СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок беларускай мовы ў 7 класе "Прыслоўе як часціна мовы"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай мовы ў 7 класе "Прыслоўе як часціна мовы"»




ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ:

АГУЛЬНАЕ ЗНАЧЭННЕ, МАРФАЛАГІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ, СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ

Урок беларускай мовы ў 7 класе


Мэты: 1. Ствараць умовы для ўсведамлення вучнямі паняцця аб прыслоўі як часціне мовы, яго сінтаксічнай ролі;

2. Садзейнічаць выпрацоўцы ўмення адрозніваць прыслоўі ад іншых часцін мовы, вылучаць іх у кантэксце, удасканаленню навыкаў сінтаксічнага і марфемнага разбораў, развіццю творчых здольнасцей, маўлення вучняў;

3. Фарміраваць любоў да прыроды, цікавасць да народнай спадчыны.

Задачы асобаснага развіцця: садзейнічаць развіццю аналітычнага і творчага мыслення, камунікатыўных уменняў вучняў, навыкаў узаемадзеяння.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 7-га класа, карткі-візіткі прыслоўя, карткі з заданнямі, мультымедыйная прэзентацыя, аўдыязапіс музыкі П. І. Чайкоўскага “Снежань. Каляды”.


  1. Арганізацыйны этап. Флэшмоб

  • Добры дзень! Многа моў на гэтым свецe, (Настаўнік)

  • Многа слоў у іх букеце. (1 вучань)

  • Многа думак, многа згадак, (2 вучань)

  • Многа гукаў і загадак. (3 вучань)

  • Але ёсць адна такая: (4 вучань)

  • Словы ў ёй нібы звіняць, (5 вучань)

  • Трэлі-гукі разліваюць (6 вучань)

  • І ляцяць, ляцяць, ляцяць. (7 вучань)

Настаўнік: Мы пачынаем урок беларускай мовы. Я вам жадаю творчага настрою і плённай працы. А працаваць мы ўмеем добра, як гэта зрабілі, прыняўшы ўдзел у флэшмобе “Многа моў на гэтым свеце”.

ІІ. Актуалізацыя ведаў

  1. Франтальнае апытанне:

  • Так, сапраўды наша мова вельмі мілагучная, прыгожая, лёгкая, родная і свая. А дапамажыце мне, калі ласка, успомніць, як называецца раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца словы як часціны мовы? (марфалогія)

  • Колькі ў беларускай мове выдзяляецца часцін мовы? (10)

  • На якія дзве групы дзеляцца часціны мовы? (на самастойныя і службовыя)

  • Якія самастойныя часціны мовы мы ўжо вывучылі ў 6 і 7 класах? (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў)


2. Тлумачальны слоўнікавы дыктант.

Настаўнік дыктуе словы, вучні запісваюць пад дыктоўку, тлумачаць правапіс, вызначаюць часцінамоўную прыналежнасць.

Мяккі, шчасце, лёгкі, трэці, дзясятка, усміхацца, здароўе, сцюдзёны, дваццаты, хтосьці, шэсць, снежаньскі, які-небудзь, не было, стагоддзе.

ІІІ. Матывацыя і мэтанакіраванне

  • Сёння мы з вамі пачынаем вывучаць яшчэ адну самастойную часціну мовы - прыслоўе.

На ўроку мы даведаемся (пытанні на слайдзе):

Што абазначае прыслоўе?

На якія пытанні адказвае прыслоўе?

Як змяняецца прыслоўе?

Якую сінтаксічную ролю выконвае прыслоўе ў сказе?

Якую ролю выконвае прыслоўе ў маўленні?

У кожнага з вас на стале ляжыць візітная картка прыслоўя, якая пакуль яшчэ не запоўнена. Толькі з вашай дапамогай прыслоўе атрымае сваю візітоўку.


Прыслоўе

Агульнае значэнне


Пытанні


Як змяняецца


Сінтаксічная роля


Роля ў маўленні



Вучні вызначаюць мэты сваёй дзейнасці на ўроку:

Пазнаёміцца...

На ўроку я планую...

Зразумець...

Навучыцца...

Адчуць...


ІV. Вывучэнне новага матэрыялу

  1. Праца з тэкстам.

Заданне : запісаць верш у сшыткі, устаўляючы прапушчаныя словы.

Лёгкія сняжынкі у цішы

.............. апускаюцца ..........

............ ў полі, ........... на душы.

Лёгкія сняжынкі у цішы.

Спіць сасна ў бахматым шалашы,

А ............. ............... .............

Лёгкія сняжынкі у цішы

.............. апускаюцца ............... (Данута Бічэль)


Словы для даведак: долу, нясмела, светла, светла, навокал, так, бялютка-бела, долу, нясмела.


  1. Эўрэстычная гутарка:

- Якім настроем прасякнуты верш Дануты Бічэль?

- На якія пытанні адказваюць словы, якія вы ўставілі?

- Якой часцінай мовы з’яўляюцца гэтыя словы?

- Да якіх слоў у сказах адносяцца прыслоўі?


  1. Праца з вучэбным дапаможнікам.

Чытанне тэарэтычнага матэрыялу ў вучэбным дапаможніку, запаўненне візітных картак прыслоўя (гучыць аўдыязапіс “ Снежань. Каляды” з “Часоў года” П. Чайкоўскага).


Фізкультхвілінка.

