План-канспект урока
Класс: 9
Тэма: Рашэнне разліковых задач «Знаходжанне малекулярнай формулы вуглевадародаў па масавых долях элементаў»
Дыдактычная мэта урока:
па выніках вывучэння тэмы вучні павінны:
Ведаць агульную малекулярную формулу алканаў.
Мець прадстаўленне пра алгарытмы знаходжання малекулярнай формулы арганічнага рэчыва па масавай долі хімічнага элемента ў ім.
Умець выкарыстоўваць матэматычныя веды і навыкі пры рашэнні разліковых задач на знаходжанне малекулярных формул вуглевадародаў.
Выяўляць напрамкі зрушэння хімічнай раўнавагі пад деяннем розных ўмоў.
Разумець значэнне хіміі ў дзейнасці чалавека.
Задачы асобаснага развіцця:
Садзейнічаць станаўленню адказнасці, настойлівасці ў дасягненні пастаўленнай мэты.
Фарміраванне зацікаўленнасці працэссам адукацыі.
Стымуляцыя пазнавальнай актыўнасці і самаразвіцця асобы вучня.
Тып урока: практыкум
Матэрыялы ўрока: раздатачныя матэрыялы (алгарытмы рашэнняў, карткі з заданнямі)
Ход урока
Арганізацыйны этап
1.Эпіграф:
«Недостаточно лишь понять задачу, необходимо желание решить ее. Где
есть желание, найдется путь» Дьердь Пойа
2.Праверка падрыхтоўкі класа да ўрока
3.Вітанне настаўніка з вучнямі.
Этап матывацыі і планавання ўроку
-Жыцце заўседы ставіць перад намі разныя задачы, якія можна рашыць рознымі шляхамі. У кожнага чалавека есць выбар. І ен імкнецца знайсці свой, найбольш аптымальны шлях рашэння. Згадзіцеся, што для гэтага патрэбен вопыт і сення мы з вамі будзем яго назапашваць.
-Бяседа з вучнямі на тэму «Навошта ім умець рашаць хімічныя задачы»
-Абмеркаванне разам з вучнямі эпіграфу ўрока (запісаны на дошцы)
-Пастаноўка вучнямі мэты ўрока (карэкцыя настаўнікам)
-Запіс тэмы ўрока ў сшыткі
-Калі б вы самі праводзілі гэты урок, то як бы вы яго спланавалі? (сумеснае планаванне урока)
-Запіс этапаў плану ў сшыткі:
1.Актуалізацыя ведаў пра адносную малекулярную масу рэчываў і масавую
долю элементаў у іх.
2.Разгляданне спосабаў рашэння задач дадзенага тыпу
3.Замацаванне уменняў рашэння задач
4.Першасны кантроль уменняў
5.Падвядзенне вынікаў
6.Дамашняе заданне і рэфлексія
Згодна азначанага вучнямі плана
Этап актуалізацыі ведаў.
Эўрыстычная бяседа па хімічным паняццям з разглядам прыкладаў:
1.Адносная малекулярная маса рэчыва—Мr , яе можна вылічыць па
адносным атамным масам хімічных элементаў з ПС Д.І. Мендзялеева.
