СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок па беларускай мове ў 9 класе на тэму "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Бяззлучнікавы складаны сказ”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок па беларускай мове ў 9 класе на тэму "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага  па тэме “Бяззлучнікавы складаны сказ”

Просмотр содержимого документа
«Урок па беларускай мове ў 9 класе на тэму "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Бяззлучнікавы складаны сказ”»

Вучаць у школе замежныя мовы,  Кожная мова гучыць адмыслова. Вы паглядзіце – у краіне любой Ёсць да да айчыннага слова любоў. Шчыра гаворыць француз па-французску, Рускі прасветлена мовіць па-руску. Піша ад сэрца па-польску паляк. Як мы да роднае ставімся? Як? О, загучы, як Радзімы аснова, Ты, беларуская слынная мова!

Вучаць у школе замежныя мовы,

Кожная мова гучыць адмыслова.

Вы паглядзіце – у краіне любой

Ёсць да да айчыннага слова любоў.

Шчыра гаворыць француз па-французску,

Рускі прасветлена мовіць па-руску.

Піша ад сэрца па-польску паляк.

Як мы да роднае ставімся? Як?

О, загучы, як Радзімы аснова,

Ты, беларуская слынная мова!

  Англійская мова мне добра даецца,  А да беларускае цягнецца сэрца.  Яе, нібы шчасце, пушчу ў душу.  -Дзень добры, любімая мова,-кажу.  Скажыце, дарослыя, сталыя людзі,  Няўжо нашу родную мову забудзем?  Часцей і паўсюдна на ёй гаварыце, Багацце яе нам, нашчадкам, дарыце.  Яна, нібы зорачка ранняя, свеціць, Усім сталым людзям, дарослым і дзецям.

Англійская мова мне добра даецца, А да беларускае цягнецца сэрца. Яе, нібы шчасце, пушчу ў душу. -Дзень добры, любімая мова,-кажу. Скажыце, дарослыя, сталыя людзі, Няўжо нашу родную мову забудзем? Часцей і паўсюдна на ёй гаварыце, Багацце яе нам, нашчадкам, дарыце. Яна, нібы зорачка ранняя, свеціць, Усім сталым людзям, дарослым і дзецям.

Мэта: падагульніць і сістэматызаваць веды пра бяззлучнікавы складаны сказ, праверыць веданне правіл пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлуч-нікавых складаных сказах і ўменне іх ставіць, замацаваць уменні вызначаць бяззлучнікавыя сказы ў кантэксце, складаць іх схемы

Мэта: падагульніць і сістэматызаваць веды пра бяззлучнікавы складаны сказ, праверыць веданне правіл пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлуч-нікавых складаных сказах і ўменне іх ставіць, замацаваць уменні вызначаць бяззлучнікавыя сказы ў кантэксце, складаць іх схемы

Лічбавы дыктант Бяззлучнікавы складаны сказ – гэта сказ, у якім граматычныя часткі звязваюцца сэнсава і інтанацыйна. Паміж рознатыпнымі часткамі БСС могуць выражацца прычынныя, умоўныя, дапаўняльныя сэнсавыя адносіны. У БСС галоўным сродкам сувязі частак з’яўляецца злучнік. У БСС паміж часткамі могуць ставіцца коска, кропка з коскай, працяжнік, двукроп’е. Коска ставіцца паміж часткамі БСС, калі яны маюць ускладненую будову і свае знакі прыпынку. Працяжнік ставіцца, калі другая частка раскрывае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай частцы. Паміж такімі часткамі можна ўставіць словы бо, таму што. Гэта бяззлучнікавы складаны сказ: У кастры патрэсквалі дровы , і шызы дымок падымаўся ў неба, расставаў.

Лічбавы дыктант

  • Бяззлучнікавы складаны сказ – гэта сказ, у якім граматычныя часткі звязваюцца сэнсава і інтанацыйна.
  • Паміж рознатыпнымі часткамі БСС могуць выражацца прычынныя, умоўныя, дапаўняльныя сэнсавыя адносіны.
  • У БСС галоўным сродкам сувязі частак з’яўляецца злучнік.
  • У БСС паміж часткамі могуць ставіцца коска, кропка з коскай, працяжнік, двукроп’е.
  • Коска ставіцца паміж часткамі БСС, калі яны маюць ускладненую будову і свае знакі прыпынку.
  • Працяжнік ставіцца, калі другая частка раскрывае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай частцы. Паміж такімі часткамі можна ўставіць словы бо, таму што.
  • Гэта бяззлучнікавы складаны сказ:

У кастры патрэсквалі дровы , і шызы дымок падымаўся ў неба, расставаў.

