СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до 15.05.2025

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок літаратурнага чытання ў 2 класе на тэму А. Вольскі " Безбілетная падарожніца"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок знакомство с произведением Артура Вольского " Безбілетная падарожніца". 

Просмотр содержимого документа
«Урок літаратурнага чытання ў 2 класе на тэму А. Вольскі " Безбілетная падарожніца"»

Дзяржаўная установа адукацыі

Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”

















Тэма:

Артур Вольскі “Безбілетная падарожніца”











Ражкова Наталля Мікалаеўна

настаўніца пачатковых класаў

















Магілёў 2016

Мэта:

Фарміраваць навык свядомага, правільнага , выразнага чытання вучняў, уменне дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі па вызначаных загалоўках;

Павышаць моўную культуру и агульны культурны ўзровень вучняў ва ўзаемаадносінах;

Садзейнічаць выхаванню адказнасці;

Выхоўваць маральныя якасці асобы, добрыя адносіны паміж сабой.

Абсталяванне: падручнік, “пропускі ў чароўны свет”, карткі з тэкстамі для груп, мультымедыйная устаноўка.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

Настаўнік:

- Добры дзень! Я рада ўсіх вітаць у нашым класе. Але перш чым мы пачнём наш урок, я хачу вызначыць тэмпературу ў нашым класе пры дапамозе вось гэтага чароўнага тэрмометра.

(Настаўнік падходзіць і “ставіць тэрмометр” вучням)

- Добры!

- Старанны!

- Ветлівы!

- Адказны!

- Уважлівы!

- Выхаваны!

- Прылежны!

-Настойлівы!

- Добразычлівы!

- Ці праўду сказаў мне чароўны тэрмометр? А цяпер усміхніцеся мне, а я вам. Вось у такім добрым настроі пачнём наш урок – урок літаратурнага чытання.

Моўная размінка.

1. Дыхальная гімнастыка

- А каб ваша чытанне было сапраўды прыгожым і правільным,пачнём наш урок як заўсёды з дыхальнай гімнастыкі, якая таксама ўмацоўвае ваша здароўе. (Слайд 1)

Выконваецца практыкаванне: “Кветка”, “Свечка” (Слайд 2,3,4)

2. “ Складавічок”

- Працягваем нашу моўную размінку. Складавічок сёння прапануе вам вось такое заданне:

ТПІ, ТПЭ, ТПА,ТПО, ТПУ, ТПЫ

(Склады чытаюцца працяжна, коратка, хутка)

3. Работа над інтанацыяй сказа.

(На дошцы запісаны сказ: “У нас зараз урок чытання”. Замест знака прыпынку кветка.)

- Папрацуем над інтанацыяй сказа. Але што гэта? Якісьці незвычайны знак прыпынку ўканцы сказа. (Слайд 5)

- Якія знакі прыпынку могуць стаяць у канцы сказа?

- Як будзе гучаць сказ, калі паставім кропку? (Слайд 6)

- Зробім апавядальны сказ клічным па інтанацыі. (Слайд 7)

- Што вы павінны перадаць голасам?

- Папрацуем над інтанацыяй пытальнага сказа. Што гучыць у пытальным сказе? (Слайд 8)

(Сказ чытаецца чатыры разы з пастаноўкай лагічнага націска на кожнае слова. Апошні раз: “У нас зараз урок чытання?)

- Так, у нас урок чытання. Чым мы будзем займацца?

(Чытаць, адказваць на пытанні, размаўляць па беларуску).

Праверка дамашняга задання (праца ў парах)

Сёння мы трапім у чароўны свет літаратуры, але для гэтага вам патрэбна атрымаць пропускі. Атрымае яго той, хто выразна прачытае верш В. Жуковіча “Маміна свята”. Працаваць мы будзем у парах: адзін вучань выразна чытае, а другі яго ацэньвае, а потым наадварот. Ацэньваць будзем па двух крытэрыях: (Слайд 9)

  • захоўванне паўз унутры і ў канцы сказа;

  • адпаведнасць тону і тэмпу чытання эмацыянальнага настрою верша.

Змястоўная ацэнка выразнасці чытання ў парах, выніковае ацэньванне выканання вучнямі дамашняга задання настаўнікам.

