СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок па літаратуры. У.Караткевіч. "Каласы пад сярпом тваім"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Дамашняе заданне і праца на ўроку

Просмотр содержимого документа
«Урок па літаратуры. У.Караткевіч. "Каласы пад сярпом тваім"»

Тэма: раман У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Ідэйна-мастацкі змест рамана. Абагульняючы ўрок.


  1. Узгадаць змест рамана па пытаннях.


Пытанні па змесце рамана “Каласы пад сярпом тваім”

  1. Што напісана на першай старонцы кнігі “Каласы пад сярпом тваім”?

  2. З якіх частак складаецца раман “Каласы пад сярпом тваім”?

  3. Колькі год споўнілася Алесю, калі ён вярнуўся ў сваю сям’ю?

  4. Люты прыгоннік, стрыечны брат маці галоўнага героя.

  5. Мянушка дзеда галоўнага героя. Імя прадзеда галоўнага героя.

  6. Кіраўнік сялянскіх мас, якога малы Алесь выратаваў ад расправы пана.

  7. Падчас першай сумеснай вячэры з бацькамі ў Алеся зваліўся на зямлю хлеб. Як ён з ім абышоўся?

  8. Які рытуал чакаў Алеся, калі той дасягнуў падлеткавага ўзросту? 

  9. Якія шляхецкія захапленні меў бацька Алеся?

  10. Куды адвёў бацька Алеся ў дзень пострыгу?

  11. Чаму пад’ём у 7 гадзін раніцы не задавальняў маладога Загорскага ў палацы?

  12. Пазнай героя па апісанні:
    1.  “Чацвёрты быў зусім непадобны на іх. Больш тонкі. Цёмны скурай. З простым носам, як астатнія тры, але з крутымі ноздрамі. Са спакойным, не па-дзіцячаму цвёрдым ротам. Ён сядзеў неяк больш вольна і лёгка. Каштанавыя, вельмі іскрыстыя пад сонцам валасы хлопца ляжаі буйнымі хвалямі. Цёмна-шэрыя вочы спакойна глядзелі на імклівую плынь Дняпра.” 

     2.
    “Загарэлы, амаль шакаладны твар; усмешка, што адкрывала роўныя белыя як снег зубы; белакурыя, хвалістыя вусы і грыва валасоў і, галоўнае, смяшлівыя васільковыя вочы з нейкім нетутэйшым, доўгім, мігдалевідным разрэзам тонкіх павек.” 

    3. “Той самы, здаецца, твар, і ўсё ж не той. Вочы нават цямнейшага колеру, чым у Кандрата, пэўна таму, што веі заўсёды сціпла апушчаны. Рот нясмела ўсміхаецца. Галава схілена трошкі ўбок, як кветка ў весняга “сну”. 

    4.  
    “Алесь бадай што перапалохана глядзеў на яго. Больш страшнага твару яму яшчэ ніколі не даводзілася бачыць. Шырокі і загарэлы ледзь не гарчычнага адцення, ён увесь быў папаласаваны і зрэзаны страшнымі шнарамі, якія толькі нейкім дзівам не закранулі носа і вачэй. Тоўстага гарбатага носа і бязлітасных блакітных вачэй пад чорнымі брывамі. Вусы былі таксама чорныя і доўгія, але нават яны не маглі схаваць ганарыстых, напышліва падціснутых вуснаў. А вось чорныя кудлы на галаве нехта густа перавіў сівым павуціннем. Павуцінне ляжала цэлымі жмутамі, чаргуючыся з чорнымі пасмамі, і падала на плечы конніка, на каўнер карычневага паляўнічага адзення, калісьці багатага, а цяпер пацёртага і там-сям запэцканага” 

  13. “Чые гэта словы?”
    1: “А зброю браць усё адно давядзецца. Да таго часу знойдзем людзей. Зразумей, трэба...У рабстве гіне дух”. 

