Самастойная работа “Прыметнік” (6 клас)
І варыянт
1. Выпішыце прыметнікі:
1) беленькі; 2) белы; 3) бель; 4) бяліць; 5) бялюткі.
2. Выпішыце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі:
1) вузкі калідор; 2) летні дзень; 3) нарачанскі край; 4) пясчаная дарога; 5) сестрына хата.
3. Выпішыце словазлучэнні, у якіх прыметнікі маюць якаснае значэнне:
1) вішнёвы садок; 2) вішнёвыя вочы; 3) сонечная ўсмешка; 4) сонечны прамень.
4. Выпішыце формы найвышэйшай ступені параўнання:
1) больш яркі; 2) лепшы; 3) найменш зручны; 4) найпрыгажэйшы; 5) самы меншы.
5. Знайдзіце і выпішыце ў кожным радзе чацвёрты “лішні” прыметнік:
1) белы, блакітны, вясёлы, ружовы; 2) высокі, малы, нізкі, палахлівы; 3) добры, залаты, ветлівы, справядлівы.
6. Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце і запішыце прыметнікі:
1) (ластаўка) гняздо -
2) (бабуля) хваляванні -
3) (Міхась) прыгоды -
4) (мама) характар -
5) (цётка) парада -
7. Запішыце правільны варыянт напісання суфіксаў прыметнікаў:
1) кіргі(зс/с)кі; 2) ліпе(нь/н)скі; 3) сакаві(кс/ц)кі; 4) слаўгара(дс/ц)кі; 5) латы(шс/с)кі.
8. Запішыце словы, устаўляючы Н або НН:
1) вогне…ы; 2) палымя…ы; 3) племя…ы; 4) сярэбра…ы; 5) тума…ы.
9. Запішыце складаныя прыметнікі, напісаўшы іх разам або праз злучок:
1) горка…салёны; 2) Паўднёва…Афрыканскі; 3) светла…блакітны; 4) ціха…плынны; 5) шахматна…шашачны.
10. Запішыце словазлучэнні з НЕ (НЯ) разам або асобна:
1) далёка (не, ня)ветлівы; 2) (не, ня)высокі ўраджай; 3) (не, ня)пахісны змагар; 4) (не, ня)лёгкая дарога; 5) сонечны, але (не, ня)яркі дзень
Самастойная работа “Прыметнік” (6 клас)
ІІ варыянт
1. Выпішыце прыметнікі:
1) блакітны; 2) крык; 3) крыклівы; 4) сінець; 5) сіні.
2. Выпішыце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:
1) гарачы дзень; 2) жоўты лісток; 3) залаты пярсцёнак; 4) ластаўчына гняздо; 5) салодкі мёд.
3. Выпішыце словазлучэнні, у якіх прыметнікі не з’яўляюцца прыналежнымі:
1) курыны грэбень; 2) курыны почырк; 3) лісіная шуба; 4) лісіная нара.
4. Выпішыце формы вышэйшай ступені параўнання:
1) багацейшы; 2) даражэйшы; 3) наймацнейшы; 4) прасцейшы; 5) самы важны.
5. Знайдзіце і выпішыце ў кожным радзе чацвёрты “лішні” прыметнік:
1) горкі, кіслы, малы, салодкі; 2) адважны, адчайны, лысы, смелы; 3) бабровы, вераб’іны, воўчы, пшанічны.
6. Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце і запішыце прыметнікі:
1) (брат) касцюм -
2) (Зося) кніга -
3) (дзед) паліто -
4) (Міколка) партфель -
5) (сарока) пяро -
7. Запішыце правільны варыянт напісання суфіксаў прыметнікаў:
1) восе(нь/н)скі; 2) рыб(кс/ц)кі; 3) тавары(шс/с)кі; 4) уша(чс/ц)кі; 5) таджы(кс/ц)кі.
8. Запішыце словы, устаўляючы Н або НН:
1) алавя…ы; 2) даўжэ…ы; 3) каме…ы; 4) салаўі…ы; 5) страмя…ы.
9. Запішыце складаныя прыметнікі, напісаўшы іх разам або праз злучок:
1) беларуска…ўкраінскі; 2) Буда…Кашалёўскі; 3) Нава…полацкі; 4) права…бярэжны; 5) паўднёва…заходні.
10. Запішыце словазлучэнні з НЕ (НЯ) разам або асобна:
1) зусім (не, ня)далёкая дарога; 2) (не, ня)абсяжны прастор; 3) (не, ня)лёгкая, а складаная задача; 4) (не, ня)чуваны поспех; 5) (не, ня)сцерпная гарачыня