Напрыклад:
Мr (СН4) = Аr(С) ×1 + Аr(Н) ×4 = 12×1 + 1×4 = 16
Мr (С7Н16) = Аr(С) ×7 + Аr(Н) ×16 = 12×7 + 1×16 = 86+16=102
Самастойнае вылічэнне Мr для С5Н12 і С10Н22
2.Масавая доля хімічнага элемента ў рэчыве—W, вылічваецца ў долях ці %:
W(Э)= Аr(Э) ×іn(Э)/ Мr(рэчыва) адказ у далях
W(Э)= Аr(Э) ×іn(Э)/ Мr(рэчыва) ×100% адказ у %
Напрыклад: разлічым масавыя долі вадароду і вугляроду ў СН4
W(Н у СН4)= Аr(Н) ×іn(Н)/ Мr(СН4) = 1×4/ 16= 0,25 (ці 25%)
W(С у СН4)= Аr(С) ×іn(С)/ Мr(СН4) = 12×1/ 16= 0,75 (ці 75%)
Самастойнае вылічэнне масавых доляў С і Н ў С5Н12
Этап вывучэння алгарытмаў рашэння задач
Сумесная праца вучняў і настаўніка з табліцай алгарытмаў
Алгарытмы | Разбор задачы |
Алгарытм 1. «Знаходжанне малеку-лярнай формулы рэчыва па яго адноснай малекулярнай масе»: 1.Уважліва прачытайце змест задачы 2.Вызначце, што вядома па ўмове задачы і што трэба знайсці. 3.Успомніце і запішыце агульную малекулярную формулу алканаў. 4.Вылічце Мr алкану адпаведна яго агульнай формуле з дапамогай табліцы хімічных элементаў. 5.Атрыманы агульны выраз прыраў-няйце да лікавага значэння Мr алкану з умовы задачы. 6.Рашыце атрыманае матэматычнае ураўненне (вызначце n ) 7.У агульную малекулярную форму-лу рэчыва замест n, падстаўце яго знайдзенае лікавае значэнне | Задача 1. Знайдзіце формулу алкану, які ўтрымліваецца ў кажуры яблыка, калі яго адносная малекулярная маса роўна 436. 2. Мr(алкану)=436 Формула алкану=? 3. СnН2n+2 агульная формула алканаў 4.Мr(СnН2n+2)=Аr(С)×n+Аr(Н)×(2n+2)= = 12×n+1×(2n+2)= 12n+12n+2= 14n+2 5. 14n+2 =436 6. 14n=436-2 n=434/14=31 7. Малекулярная формула алкану С31Н64 |
Алгарытм 2. Знаходжанне малеку-лярнай формулы па масавым долям хімічных элементаў” 1.Уважліва прачытайце змест задачы 2.Вызначце, што вядома па ўмове задачы і што трэба знайсці. 3.Успомніце і запішыце агульную малекулярную формулу алканаў. 4.Напішыце агульны вылік W адпа- веднага элементу ў гэтым рэчыве 5.Вылічце Мr алкану адпаведна яго агульнай формуле з дапамогай табліцы хімічных элементаў. 6. Ва ўраўненне масавай долі (пункт 4) падстаўляем вядомае па зместу задачы значэнне масавай долі элементу і знойдзеннае намі значэнне Мr алкану. Рашаем атрыманае матэматычнае ўраўненне 7.У агульную малекулярную форму-лу рэчыва замест n, падстаўце яго знайдзенае лікавае значэнне | Задача 2. Знайдзіце малекулярную формулу алкану, калі вядома, што масавая доля вадароду ў ім 20%. 2. W(Н у алкане)= 20% ці 0,2 Формула алкану=? 3. СnН2n+2 агульная формула алканаў 4. W(Н у СnН2n+2)= Аr(Н) ×іn(Н) Мr(СnН2n+2) 5.Мr(СnН2n+2)=Аr(С)×n+Аr(Н)×(2n+2)= = 12×n+1×(2n+2)= 12n+12n+2= 14n+2 6. 0,2= 1 ×(2n+2) 14n+2 0,2×(14n+2)= 2n+2 2,8n+0,4= 2n+2 2,8n- 2n=2-0,4 0,8n= 1,6 n= 1,6/ 0,8=2 7. Малекулярная формула алкану С2Н6 |
Фізкультхвілінка
Прыем “Піяніна” (накіравана на размінанне рук і эмацыянальны настрой)
Этап замацавання і карэкцыі ўменняў
Рашэнне тэарытычных практыка-арыентаваных задач па алгарытмам (групавая самастойная праца вучняў па карткам, узаемаправерка вучнямі, каррэкцыя ведаў праз прыем “Роўны вучыць роўнага”)
Картка 1.
