СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок дадатковага чытання. А.Дудараў. "Кім"

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект урока дадатковага чытання па п'есе А.Дударава "Кім" (8 клас).

Просмотр содержимого документа
«Урок дадатковага чытання. А.Дудараў. "Кім"»

Атрошчанка Юлія Юр’еўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

ДУА «Навіцкавіцкая сярэдняя школа»

Камянецкага раёна


План урока дадатковага чытання ў 8 класе

па п’есе «Кім» А. Дударава


Прадмет: беларуская літаратура

Клас: 8

Тэма: А. Дудараў. «Кім». Гуманістычны пафас твора

Сувязь з папярэднімі ведамі:

З біяграфіяй пісьменніка вучні пазнаёміліся на папярэдніх уроках, падчас вывучэння п’есы «Вечар». Дзеці ўжо ведаюць жанравую спецыфіку драматычных твораў, умеюць цытаваць радкі, у якіх праз мову героя даецца яго характарыстыка, могуць вызначыць філасофскі падтэкст твора. Гэты ўрок працягвае вывучэнне праблемы ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, тэма адзіноцтва, толькі цяпер ужо адзіноцтва дзяцей.

Мэта: стварэнне ўмовы для ўсведамлення вучнямі гуманістычнай пазіцыі А. Дударава ў п’есе «Кім».

Задачы: спрыяць асэнсаванню тэмы, ідэі, праблемы твора, удасканаленню ўменняў вылучаць эпізоды і дэталі, істотныя для характарыстыкі дзеючых асоб, выказваць свае адносіны да герояў і падзей; садзейнічаць развіццю аналітычнага мыслення, маўлення вучняў; спрыяць выхаванню духоўных якасцей вучняў, пачуцця дабрачыннасці і гуманізму, павагі да людзей і суперажыванне іх праблемам.

Тып урока: урок-аналіз.

Абсталяванне: тэкст твора А. Дударава «Кім»; карткі з літарамі Б, Г, Л; лісты з заданнямі.


Эпіграф:


У доме дзіцячым я кожнай сцяне

Складаць абавязан паэму.

У.І.Нядзведскі (Верш “Дома”)




Ход урока

1. Арганізацыйны момант

– Добры дзень. Ці ўмееце вы пераадольваць цяжкасці? (Адказы вучняў) Цяжкасці пераадольваюцца, калі чалавек усё робіць з добрым настроем, з добрымі думкамі. Я жадаю вам поспехаў у атрыманні ведаў.


2. Матывацыйны этап

– Паслухайце, калі ласка, верш «Чарнобыль» Сняжаны Холадавай:

Сонца з тугою з нябёс пазірае

Колькі ўжо год па-над згубленым краем…

Вецер такі, як і ўсюды, ды цішай

Вербы старыя над рэчкай калыша.


Тыя ж лясы, толькі птушак не чутна.

Кветкі ўсё тыя ж, і гэтак пакутна

Шэрыя хмары льюць слёзы над полем,

Ведаюць, пэўна, аб згубленай долі.


Хаты пакінуты, вокны забітыя.

Плач, Беларусь мая, шчасцем забытая.

Быццам праклён над тваёй галавой:

Чорнае гора, ды злы чорны боль.


Чыясьці памылка бяды нарабіла.

Колькі шляхоў неадкрытых згубіла.

Гора нябачнае воку чужому.

Дзеці… Няўжо не шкада іх нікому?


Сэрцы абпалены, душы знявечаны.

Мары аб светлым жыцці пакалечаны.

Гора слязьмі не прагоніш, не змыеш.

Змены вялікія. Людзі ўсё тыя ж…


Сотнямі дні Беларусь мая лічыць,

Чорныя плямы змывае з аблічча…

Колькі ўжо год, каб прайшоў цяжкі сон –

Чорнае гора, чорны праклён.


– Пра што гэты верш? (пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС?)

– Калі адбылася аварыя? (26 красавіка 1986 года)

– Якія праблемы паўсталі перад беларусамі пасля ўзрыву на ЧАЭС? (утварэнне Зоны адчужэння, перасяленне людзей у іншыя незабруджаныя раёны, пагаршэнне стану здароўя, змяненне ў горшы бок экалагічнага стану нават у планетарным маштабе і інш.)

