Мэта: фарміраваць цікавасць і павагу да беларускай мовы;
Задачы:
1) развіваць інтэлектуальныя здольнасці,
2)выхоўваць уменне ўзаемадзейнічаць у працэсе пазнавальнай дзейнасці;
3)садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў вучняў, творчага мыслення, пазнавальнага інтарэсу вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу.
Ход мерапрыемства
Вядучыі чытае верш М. Пазнякова "Беларусь".
Усяму вядомы свету
Наш руплівы край здавён.
Тут на сонечных палетках
Спеюць бульба, жыта, лён...
Тут Дняпро бяжыць прывольна,
Сож, Бярэзіна, Дзвіна,
Прыпяць, Шчара, Свіслач, Неман,
Вілля, Піна, Буг, Дзісна...
Тут крыштальныя азёры —
Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.
Полацк — наш найпершы горад,
Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір...
Тут сыны ляцяць у космас,
Песні матчыны пяюць...
Гэты край наш найдзівосны
Беларуссю ўсе завуць.
Вядучы: Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, — гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы. Родная мова — душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.
Вядучы:"Родная мова, матчына мова " — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. Гэтымі днямі ў нашай школе ладзіцца тыдзень беларускай мовы і літаратуры.І вось сёння мы праводзім інтэрактыўны турнірпаміж вучнямі 3-4 класаў ”Знаўца беларускай мовы”
(Прадстаўленне журы, 3 каманд.)
- Пажадаем удзельнікам поспехаў. Няхай пераможа мудрэйшы!
1. Конкурс "Адгадай загадкі."
1.Ідуць з хаты - вельмі рады,
а калі вяртаюцца
слязамі абліваюцца. (Вёдры)
2.Ляжыць, не ходзіць,
А сама ўсіх водзіць. (Сцежка)
3.Еду, еду - ні дарогі, ні следу. (Лодка)
4.Скручана, звязана, на кол насажана, а на вуліцы скача. (Мятла)
5.Маленькі, сухенькі, а ўсіх адзяе. (Лён)
6.У агні не гарыць і ў вадзе не тоне. (Лёд)
2. Конкурс "Кот у мяшку".
- Адгадайце, што ў мяшку?
1.Маленькі, кругленькі, а за хвост не падымеш. (Клубок)
2.Кінь аб камень не разаб'ецца, кінь на ваду - расплывецца.(Папера)
3.Ног няма, а хаджу.
Няма рота, а скажу:
Калі спаць, калі ўстаць,
Калі працу пачынаць.(Гадзіннік)
3. Конкурс "Перакладчыкі"
1.Силач, кувшин, художник,
2. Кукла, ветка, улыбка
3. Лицо, кукушка, тряпка
4. Конкурс "Назаві адным словам"
Даць агульную назву прапанаваным словам. За правільны адказ — 1 бал.
Пчала, жук, чмель (насякомыя).
Званочак, рамонак, васілёк (кветкі).
Верабей, ластаўка, сарока (птушкі).
Сукенка, спадніца, футра (адзенне).
Заяц, воўк, мядзведзь (звяры).
Чаравікі, боты, туфлі (абутак).
5 Конкурс "Складзі прыказку"
Кожная каманда атрымлівае канверт са словамі. За 2 хвіліны трэба скласці прыказку, прачытаць яе і растлумачыць сэнс. За поўны адказ — 2 балы.
Пры сонейку цёпла, а пры мамцы добра.
Родная зямля мякчэйшая за чужую пярыну.
Найсмачнейшы хлеб ад сваей працы.
Заданні для балельшчыкаў
Адгадаць загадкі.
3 гушчару зялёнага,
Дзе мошкі і цень,
На скалы ўзабраўся
Прыгожы... (алень).
У ваду нырае смела,
Хатку ён будуе умела.
Пад вадой І на вадзе
Будаўніцтва ён вядзе.(Бабёр)
Даць агульную назву.
Сакавік, студзень, кастрычнік (назвы месяцаў).
Панядзелак, аўторак, серада (дні тыдня).
Лета, восень, зіма (поры года).
Ліпа, дуб, клён (дрэвы).
Агурок, фасоля, морква (агародніна).
Яблык, груша, сліва (садавіна).
Стол, шафа, ложак (мэбля).
Журы падводзіць вынікі праведзеных конкурсаў.
Фізкультмінутка
6. Конкурс "Наадварот"
Падабраць словы з супрацьлеглым значэннем. За кожны правільны адказ — 1 бал.