На маю думку, вам ўсім трэба даць пропускі ў чароўны свет літаратуры. (Настаўнік уручае пропускі.)

Фізкультхвілінка для вачэй

Знаёмства з тэмай і мэтай урока

- Адгадайце загадкі і вы разумееце , аб кім пойдзе размова на ўроку.

  • Ляжыць на сене,

Сам не есць і нікому не дае. (Сабака)



  • З чалавекам ён сябруе,

Ноччу двор яго вартуе,

Служыць шчыра небарака,

Хоць і кажуць: “Злы... (сабака)” (Слайд 10)





Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу

- А зараз я прапаную вам прачытаць назву твора, з якім будзем знаеміцца. Адкрыйце старонку 81 падручніка.

- Каго называюць безбілетнай падарожніцай?

- Ці здагадаліся вы хто галоўны герой апавядання?

Звярніце ўвагу на словы:

  • дзверы

  • уседзець

  • ўскочыць

  • ўладкуецца

  • пажартаваў

  • хіба дагоніш

  • увязалася за мной

  • для ачысткі сумлення

  • брыду без пэўнай мэты

  • - Пра што пойдзе гаворка ў тэксце?

-Запомніце ўсе свае меркаванні. Пасля чытання праверым спраўдзіліся яны ці не.

Першаснае ўспрыманне

(чытае настаўнік)

  • Спраўдзіліся меркаванні?

  • Хто быў безбілетнай пасажыркай?

  • Хваляваліся за каго-небудзь, ці не? Чаму?

  • Якія пачуцці ўзніклі ў вас на працягу усяго слухання?(Трывога, страх, надзея, спадзяванне, радасць).

Паўторнае чытанне

(жужжачае чытанне, ланцужком)



Работа над тэкстам

  • Як звалі сабаку? А хлопчыка?

  • Як паводзіла сябе Жулька ў тралейбусе?

  • Чаму кантралёр назваў Жульку безбілетніцай? Прачытайце.

  • Якое здарэнне адбылося з Жулькай? Прачытайце.

  • Што адчуў гаспадар?

  • Ці сустрэліся Жулька з гаспадаром?

  • Знайдзіце ўрывак, які патрэбна прачытаць са смуткам, весела



Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Добра раненька ўставаць.

З самага пачатку

Я раблю зарадку.



  • Зараз прапаную вам папрацаваць у парах. На парце у вас карткі з запісанымі словамі. Іх патрэбна злучыць стрэлкай з адпаведным значэннем. Тая пара, якая выканае падае сігнал.

( Работа ў парах)

Неадступна ісці

брысці

Знайсці месца

увязацца

Ісці без пэўнай мэты

уладкавацца

Хутка бегчы

пасмяяцца

Пажартаваць

ляцець



-Праверым работы груп. (Слайд 11)



-Звярніце увагу на апавяданне. На колькі частак аўтар падзяляе яго?

Паглядзіце на пытанне пад нумарам 7. Нам прапануюць гатовы план апавядання. (Слайд 12)

Наша задача падзяліць тэкст у адпаведнасці з планам. Колькі частак у яго? Якую назву мае 1 частка? Знайдзіце яе. Прачытайце. Што галоўнае ў гэтай частцы? А хто перакажа частку як запомніў?

-Чытаем назву 2 часткі. Знайдзіце яе. Перакажам.

(так з 3і 4 часткамі).



Падвядзенне вынікаў урока.

- З творам якога пісьменніка мы пазнаёміліся?

- Хто галоўныя героі апавядання?

- Якім чалавекам быў гаспадар? Ці можа ён зрабіць дрэнна? Чаму?

-Якая галоўная думка ў твора?

- Што вам спадабалася на ўроку? Ці не сумавалі?

Д/З Навучыцца выразна чытаць апавяданне. (Слайд 13)

Рэфлексія “ Настаўнік-тэрмометр”

- А зараз я хачу даведацца ці змянілася тэмпература ў нашым класе. Але наш чароўны тэрмометр зламаўся… Тэрмометрам буду я. Калі вы лічыце, што наш урок быў цікавы і карысны – станавіцеся па маю правую руку. Калі ж вам было сумна і нецікава – па левую руку.

Дзякуй усім за працу! (Слайд 14)






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!

Закрыть через 5 секунд
Комплекты для работы учителя