2: “А што ў іх за душою?..Расея ў іх за душою? Польшча ў іх за душою?! Свая зямля?! Польшчу яны прапілі. Расея для іх - чарналапатніца, свая зямля ім - мачаха. Сволач пан, кругом сволач...Ваські Вашчылы на іх мала, Ямелькі Пугачова, Ромкі Ракутовіча на іх паскудныя шыі”. 


3: “У хлеб трэба было верыць. Ад хлеба жыццё і ад хлеба адужанне. Ад хлеба не можа не быць адужання. Ён нясе чалавека, і чалавек жыве дзеля яго, памагае яму стаць хлебам, а той за гэта чалавеку частку самога сябе. І ў гэтым хлеб вышэй за чалавека, бо чалавек аддае яму ўсяго сябе”. 


4: “З гэтай хвіліны памятай, князь, душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля - ваяводзе справядлівай вайны, жыццё - усім добрым людзям, сэрца - каханай. Але гонар і чэсць - яны належаць толькі табе і больш нікому”.



2. Разгадаць крыжаванку

Па гарызанталі:

1. Прозвішча сялянскай сям’і, у якую быў адданы на выхаванне галоўны герой.

3. Люты прыгоннік, стрыечны брат маці галоўнага героя.

5. Мянушка дзеда галоўнага героя.

9. Прозвішча галоўнага героя.

10. Імя жонкі галоўнага героя.

11. Далёкі продак галоўнага героя, «цёзка» рускага князя-пакутніка, якому разам з братам Барысам прысвечана першае вядомае жыціе.

12. Імя маці галоўнага героя.

13. Выкладчык універсітэта, славуты рускі лінгвіст, куратар навуковых прац галоўнага героя.

15. Прозвішча млынара, знахара.

18. Прозвішча, якое было нададзена дзецям галоўнага героя.

19. Імя цесця галоўнага героя.

20. Кіраўнік сялянскіх мас, якога малы Алесь выратаваў ад расправы пана.

 

Па вертыкалі:

2. Імя прыгоннай артысткі, маці дзяцей галоўнага героя.

3. Імя бабулі галоўнага героя.

4. Прозвішча цесця галоўнага героя, якое можна пазнаць у назве спарткомплекса Беларусі, што пад Мінскам.

6. Імя сына і бацькі галоўнага героя.

7. Славуты рускі пісьменнік, прылічаны да сваякоў галоўнага героя па лініі маці.

8. Імя дзеда галоўнага героя.

14. «Царственная» каханая прадзеда галоўнага героя.

16. Імя прадзеда галоўнага героя.

17. Імя брата К. Каліноўскага.



Праверачная работа па рамане У. Караткевіча

Каласы пад сярпом тваім”

1.Чым абумоўлена цікавасць Уладзіміра Караткевіча да падзей 1863 года?

2. Калі ў пісьменніка з’явілася задума напісаць раман “Каласы пад сярпом тваім”?

3. Які сэнс уклаў пісьменнік у назву рамана? Хто з герояў рамана выказваецца наконт каласоў і серпа?

4. У якім годзе і ў якім часопісе была надрукавана першая кніга трылогіі “Каласы пад сярпом тваім”?

5. Назавіце імя і прозвішча прадзеда, які камандаваў у 1863 годзе атрадам паўстанцаў і быў расстраляны па загадзе Мураўёва.


6. У чым жанравая адметнасць рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”?

7. У чым наватарства пісьменніка ў выбары галоўнага героя рамана “Каласы пад сярпом тваім”?

8. Што было характэрна для ўсіх прадстаўнікоў роду Загорскіх? Пералічыце рысы, якія адпавядаюць гэтым героям рамана.


9. Якую ролю, на думку Караткевіча, у станаўленні асобы чалавека мае далучанасць кожнага да традыцый свайго роду?


10. Чаму ніхто з роду Загорскіх у Расійскай імперыі не зрабіў палітычнай кар’еры?



Адказы дасылаць на электронны адрас: [email protected]

Пытанні па змесце рамана “Каласы пад сярпом тваім”, праверачную работу па рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” здаваць абавязкова. Крыжаванку робім па жаданні.