Тэма ўрока: Замацаванне прыёмаў пазатаблічнага складання і аднімання двухзначных лікаў
Мэта ўрока: замацаванне навыкаў вусных вылічэнняў у межах 100
Задачы:
адпрацоўваць вылічальныя навыкі, садзейнічаць развіццю ўменняў вылучаць галоўнае ў пазнавальным аб'екце;
ствараць умовы для развіцця пазнаваўчай актыўнасці праз уяўленні аб свеце насякомых, узаемасувязі ў прыродзе, уменні аргументаваць свае выказванні, будаваць высновы;
выхоўваць працавітасць, пачуццё калектывізму
Абсталяванне: камп’ютар, слайд-прэзентацыя
Тып урока: інтэгрыраваны (матэматыка, чалавек і свет)
Слоўнік: ляток, соты.
ХОД УРОКА
Арганізацыйны момант
Прыціснуўшы далоньку да далонькі суседа, выкажыце свае пажаданні ў правядзенні ўрока. Я жадаю вам поспеху, цярпення, узаемаразумення.
Пачаць сённяшні ўрок мне хочацца словамі В. Драгунскага, якія будуць служыць дэвізам нашага ўрока.(Дэвіз запісаны на дошцы)
“Не важна, хто ты, а важна, як ты выконваеш сваю работу.” В.Драгунскі
Сёння нас чакае вялікая праца. Справіцца з ёй змогуць уважлівыя, дапытлівыя, працавітыя і дружныя рабяты.
II. Актуалізацыя ведаў
Узорам працавітасці, узаемадапамогі нам будзе служыць той, хто з'яўляецца адным з найвялікшых працаўнікоў ва ўсім свеце. Каб даведацца, хто гэта, трэба выканаць наступную работу – вусна рашыць прыклады. Затым запісаць адказы ў парадку ўбывання і суаднясці іх з літарамі, запісанымі каля кожнага прыкладу.
Ы 50–20 30
О 97–42 55
П 43+31 74
Ч 18+40 58
Л 41 + 4 45
Адказы:74, 58, 55, 45, 30 /пчолы/. ( Выстаўляецца на дошцы)
Так, рабяты, гэта пчолы – нястомныя працаўнікі. І адна з іх, Мая, будзе з намі разам працаваць на ўроку і раскажа шмат цікавага з жыцця свайго вулля.
Пчалу пачыталі ва ўсе часы. Мёд лічылі ежай багоў.
III. Паведамленне тэмы ўрока
Калі зазірнуць у вулей, то можна ўбачыць, на першы погляд, бязладна снуючых пчол. Ці так гэта? ( Адказы дзяцей) Усё ў жыцці пчол падпарадкавана вызначаным законам, усё знаходзіцца ў строгім парадку. Кожная пчала займаецца сваёй справай, выконваючы яе на выдатна. Сёння мы паспрабуем зазірнуць у таямнічы мір пчол. Але пчолы не растаюцца са сваімі сакрэтамі лёгка, таму нам трэба выканаць заданні. Як вы думаеце, што мы паўторым справіўшыся з імі? ( Адказы дзяцей) Мы замацуем прыёмы вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў, рашэнне задач пры дапамое мадэліравання. Такім чынам, у шлях.
Слайд 1
IV. Праца над замацаваннем пройдзенага матэрыялу
Знаходжанне значэнняў выразаў са зменнымі. Праца ў групах
Дарога пчалы пачынаецца ад вулля. На пасецы звычайна знаходзіцца шмат вулляў. Вось і мы ў сябе ў класе "пабудуем" іх. Нам трэба знайсці значэнні выразаў са зменнымі.
Выканаўшы заданне, вы пабудуеце свой вулей. Сваю работу вы ацэніце ў лістках самаадзнакі. (Дзеці знаёмяцца з лісткамі самаадзнакі) Слайд 2


- Малайчыны, вы справіліся з заданнем, і не выпадкова нашы вуллі апынуліся менавіта такіх колераў. Дзякуючы гэтай афарбоўцы, яны менш пераграваюцца на сонцы, ды і іншых колераў пчала проста не адрознівае. Слайд 3
- Хто ведае, колькі вачэй у пчолкі? У пчалы столькі вачэй, колькі ў чалавека, яшчэ раз столькі ж і яшчэ адзін. Колькі ж вачэй ў пчолкі? (У пчалы 5 вачэй: 2 вялікіх, размешчаных па баках галавы, і 3 маленькіх на ілбу паміж імі.)Слайд 4
Паўтарэнне нумарацыі ў межах 100
На кожным вуллі ёсць ляток ( Работа са слоўнікам. Ляток - адтуліна ў вуллі для прылёту і вылету пчол, уваход у вулей. ) Каля яго заўсёды тоўпіцца шмат пчол. Але пчолы выдатна ведаюць правілы дарожнага руху і ніколі не парушаюць іх. Тыя, хто прыляцеў з працы, ўваходзяць па ніжняй частцы лятка, тыя, хто вылятае - па верхняй. Захаванню правіл дарожнага руху мы можам павучыцца ў пчол.
53 99 75
Вуллям на пасецы звычайна прысвойваюць нумары. Ёсць яны і ў нас. Назавіце іх.(53,99,75.) Назавіце папярэднія і наступныя лікі для тых, якія вы бачыце на дошцы. Запішыце іх у парадку ўзрастання. (Адзін чалавек працуе на дошцы.)
(Сааацэнка)
3. Зрокавая фізхвілінка
4. Рашэнне прыкладаў. Работа ў парах. Самаправерка
Пчале пара на працу, ды і нам таксама. У колькі гадзін пачынаецца наш працоўны дзень? (У 9гадзін 00 хвілін.) Па чым вы вызначаеце час?
- Пчала таксама вельмі добра арыентуецца ў часе. Для гэтага ёй не патрэбныя ні гадзіннікі, ні сонца. Ёй патрэбныя кветкі. Яна вылятае тады, калі пачынае працаваць кветкавы гадзіннік.
1,2 пара – с.66, №2 – 3 узровень
3 пара – с.66, №3 – 5 узровень ( Самаацэнка)
5. Работа з падручнікам. Каллектыўная работа
Малайчыны, рабяты, вам усяго па 7- 8 гадоў, а вы ўжо шмат ведаеце і ўмееце. Як вы думаеце, у якім узросце пчала пачынае займацца зборам нектара? Даведацца гэта вы зможаце, рашыўшы задачы.
-Задача № 4, с 66
а) разбор задачы
- Пра што гаворыцца ў задачы?
- Колькі талерак было у буфеце? ( 18 і 12 )
- Што зрабілі з талеркамі ? ( Узялі )
-Колькі талерак узялі? ( Невядома)
- Колькі талерак засталося? ( 24)
-Зачытайце пытанне задачы.
б) мадэліраванне задачы
1) вербальная мадэль ( заданне на выбар мадэлі) Слайд 6,7
Было – 18т. і 12 т. Было – 18т. і 12 т.
Узялі - 24т. Узялі - ? т.
Засталося - ? т. Засталося - 24 т.
2) схематычная мадэль ( заданне на пабудаванне мадэлі) Слайд 8
18 12