№ 1.Гэты алкан выкарыстоўваюць у медыцыне як снатворны сродак, таму што ен аказвае на чалавека ўсыпляючае дзеянне і амаль без пабочных з’яў. Вызначце яго малекулярную формулу, калі яго адносная малекулярная маса роўна 16. ( адказ: СН4)
№2. Вучоныя мяркуюць, што на паверхні Тытана (спадарожнік Сатурна) ва ўмовах нізкіх тэмператур (-180оС) знаходзяцца цэлыя азеры вадкай сумесі, адным з кампанентаў якой з’яўляецца алкан з масавай доляй вугляроду 80%. Вызначце формулу гэтага алкану. ( адказ: С2Н6)
Картка 2.
№1.Некаторыя алканы з’яўляецца наркатычнымі сродкамі (3-4 класаў небяспечнасці). Вызначце малекулярную формулу аднаго з іх, калі яго адносная малекулярная маса роўна 72. ( адказ: С5Н12)
№2. Газападобны алкан аказвае моцнае парніковае ўздзеянне на атмасферу (у 21 раз мацней чым вуглякіслы газ). Вызначце формулу гэтага алкану, калі масавая доля вугляроду ў ім 75% ( адказ: СН4)
Картка 3.
№1. Вызначце формулу алкану, які выкарыстоўваецца ў якасці індыкатарнай вадкасці ў тэрмометрах для вызначэння вялікіх мінусавых тэмператур, калі вядома, што яго адносная малекулярная маса 86. ( адказ: С6Н14)
№2. Для стварэння ціску ў балончыках з парфумернай прадукцыяй (лакі для валосся, дэзадаранты і г.д.) выкарыстоўваюць алкан, у якім масавая доля вугляроду складае 82%. ( адказ: С3Н8)
Этап першаснага кантролю ведаў і ўменняў
Выкананне тэставага задання (індывідуяльная самастойная работа вучняў, самаправерка)
Тэставае заданне:
1.Агульная формула алканаў выглядае:
А) СnН2n Б) СnН2n+1 В) СnН2n-2 Г) СnН2n+2
2.Адносная малекулярная маса С8Н18 роўна:
А) 126 Б) 116 В) 286 Г) 114
3.Масавыя долі С і Н у С2Н6 адпаведна роўны:
А) 20% і 80% Б) 60% і 40% В) 40% і 60% Г) 80% і 20%
4.Вызначце формулу алкану з адноснай малекулярнай масай 58.
5. Вызначце формулу алкану з масавай доляй вадароду 15,5%.
Адказы на тэставае заданне: 1.Г, 2.Г, 3.Г, 4. С4Н10, 5. С10Н22
Падвядзенне вынікаў урока і ацэньванне дзейнасці вучняў
1.Працягніце выразы:
-Сення мы вывучалі…
-Для гэтага мы распрацавалі…
-Паўтарылі….
-Разглядзелі…
-Навучыліся…
-Праверылі…
2.Вуснае ацэньванне настаўнікам актыўнасці і якасці працы вучняў на уроку
Дамашняе заданне і рэфлексія 1.§24 (паўтарыць), заданне 6
2.Творчае заданне: скласці цікавы інфармацыйны змест разліковай задачы на вызначэнне малекулярнай формулы алкану і рашыць яе (змест і рашэнне задачы запісаць ў сшытак)
3.Настаўнік: Што найбольш спадабалася вам на уроку, а што вызвала цяжкасці?
Класс: 9
Тэма: Рашэнне разліковых задач «Знаходжанне малекулярнай формулы вуглевадародаў па масавых долях элементаў»
ДАДАТАК 1.
АЛГАРЫТМЫ РАШЭННЯ ЗАДАЧ
Задача 1. Знайдзіце формулу алкану, які ўтрымліваецца ў кажуры яблыка, калі вядома, што яго адносная малекулярная маса роўна 436.