Адказ: 1101000

Адказ:

1101000

 Работа ў групах   З тэксту выпісаць бяззлучнікавыя складаныя сказы, расставіць знакі прыпынку, скласці схемы

Работа ў групах

З тэксту выпісаць бяззлучнікавыя складаныя сказы, расставіць знакі прыпынку, скласці схемы

 Шыфроўка   Паслухайце сказ, упішыце ў клетку знак прыпынку, які неабходна паставіць паміж часткамі ў бяззлучнікавым сказе

Шыфроўка

Паслухайце сказ, упішыце ў клетку знак прыпынку, які неабходна паставіць паміж часткамі ў бяззлучнікавым сказе

 Работа ў пары   Дапісаць, каб атрымаўся бяззлучнікавы складаны сказ.  Перабудаваць у бяззлучнікавы складаны сказ.  Са слоў скласці бяззлучнікавы складаны сказ.

Работа ў пары

  • Дапісаць, каб атрымаўся бяззлучнікавы складаны сказ.
  • Перабудаваць у бяззлучнікавы складаны сказ.
  • Са слоў скласці бяззлучнікавы складаны сказ.
  Фізкультхвілінка

Фізкультхвілінка

 Карэктар   Выправіць памылкі   1. Глянуў у акно – над вёскай стаяла цёмная хмара. 2. Сышоў снег; зелянелі пагоркі; прыляцелі птушкі. 3. Усе былі заняты справай - Саша капаў ямкі, Косця садзіў дрэўцы. 4. Адзін раз зманіш: другі раз не павераць. 5. Косця вельмі перажываў, дрэўцы раслі слаба.

Карэктар

Выправіць памылкі

 

1. Глянуў у акно – над вёскай стаяла цёмная хмара.

2. Сышоў снег; зелянелі пагоркі; прыляцелі птушкі.

3. Усе былі заняты справай - Саша капаў ямкі, Косця садзіў дрэўцы.

4. Адзін раз зманіш: другі раз не павераць.

5. Косця вельмі перажываў, дрэўцы раслі слаба.

 Арфаграфічная хвілінка 1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара е   С...мнаццаць, в...чоркі, п...сняр, к...фір, г...ктар, прадз...д, заз...лянець, дз...вяты  Складзіце бяззлучнікавы складаны сказ     2. Запішыце па-беларуску   Лидер, десятка, компьютер, герой,  шницель  Складзіце бяззлучнікавы складаны  сказ

Арфаграфічная хвілінка

1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара е  

С...мнаццаць, в...чоркі, п...сняр, к...фір, г...ктар, прадз...д, заз...лянець, дз...вяты 

Складзіце бяззлучнікавы складаны сказ  

 

2. Запішыце па-беларуску  

Лидер, десятка, компьютер, герой,

шницель 

Складзіце бяззлучнікавы складаны

сказ

Тэставае заданне    Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы А) Спявае лета над барамі, сасонкі струнамі звіняць, гамоніць поле каласамі, шапоча ў кветках сенажаць. Б) Зябнуць вербы на марозе, і глуха лес гамоніць. В) Першы марозік моцна скаваў зямлю, у паветры кружацца рэдкія сняжынкі. Г) Я люблю бярозку, што пяе з вятрамі.  Адзначце БСС, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку А) Можна было ісці дадому: рабочы дзень скончыўся. Б) Дождж мочыць; сонца сушыць. В) Андрэй зірнуў на неба – чорная хмара вісела амаль над ім. Г) Любіце працу: у ёй найбольшы смак жыцця.

Тэставае заданне

  • Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы

А) Спявае лета над барамі, сасонкі струнамі звіняць, гамоніць поле каласамі, шапоча ў кветках сенажаць.

Б) Зябнуць вербы на марозе, і глуха лес гамоніць.

В) Першы марозік моцна скаваў зямлю, у паветры кружацца рэдкія сняжынкі.

Г) Я люблю бярозку, што пяе з вятрамі.

  • Адзначце БСС, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку

А) Можна было ісці дадому: рабочы дзень скончыўся.

Б) Дождж мочыць; сонца сушыць.

В) Андрэй зірнуў на неба – чорная хмара вісела амаль над ім.

Г) Любіце працу: у ёй найбольшы смак жыцця.

