Цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Караткевіча
Цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Караткевіча
Факт 1. Любімая кніга – “Тры мушкецёры” А.Дзюма
Каля ложка пісьменніка на часопісным століку заўсёды ляжала кніга Аляксандра Дзюма “Тры мушкецёры”. Перш чым пачынаць стварэнне новага твора, Уладзімір Караткевіч перачытваў любімы твор і натхняўся на новыя ідэі.
Факт 2. У сваіх творах не выкарыстоўваў слоў, запазычаных з татарскай мовы
Калі Караткевічу прыходзілася перакладаць свае творы на рускую мову, то ён заўсёды папярэджваў перакладчыкаў, каб пазбягалі татарскіх запазычанняў. Матываваў проста: не для таго беларусы пазбеглі мангола-татарскага іга, каб потым сваю мову іх словамі засмечваць.
Факт 3. Захапляўся мультфільмамі
Караткевіч заўсёды праглядаў праграму тэлеперадач на тыдзень і выдзяляў чырвоным стрыжнем усе мультфільмы. Глядзеў іх з вялікім захапленнем, і калі родныя не папярэджвалі яго пра сеанс, то вельмі крыўдзіўся.
Факт 4. Любіў плаваць
Уладзімір часта ездзіў з сябрамі адпачываць на мора. Ён настолькі любіў ваду, што мог у ёй сядзець гадзінамі бязвылазна і заплываць вельмі далёка. Сябры ўшчувалі, што так рабіць нельга, што яны турбуюцца, калі плывец прападае з гарызонту. Але пісьменнік на гэта адказваў, што ён ужо дарослы і нікому не абавязаны падпарадкоўвацца.
Просмотр содержимого документа
«Цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Караткевіча»