СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок по химии на тему "Условия необратимого протекания реакций ионного обмена в растворах электролитов" (11 класс, на белорусском языке)

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

Данный урок разработан в форме устного журнала и позволяет акцентировать внимание учащихся на самостоятельной дзеятельности и ее самооценке

Просмотр содержимого документа
«Урок по химии на тему "Условия необратимого протекания реакций ионного обмена в растворах электролитов" (11 класс, на белорусском языке)»

ПЛАН-КАНСПЕКТ

Тэма: Умовы неабарачальнага працякання рэакцый абмену ў растворах электралітаў

Дыдактычная мэта урока:

Па выніках вывучэння тэмы вучні павінны:

  • Даваць азначэнні тэрмінам “рэакцыі іоннага абмену”, “моцныя электаліты”, “слабыя электраліты”.

  • Мець прадстаўленне пра ўмовы неабарачальнага працякання рэакцый іоннага абмену ў растворах электралітаў, асаблівасцямі састаўлення поўных і скарочаных іонных ураўненняў.

  • Састаўляць ўраўненні рэакцый іоннага абмену ў малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.

  • Выконваць лабараторныя доследы па прапанованаму плану і аналізаваць іх вынікі.

Задачы асобаснага развіцця:

  • Фарміраванне навыкаў самастойнай даследчай дзейнасці.

  • Садзеянне развіццю камунікатыўных уменняў пры выкананні групавых заданняў.

  • Развіцце навыкаў мэтавызначэння і аналізу ўласнай адукацыйнай дзейнасці .

  • Стымуляцыя ў вучняў імкнення да самаразвіцця.

Форма правядзення: інтэрактыўны часопіс

Арганізацыйная хвіліна і мэтавызначэнне.

Настаўнік: Добры дзень. Сення мы з вамі будем падарожнічаць па старонкам інтэрактыўнага часопісу пад назвай (слайд 1).

“Умовы неабарачальнага працякання рэакцый абмену ў растворах электралітаў”

Конфуций:

«Чтобы достигнуть знания,

Нужно исследовать сущность вещей…»

Настаўнік: Давайце разам паглядзім, з чым ен нас азнаеміць і чаму навучыць. Перш за усе давайце азнаемімся з уводзінамі гэтага часопісу і вызначым мэту нашага ўроку

Уводзіны (слайд 2)

Дарагія сябры! Абапіраючыся на вопыт вывучэння хіміі, хачу сказаць, што тэма гэтага часопісу вельмі важная. Большасць прыродных і прамысловых абменных хімічных працэсаў працякае ў выглядзе раствораў. Так, і наш арганізм засвайвае усе рэчывы ў раствораным выглядзе. Матэрыял гэтага часопісу дазволіць вам паўтарыць і прымяніць на практыцы галоўныя паняцці па тэме растворы; азнаеміць з сутнасцю рэакцый іоннага абмену паміж складанымі рэчывамі, навучыць састаўляць малекулярныя і іонныя ураўненні гэтых рэакцый; самастойна даследаваць умовы працякання такіх рэакцый з дапамогай лабараторных доследаў. Таксама вы зможаце самастойна ацаніць сваю дзейнасць па вывучэнню тэмы ў балах.

Самастойная фармуліроўка мэты ўроку вучнямі

Настаўнік: Якія ж старонкі есць у гэтым часопісе

Старонкі часопісу (слайд 3)

1.Галоўныя паняцці па тэме растворы рэчываў

2.Ураўненні электралітычнай дысацыяцыі

3.Паняцце пра рэакцыі іоннага абмену

4.Лабараторны практыкум “Умовы неабарачальнасці РІО”

5.Састаўленне ўраўненняў РІО

Этап актуалізацыі ведаў і праверкі дамашняга задання

Настаўнік: Адкрываем першую старонку нашага часопісу

Старонка 1.

Галоўныя паняцці па тэме (слайд 4)

Успомніце вядомыя вам асноўныя паняцці звязаныя з рэчывамі і іх паводзінамі у растворах, з гэтай мэтай да вашай увагі прапануецца заданне №1 (хімічны дыктант), у якім напісаны азначэнні тэрмінаў, а ваша задача пад адпаведнымі нумарамі даць назвы кожнаму.

  1. Процілеглазараджаныя часціцы ў растворах называюцца…

  2. Рэчывы, растворы ці расплавы якіх праводзяць электрычны ток, называюцца…

  3. Працэсс распаду рэчываў у растворах ці расплавах на зараджаныя часціцы называецца…

  4. Дадатназараджаныя часціцы рэчываў у растворах называюцца…

  5. Адмоўназараджаныя часціцы рэчываў у растворах называюцца…

  6. Электраліты, якія пры дыссацыяцыі ўтвараюць гідраксід-іоны і іоны металлаў, гэта …

  7. Электраліты , якія пры дысацыацыі ўтвараюць катыены вадароду і аніены кіслотных астаткаў , гэта…

  8. Электраліты , якія пры дысацыацыі ўтвараюць катыены металаў і аніены кіслотных астаткаў гэта…

  9. Як называецца велічыня, роўная адносіне ліку малекул або формульных адзінак электраліту, якія распаліся на іоны, да агульнага ліку яго раствораных малекул або формульных адзінак…

  10. Электраліты дзеляцца на … і …

Узаемаправерка і ацэньванне дзейнасці (слайд 5)

  1. Іоны

  2. Электраліты

  3. Электралітычная дысацыяцыя

  4. Катыены

  5. Аніены

  6. Асновы

  7. Кіслоты

  8. Солі

  9. Ступень дысацыяцыі

  10. Моцныя і слабыя

Выстаўленне адзнакі па дыктанту (кожны правільны адказ 1 бал)

Настаўнік: Малайцы, перагортваем на наступную старонку

Старонка2.

