СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок "Плаўленне і крышталізацыя"

Категория: Физика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок абагульнення ведаў па тэме "Плаўленне і крышталізацыя". (на беларускай мове)

Просмотр содержимого документа
«Урок "Плаўленне і крышталізацыя"»

Прадмет Фізіка

Клас 8

Урок 14

Тэма Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “ Разлік колькасці цеплыні пры награванні і ахалоджванні. Гарэнне. Плаўленне.”

Мэта Забяспечыць паўтарэнне, сістэматызацыю і абагульненне ведаў па тэме “ колькасць цеплыні” і выпрацоўваць уменне рашаць задачы на выкарыстанне ўраўнення цеплавога балансу;

Ствараць умовы для развіцця ў вучняў умення знаходзіць тлумачэнні прыродных з’яў, стымуляваць жаданне самастойна працаваць;

Садзейнічаць выхаванню адказнасці і мэтанакіраванасці.

Дамашняе заданне

Паўтарыць параграф 7-9;

практыкаванне 6(8,9);

практыкаванне 7(4);

Ход урока

1.Арганізацыйны момант.

2. Падвядзенне да тэмы ўрока.

Эпіграф “ Што ў маладосці зведаў- на камяні выбіта, а што ў старасці, то на лёдзе напісана” Узбекская народная мудрасць

-Які сэнс маюць гэтыя словы?

-Які фізічны працэс маецца на ўвазе?

-Да якіх фізічных з’яў адносіцца гэты працэс?

3. Размінка ( актуалізацыя апорных ведаў)

Награванне

Гарэнне

Плаўленне і крышталізацыя

Для кожнага працэсу падабраць формулы, адзінкі вымярэння, азначэнні, графікі.( усе формулы, графікі, адзінкі вымярэння, азначэнні запісаны на картачках)

4.Якасныя пытанні

- Як вы разумееце, што удзельная цеплаёмістасць свінца 120 Дж/кгС

-Вадзе, спірту, керасіну,алею масы якіх роўныя, перадалі аднолькавыя колькасці цеплыні. Якая валкасць нагрэецца на большую колькасць градусаў?

-Як зразумець “ Удзельная цеплата згарання сухіх дроў 8,3 МДж/кг?

-Апісаць пераўтварэнні энергіі ў час плаўлення і крышталізацыі ( работа з графікам)

-Калі каля вадаёму цяплей: у час крыгаходу, або ў час замярзання вады?

5.Колькасныя задачы

-На нагрэў цэглы масай 4 кілаграмы на 63 С выкарысталі столькі ж цеплаты, як на нагрэў вады масай 3 кілаграмы на 15 С. Разлічыць удзельную цеплаёмістасць цэглы.

-

- Задача № 298 ( зборнік задач Л.А.Ісачанкава)

Фізкультхвілінка

6. Карысныя парады “ Тэхніка бяспекі і цікавыя доследы”

7. Запаўненне абагульняючай табліцы

Цеплавыя з’явы

Азначэнні

Формулы

Графікі залежнасці тэмпературы ад часу

Награванне і ахалоджванне




Гарэнне




Плаўленне і крышталізацыя






8.Вынікі ўроку. Рэфлексія

9. Дамашняе заданне:

Паўтарыць параграф 7-9;

практыкаванне 6(8,9);

практыкаванне 7(4);

выканаць доследы, прапанованыя у “Тэхніка бяспекі і цікавыя доследы”









































У марозны дзень дакраніцеся рукой да металічнага прадмета. Рука прыліпне! Калі вы дакраняцеся да драўлянага прадмета, то такога не адбудзецца. З пункту гледжання фізікі ўсё тлумачыцца проста. Метал валодае высокай цеплаправоднасцю і актыўна адводзіць цяпло ад рукі. Але рука вільготная, вільгаць замярзае і рука прымаражваецца. Ні ў якім выпадку не праводзьце эксперымент з языком, справа скончыцца смуткам.

У марозны дзень чутны скрып снегу пад нагамі. Ён звязан з гукам сняжынак-ільдзінак, які раздаўліваюцца. Чым мацнейшы мароз, тым цвярдзейшыя ільдзінкі, тым мацнейшы гук і вышэй тон.