 3. Адзначце БСС з аднатыпнымі часткамі  А) Хмурна было, суха, дзьмуў вецер.  Б) Адчыніш фортку – павее халадок.  В) Праз вокны відаць: на ўсходзе разгараецца раніца.  Г) У полі дзьмуў калючы вецер, пачыналася завея.   4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік  А) Азірніся і ўбачыш __ ля цябе я ў любую хвіліну.  Б) Кінеш спераду__ знойдзеш ззаду.  В) Няма лесу___ няма жыцця.  Г) Вакол спакойна дрэмле поле ___ блішчыць у росах сенажаць.   5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е  А) Спадала лета __ ішоў ранні верасень.  Б) Усё навокал было па-ранейшаму __ глуха шумеў лес, над зямлёй плылі хмары.  В) Мне здалося __ па бруку ідзе маладая сасонка.

3. Адзначце БСС з аднатыпнымі часткамі А) Хмурна было, суха, дзьмуў вецер. Б) Адчыніш фортку – павее халадок. В) Праз вокны відаць: на ўсходзе разгараецца раніца. Г) У полі дзьмуў калючы вецер, пачыналася завея. 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік А) Азірніся і ўбачыш __ ля цябе я ў любую хвіліну. Б) Кінеш спераду__ знойдзеш ззаду. В) Няма лесу___ няма жыцця. Г) Вакол спакойна дрэмле поле ___ блішчыць у росах сенажаць. 5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е А) Спадала лета __ ішоў ранні верасень. Б) Усё навокал было па-ранейшаму __ глуха шумеў лес, над зямлёй плылі хмары. В) Мне здалося __ па бруку ідзе маладая сасонка.

Дадатковае заданне (дамашняе заданне) Рознаўзроўневая картка 1. У народзе гавораць так __ лянок не любіць лянот. 2. Хочаш многа знаць __ трэба мала спаць. 3. Дагарэла зара ў небакраі __ на зямлю ноч спакойна лягла. 4. Бор стары завые нудна __ зашуміць галлём лаза. 5. 3 палёў даўно сышоў снег __ у сасновым бары пачынае зелянець трава. І узровень (1-2 балы). Знайдзіце сярод сказаў прыказку. ІІ узровень (3-4 балы). Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. ІІІ узровень (5-6) балаў . Пастаўце на месцы пропускаў у сказах знакі прыпынку. Складзіце схемы. ІV узровень (7-8 балаў). Зрабіце сінтаксічны разбор сказа. V узровень (9-10 балаў). Складзіце сказ, які адпавядае схеме: [ ], [ ], [ ] – [ ].  

Дадатковае заданне (дамашняе заданне)

Рознаўзроўневая картка

1. У народзе гавораць так __ лянок не любіць лянот.

2. Хочаш многа знаць __ трэба мала спаць.

3. Дагарэла зара ў небакраі __ на зямлю ноч спакойна лягла.

4. Бор стары завые нудна __ зашуміць галлём лаза.

5. 3 палёў даўно сышоў снег __ у сасновым бары пачынае зелянець трава.

І узровень (1-2 балы). Знайдзіце сярод сказаў прыказку.

ІІ узровень (3-4 балы). Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах.

ІІІ узровень (5-6) балаў . Пастаўце на месцы пропускаў у сказах знакі прыпынку. Складзіце схемы.

ІV узровень (7-8 балаў). Зрабіце сінтаксічны разбор сказа.

V узровень (9-10 балаў). Складзіце сказ, які адпавядае схеме:

[ ], [ ], [ ] – [ ].

 

Дзякуй за работу!

Дзякуй за работу!

Любіце травы, дрэвы, рэкі, Прастор палёў, блакіт нябёс, Цаніце Працу, Чалавека,- І Бог вам дасць спагадны лёс. А каб цанілі вас у свеце, (Я лепшых слоў не падбяру), Шануйце дзіва на планеце – Святую нашу Беларусь. І мову Коласа, Купалы Вы беражыце з роду ў род, Каб наша воля не прапала, Каб не загінуў наш народ.  Алесь Ставер

Любіце травы, дрэвы, рэкі,

Прастор палёў, блакіт нябёс,

Цаніце Працу, Чалавека,-

І Бог вам дасць спагадны лёс.

А каб цанілі вас у свеце,

(Я лепшых слоў не падбяру),

Шануйце дзіва на планеце –

Святую нашу Беларусь.

І мову Коласа, Купалы

Вы беражыце з роду ў род,

Каб наша воля не прапала,

Каб не загінуў наш народ.

Алесь Ставер


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!