) Жанчына паставіла кубак з малаком.

Г) Схадзіў бы ты на агарод.

Д) Да ад’езду ўнука заставалася два дні.



6. Адзначце двухсастаўныя сказы:

А) Чыста стала ў лесе.

Б) Дзяўчына таропка гнала да рэчкі сваё крыклівае птаства.

В) Апошнія дні жніўня.

Г) Быць дажджу.


7. Адзначце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова:

Лена ўспамінала бурлівае жыццё ў школе.

А) дзейнікам;

Б) дапаўненнем;

В) азначэннем;

Г) акалічнасцю.


8. Адзначце сказы з адваротным парадкам слоў:

А) Ноч марудна цягнецца.

Б) Шуміць зямля калоссем залатым.

В) Скрозь фіранкі прабівалася сонечнае святло.

Г) Дзень вельмі сонечны.


9. Адзначце простыя няпоўныя сказы:

А) Над галавой сіняе неба.

Б) На паляне дубок, на дубочку лісток.

В) У Аляксея радасна было на душы.

Г) Вакол хаты прыгожая агароджа.


10. Адзначце простыя сказы:

А) Твар гарэў дыханне сцінала.

Б) Стары так кіпеў што Яўхім не стаў спрачацца.

В) Сляпы ад злосці ехаў Глушак мястэчкам.

Г) Спіць стаміўшыся вецер ля імшарнай крыніцы.


ТАБЛІЦА АДКАЗАЎ

№ задання

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

адказ















ТЭСТ СКАЗ

ВАРЫЯНТ 2


  1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:

А) Сказ – асноўная намінатыўная адзінка;

Б) Сказ – асноўная сінтаксічная адзінка, якая служыць сродкам фарміравання, выражэння і паведамлення думкі;

В) Сказ – сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш самастойных слоў, аб’яднаных граматычна і сэнсава.


2. Адзначце тыя прыклады, якія з’яўляюцца сказамі:

А)наведаць бібліятэку;

Б) восень дажджлівая;

В) вясновымі днямі;

Г) мокрая ад расы;

Д) работа закончана.


3. Адзначце неразвітыя простыя сказы:

А) Перастрэлка пачала сціхаць.

Б) Набліжаецца навальніца.

В) Падмарозіла.

Г) На сваім вяку Аніс вырасціў нямала лесу.


4. Адзначце пытальныя сказы:

А) Слава рупным рукам чалавека //

Б) Адкуль жа сам будзеце //

В) Колькі эмоцый можа выклікаць любое падарожжа на раку //

Г) Чаму вы сумная бываеце такая //

Д) Аленка дастала сшытак са сваімі малюнкамі //


5. Адзначце пабуджальныя сказы:

А) Давайце паслухаем музычную перадачу.

Б) Садзіце лясы ва ўсе гадавіны, прыгоды, часы!

В) Схадзіў бы ты на агарод.

Г) Колькі ў парку дзіцячым шчаслівых усмеўак!

Д) Квітней ты, беларуская зямля!


6. Адзначце двухсастаўныя сказы:

А) Рабочыя на заводзе вырабляюць новыя машыны.

Б) У калгасе ўбіраюць багаты ўраджай.

В) Са мною вітаюцца заўсёды ветліва.

Г) У школу шэфы прывезлі такарныя станкі.


7. Адзначце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова:

Неўзабаве дзядзька Антось даў каманду адпачыць.

А) азначэннем;

Б) выказнікам;

В) акалічнасцю;

Г) дзейнікам;

Д) дапаўненнем.


8. Адзначце сказы з адваротным парадкам слоў:

А) Над лесам дзікія гусі праляцелі нізка.

Б) Цёплая восень прыйшла ў сады і паркі.

В) Валодзька зайшоў у хату, сеў за стол, задумаўся.

Г) Пачыналася раніца марудна, запознена.


9. Адзначце простыя няпоўныя сказы:

А) Раны гояцца часа а дружбаю гора.

Б) Рыхтуй улетку сані а зімою калёсы.

В) Толя любіў вудзіць рыбу а Міхась збіраць ягады.

Г) Аднойчы мы пайшлі збіраць яловыя шышкі.


10. Адзначце простыя сказы:

А) Панура гудзела асенняя ноч і вецер халодны ляцеў над Бярозай.

Б) Дарог у свеце вельмі многа а ты між іх сваю знайдзі.

В) Распрогшы коней і прывязаўшы іх між слівак і вішань Хомчык зайшоў уу хату.

Г) У шыбы забарабанілі кроплі дажджу і зліваючыся паплылі ўніз ручайкамі.


ТАБЛІЦА АДКАЗАЎ

№ задання

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

адказ















СКАЗ

ВАРЫЯНТ 1

ТАБЛІЦА АДКАЗАЎ

№ задання

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

адказ

б

а,в,г

а,б

в,г

б,г

б

г

б,в

б,г

в,г


ВАРЫЯНТ 2

ТАБЛІЦА АДКАЗАЎ

№ задання

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

адказ

б

б,д

а,б,в

б,г

а,б,в,д

а,г

а

г

а,в

в,г