СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме.»

Зацвярджаю

Настаўнік___________Міхута М.А.

Дата правядзення: 26.01.2021

Тэма: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. 49 урок.

Мэты: фарміраваць паняцце “цвёрдыя і мяккія зычныя гукі”, вучыць адрозніваць парныя зычныя гукі, знаходзіць цвёрдыя і мяккія зычныя гукі ў вымаўленых ці пачутых словах; фарміраваць уменне абазначаць мяккасць і цвёрдасць зычных гукаў на пісьме; практыкаваць у вызначэнні паслядоўнасці гукаў у слове; выхоўваць дабразычлівыя адносіны да суседзяў.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Цёплае сонейка вочы адкрыла.

Дарослым і дзецям цяпло падарыла.

Давайце ж не будзем мы ўсе сумаваць:

Прыйшоў час адкрыццяў – пара працаваць!

2. Праверка дамашняга задання.

- Якія літары вы падкрэслілі?

- Што гэтыя літары абазначаюць?

- Якая ў вас атрымалася адгадка?

3. Хвілінка чыстапісання.

не нё ня ні ню нь

снежань мёд лук

- Сярод слоў знайдзіце “лішнян” і растлумачце свій выбар. (Лішняе слова – лук, бо ў яго ўсе гукі цвёрдыя.)

4. Моўная размінка.

- Зараз я буду называць словы з цвёрдымі зычнымі гукамі. Вам патрэбна змяніць слова так, каб цвёрды зычны гук стаў мяккім. Кожны па чарзе называе слова, хто не ведае, як яго змяніць, прапускае свій ход.

Словы для гульні: вугал – вугаль, рыс – рысь, мала – мяла, лук – люк, саджу – сяджу, быў – біў, мыла – Міла, маска – міска, стол – столь, сані – сені, парог – пірог, бары – бяры, лаза – Ліза, баліць – бяліць, выў – віў, нос – нёс.

5. Работа па тэме ўрока.

- Што вы зрабілі, для таго каб змяніць словы? Якія літары вы выкарыстоўвалі? Чаму менавіта гэтыя літары? (Дзеці адзначаюць, што літары е,ё,ю,я,і,ь абазначаюць мяккасць папярэдняга зычнага гука на пісьме, а літары а,о,у,э,ы паказваюць на цвёрдасць папярэдняга зычнага гука)

- Малайцы! Сёння на ўроку мы працягваем вывучэнне тэмы “Цвёрдыя і мяккія зычныя. Іх абазначэнне на пісьме”.

Работа па падручніку.

Практыкаванне 8, с.7.

- Прачытайце сказы. Устаўце у сказы словы ў дужках. Якімі гукамі адрозніваюцца словы ў дужках?

- Ці сустракалася вам калі-небудзь кветка лотаць? Дзе вы яе сустракалі?

Лотаць – гэта шматгадовая травяністая расліна, якая расце на балотах, берагах сажалак і вадаёмах.

- Спішыце сказы. Падкрэсліце літары, якімі адрозніваюцца словы ў дужках.

Фізкультхвілінка.

Слоўнікавая работа.

- Нам з вамі прапануюць новае слоўнікавае слова – сусед. Запішыце яго сябе ў сшытак, пастаўце націск. (слова запісваю на дошцы)

- Зараз пад дыктоўку запішам прыказку. (Адзін навучэнец на дошцы)

Добры сусед раднейшы за роднага брата.

Практыкаванне 9, с.8

- Прачытайце верш. Што значыць слова нарасхват? Выпішыце выдзеленыя словы. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккасць зычных. Звярніце ўвагу на слоўнікавае слова.

Практыкаванне 10, с.8.

- Прачытайце сказы. Дапоўніце іх патрэбнымі словамі. Запішыце апошні сказ. У выдзеленых словах назавіце мяккія зычныя гукі.

Практыкаванне 11, с.8.

- Прачынайце прымаўку. Калі так гавораць? Растлумачце. Назавіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам.

- Назавіце зычныя гукі ў гэтых словах. Яны мяккія ці цвёрдыя?

Практыкаванне 12, с.8.

- Прачытайце скарагаворку. Навучыцеся правільна вымаўляць яе. Назавіце пары слоў, якія адрозніваюцца адным гукам.

- Запішыце пары слоў пад дыктоўку .

6. Дамашняе заданне.

Практыкаванне 13, с.9.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!