Уявіце, што ідзе снег. Паглядзіце ў акно. Паглядзіце ўверх. Паглядзіце направа. А зараз налева. Лавіце сняжынкі! Разгледзьце іх. Паглядзіце ўдалячынь. Холадна? Патрыце рукі! Патрыце шчокі, вушы. Вам хораша! Усміхніцеся адзін аднаму, падзяліцеся добрым зімовым настроем.


V. Выпрацоўка ўменняў і навыкаў па тэме

1. Выкананне пр. 160.

- Прыказкі – невычэрпная крыніца народнай мудрасці, кемлівасці і аптымізму. Я прапаную зараз звярнуцца да гэтага чароўнага і мудрага скарбу.

Вучні выразна па ланцужку чытаюць прыказкі, вызначаюць прыслоўі, ставяць да іх пытанні, тлумачаць сэнс прыказак. Пасля трэба загарнуць вучэбны дапаможнік і запісаць па памяці некалькі прыказак, зрабіць сінтаксічны разбор сказаў.

Калі раіш суседу, то абмазгуй да следу. Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца. Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей. Трэба з людзьмі па-людску жыць.

Лепей трошкі зрабіць, чым багата нагаварыць. Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся. Увесну плача, хто ўвосень скача. Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца. Рана не ўстанеш, многа не зробіш.

2. Інсцэніроўка. Падрыхтаваныя вучні робяць інсцэніроўку беларускага народнага жарту, астатнія вызначаюць прыслоўі, выкарыстаныя ў жарце.

З чаго вецер робіцца?

  • Скажы, дзядзька, а з чаго вецер робіцца?

  • Вось дзівак! Зірні ўгару, што там ёсць?

  • Неба.

  • А ўнізе?

  • Зямля.

  • А пасярэдзіне?

  • Ды нічога.

  • Дык вось пасярэдзіне не нічога – скразняк. А як скразіць, дык і вецер.

Заданне: запісаць прыслоўі, выкарыстаныя ў жарце, выканаць іх марфемны разбор.


3. Папярэдняе падвядзенне вынікаў.

- Давайце звернемся да мэт нашага ўрока. Ці на ўсе пытанні мы адказалі?


4. Паведамленне вучня “Роля прыслоўяў у маўленні”.

Прыслоўе – гэта часціна мовы, якая ўвесь час развіваецца. Без прыслоўя, як і без прыметніка, наша мова страчвае дакладнасць, вобразнасць. Прыслоўі перадаюць паслядоўнасць дзеянняў, месца, час і спосаб дзеяння. Прыслоўі могуць ужывацца для перадачы стану душы чалавека і стану прыроды. Некаторыя прыслоўі могуць быць сродкам сувязі ў складаных сказах. Чым лепш развіта вуснае і пісьмовае маўленне чалавека, тым больш ён ужывае прыслоўі.


  1. Творчая работа.

  • Так, сапраўды, прыслоўі робяць наша маўленне больш дакладным і выразным. Звярніце, калі ласка, увагу на экран. Перад вамі карціна “Сінія цені” знакамітага беларускага мастака, нашага земляка Антона Бархаткова. Давайце славесна ажывім карціну сказамі, выкарыстоўваючы прыслоўі. У сваёй рабоце вы можаце выкарыстоўваць прапанаваныя словы. Добра, калі ў вас атрымаецца тэкст-апісанне карціны.

Словы ў дапамогу: холадна, радасна, марозна, злева, справа, па-майстэрску, ледзь-ледзь, ціха, удалечыні.


VI. Абагульненне

  1. Франтальнае апытанне:

  • Што такое прыслоўе?

  • На якія пытанні адказвае прыслоўе?

  • Ці ёсць у прыслоўя канчатак?

  • Якім членам сказа з’яўляецца прыслоўе?

  • Якую ролю ў маўленні выконвае прыслоўе?


  1. Праца з карткамі.

  1. Запоўніце прабелы ў сказах: Прыслоўе – гэта ................. часціна мовы. Прыслоўе ніколі не .................. У сказах прыслоўе часцей за ўсё бывае ........

  2. Адгадайце загадку. Што зімою коранем уверх расце? Якія словы дапамагаюць апісаць час і спосаб дзеяння?

  3. Зрабіце марфемны разбор прыслоўя зімою.

  4. Падбярыце прыслоўі – сінонімы да слова радасна.

  5. Перакладзіце на беларускую мову словы: интересно, хорошо, быстро, сегодня, по-зимнему. Падрыхтуйце дыялог у пары з суседам па парце, выкарыстоўваючы дадзеныя словы.


  1. Самаправерка (адказы на заданні з’яўляюцца на слайдах пасля адказаў вучняў).


VІI. Падвядзенне вынікаў урока

  • Давайце яшчэ раз звернемся да пытанняў, на якія нам трэба было адказаць у час ўрока. Ці на ўсе пытанні мы адказалі? Што спрыяла дасягненню пастаўленых мэт?


VШ. Выстаўленне адзнак


IX. Інфармацыя пра дамашняе заданне

§20, пр. 167 (скласці тэкст-мініяцюру па адной з прапанаваных тэм, выкарыстоўваючы прыслоўі)


Х. Рэфлексія

Што вы раскажаце дома бацькам пра сённяшні ўрок беларускай мовы?


Развітанне

Настаўнік: Я вам дзякую за працу. Жадаю вам ўсяго найлепшага. Я буду рада, калі вы з сабой у жыццё возьмеце наступныя словы Алеся Ставера:

Любіце травы, дрэвы, рэкі,

Прастор палёў, блакіт нябёс,

Цаніце працу, чалавека, -

І Бог вам дасць спагадны лёс.

6