СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок беларускай мовы "Націск"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Задачы:

1.Развіваць уменне знаходзіць у слове націскны склад.

2.Актывізаваць пазнавальную дзейнасць праз групавую форму работы.

3.Выхоўваць любоў да родных мясцін.

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай мовы "Націск"»

(урок беларускай мовы ў 2 класе)

Тэма: “Націск”

Мэта:

1.Вучыць вызначаць націскныя склады, узбагачаць лексічны запас вучняў.

Задачы:

1.Развіваць уменне знаходзіць у слове націскны склад.

2.Актывізаваць пазнавальную дзейнасць праз групавую форму работы.

3.Выхоўваць любоў да родных мясцін.

Тып урока: камбініраваны, засваенне новага матэрыялу.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

а. Прывітанне.

б. Паведамленне аднаго з вучняў “Як я ішоў у школу”.

На дошцы размешчаны малюнкі: сонейка, дажджавыя хмары, матылькі, кветкі, птушкі, кропелькі дажджу г.д.

Вучань выбірае адпаведныя малюнкі і стварае карціну, якую ён убачыў, калі ішоў у школу.

Вучань расказвае: “Калі я ішоў у школу, свяціла сонейка, лёталі матылькі, плылі светлыя воблачкі па небе, шчабяталі птушкі і па-гэтаму на душы было прыемна і весела. Я вельмі люблю свай край, сваю родную вёску.”

в. Настаўнік:

– Вялікі дзякуй за увагу, пачынаем працаваць.

ІІ. Праверка дамашняга задання

Настаўнік:

– Ці ўсе выканалі дамашняе заданне? Што было цяжкім у выкананні дамашняга задання? Давайце зробім праверку. Як падзяліць словы для пераносу з дз, дж? (Дз, дж не раздзяляецца пры пераносе слоў, калі яны абазначаюць адзін гук).

Настаўнік :

– Малайцы, вы добра справіліся з дамашнім заданнем.

ІІІ. Чыстапісанне

чв чц

Настаўнік:

– Калі ласка, прапішыце першы радок злучэнне літар чв, чц.

(Настаўнік паказвае, як пішыцца злучэнне гэтых літар).

Настаўнік:

– Сёння мы з вамі пазнаёмімся з новым слоўнікавым словам. Вы яго самі адгадаеце.

1)Гэта дзень нядзелі, які стаіць паміж серадой і пятніцай (чацвер).

2)Загадка.

Сем братоў часа роўныя, а імёны розныя.

3)Назавіце чацвёрты (ад нядзелі) дзень тыдня.

Неабходна звярнуць увагу на правільнае (мяккае) вымаўленне гука ц’ у слове.

Прапішыце гэтае слова ў сваіх сшытках. Палічыце, колькі ў слове галосных, колькі – зычных (6 літар, 6 гукаў; 2 галосныя, 4 зычныя). Складзіце са словам сказ і запішыце яго ў сшыткі.

IV. Слоўнікавая работа

Знайдзіце ў слоўнікавых словах памылкі і выпраўце іх.(запіс на дошцы)

радзіма, дождж, ікскурсія, сябр, яблак, надворе

(Вучні выпраўляюць памылкі).

Правільны варыянт слоў.

Радзіма, дождж, экскурсія, сябар, яблык, надвор’е

Настаўнік:

– Дзякуй усім за працу, а мы працягваем працаваць далей.

V. Паведамленне новай тэмы

На двярах замка няма замка.

Прачытайце сказ.

Настаўнік:

– Сёння мы з вамі даведаемся для чаго патрэбны націск. Якая яго роля? Ваша задача – быць уважлівымі і нічога цікавага не прапусціць. Ведаеце, што здарылася са словамі, якія забыліся пра націск? (Адказы вучняў).

Настаўнік:

– Прачытайце сказ, у словах, якія пішуцца аднолькава, пастаўце правільна націск.

VІ. Работа з падручнікам

Назіранне за вымаўленнем слоў. Практыкаванне 87 ст. 41(работа ў парах). Вецер, сонца, пшаніца, хмара, поле, рэчка, возера, каласы

Настаўнік:

– Запішыце словы і падкрэсліце склад, які вымаўляецце з большай сілай голасу. (Адказы вучняў).

Работа з правілам (ст. 41).

Настаўнік:

– Што такое націск? Які склад у слове называецца націскным? (Адказы вучняў).

Настаўнік:

– Будзьце ўважлівы, націск не ставіцца над словам з аднаго складу і над літарай «ё». Напрыклад, зялёны, мёд і г.д.

Практыкаванне 88, ст.42 (работа ў парах). Вучні дзеляцца на 2 пары, кожная атрымоўвае заданне. (Першая - спісвае словы з націскам на першым складзе, другая – на другім складзе).

Сарокі, ластаўкі, верабей, салавей, бусел, варона, шпак, сініца, зязюля,дразды

Настаўнік:

– Дзеці, ці заўважалі вы, якіх птушак можна ўбачыць у нашай мясцовасці? (Вучні расказваюць пра птушак, якіх яны бачылі).

VII. Замацаванне тэмы

Практыкаванне 90, ст.43 (самастойная праца вучняў).

Настаўнік:

– Выпішыце са слоўніка назвы дзён тыдня. Абазначце націск у словах.

Панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля.

Узаемаправерка задання. (Вучні мяняюцца сшыткамі, правяраюць заданне адзін у аднога і ацэньваюць работы таварышаў).

Зрокавая фізкульхвілінка

Гутарка:

Настаўнік:

– Мы ўжо назіралі, якая сёння раніца ў нашай вёсцы, якія птушкі прылятаюць да нас. А ці ведаеце вы прыказкі пра свой родны край? (Адказы вучняў).

На дошцы вывешваюцца прыказкі, трэба растлумачыць іх сэнс.

Усюды добра, а дома лепей.

Радзіма – матка, чужына – мачаха.

Усякаму мілая свая старонка.

Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднае крыніцы.

На стале раскладзены карткі з заданнем:

1 картка – пастаўце націск у словах: воблака, неба, рака, бяроза, зоркі, месяц, хлопчык;

2 картка – знайдзіце памылкі і пастаўце правільна націск у словах: горад, стол, яблынька, мост, горы, дзеці, пошта ;

3 картка – адкажыце на пытанне, калі не ставіцца знак націску? (Работа па картках).

VIII. Падвядзенне вынікаў

Крыжаванка:

1.У выразе зараз у нас серада замяніце слова «зараз». (Сёння).

2. Сёння серада, чацвер будзе … (Заўтра).

3. Як праходзіць наш урок? (Цікава).

4. Дні тыдня розныя … (Імёны).

5.Чацвер будзе заўтра, а пятніца … (Паслязаўтра).

6.Завяршэнне якой-небудзь справы. (Канец).

с

е

н

н

я



з

а

ў

т

р

а



ц

і

к

а

в

а



і

м

ё

н

ы



п

а

с

л

я

з

а

ў

т

р

а


к

а

н

е

ц


Настаўнік:

– Прачытайце слова, якое атрымалася па вертыкалі (націск). Што такое націск? (Націск – гэта выдзяленне голасам аднаго са складоў). Як называецца склад слова, на які падае націск? (Склад слова, на які падае націск называецца націскным).

Настаўнік:

– Надышоў час заканчваць урок. Давайце ацэнім сваю работу на ўроку. (Самаацэнка). Я вельмі ўдячна вам за вашы адказы.

IX. Дамашняе заданне

Практыкванне 91, ст. 43.

Настаўнік:

– Дома вам трэба будзе спісаць словы і паставіць у іх націск. На ст. 41 вывучыць правіла.