СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Упісаныя і апісаныя трохвугольнікі

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта: Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Упісаныя і апісаныя трохвугольнікі”, выявіць недахопы; праверыць якасць ведаў; уменне вучняў прымяняць веды на практыцы, выхоўваць акуратнасць, самадысцыпліну.

 

Ход урока

Сёння мы з вамі правядзем урок у форме гульні. Асноўныя этапы гульні:

  1. Рэгістратура
  2. Даўрачэбны кабінет
  3. Прыём ва ўрача
  4. Лячэнне

 

Мэта гульні: выявіць хворых; паставіць правільны дыягназ і вылечыць хворых.

Просмотр содержимого документа
«Упісаныя і апісаныя трохвугольнікі»

Тэма ўрока:

Упісаныя і апісаныя трохвугольнікі”


Урок “Паліклініка” па тэме “Упісаныя і апісаныя трохвугольнікі”


Мэта: Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Упісаныя і апісаныя трохвугольнікі”, выявіць недахопы; праверыць якасць ведаў; уменне вучняў прымяняць веды на практыцы, выхоўваць акуратнасць, самадысцыпліну.


Ход урока

Сёння мы з вамі правядзем урок у форме гульні. Асноўныя этапы гульні:

  1. Рэгістратура

  2. Даўрачэбны кабінет

  3. Прыём ва ўрача

  4. Лячэнне


Мэта гульні: выявіць хворых; паставіць правільны дыягназ і вылечыць хворых.


  1. Рэгістратура

Кожны з Вас павінен атрымаць талон на прыём да ўрача. Каб атрымаць гэты талон, Вам неабходна адказаць на пытанні:

  • Які трохвугольнік называецца ўпісаным у акружнасць?

(Трохвугольнік называецца ўпісаным у акружнасць, калі ўсе яго вяршыні ляжаць на гэтай акружнасці)

  • Які трохвугольнік называецца апісаным каля акружнасці?

(Трохвугольнік называецца апісаным каля акружнасці, калі ўсе яго староны датыкаюцца да гэтай акружнасці)

  • Якая акружнасць называецца апісанай каля трохвугольніка?

  • (Акружнасць называецца апісанай каля трохвугольніка, калі ўсе вяршыні трохвугольніка ляжаць на гэтай акружнасці)

  • Якая акружнасць называецца ўпісанай у трохвугольнік?

  • (Акружнасць называецца ўпісанай у трохвугольнік, калі яна датыкаецца да ўсіх старон трохвугольніка)

  • Дзе знаходзіцца цэнтр акружнасці, упісанай у трохвугольнік?

(Цэнтр акружнасці, упісанай у трохвугольнік, знаходзіцца ў пункце перасячэння яго бісектрыс)

  • Дзе знаходзіцца цэнтр акружнасці, апісанай каля трохвугольніка?

(Цэнтр акружнасці, апісанай каля трохвугольніка, знаходзіцца ў пункце перасячэння яго пасярэдзінных перпендыкуляраў)

  • А калі трохвугольнік правільны, дзе знаходзіцца цэнтр апісанай і ўпісанай акружнасці?

(Цэнтры акружнасцей, знаходзяцца ў цэнтры цяжару трохвугольнікаў)

  • А ў раўнабедраным трохвугольніку?

(У раўнабедраным трохвугольніку цэнтр апісанай акружнасці знаходзіцца ў пункце перасячэння яго пасярэдзінных перпендыкуляраў, а ўпісанай – знаходзіцца ў пункце перасячэння яго бісектрыс)


  1. Даўрачэбны кабінет


а) Табліца


№ п/п

Прозвішча і імя

Рэгіст-ратура

Даўра-чэбны кант-роль

Прыём ва ўрача

Дыяг-наз

Вынік

Тэст

Праца на ўроку

1

Баран Ганна







2

Кавалеўскі Генадзь







3

Капшуль Дар’я







4

Тамковіч Алена







5

Тумчонак Кацярына








б) Лічым вусна

Задача 1:




Дадзена:

∆ ABC – прамавугольны трохвугольнік,

a = 4, b = 3, c = 5.



Знайсці:

r




Рашэнне.

Для прамавугольнага трохвугольніка, радыус упісанай акружнасці знаходзіцца па формуле: , дзе паўперыметр, які разлічваецца па формуле . Адсюль атрымаем, што .

Знойдзем .

Адказ: .

Задача 2:



Дадзена:

cм,



Знайсці:

R



Рашэнне.

