Мэта ўрока: фарміраванне ў вучняў агульнага ўяўлення аб асноўных сюжэтах і вобразах першабытных выяў. Задачы: — актуалізаваць веды аб сюжэтна-тэматычнай разнастайнасці мастацтва першабытных часоў; — паказаць асноўныя сюжэты першабытных выяў у розных відах выяўленчага мастацтва; — раскрыць асаблівасці ўвасаблення мастацкага вобраза ў творах выяўленчага мастацтва першабытных часоў; — фарміраваць уменне вылучаць асноўныя тэмы мастацтва ў творах першабытнай культуры; — удасканальваць уменне дыферэнцыраваць творы розных відаў мастацтва (па тэмах і відах мастацтва); — развіваць культуру ўспрымання мастацкіх твораў першабытных часоў |
Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі: 1. Дапаможнік. § 2, с. 9—13 2. Выява жывёл на сценах пячор Шавэ і Ласко (Францыя), палеаліт; «Алені, якія пераходзяць праз раку», гравіроўка на розе (грот Лартэ, Францыя), неаліт; Скульптура «Мядзведзь» (пячора Мантэспан, Францыя), палеаліт; Прыклады палеалітычных Венер, палеаліт; Венера з Касцёнак (Расія), палеаліт; Вялікі Шыгірскі ідал (Свярдлоўская вобл., Расія), мезаліт; Ідалы з Кікладскіх астравоў, фрагменты роспісаў (цясніна Тасілін-Аджэр, Алжыр), 6—2 тыс. да н. э. 3.Адлюстраванне першабытнага мастацтва ў культуры наступных эпох: Г. Мур. «Маці і дзіця», 1930-я гг.; Р. Кіплінг. Казка «Как было написано первое письмо». |