– Як тэма Чарнобыля звязана з творам А. Дударава «Кім»? (у п’есе паказана сям’я, што ўтварылася пасля аварыі на ЧАЭС – дзяцей з дзіцячага дома, які рассялялі з Зоны, усынавіла галоўная гераіня твора Юля).

– Суаднясіце змест твора і радкі эпіграфа. У чым сувязь паміж імі? (у творы падымаецца праблема сіроцтва)


3. Актуалізацыя ведаў

– Давайце правядзём гульню «Лепшы знаўца твора» і ўзновім змест п’есы. За кожны правільны адказ вы будзеце атрымліваць бал. Хто набярэ большую колькасць балаў, той пераможца:

1. Што такое ці хто такі Кім? (хлопчык)

2. Колькі гадоў Кіму? (трынаццаць)

3. Чаму ў хлопчыка такое дзіўнае імя? (абрэвіятура імя бацькі)

4. Кім знайшоў старажытны рэцэпт лекараў фараона ад хваробы Юлі. Што трэба бало парэзаць на чатыры роўныя часткі ў першую гадзіну першай квадры месяца? (273 разынкі)

5. Як Юля дастала кулю з грудзей Каралёва? (зубамі)

6. Якая кніга не дала атручанай кулі забіць Каралёва? (Новы завет, Біблія)

7. Якое свята адзначала Юля ў бары адна? (Дзень закаханых)

8. Хто хацеў забіць Каралёва? (яго былы сябар Хадзееў)

9. Хто была сапраўдная маці Кіма? (альпіністка Эльвіра)

10. Куды едзе на лячэнне Юля? (Кёльн, Германія)


4. Праца над зместам твора

– Сярод шматлікіх імёнаў сучаснай беларускай драматургіі імя Аляксея Дударава – адно з найбольш вядомых і папулярных не толькі ў нашай краіне, але і па-за межамі яе. Як вы думаеце, чаму? (Адказы вучняў)

– Драматург, абмежаваны ўмовамі жанру п’есы, не маючы магчымасці свабодна выказаць сваё стаўленне да герояў, даць ім апісанне, перадае ўсе рысы характару персанажа, атмасферу эпохі, ключавыя дэталі і вырашальныя моманты толькі праз мову дзеючых асоб. Папрашу вас падзяліцца на тры групы (вучні цягнуць карткі, на якіх пазначаны літары Б, Г, Л). Хто выцягнуў картку з літарай Б, далучаецца да групы «Біёграфы», хто з літарай Г – да «Гісторыкаў», з літарай Л – да «Літаратуразнаўцаў» (праца ў сшытку).

Заданне для «Біёграфаў»: з апорай на тэкст аднавіць лёс Каралёва: ад дзяцінства – да сучаснасці. (сірата, маці пакінула на вакзале, імя даў міліцыянер, што даставіў яго ў дзіцячы дом, быў намесніка старшыні Саюза моладзі, у час путчу быў арыштаваны, стаў бізнесменам, ажаніўся з Юліяй, чакае з’яўлення першанца)

Заданне для «Гісторыкаў»: выпісаць з твора факты, што сведчаць пра час, калі адбываюцца падзеі ў творы. (мабільнік, баксы, аэрапорт, машыны «аўдзі» і «мерседэс», бізнесмен і яго ахоўнік, плакат «Осторожно – СПИД!», аварыя на ЧАЭС і інш.)

Заданне для «Літаратуразнаўцаў»: выпісаць з п’есы імёны вядомых дзеячаў культуры і іх творы, што ўзгадваюцца персанажамі, а таксама цытаты з вядомых твораў. («Я вас любіл…» (А. С. Пушкін), «Здраствуте, я ваша тётя» (фільм), карціна «Абсент» Гагена, раман «Ідыёт» Дастаеўскага і інш.)


Фізкультхвілінка

Настаўнік чытае тэкст. Вучні выконваюць дзеянні, што абазначаюць дзеясловы руху (дзеепрыслоўі), што сустракаюцца ў гэтым тэксце.

Кожную раніцу, выцягнуўшыся ва ўвесь рост, успомніце:

Я – чалавек. Гатовы стаць побач ці наперадзе. Працягнуць руку дапамогі. Лёгка нахіліцца да малога ці слабога. Павярнуцца да тых, хто адстаў. Дацягнуцца да мары. Апусціцца і падняцца пасля няўдачы. Глыбока ўздыхнуць аб тым, што не збылося, і ўсміхнуцца таму, што абавязкова збудзецца.