? 24
г) аналіз задачы
- Мы можам адразу адказаць на галоўнае пытанне задачы? (Не)
- Чаму?
- Што мы павінны даведацца? ( колькі было талерак)
- Якім дзеяннем мы знойдзем колькасць талерак? (складаннем)
- Калі мы даведаемся, колькі было талерак, мы зможам адказаць на галоўнае пытанне задачы? ( так)
- Мы будзем знаходіць цэлае ці частку?
- Якім дзеяннем? ( адніманнем)
д) Рашэнне задачы ( самастойная работа)
Вы ведаеце свае магчымасці, таму, каму цяжка рашыць задачу самастойна, можаце карыстацца "карткамі -дапаможніцамі".
Картка-дапаможніца №1
1) .. + .. = .. ( т. ) – было талерак
2) .. - .. = .. ( т. ) – узялі з буфета
Адказ: .. талерак.
Картка-дапаможніца №1
1) 18 + .. = .. ( т. ) – было талерак
2) .. - 24 = .. ( т. ) – узялі з буфета
Адказ: .. талерак.
(Самаправерка. Самаацэнка.)
6. А цяпер трохі цікавага з міру пчол.
-Вы ведаеце, колькі жыве пчала? ( 2 месяцы)
- А хто з'яўляецца ворагам пчол? (жабы, шэршань, дождж)
7. Рухальная фізхвілінка. Гульня “Ветрык дуе”
8. Работа з падручнікам.
Рашэнне задачы №6, с 67
а) пастаўце пытанне да задачы па прапанаванай схематычнай мадэмі ( заданне на змяненне мадэлі)
25


10 ? 12
?
б) разбор задачы
- Пра што гаворыцца ў задачы?
- Колькі дзяцей пайшло на арэлі?
- Колькі дзяцей прыйшло на каруселі?
- Пастаўце пытанне да задачы.
в) рашэнне задачы (работа ў парах)
1 спосаб
1) 25 – 12=13(дз.)- стала, калі пайшло на арэлі
2) 13 + 10 =23(дз.)- стала, калі прыйшлі
Адказ: 23 талеркі.
2 спосаб
1) 12-10=2(дз.) – на столькі стала менш
2) 25-2=23(дз.)- стала
Адказ: 23 талеркі.
Пасля рашэння задач на праектары адкрываюцца малюнкі пчол рознага ўзросту, якія выконваюць розныя функцыі ў вуллі. Слайд 9-13
Ад нараджэння да 6 дзён пчала прыбірае ў вуллі.
Ад 6 да 12 дзён - корміць лічынак і матку.
Ад 12 да 19 дзён - будуе з воску соты.
Ад 19 да 26 дзён – ахоўвае вулей, прымае нектар і пылок.
У 26 дзён пчала вылятае на збор нектара і пылка.
У шаноўным пажылым узросце, каля 40 дзён, пчала прыносіць у вулей ваду. Далёка ад вулля яна ўжо не ляціць.
Пчалу ўшаноўваюць у многіх краінах свету, у гонар яе ўзводзяцца помнікі.Наша краіна не выключэнне, у Мінску ў 2010 годзе ўзвялі помнік пчале-працаўніцы. Слайд
V. Падвядзенне выніку ўрока. Рэфлексія
- Наш незвычайны ўрок падыходзіць да канца. Давайце падвядзём вынік вашай працы па лістках самаадзнакі.
- Сёння на ўроку вы добра справіліся з усімі заданнямі. Скажыце, што вам дапамагло ў гэтым? (працавітасць, уседлівасць, старанне, узаемадапамога….)
-У пчол не заўсёды ўсё атрымліваецца лёгка і адразу, сапраўды, так і ў нас.
Ацаніце сваю працу на ўроку і завяршыце фразу:
- Самым складаным для мяне было….
- Найлягчэйшым для мяне было….
- Сваім сябрам і бацькам я раскажу пра…
Слайд 15
10