СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок "Будова атама. Іоны"

Категория: Физика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Вучэбны занятак па фізіцы "Будова атама. Іоны", 8 клас.Выкарыстоўваецца метад “ перавернутага”  навучання.

Просмотр содержимого документа
«Урок "Будова атама. Іоны"»

Прымяненне метаду “ перавернутага” ўрока па тэме

"Будова атама. Іоны."(8клас).

Мэта настаўніка на ўрок: плануецца, што ў выніку занятка вучні:

1) будуць ведаць будову атама, паняцці «электрон» і «пратон», «нейтрон», «дадатны іон», «адмоўны іон»;

2) навучацца карыстацца перыядычнай сістэмай Д. І. Мендзялеева для вызначэння складу атама, вызначэння зараду ядра і іонаў.

Мэта на мове вучняў: Я буду ведаць будову атама, што называюць дадатным і адмоўным іонам, навучуся вызначаць склад атама

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучня

Дома

Падбірае матэрыял, які патрэбна парэкамендаваць вучням. Размяшчае гэтыя матэрыялы ў сваім блогу альбо спасылкі на іх:

https://www.youtube.com/watch?v=PJ8k3nQRzgQ/ - відэавопыт;

падручнік па фізіцы 8 клас – п.17;

http://works.doklad.ru/images/20CyKKZEA08/68f4b842.png.

http://fs00.infourok.ru/images/doc/152/176279/img8.jpg

Вучням можна сказаць, что яны могуць карыстацца і іншымі крыніцамі.

Прапануе навучэнцам крытэрыі ацэнкі выкананых заданняў:

  1. Складанне параўнальных табліц

  2. Адказы на пытанні. (Заданне 1)

  3. Сфармуляваны не менш за 3 пытанні.

Рыхтуе выхадны тэст са зваротнай сувяззю (1-2 варыянты).

Праглядаюць дома прапанаваны матэрыял.

Складаюць параўнальныя табліцы, адказваюць на пытанні.

Фармулююць пытанні, якія ўзніклі пры азнаямленні з новым матэрыялам.

У класе

Робіць абагульненне па выніках вывучэння вучнямі тэорыі:

1. Арганізуе самаацэнку ( слайд прэзентацыі- запоўненая табліца).

2. Карэкцыя ведаў вучняў.

Праца ў групах па абмеркаванні вынікаў дамашняй работы. У выніку вучні даведаюцца аб сваей мэце на дадзены занятак

1. Запаўняюць схему з белымі плямамі (Заданне 2)

2. Абмяркоўваюць табліцы і адказы на ўзнікшыя пытанні.

Арганізуе практычную работу вучняў па прымяненню тэарэтычных ведаў. Кансультуе.

Працуюць ў парах па рашэнню задач (Заданне 3)


Прадстаўляе схему для ўзаемаацэнкі з пісьмовымі каментарыямі, напісанымі на адваротным баку тэсту, для выбару дамашняга задання.

Выхадны кантроль: Робяць узаемаацэнку.

Самавызначаюцца з хатнім заданнем. (Заданне 4)

Стварае сітуацыю рэфлексіі з дапамогай пытанняў.

Вучні прагаворваюць, у якой ступені выкананая работа дазволіла дасягнуць мэты, пастаўленай ў пачатку ўрока, наколькі праца ў парах была прадуктыўнай.

Заданне 1(вынік працы вучняў)

  1. Запоўніце наступныя табліцы:

Назва часціцы

абазначэнне

Зарад, Кл

Маса, кг

Электрон

e

-1,6 * 10-19

9,11*10-31

Пратон

p

1,6 * 10-19

1,673*10-27

Нейтрон

n

0

1,675*10-27


Ядзерная мадэль атама


дыяметр

маса

зарад

Ядро

10-15

mя =zmp+nmn

+

= zqp

Атам

10-10

ma= zmp+nmn+zme

ma≈mя

mя zme

=0


  1. Дайце адказы на пытанні.

  1. Чым падобныя пратон і нейтрон? Чым яны адрозніваюцца?

  2. Дзе сканцэнтраваны ўвесь дадатны зарад атама?

  3. Дзе сканцэнтравана амаль уся маса атама?

  4. Як утвараецца дадатны іон? Адмоўны?

  5. Ці змяняецца маса цел, што электрызуюцца?Чаму?

  6. Як вы думаеце, чаму мадэль атама яшчэ называюць планетарнай?

Заданне 2

Схема з белымі плямамі

Словы для запаўнення схемы: пратоны, атамы, не мае зараду, адмоўны зарад, электроны, нейтроны, ядро, дадатны зарад.

Заданне 3


  1. Разгадаць рэбусы


‘‘

О=А


Э

С=К



42 3 1

м=н


  1. Карыстаючыся перыядычнай сістэмай хімічных элементаў вызначыць склад атама і ядра для наступных хімічных элементаў: фтор, аргон.

  2. Карыстаючыся малюнкам 109 падручніка вызначце, для якога хімічнага элемента схематычна паказана будова атама? Чаму роўны зарад ядра? Атама?

  3. Размясціце аб’екты ў парадку ўзрастання іх масы: атам кіслароду, электрон, пратон, дадатны іон кіслароду, нейтрон, адмоўны іон кіслароду.

  4. Ці зменіцца маса электрызуемага кавалка мелу пры:

а) электрызацыі яго трэннем; б) электрызацыі праз уплыў? Чаму?

Заданне 4

Выхадны кантроль

  1. Выкарыстоўваючы перыядычную сістэму хімічных элементаў, запоўніце табліцу:


Азот

Серабро

Парадкавы нумар



Зарад ядра



Лік часціц у ядры



Лік часціц у атаме



Лік пратонаў



Лік нейтронаў



Лік электронаў



Пакажыце схематычна будову дадатнага іона кіслароду