5. Этап замацавання ведаў

– Якія пачуцці ахапілі вас, калі прачыталі п’есу? (Адказы вучняў)

– Вызначце тэму і асноўнай думку твора (Тэма: цяжкае жыццё сірот. Асноўная думка: кожны выжывае як можа, але трэба заўсёды заставацца чалавекам)

– Давайце паспрабуем акрэсліць праблемы, якія паставіў перад намі аўтар (запіс на дошцы):

  • Паслячарнобыльскае жыццё людзей;

  • Сіроцтва;

  • «Ліхія» 90-тыя;

  • Годнасць і гонар чалавека;

  • Абарона слабейшага – абавязак моцнага;

  • Каханне і сяброўства;

  • Быць чалавекам у любой сітуацыі.

(Вучні каменціруюць кожную пазіцыю і прыводзяць прыклады з твора)

– Хто, на вашу думку, з’яўляецца галоўным героем п’есы? Чаму? (Адказы вучняў)

– Як вы ставіцеся да таго, што Кім хадзіў да багатых людзей, выдаваў сябе за іх сына і выпрошваў грошы на лячэнне Юлі? (Адказы вучняў)

– Паназірайце за мовай Кіма і падумайце, ці дапамагае яна лепш зразумець характар падлетка. (Адказы вучняў)

– Якім чалавекам вам уяўляецца Юля? (Адказы вучняў)

– Што ў характары Каралёва вы ўхваляеце, што – асуджаеце? (Адказы вучняў)

– Кажуць, што злых людзей няма на свеце, а ёсць толькі няшчасныя. Ці згодныя вы з такім выказваннем? Каго з герояў можна назваць злым або няшчасным? (Адказы вучняў)


6. Праца ў групах

– Хто з персанажаў выклікаў у вас большую сімпатыю?

– Запоўніце анкету героя твора (праца ў сшытку). Групы застаюцца тыя ж самыя, што і пры першым групавым заданні.

1. Імя

2. Узрост

3. Першае знаёмства з героем

4. Знешні выгляд

5. Абавязкі героя, прафесія

6. Адносіны да блізкіх людзей

7. Рысы характару (станоўчыя і адмоўныя)

8. Роля ў творы (Што аўтар хацеў паказаць, увёўшы такі персанаж у п’есу?)


7. Творчая праца

1. Уважліва прачытайце заключную рэмарку п’есы «Кім», удумайцеся ў апошні сказ («Дай вам бог шчасця!») і паразважайце пра далейшы лёс Кіма, Юлі, Каралёва, Лены або Хадзеева (на выбар). (Вучні працуюць індывідуальна, адказваюць вусна)

2. Дапішыце апошнюю з’яву п’есы А. Дударава «Кім» па пачатку: «Шыкоўны офіс сучаснай кампаніі, застаўлены аргтэхнікай. За сталом перад камп’ютарам сядзіць прыгожая, добра і з густам апранутая маладая жанчына. Звініць тэлефон.

Юля. Генеральны дырэктар міжнароднай кампаніі «Шчаслівыя дзеці» слухае…»

(Вучні працуюць у групах)


8. Падагульненне

– Можам мы назваць гэты твор актуальным у наш час? (Адказы вучняў)

Кожны з нас выбірае ўласны жыццёвы шлях. Бывае, робім памылкі, за якія становіцца сорамна, імкнемся іх выправіць. Бывае, усведамляем, што павялі сябе няправільна, толькі праз пэўны час, калі прасіць прабачэння ўжо няма ў каго. Я жадаю вам, каб вы ніколі не гублялі пачуцця сумлення і, зрабіўшы дрэннае, маглі прызнаць сваю памылку.


9. Дамашняе заданне

Распрацаваць эскізы афішы і праграм да спектакля па п’есах «Вечар» або «Кім» А. Дударава (на выбар).


10. Падвядзенне вынікаў, выстаўленне адзнак


11. Рэфлексія

– Ахарактарызуйце наш сённяшні ўрок, расшыфраваўшы абрэвіятуру КІМ:

К – крэатыўны, круты, кароткі, ключавы, крытычны, канструктыўны, каравы і інш.

І – імгненны, імклівы, ілюстрацыйны, ілюзорны, ідэальны, інфарматыўны і інш.

М – маляўнічы, малазмястоўны, марны, месцамі цікавы, метадычны, мілы, мнагазначны і інш.