Ранак, зіма, высока.
Мяккі, часта, шырокі.
Чысты, ідзе, цяжка.
7. Конкурс "Скорагаворкі"
Кожная каманда атрымлівае канверт са скорагаворкай. Вучні вызначаюць прадстаўніка ад каманды, які будзе прагаворваць скорагаворку ўслых. Улічваецца хуткасць, выразнасць, дакладнасць. На падрыхтоўку адводзіцца 2 хвіліны.
За адказ без памылак — 5 балаў, пры нязначнай недакладнасці — 4 балы, калі прачытаў з памылкамі — 3 балы, збіўся — 2 балы, шмат памылак і недакладнасцей — 0 балаў.
Белы бусел баіў байку беламу зайку.
Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.
Мілая мама мыла мылам малую Мілу.
8. Конкурс "Школьны дыктант"
На аркушы паперы каманды запісваюць адказы, перадаюць журы. За кожны правільна запісаны адказ — 1 бал.
"Люстэрка" вучня (дзённік).
Прылада для пісьма (ручка).
Кніжка, дзе можна пісаць вучню (сшытак).
Мэбля ў класе для вучняў (парта).
Школьная сумка (партфель).
Чалавек, які дае веды дзецям (настаўнік).
Задданне для балельшчыкаў
Выправіць памылкі.
"Малако дае карова", —
Напісаў на кошцы Вова. (Дошцы)
Закрычаў Рыгорка:
3 неба упала горка!" (Зорка)
Назбіралася народу.
Дзіва, поўны вулей лёду. (Мёду)
Весела звініць збанок,
Кліча: "Дзеці, на ўрок". (Званок)
Не праедзем,дружа,
На да розе ружа. (Лужа)
Кажа Славік Светцы:
"Цесна тыгру ў кветцы". (Клетцы)
9. Конкурс "Наборшчыкі"
3 прапанаваных літар скласці як мага больш слоў, запісаць на ліст паперы, перадаць журы. На падрыхтоўку адводзіцца 2 хвіліны. Каманда, у якой запісана большая колькасць слоў, атрымлівае 3 балы, астатнія — 2 балы. Дадатковы бал прысуджаецца той камандзе, якая складзе самае доўгае слова.
А, К, Т, Ы, Г, А, Р, М, А (граматыка)
Хвілінка-весялінка для балельшчыкаў
У школе
"Якую вы ведаеце драпежную птушку?" — запытала дзяцей настаўніца. Руку падняла Каця: "Камар! Бо ён смокча чалавечую кроў".
Апетыт
Захварэла наша Рыта,
I не стала апетыту.
Выпраўляе мяне мама:
— Ты схадзі, сынок, у краму
I купі для хворай Рыты
Кілаграмчык апетыту.
10. Конкурс "Метаграмы"
У зыходным слове замяніць адну літару, каб атрымалася іншае слова. За правільны адказ — 2 балы.
3 "м" расту я на градзе.
3 "р" я поўзаю ў вадзе. (Мак — рак)
Калі на "д" — паверхі маю.
Калі на "л" — дзяўбу, ламаю. (Дом — лом)
3 "е" дружу з будаўнікамі.
3 "а" купляй у хлебнай краме. (Бетон — батон)
Белы ўзімку, шэры летам —
Вось табе мае прыкметы:
"3" на "с" змяніць патрэбна,
Каб прадуктам быць мне
хлебным.(Зайка — сайка)
У лесе з "б" мяне шукаеш
I з прыемнасцю зразаеш.
Калі "б" на "п" заменіш —
Сцеражыся: захварэеш! (Грыб — грып)
Я маю сцены і куты,
Усё жыццё служу табе.
Мне "о" на "ы" заменіш ты —
Тады шукай мяне ў трубе. (Дом —дым)
Стралу сталёвую узняў ажно да неба.
А разам з "э" - для фільмаў ён патрэбны. (Кран — экран)
Бачыць ты прывык мяне цякучай,
"Н" устаў — і стану я балючай. (Рака — ранка)
Да ўзвышша зычную дадай —
Машыну ў "стойла" заганяй. (Гара — гараж)
11. Конкурс "Дамашняе заданне"
Прачытаць на памяць верш пра Беларусь або беларускую мову, які падрыхтавалі дома. Улічваецца выразнасць, артыстызм, дакладнае веданне зместу. За добры адказ каманда атрымлівае 2 балы.
Журы падводзіць вынікі конкурcaў. Пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі і прызамі.