см

см

см

Адказ: см


Задача 3:



Дадзена:

∆ ABC – трохвугольнік,

AB = 6 см, AC = 4 см,

BC = 8 см, r = 2 см



Знайсці:

S



Рашэнне.

Адказ: см2.

Задача 4:



Дадзена:

∆ ABC – трохвугольнік,

AB = 2 см,



Знайсці:

R і r




Рашэнне.

Адказ: ,


  1. Прыём ва ўрача


Кожны з Вас атрымае картку з задачамі, якія Вам неабходна рашыць для таго, каб урач змог паставіць Вам дыягназ і выпісаць назначэнне.

1

Знайсці перыметр прамавугольнага трохвугольніка, упісанага ў акружнасць з цэнтрам О і радыусам R = 13 см, калі адзін з яго катэтаў 10 см.

2

Знайсці радыус акружнасці, упісанай у трохвугольнік са старонамі 20 см, 24 см і 20 см.

3

У трохвугольнік ABC упісана акружнасць, якая датыкаецца стараны BC у пункце K, AB = 10 см, BC = 8 см, AC = 12 см. Знайдзіце BK.

4

Каля раўнабедранага трохвугольніка апісана акружнасць радыусам 25 см. Адлегласць ад цэнтра акружнасці да асновы роўна 7 см. Вылічыце плошчу трохвугольніка.

5

У ромбе ABCD дыяганалі перасякаюцца ў пункце O. А яго перыметр роўны 24 см. Знайсці радыус акружнасці, апісанай каля трохвугольніка AOB.


Задача 1:



Дадзена:

ABC – прамавугольны трохвугольнік,

C = 900,

OA = OB = R = 13 см,

ɷ(O, R) – апісаная,

CB = 10 см.


Знайсці:

PABC



Рашэнне.

PABC = AC + CB + AB

AB = 2R = 2 × 13 = 26

Па тэарэме Піфагора з прамавугольнага трохвугольніка ABC знаходзім AC:

PABC = 24 + 26 + 10 = 60

Адказ: PABC = 60 см.


Задача 2:



Дадзена:

ABC – трохвугольнік,

AС = СB = 20 см,

ɷ(O, r) – упісаная,

АB = 24 см.


Знайсці:

r




Рашэнне:

Знойдзем плошчу трохвугольніка па формуле Герона:

см

Адказ: см


Задача 3:


Дадзена:

ABC – трохвугольнік,

AС = 12 см, СB = 8 см,

ɷ(O, r) – упісаная,

АB = 10 см.


Знайсці:

BK


Рашэнне.

Няхай M і N – пункты дотыку акружнасці і старон AB і AC адпаведна. Па тэарэме аб адрэзках датычных AM = AN; BM = BK і CN = CK.

Няхай BK = x, тады BM = BK = x.

CK = BC – BK = 8 – x, a AM = AB – BM = 10 – x.

Так як CN = CK і AM = AN, то CN = 8 – x, a NA = 10 – x.

CN + NA = AC,

8 – x + 10 – x = 12;

18 – 2x = 12;

2x = 6;

x = 3.

Значыць BK = 3.

Адказ: BK = 3 cм.


Задача 4:


Дадзена:

ABC – раўнабедраны трохвугольнік,

AB = BC,

OB = OA = OC = R = 25 см,

ɷ(O, R) – апісаная,

OK = 7 см.


Знайсці:

S∆ABC



Рашэнне.

Плошча трохвугольніка разлічваецца па формуле: .

З прамавугольнага ∆OKC па тэарэме Піфагора знойдзем KC:

AC = 2KC = 2 × 24 = 48.

BK = BO + KO = 25 + 7 = 32.

Адказ: см2.


Задача 5:



Дадзена:

ABCD – ромб,

PABCD = 24 см,

AOB – трохвугольнік,

ɷ(O, R) – апісаная.


Знайсці:

R


Рашэнне.

Па ўмове ABCDромб,

PABCD = 4AB = 24, AB = PABCD : 4 = 24 : 4 = 6.

Дыяганалі ромба ўзаемна перпендыкулярны: AC BD, то AOB – прамавугольны.

AB = 2R,

Адказ: см


Малайцы! Кожны з Вас атрымаў назначэнне і зараз мы з Вамі выканаем тэст анлайн, праверым ці на карысць Вам лячэнне.

Падлічваем колькасць атрыманых балаў. Адзнакі ў журнал і дзённікі.

Вынік урока.

Рэфлексія.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!