Ураўненні электралітычнай дысацыяцыі(слайд 6)

Электраліты заўседы дысацыіруюць на катыены (дадатна зараджаныя) і аніеы(адмоўназараджаныя), формулы і зарады якіх вы можаце знайсці ў табліцы растваральнасці ў канцы падручніка. Такім чынам мохна легка састаўляць ураўненні дыясацыяцыі розных рэчываў.

Прыклады:

А) KOH→ K++OH-

Б) CaCl2→ Ca2++2Cl-

(іону Cl2 не існуе, таму лічба 2 ставіцца , як каэфіцыент перад іонам Cl- )

В) Al2(SO4)3→ 2Al3++3SO42-

(тлумачэнне лічбаў перад іонамі, як і ў прыкладзе Б)

Заданне №2:

Састаўце ўраўненні дысацыяцыі рэчываў: HNO3, H3PO4, NaOH, K2SO4

Узаемаправерка і ацэньванне дзейнасці (слайд 7)

HNO3 → H++NO3-

H3PO4 ↔ 3H++PO43-

NaOH → Na++OH-

K2SO4 → 2K++SO42-

Выстаўленне адзнакі па заданню(кожнае правільнае ураўненне 2,5 бала, кожная памылка ва ураўненні -0,5 бала)

Этап вывучэння і замацавання новага матэрыялу

Старонка 3.

Паняцце пра рэакцыі іоннага абмену (слайд 8)

Паколькі электраліты (рэчывы) ў растворах распадаюцца на іоны (як вы зразумелі з матэрыялу старонкі 2), то ў растворах рэакцыі на самой справе ідуць паміж іх іонамі. Такія рэакцыі называюцца іоннымі.

Заданне №3 (самастойная праца з падручнікам):

Адкажыце на пытанні:

  1. Якія рэакцыі называюцца іоннымі?

  2. Што такое рэакцыі іоннага абмену?

  3. Пры якіх умовах адбываюцца рэакцыі іоннага абмену

Праверка адказаў і ацэньванне дзейнасці (слайд 9)

1.Іонныя рэакцыі— рэакцыі паміж іонамі ў растворах электралітаў.(3 бала)

2.Рэакцыі іоннага абмену—гэта рэакцыі абмену ў растворах паміж электралітамі (3 бала)

3.Умовы працякання РІО: утварэнне асадку, выдзяленне газу, утварэнне слабага электраліту (3 бала)

Фізкультхвілінка:

Паколькі наша наступная старонка лабараторны практыкум, то нам патрэбна ўспомніць ПБП. Я іх называю, а вы, калі згодны падымаеце рукі ўверх і гаворыце да, а калі не згодны, то выстаўляеце рукі ўперад і машаце імі са словамі не-не:

  • Рэчывы нельга спрабаваць на смак для яго вызначэння

  • Рэчывы можна нюхаць прама з прабіркі

  • Доследы можна праводзіць толькі ў прысутнасці настауніка і па плану доследа.

  • Калі вы разлілі рэактывы, то іх можна выцерці рукавом.

  • Калі кіслата або шчолач папала на скуру, то трэба прамыць іх вялікай колькасцю вады і пазваць настаўніка.


Старонка 4.

Лабараторны практыкум “Умовы неабарачальнасці РІО” (слайд 10)

Умовы працякання РІО: утварэнне асадку, выдзяленне газу, утварэнне слабага электраліту. РІО працякае, калі выконваецца хоць адна з гэтых умоў.

Заданне 4.

А)Самастойна правядзіце лабараторныя доследы

Назва лабараторнага доследу

Выпаўненне доследу

Л.д.№1 «Узаемадзеянне раствору карбанату натрыю с растворам салянай кіслаты»

У прабірку з 1 мл раствора Na2CO3 прыбаўляем 1 мл НСl

Л.д.№2 «Узаемадзеянне раствораў хларыду барыю і сульфату натрыю»

У прабірку с 1 мл раствору BaCl2 прыбаўляем 1 мл раствору Na2SO4

Л.д.№3 «Рэакцыя нейтралізацыі сернай кіслоты гидраксідам натрыя»

У прабірку з 1 мл раствору H2SO4 дабаўляем некалькі кропель індыкатару (метыларанжу). Затым прыліваем 1 мл раствору NaOH

Б)Самастойна зрабіце вывады для кожнага доследу па алгарытму:

Рэакцыя паміж растворамі электралітаў … і …. працякае таму, што ў яе выніку утвараецца…… .

Праверка і ацэньванне лабараторнага практыкуму (слайд 11)

1. Рэакцыя паміж растворамі электралітаў Na2CO3 і НСl працякае таму, што ў яе выніку ўтвараецца газ

2. Рэакцыя паміж растворамі электралітаў BaCl2 і Na2SO4 працякае таму, што ў яе выніку утвараецца асадак

3. Рэакцыя паміж растворамі электралітаў H2SO4 і NaOH працякае таму, што ў яе выніку утвараецца слабы электраліт.

Адзнака за выпаўненне задання 7 баллаў кожнаму