Алгарытм 1. «Знаходжанне малекулярнай формулы рэчыва па яго адноснай малекулярнай масе»:
1.Уважліва прачытайце змест задачы
2.Вызначце, што вядома па ўмове задачы і што трэба знайсці.
3.Успомніце і запішыце агульную малекулярную формулу алканаў.
4.Вылічце Мr алкану адпаведна яго агульнай формуле з дапамогай табліцы хімічных элементаў.
5.Атрыманы агульны выраз прыраўняйце да лікавага значэння Мr алкану з умовы задачы.
6.Рашыце атрыманае матэматычнае ураўненне (вызначце n )
7.У агульную малекулярную формулу рэчыва замест n, падстаўце яго знайдзенае лікавае значэнне
Задача 2. Знайдзіце малекулярную формулу алкану, калі вядома, што масавая доля вадароду ў ім 20%.
Алгарытм 2. Знаходжанне малекулярнай формулы па масавым долям хімічных элементаў”
1.Уважліва прачытайце змест задачы
2.Вызначце, што вядома па ўмове задачы і што трэба знайсці.
3.Успомніце і запішыце агульную малекулярную формулу алканаў.
4.Напішыце агульны выраз выліку масавай долі адпаведнага хімічнага элементу ў гэтым рэчыве
5.Вылічце Мr алкану адпаведна яго агульнай формуле з дапамогай табліцы хімічных элементаў.
6. Ва ўраўненне масавай долі (пункт 4) падстаўляем вядомае па зместу задачы значэнне масавай долі элементу і знойдзеннае намі значэнне Мr алкану. Рашаем атрыманае матэматычнае ўраўненне
7.У агульную малекулярную формулу рэчыва замест n, падстаўце яго знайдзенае лікавае значэнне
ДАДАТАК 2.
ЭТАП ЗАМАЦАВАННЯ ЎМЕННЯЎ РАШЭННЯ ЗАДАЧ
Картка 1.
Тэма: Рашэнне разліковых задач «Знаходжанне малекулярнай формулы вуглевадародаў па масавых долях элементаў» (9 клас)
№ 1.Гэты алкан выкарыстоўваюць у медыцыне як снатворны сродак, таму што ен аказвае на чалавека ўсыпляючае дзеянне і амаль без пабочных з’яў. Вызначце яго малекулярную формулу, калі яго адносная малекулярная маса роўна 16.
№2. Вучоныя мяркуюць, што на паверхні Тытана (спадарожнік Сатурна) ва ўмовах нізкіх тэмператур (-180оС) знаходзяцца цэлыя азеры вадкай сумесі, адным з кампанентаў якой з’яўляецца алкан з масавай доляй вугляроду 80%. Вызначце формулу гэтага алкану.
Картка 2.
Тэма: Рашэнне разліковых задач «Знаходжанне малекулярнай формулы вуглевадародаў па масавых долях элементаў» (9 клас)
№1. Некаторыя алканы з’яўляецца наркатычнымі сродкамі (3-4 класаў небяспечнасці). Вызначце малекулярную формулу аднаго з іх, калі яго адносная малекулярная маса роўна 72.
№2. Газападобны алкан аказвае моцнае парніковае ўздзеянне на атмасферу (у 21 раз мацней чым вуглякіслы газ). Вызначце формулу гэтага алкану, калі масавая доля вугляроду ў ім 75%
Картка 3.
Тэма: Рашэнне разліковых задач «Знаходжанне малекулярнай формулы вуглевадародаў па масавых долях элементаў» (9 клас)
№1. Вызначце формулу алкану, які выкарыстоўваецца ў якасці індыкатарнай вадкасці ў тэрмометрах для вызначэння вялікіх мінусавых тэмператур, калі вядома, што яго адносная малекулярная маса 86.
№2. Для стварэння ціску ў балончыках з парфумернай прадукцыяй (лакі для валосся, дэзадаранты і г.д.) выкарыстоўваюць алкан, у якім масавая доля вугляроду складае 82%.